Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай




НазваЮдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер315.54 Kb.
ТыпДокументы
  1   2




Юдзіцкія - шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары і абаронцы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.


Кожны больш менш значны шляхецкі род у Вялікім Княстве Літоўскім меў адметны радавод і радавую легенду свайго паходжання. Не з’яўляецца выключэннем і знакаміты шляхецкі род Юдзіцкіх, які на працягу XYI - XYIІI стагоддзяў валодаў шматлікімі зямельнымі ўладаннямі ў ВКЛ. Гэты шырока разгалінаваны род практычна ніколі не займаў вядучае становішча ў Княстве, але даў нямала дзяржаўных, рэлігійных і культурных дзеячаў, якія пакінулі свой адметны след у нашым гістарычным мінулым. Да таго ж, Юдзіцкія аказвалі значны ўплыў на палітычныя стасункі ў дзяржаве, бо яго прадстаўнікі на працягу XYI - XYIІI стагоддзяў ўваходзілі ў склад першых кліентаў магнацкіх радоў Радзівілаў, Сапегаў, Тызенгаўзаў, Чартарыйскіх, Агінскіх, якія ў розныя часы вялі барацьбу за сваё верхавенства ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пра гэты ўплывовы род можна сустрэць звесткі ў знакамітых гербоўніках і радаводах XYI - XIХ стагоддзяў, а таксама ў польскіх, украінскіх і беларускіх энцыклапедычных выданнях ХХ стагоддзя.1 У сучаснай гістарыяграфіі гісторыя роду Юдзіцкіх пэўным чынам знайшла адлюстраванне ў працах польскіх навукоўцаў Афтаназы Р., Васілеўскага Т., Верашыцька Г., Героўскага Ю., Раствароўскага Е., Цэхановіча Я., беларускага даследчыка Краснова М. і іншых. Найбольш грунтоўна гісторыя гэтага роду даследавана ў працы вядомага украінскіага гісторыка, прафесара Кіева-Магілянскай акадэміі айца Юрыя Мыцыка. Але, неабходна адзначыць, што яшчэ пакуль не створана ні адной больш менш значнай манаграфічнагй працы па гісторыі роду Юдзіцкіх або аднаго з выбітных яго прадстаўнікоў. Да таго ж, існуе шмат супярэчлівых звестак з гісторыі роду ў працах розных даследчыкаў. У гэтым артыкуле аўтары робяць спробу на падставе гістарычных крыніц і ранейшых даследаванняў больш поўна даследаваць гісторыю рода Юдзіцкіх, іх зямельныя ўладанні і ажыццявіць удакладненне спрэчных момантаў гэтага пытання.

Паводле радавога падання, Юдзіцкія выводзілі сваю радзінную традыцыю з Германіі, дзе іх далёкія продкі валодалі адметным гербам «Вальдорф», на белым полі шчыта ў цэнтральнай частцы тры чорныя паласы, а над імі зверху страла, астрыём уверх. Назва герба, верагодна, паходзіць ад замка Вальдорф у Трыеры, каля берагоў Рэйна.2 У сваім пошуку каранёў роду Юдзіцкіх прафесар Мыцык Ю.А. спасылаецца на польскага храніста XYII стагоддзя Шымона Акольскага, які выводзіць гэты род з Польшчы, з роду герба “Корвін”.3 Калі ж улічваць тыя абставіны, што многія знакамітыя роды ў ВКЛ імкнуліся вывесці сваю радавую лінію ад “гедымінава калена”, а Княства ад пачатку ўтварэння варагавала з нямецкімі рыцарамі-крыжакамі, але Юдзіцкія ўсё ж настойліва прытрымліваліся сваіх нямецкіх каранёў, то ёсць усе падставы меркаваць, што германская версія паходжання гэтага роду мае пад сабой рэальную аснову. Продкі Юдзіцкіх, напэўна, спачатку паступілі на службу пры двары караля Польскай Кароны і вялікага князя ВКЛ і ад яго займелі землі спачатку ў Польшчы, а затым і на Новагародчыне.

Да таго ж, неабходна адзначыць, што Юдзіцкія, выкарыстоўвалі спецыфічна адметны герб "Радван". Традыцыйны герб “Радван” (“Кая”, “Вежбова”) меў на чырвоным полі шчыта адлюстраванне залатой царкоўнай трохкутнай харугвы, апушчанай палатном уніз, а на ёй залаты кавалерскі крыж, а таксама клейнод – над прылбіцай з каронай 5 страусавых пер'яў. Такі герб выкарыстоўвалі больш за 150 шляхецкіх родаў, у тым ліку, Дастаеўскія, Глінскія, Кавалеўскія, Крачынскія, Ляшчынскія, Паскевічы, Станіслаўскія, Юзэфовічы і іншыя. “Радван” Юдзіцкіх утрымліваў пэўныя адрозненні: ён не меў крыжа і страусавых пер'яў. На чырвоным полі шчыта іхняга герба змяшчалася страла, звернутая астрыём уверх і раздвоеная знізу, а на яе фоне – двухкутная харугва, апушчаная палатном уніз, клейнод меў прылбіцу з каронай, а паверх яе - варону, якая стаіць на гарызантальна пакладзенай на карону страле, звернутую направа, і трымае ў дзюбе кальцо. Вядома таксама, што некаторыя з адгалінаванняў роду Юдзіцкіх выкарыстоўвалі герб “Лебедзь”.


Фота. Радавы герб Юдзіцкіх «Радван»


Што датычыць паходжання прозвішча Юдзіцкіх, то найбольш верагодна, яно паходзіць ад назвы польскага паселішча Юдзікі, размешчанага ў раёне Олеска на паўднёвы ўсход ад Кракава, якім яны валодалі. На працягу новага часу ў гісторыі род Юдзіцкіх займеў шлюбныя сувязі з многімі знакамітымі магнацкімі родамі ВКЛ і Кароны: Агінскімі, Дусяцкімі, Гельгудамі, Каханоўскімі, Копцямі, Лукомскімі, Нарушэвічамі, Пузынамі, Радзівіламі, Рагозамі, Сакалінскімі, Сапегамі, Солтанамі, Тызенгаўзамі, Тышкевічамі, Халецкімі, Эсьманамі і іншымі. Такім чынам, Юдзіцкія займелі шматлікіх і ўплывовых родзічаў у Рэчы Паспалітай і нават за яе межамі.

У гістарычных дакументах згадваюцца зямельныя ўладанні Юдзіцкіх Гальдовічы, Дзераўня, Дзянісаўшчына на Новагародчыне, якімі яны валодалі, верагодна, яшчэ ў пачатку XYІ стагоддзя, бо тыя называюцца дзедзічнымі. З цягам часу Юдзіцкія атрымалі новыя землеўладанні ва Упіцкім, Росенскім і Панеўскім паветах Жамойціі (сучасная Літва), а таксама ў Віленскім, Ашмянскім, Мінскім, Полацкім і Слонімскім паветах ВКЛ. Прафесар Мыцык Ю.А. сцвярджае, што адна з галiн роду Юдзiцкiх у часы Хмяльнiцкага перабралася ў Ноўгарад-Северскi край на Украiне. Гэты казацка-шляхецкі род Юдзіцкіх-Смародскіх паходзіў, верагодна, ад рэчыцкага харужага Мікалая Уладзіслава, сына Рыгора Юдзіцкага Сын Мікалая - Лукаш быў рэчыцкім суддзёй, а ўнукі перабраліся на Гетманшчыну. Дакладна вядома, што ўнукі Лукаша - Цімафей, Мацвей і Дзяніс - там ужо пражывалі. У гістарычных крыніцах другой паловы XYIIІ стагоддзя згадваюцца дваране Расійскай імперыі Сцяпан і Іван Мацвеевічы Юдзіцкія-Смародскія, якія валодалі маёнткам Лесканогі, што ўваходзіў у Ноўгарад-Северскую сотню Старадубскага казацкага палка. 4

Асабліва хутка род Юдзіцкіх пачаў узмацняцца з сярэдзіны XYI стагоддзя, з часоў, калі яго першыя прадстаўнікі атрымалі зямельныя ўладанні і дзяржаўныя пасады ў паўднёва-усходняй Беларусі. З цягам часу гэты род стаў самым заможным і ўплывовым у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства і разам з родам Халецкіх займаў тут дамінуючае становішча на працягу ХYIІ-ХYIІІ стагоддзяў. Юдзіцкія, захаваўшы свае дзедзічныя ўладанні на Новагародчыне, займалі галоўныя пасады (урады) ў Рэчыцкім павеце, пастаянна бралі ўдзел у паседжаннях мясцовых соймікаў, якія звычайна дэлегавалі іх сваімі прадстаўнікамі на соймы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Неабходна адзначыць, што Рэчыцкі павет у тыя часы ўключаў у сябе землі не толькі цяперашняга Рэчыцкага раёна, але і значную частку тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці разам з Гомелем.


Ад вытокаў роду


Аб заснавальніку роду Юдзіцкіх у ВКЛ – Дэметру Юдзіцкім (1475- ?), які быў жанаты на Маргарыце Гагенцолерн і меў двух сыноў Базілія і Яна, нядаўна зявіліся звесткi ў Iнтэрнэце, змешчаныя так называемай Канцылярыяй Юдзіцкіх. Калi гэтыя звесткі дакладныя, то ёсць падставы сцвярджаць, што ён ужо валодаў землямі на Навагародшчыне. Аб Яне Юдзіцкім ( 1530-?) вядома толькі, што той меў сына Матэуша 1570 года нараджэння.

Каралеўскі дваранін Базыль Юдзіцкі (каля 1520 –канец XYI стагоддзя) у 1551 годзе атрымаў за вайсковыя заслугі ў барацьбе з крымскімі татарамі ад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста маёнткі Балотня, Журавічы і Свержань у Рэчыцкім павеце. Ён быў жанаты з Брудаўскаю і меў ад яе некалькі сыноў.

Адзін з яго сыноў, Мікалай Юдзіцкі ( 1553-?) быў жанаты з Цярлецкай і меў ад гэтага шлюба дачку Варвару (1581-1654), якая выйшла замуж за Міхала Гальшскага-Лозку. Ёсць звесткі, што яго малодшы сын Піліп Юдзіцкі ў 1609 годзе быў рэчыцкім паборцам. (Паборца – службовая асоба, адказная за збор падаткаў у павеце). Аб яго жыцці і нашчадках не знойдзена звестак.5

Старшы сын Васіля Дзмітрыевіча, Аляксандр Юдзіцкі (1551-?), быў рэчыцкім падсудкам, а з 1589 года паборцам, за актыўны ўдзел у Лівонскай вайне атрымаў ад Стэфана Баторыя новыя падараванні ў Рэчыцкім павеце, у якіх заклаў маёнткі Юдзічы і Крыўка. Ён быў жанаты на Качынскай, ад якой займеў аж 13 сыноў. Пра некаторых з іх таксама вядома няшмат. Адзін з іх – Габрыель Юдзіцкі – памёр маладым. Рафал Юдзіцкі стаў бернардзінскім манахам-чарняцом. Ян Юдзіцкі (?- 1613) – рэчыцкі чашнік (чашнік – службовая асоба, адказная ў павеце за падрыхтоўку напояў), а затым пісар – быў жанаты на Ганне Уейскай і не меў дзяцей. Перад смерцю ён завяшчаў сваю ўласнасць стрэшынскаму касцёлу. Васіль (Базіліян) Юдзіцкі, мальтыйскі рыцар і познанскі камандор, загінуў 29 кастрычніка 1625 года, падчас падаўлення паўстання Марка Жмайла на Украіне.

Іеронім Юдзіцкі (1575-?) быў з 1625 года рэчыцкім (па іншых даных – берасцейскім) падкаморым ( падкаморы павятовы разглядаў зямельныя спрэчкі шляхты ў падкаморскім судзе), меў сыноў Александра (1605-?), Самуэля (1607-?) і Іероніма (1612-?). Вядома толькі, што яго сыны, Аляксандр і Самуэль, удзельнічалі ў элекцыі Уладзіслава Вазы (1633г.).

Аб Крыштафе Юдзіцкім ёсць звесткі, што быў ён з 1627 года рэчыцкім войскім (войскі павятовы – службовая асоба, адказная за бяспеку ў павеце падчас вайны), затым, верагодна, падстарастам (намеснікам старасты), а ў 1631 годзе быў абраны паслом Трыбунала ВКЛ, меў сына Ежы (Юрыя) Канстанціна.

Лявон (Леў) Юдзіцкі (1579-?) займаў пасаду рыжскага падстарасты і суправаджаў сыноў Мікалая Радзівіла “Сіроткі” падчас іх вучобы ў Італіі і Германіі ў 1605-1606 гадах, а ў 1611 годзе - падчас падарожжа на Мальту. Ёсць звесткі, што ён загінуў у адну з войн.

Больш нам вядома аб жыцці яго брата-блізнюка рэчыцкага пісара з 1636 года Багдана (Даджыбога) Юдзіцкага (1579-?) . Ён быў жанаты з Эльжбетаю Рагозай (памерла ў 1660 г.) і меў трох сыноў – Валерыяна, Андрэя (Казіміра ?), Мартына (Яна?) і дачку Сусану Феліцыяну.

Яго сын, Валерыян Станіслаў Юзаф Юдзіцкі ( 1620-жнівень 1673), спалучаў дзяржаўныя пасады і каталіцкі царкоўны сан: каралеўскага сакратара і смаленскага кусташа (1652 г.), рэгента меншай канцэлярыі ВКЛ (1655-1656 гг.) і віленскага каноніка (1654-57гг.), пісара ВКЛ ( 8.03. 1657 –1670 гг.) і віленскага архідыякана (1657г.), а з 1661 года - троцкага пробашча, рэферэндара духоўнага ВКЛ (1670г.) і адначасова віленскага прэлата. Ён у 1653 годзе браў удзел у польска-расійскіх перамовах у Варшаве. Перапісваўся з мемуарыстам Янам Антоніям Храпавіцкім. Быў пахаваны ў Гародні.

Наконт другога сына, Андрэя (Казіміра ) Юдзіцкага (1623-?) ёсць сведчанні, што ён загінуў у бітве з татарамі пад Званцам напрыканцы 1653 года.

Ёсць таксама звесткі, што Багдан свае зямельныя ўладанні ў Рэчыцкім павеце -Германовічы, Козакі, Каратковічы, і Плесавічы (Вялікае сяло) - у 1644 годзе перадаў сыну Яну (Мартыну) (1625-?). Верагодна гэта Ян Юдзіцкі як рэчыцкі пісар удзельнічаў у элекцыі Яна ІІІ Сабескага (1674 г.), а ў 1696 годзе займаў пасаду рэчыцкага падсудка. (Падсудак - памочнік суддзі ў павеце). Пасля смерці Яна (Мартына?) Юдзіцкага, усе землі Багдана Юдзіцкага перайшлі да сямі яго сястры Сусаны Феліцыяны (1618-1696), якая была замужам за мінскім падчашым з 1660 года, а затым ротмістрам (ротмістр - кіраўнік павятовай харугвы) Уладзіславам Цыпрыянам Эсьманам.

Яшчэ адзін сын Аляксандра Васільевіча, Філон Юдзіцкі (?-1627), быў рэчыцкім паборцам з 1609 года, а з 1620 года земскім суддзёй. Ён ваяваў пад началам Яна Хадкевіча ў Лівоніі і за вайсковыя заслугі атрымаў вёскі Касцяневічы і Коранева ў Чарнігаўскім ваяводстве. Быў жанаты на Кацярыне Рудзінскай і меў з ёй двух сыноў -Андрэя і Валерыяна. Ёсць звесткі, што Андрэй загінуў у 1653 годзе ў бітве з татарамі. Валерыян Васіль – быў рэчыцкім чашнікам з 1643 года, затым з 1654 года стольнікам (стольнік – распарадчык вялікакняжацкага стала), з 1664 года - рэчыцкім суддзёй. Ён быў жанаты з Эльжбэтай Казелецкай. Вядома, што яна 28 сакавіка 1658 года атрымала каралеўскі прывілей на валоданне вёскай Бохань у Рэчыцкім павеце, а іх сын, Францішак Міхайла, у 1672 годзе атрымаў у тым жа павеце сяло Борхаў.

Мікалай Юдзіцкі, яшчэ адзін сын Аляксандра Васільевіча, быў з 1623 года рэчыцкім харужым. (Павятовы харужы – вайсковы кіраўнік шляхты павета). Ён быў адружаны з княгіней Сафіяй Друцкай-Сакалінскай і ад гэтага шлюбу меў трох сыноў Уладзіслава, Адама, Яна і дачку Сафію, якая выйшла замуж за князя Васіля Лукомскага. Вядома, што Адам Юдзіцкі быў слаўным воінам і як прадстаўнік Мінскага ваяводства прымаў удзел у лістападзе 1648 года ў элекцыі Яна Казіміра. Ян Юдзіцкі меў сына Канстанціна, быў у 1632 годзе паслом на сойм, займаў пасады рэчыцкага падчашага, рагачоўскага старасты з 1644 па 1649 гады (Стараста – пасадовая асоба, якая кіравала адміністрацыяй стараства). Як смаленскі падчашы валодаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя некалькімі вёскамі ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства, у прыватнасці сялом Меленск, якое размяшчалася ў 13 км на паўночны ўсход ад Старадуба, але неўзабаве страціў гэтыя зямельныя ўладанні.

Двойчы жаніўся яшчэ адзін сын Аляксандра Васільевіча – рэчыцкі стольнік Канстанцін Юдзіцкі. Першы раз ён быў адружаны з Сясіліяй Ясенскай і меў ад яе сына Аляксандра і дачку Сафію, якая выйшла замуж за полацкага земскага суддзю Міхайлу Тышкевіча. А ў другім шлюбе быў жанаты на Ганне Феліцыяне Рудзкой-Венжык герба Вязук, якая была нашчадкам у 9-м пакаленні роду цвярской княжны Юліяны, жонкі вялікага князя літоўскага Альгерда і меў трох сыноў Ежы Канстанціна, Мікалая і Яна Мацея. 6

Сын Канстанціна, Ежы Канстанцін Юдзіцкі, быў ясвонскім старастам, рэчыцкім падстолім (намеснік стольніка). У 1674 годзе ён удзельнічаў у элекцыі караля Яна ІІІ Сабескага. Ад шлюба з Кацярынай Бенет меў сына Міхайла Аляксандра і дачку Феліцыяну, якая выйшла замуж за троцкага падстолія Матэуша Ромера. Вядома, што яго сын Міхайла Аляксандр быў пасля бацькі ясвонскім старастам і ажаніўся на Разаліі Козел-Паклеўскай, дачцэ аршанскага харужага і меў ад гэтага шлюба дачку Тэрэзу, якая вышла замуж за Антонія Сулістроўскага.

Малодшы сын Канстанціна, Ян Мацей Юдзіцкі, які памёр у 1667 годзе, сваю дзяржаўную пасаду каралеўскага сакратара спалучаў з каталіцкім царкоўным санам паморскага архідыякана, гнезненскага, куяўскага і вірмінскага каноніка, гданскага афіцыяла, каменскага пробашча інфулата. Быў вядомым багасловам, знаўцам тагачаснага кананічнага права.

Старшы сын Канстанціна, Аляксандр Юдзіцкі, быў рыцарам Мальтыйскага ордэна, рэчыцкім войскім з 1648 па 22 лютага 1656 года, ясвонскім старастам ў Жамойціі з 1664 года, ротмістрам і палкоўнікам літоўскім. Правёў у маёнтках Палачаны і Лужаны ў Ашмянскім павеце, а таксама ў сваіх уладаннях у Віленскім, Мінскім, Полацкім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах значныя эканамічныя рэформы. У сярэдзіне XYII стагоддзя ён набыў у Кішкаў левабярэжную частку Докшыцаў у Ашмянскім павеце, але затым прадаў яе Антонію Гутаровічу. У канцы 1655 года А. Юдзіцкі быў абраны жамойцкай шляхтаю рэгіментарам (рэгіментар-часовы намеснік гетмана-камандуючага войскам) і вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойціі. Узначальваў конную казацкую харугву ў дывізіі вялікага гетмана літоўскага Паўла Сапегі ў вайне з Расіяй у 1654-67 гадах. Сойм 1677 года пакрыў яму суму выдаткаў затрачаную на абарону Жамойціі ад шведаў і на вайну з Расіяй. За вайсковыя заслугі атрымаў сяло Галавінавічы пад Гомелем.

Аляксандр Юдзіцкі быў вядомым мецэнатам і фундаваў у 1645 годзе (разам з Канстанцыяй Юдзіцкай-Салятыцкай) будаўніцтва жаночага кляштара бернардзінак у Слоніме. У 1670 годзе каля кляштара ён пачаў узводзіць мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэты касцёл, як эклектычны помнік барока, ракако і класіцызма, захаваўся да нашага часу.


Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Слоніме (зараз Троіцкі праваслаўны сабор).


У 1672 –77 гадах Аляксандр Юдзіцкі прызначаўся мінскім кашталянам (Кашталян – намеснік ваяводы ў ваяводстве, кіраўнік вайсковых харугваў у цэнтральным павеце). Памёр у 1677 годзе. Меў трох сыноў:
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconУтварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых І складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconЛюблінская ўнія І ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб'яднання вкл І Польшчы. Па канспекту
Палітычнае І сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconПлан Уступ. Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат І Пасольская ізба). Склад І парадак дзейнасці сойма
У рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады І кіравання для ўсёй дзяржавы не было. 1

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconМатэрыялы па даследванню радаводу І гербу
Рускага І жамойцкага (вкл) І рэчы Паспалітай. Нашу ўвагу прыцягнулі паперы, звязаныя тым або іншым чынам з родам заснавальніка І...

Юдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка