Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот




НазваВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Дата канвертавання03.11.2012
Памер151.7 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 3 (470)

( 27 студзеня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Анімаваная экскурсія ў доме-музеі М.Багдановіча 2

Гродзенка стала чэмпіёнкай па плаваньні сярод інвалідаў 2

Гарадзенкі сталі пераможцамі Фэсту навучальных гурткоў 3

«Прэс-фота Беларусі» шукае валантэраў 3

Спабор малых справаў 4

Спабор грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкі 5

Набор трэнераў для працы з ВІЧ-сэрвіснымі НГА 6

Міжнародная летняя школа “Правы чалавека і медыцына” 7

Стыпендыі на побыт у Нямеччыне для творцаў 7

Падставовыя правілы кампутарнай бясьпекі 8

Паводле рассылкі belngo.info 8

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2010 8

Гранты Фонда Лінды і Гары Брэдлі 8

Паводле рассылкі belngo.info 9

ЭГУ запрашае школьнікаў на бясплатны курс 9

Праграма малых грантаў MATRA/KAР 9

Гранты ад Глабальнага Жаночага фонда 9

10




Падзеі:

 уверх


Анімаваная экскурсія ў доме-музеі М.Багдановіча


У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная жыцьцю Багдановічаў у Гродне на пачатку 20 стагоддзя.

 Дом-музей Максіма Багдановіча ладзіць экскурсію сумесна з турыстычнай фірмай "Мярцана".

Удзельнікаў мерапрыемства чакае сустрэча з маці Максіма Багдановіча Марыяй Апанасаўнай, якая распавядзе пра сам дом, сваіх дзяцей і мужа.

Акрамя гэтага, удзельнікі змогуць пачаставацца зёлкавай гарбатай з рук Марыі Апанасаўны і паслухаць фісгармонію.

 "Зьмест і форму экскурсіі распрацавалі супрацоўнікі музею, а наша фірма займаецца піярам і рэкламай гэтага мерапрыемства. Вельмі важна, каб як мага больш людзей даведаліся пра такога кшталту экскурсіі, а значыць, зацікавіліся сваёй гісторыяй і спадчынай," – распавяла супрацоўніца “Мярцаны” Тацьцяна Казак.

Дом-музей Максіма Багдановіча несправядліва забыты, і падобныя экскурсіі ставяць за мэту прыцягнуць увагу гарадзенцаў і гасьцей горада да жыцьця і творчасьці паэта. Плануецца, што мерапрыемства будзе не аднаразовым і экскурсіі будуць ладзіцца кожную суботу.

Ахвотныя наведаць экскурсію ў гэтую суботу пазваніць і запісацца па тэлефонам +375 152 96 91 19, +375 29 331 18 83, +375 29 376 19 89.

Пачатак у 15.00.

Кошт удзелу складае 10 000 з чалавека.

Паводле http://t-styl.info


уверх

Гродзенка стала чэмпіёнкай па плаваньні сярод інвалідаў


Гродзенка Натальля Шавель стала двухкратнай срэбранай чэмпіёнкай на чэмпіянаце сьвету па плаваньні сярод інвалідаў у Галандыі, у якім удзельнічала 700 чалавек з 57 краінаў.

 Да спаборніцтваў студэнтку 4 курса факультэта фізычнай культуры рыхтавала сябра галоўнай трэнерскай рады, старэйшы трэнер Гродзенскай вобласьці Надзея Кузьміна.

Натальля Шавель – майстар спорту міжнароднага класу, гулец параалімпійскай зборнай Беларусі па плаваньні, удзельніца Параалімпійскіх гульняў у 2004 і 2008 гадах. Зараз навучаецца ў Гродзенскім унівэрсытэце імя Я. Купалы.

Увесну мінулага году шэраг СМІ, у тым ліку і “Твой Стыль”, пісалі пра тое, што майстар спорту міжнароднага класу Натальля Шавель ня можа нармальна выходзіць з хаты – адсутнасьць пандусу пераўтварала ейны выхад з пад’езду ў зацятае змаганьне з прыступкамі.

Перапіска Натальлі з мясцовымі чыноўнікамі цягнулася каля 6 гадоў, улады прапаноўвалі жанчыне ўладкаваць пандус за свой кошт.

Урэшце пасьля таго, як праблема была ўзьнятая ў СМІ, да Натальлі прыйшлі супрацоўнікі ЖЭСу зрабіць замер для ўсталяваньня пандуса.

Паводле http://t-styl.info


уверх

Гарадзенкі сталі пераможцамі Фэсту навучальных гурткоў


22 студзеня ў Мінску прайшоў чарговы Фэстываль навучальных гурткоў "Простыя словы, важныя рэчы", сярод пяці найлепшых прэзэнтацый і майстар-класаў якога адзначаныя гурткі з Гародні.

Фэстываль 2011 года стаў апошнім з-за заканчэньня рэсурснай праграмы навучальных гурткоў. На мерапрыемстве былі прадстаўленыя 25 гурткоў з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку чатыры - з Гародні.

У межах фэстывалю адбыліся прэзэнтацыі і майстар-класы, круглы стол па пытаньню далейшага разьвіцьця навучальных гурткоў у Беларусі.

 Сярод іншых пераможцамі Фестывалю сталі дзьве гарадзенкі: Натальля Гаўрош з прэзэнтацыяй "Ландшафтны дызайн - проста і даступна кожнаму" і Вольга Шульга з майстар-класам "Стварэньне магчымасьцяў для адораных дзяцей з інваліднасьцю па прызнаньню іх талентаў і інтарэсаў у Гродне".

Пераможцы Фэстывалю ўзнагароджаныя паездкай у Швецыю.

 уверх



А
бвесткі
:

уверх

«Прэс-фота Беларусі» шукае валантэраў


У 2010 годзе адбыўся спабор сярод прафэсыйных фатографаў Беларусі, якія супрацоўнічаюць са СМІ. 96 фатографаў даслалі больш за 1200 здымкаў. Выніковая выстава была двойчы прадстаўлена ў Менску, пабывала ў іншых гарадах Беларусі, была прадстаўлена ў Польшчы, Расіі і Украіне.

Спабор ладзіцца на выключным энтузіязме абмежаванай колькасьці людзей, якія вылучаюць неабходны час у графіку працы і асабістага жыцьця. Сіл і часу для рэалізацыі ўсіх задуманых хадоў у аргкамітэту проста не хапае. Таму на пашыраным сходзе аргкамітэту спабору “Прэс-фота Беларусі-2011” (Belarus Press Photo) было прынята рашэньне запрасіць для дапамогі валантэраў.

Такім чынам, калі вы гатовыя далучыцца да правядзення спабору “Прэс-фота Беларусі-2011”, аргкамітэт будзе рады бачыць вас сярод актыўных удзельнікаў гэтага працэсу. Якая можа спатрэбіцца дапамога:

- адміністраваньне афіцыйнай вэб-пляцоўкі спабору;

- напісаньне прэс-рэлізаў, падрыхтоўка іншай інфармацыі для прэсы;

- пераклад інфармацыі на розныя мовы (ангельская, нямецкая, французская);

- прыём і сартыроўка фотаздымкаў;

- арганізацыя цырымоніі ўзнагароджаньня;

- падрыхтоўка (мантаж/транспартыроўка/дэмантаж) выстаў.

Асабліва запатрабаваныя валантэры і прадстаўнікі ў рэгіёнах!

Калі вы адказныя, ініцыятыўныя і гатовыя працаваць у камандзе, пішыце на e-mail: bpp@pressphoto.by .

Паводле прэс-службы ГА “БАЖ”

уверх

Спабор малых справаў


Міжнароднае аб'яднаньне «Грамадзянская Беларусь» (Прага) абвяшчае спабор для НГА, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА.

Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць праз правядзеньне грамадзкіх кампаніяў, скіраваных на прыцягненьне ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблемаў.

Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасьці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня.

Падтрымлівацца ня будуць:

-праекты, бюджэт якіх перавышае $2000,

-выдаткі на ўтрыманьне офісу,

-праекты, скіраваныя толькі на сябраў арганізацыі, г.зн. праекты, дзейнасьць паводле якіх не прадугледжвае непасрэднай працы з насельніцтвам,

-праекты, якія ўжо маюць падтрымку зь іншых крыніцаў.

Тэрмін выкананьня праектаў: да 31 траўня. Перавага будзе аддавацца праектам з тэрмінам рэалізацыі дзейнасьці да 2 месяцаў (да 30 красавіка 2011 г.).

Форма заяўкі мусіць складацца з наступных частак:

1. Інфармацыйная характарыстыка праекту:

-назва праекту,

-назва арганізацыі ці ініцыятывы,

-кіраўнік праекту,

-кантакты (адрас, тэлефон, e-mail, skype)

-тэрмін выкананьня праекту.

2. Рэзюмэ (зразумелае і кароткае апісаньне сутнасьці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць сьціслым, канкрэтным і выразным, складацца з 1-2 сказаў, якія адказваюць на пытаньні:

-якая праблема вырашаецца?

-хто і якім чынам будзе выконваць праект?

-для каго і для чаго патрэбны праект?

-што атрымаецца ў выніку?

3. Інфармацыя пра арганізацыю.

Утрымлівае зьвесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект: як даўно існуе, колькасьць сябраў, кароткае апісаньне папярэдняй дзейнасьці, хто будзе выконваць праект і якія ў заяўнікаў/выканаўцаў падставы лічыць, што яны здольныя выканаць задачы праекту.

4. Падрабязнае апісаньне праблемы, якая будзе вырашацца, на каго і на якую мясцовасьць разьлічаная дзейнасьць па праекце (ня больш за 1 старонку).

5. Мэты і задачы праекту.

6. Апісаньне дзейнасьці:

-што будзе зроблена,

-хто будзе выконваць дзеяньні,

-як, калі і ў якой пасьлядоўнасьці гэтыя дзеяньні будуць зьдзяйсьняцца,

-якія рэсурсы будуць прыцягнутыя,

-якія арганізацыі будуць прыцягнутыя ў якасьці партнэраў па праекце (калі будуць).

7. Чаканыя вынікі

Якія вы чакаеце вынікі. Крытэры, паводле якіх будзе ацэньвацца пасьпяховасьць праекту.

8. Бюджэт.

Падрабязнае апісаньне кожнага артыкула выдаткаў.

Заяўка павінна займаць ня больш за 3 старонкі.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 16 лютага.

Шаноўныя заяўнікі! Калі ласка, выконвайце патрабаваньні да формы заяўкі і адказвайце на ЎСЕ пазначаныя пытаньні. У адваротным выпадку вы істотна зьніжаеце вартасьць сваёй заяўкі.

Увага! Заяўкі зьбіраюцца праз электронную пошту і толькі ў зашыфраваным з дапамогай PGP (альбо GPG) выглядзе. Інфармацыю наконт карыстаньня PGP вы можаце атрымаць ў № 6-7 часопіса "Асамблея" за 2005 год ці ў "Кансьпіратары Беларускім", апошні даступны ў інтэрнэце на адрасе: http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html.

Ключ, якім вам трэба кадаваць лісты ды інструкцыя будуць дасланыя ў адказ на ваш запыт на адрас: belkonkurs2011@gmail.com .

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкі


У межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) абвяшчае чарговы спабор малых грантаў.

Мэтай спабору зьяўляецца падтрымка дасьледаваньняў публічнай палітыкі і актывізацыя грамадзкай дыскусіі па яе ключавых пытаньнях, якім да гэтага часу надавалася недастаткова ўвагі, а таксама інфармаваньне беларускай і міжнароднай грамадзкасьці пра найбольш значныя асьпекты палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця Беларусі.

БФПП падтрымлівае дасьледчыя праекты ў наступных галінах:

1. Інтэрнет і інфармацыйныя тэхналогіі: роля дзяржавы ў кіраваньні Інтэрнэтам, пытаньні рэгуляваньня;

2. Сацыяльная палітыка: прыватызацыя і сацыяльная абарона грамадзян;

3. Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: бязпрацоўе і сацыяльная абарона ў перыяд трансфармацыі эканомікі;

4. Ахова здароўя: асноўныя тэндэнцыі трансфармацыі і нефармальныя рынкі;

5. Сельская гаспадарка: логіка трансфармацыі і шляхі мадэрнізацыі;

6. People-to-people contacts: супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ у галінах навукі і адукацыі, візавая фасілітацыя, Беларусь і Балонскі працэс;

7. Іншыя тэмы, што маюць дачыненьне да актуальных працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага разьвіцьця Беларусі.

Кандыдаты, чые заявы будуць ухваленыя, атрымаюць магчымасьць кансультацый з міжнароднымі і беларускімі экспертамі, а таксама будуць мець магчымасьць удзельнічаць у праектах BISS.

Заявы на ангельскай, рускай ці беларускай мовах павінны быць прадстаўленыя ў электронным выглядзе на адрас: bppf@belinstitute.eu .

Апошні тэрмін – 6 сакавіка.

Уся неабходная інфармацыя (поўны тэкст аб’явы па-беларуску і па-руску), а таксама формы праектных заяў (тытульны ліст, бюджэт, апісанне праекта) – у дадатку (у архіве).

уверх

Набор трэнераў для працы з ВІЧ-сэрвіснымі НГА


Міжнароднае асьветніцкае таварыства «АКТ» фармуе трэнерскую каманду для распрацоўкі і правядзеньня навучальнага курса для ВІЧ-сэрвісных арганізацый з мэтай умацаваньня іх патэнцыялу.

Удзельнікі курса – прадстаўнікі 15 ВІЧ-сэрвісных арганізацый.

Прыкладныя даты і тэматыка правядзеньня трэнінгаў у межах курса (могуць зьмяняцца па ўзгадненьні з трэнерскай камандай):

25-26.02.2011 г. Ацэнка патрэбаў мэтавых груп.

08.04.2011 г. Стандарт паслуг.

17-18.06.2011 г. Маркетынг паслуг

29.07.2011 г. Юрыдычныя асьпекты дзейнасьці НГА. Людзкія рэсурсы НГА

21-22.10.2011 г. Маніторынг і ацэнка.

Мяркуецца, што сфармаваная трэнерская каманда распрацуе канцэпцыю курса, размяркуе

адказнасьць па правядзеньні асобных трэнінгаў, рапрацуе праграмы і матэрыялы для трэнінгаў, правядзе навучальныя мерапрыемствы і ацэніць эфектыўнасьць курса.

Патрабаваньні да трэнера:

  • практычны досьвед працы ў якасьці трэнера,

  • досьвед выкарыстаньня розных інтэрактыўных метадаў у трэнінгавай дзейнасьці

  • досьвед працы ў галіне арганізацыйнага разьвіцьця НГА

  • уменьне і гатоўнасьць працаваць на этапе падрыхтоўкі і правядзеньня трэнінга сумесна з іншымі вядоўцамі альбо экспертамі.

Зацікаўленыя трэнеры мусяць прадставіць у “АКТ” па эл.пошце act.trainings@gmail.com альбо факсе (017) 222 71 29 наступную інфармацыю:

  • рэзюмэ, што адлюстроўвае досьвед працы і ўлічвае патрабаваньні, якія прад’яўляюцца да трэнера,

  • кантакты (мабільны тэлефон, эл.адрас)

  • эсэ “Якія трэнінгі па ўмацаваньні патэнцыялу ВІЧ-сэрвісных арганізацый я хачу правесьці і чаму лічу іх актуальнымі” (ня больш за 2000 знакаў).

Апошні тэрмін – 1 лютага.

Падцьверджаньне ўдзелу будзе не пазьней за 4 лютага 18.00.

За інфармацыяй зьвяртайцеся: Надзея Лявішчава, тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29
e-mail: act.trainings@gmail.com.

Курс адбудзецца ў межах гранта Глабальнага фонда для барацьбы з СНІДам, туберкулёзам і малярыяй “Забесьпячэньне ўсеагульнага доступу асноўных пацярпелых груп насельніцтва Беларусі да прафілактыкі, лячэньня і дагляду ў сувязі з ВІЧ”.

уверх


Міжнародная летняя школа “Правы чалавека і медыцына”


Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвесьціў спабор на ўдзел у Міжнароднай летняй школе па правах чалавека "Правы чалавека і мэдыцына", якая адбудзецца ў Варшаве-Мэдзішыне з 25 чэрвеня па 2 ліпеня 2011 году.

Школа прысьвечаная пытаньням, зьвязаным з абаронай правоў чалавека ў мэдыцынскай сыстэме.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца актывісты праваабарончых няўрадавых арганізацыяў. Працоўная мова школы - руская.

Арганізатары забясьпечваюць: лекцыі, практычныя заняткі, а таксама іх пераклад, вучэбныя матэрыялы, мэдычную страхоўку.

Удзельнікі могуць зьвярнуцца ў Хэльсынскі фонд па стыпэндыю на частковую кампэнсацыю выдаткаў на праезд да Польшчы.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл. адрас: summer2011@hfhrpol.waw.pl дакумэнты, пералічаныя на вэб-пляцоўцы: http://www.yhrm.org/advertisments/nabor_na_mezhdunarodnuyu_letnyuyu_shkolu_po_pravam_cheloveka_prava_cheloveka_i_meditsi  альбо на звычайную пошту: Helsińska Fundacja Praw Człowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лютага.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Стыпендыі на побыт у Нямеччыне для творцаў


Творцы ўсіх накірункаў мастацтва да 35 гадоў маюць магчымасьць атрымаць стыпендыю ў памеры 2100 эўра на 6-тыднёвы побыт у Нямеччыне.

Стыпендыяты мусяць быць не старэйшыя за 35 гадоў і рэпрэзентаваць пэўную галіну мастацтва (рэжысёры, харэографы, відэа-мастакі, пісьменьнікі, музыкі, акторы, і г.д.).

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.theaterwrede.de і тут.

Паводле http://adukacyja.info/

уверх

Падставовыя правілы кампутарнай бясьпекі


Чэская арганізацыя "Чалавек у нядолі" прапануе няўрадавым арганізацыям дапаможнік па кампутарнай бясьпецы.

У выданьні зьмешчаныя парады па пісьменным выбары пароляў, працы з электроннымі паштовымі скрынямі, арганізацыі фізычнай бясьпекі кампутара.

З тэкстам дапаможніка можна азнаёміцца ў даданых файлах "Principy_IT_security_BJ.pdf" і "Principy IT security_RJ.pdf".

Паводле рассылкі belngo.info



уверх




Не спазьніся!


уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2010


Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю ды ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў. 

Падрабязней пра праграму: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html.

Контакт : Тэлефон: (017) 217-04-81; 211-0567, Факс: (017) 211-0384.

Паводле рассылкі БАСР


уверх

Гранты Фонда Лінды і Гары Брэдлі


Фонд Лінды і Гары Брэдлі, ЗША (The Lynde and Harry Bradley Foundation) праводзіць конкурсы праектаў у галіне разьвіцьця пачуцьця грамадзкага абавязку.

Праекты могуць быць накіраваныя на любую сфэру грамадзкага жыцьця - эканоміку, палітыку, культуру, грамадзянскую супольнасьць.

Памер гранта - ад 100 да 550 000 даляраў ЗША.

Тэрміны праёма заявак: 1 сакавіка, 1 ліпеня, 1 верасьня, 1 сьнежня штогод.

Больш падрабязна - на вэб-пляцоўцы: http://www.bradleyfdn.org/

Паводле рассылкі belngo.info


уверх

ЭГУ запрашае школьнікаў на бясплатны курс


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт запрашае старшакласьнікаў са школ Беларусі на бясплатны дыстанцыйны курс "Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур".

Курс падрыхтаваны як альтэрнатыва афіцыйнаму прадмету пад назвай "Грамадазнаўства" і складаецца з шырокага спектру гуманітарных ведаў, якія старшакласьнікі ня могуць атрымаць у Беларусі з-за ідэалагічных перашкодаў.

Са школьнікамі будуць працаваць выпускнікі праграмы "Сацыяльная і палітычная філасофія" ЭГУ і магістр філасофіі Андрэй Ралёнак.

Усе падрабязнасьці па курсе можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://students.ehu.lt/democracy

Паводле Information Centre "StudAlliance"

уверх

Праграма малых грантаў MATRA/KAР


Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрляндаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты зь Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя зьмены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасьці.


Заяўкі на атрыманьне грантаў Matra/KAР зь Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце: war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрляндаў у Варшаве.

Амбасада прадастаўляе гранты максымум да 15,000 Euro.

Больш падрабязна чытайце па спасылцы: http://www.minbuza.nl/PostenWeb/P/Polen/Netherlands_Embassy_in_Warsaw/Products_and_Services/Funds/інфармацыя па-беларуску/Праграма_Малых_Праектаў_Matra_KAР

Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Гранты ад Глабальнага Жаночага фонда


Глабальны Жаночы Фонд падтрымлівае працу жаночых груп грантамі ў памеры ад 500 да 20000 долараў ЗША на агульнае разьвіцьцё дзейнасьці жаночых групп, а таксама на рэалізацыю канкрэтных праектаў.

Заяўкі прымаюцца цягам усяго года.

Гранты выдаюцца 1 раз на 3 месяцы.

Глабальны Фонд для Жанчын прымае тэрміновыя заяўкі на фінансаваньне ўдзелу ў мясцовых, рэгіянальных і міжнародных канфэрэнцыях і сустрэчах.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.globalfundforwomen.org.

Паводле рассылкі БАСР

уверх




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная...

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні...

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка