Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном




НазваНашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном
Дата канвертавання03.11.2012
Памер26.69 Kb.
ТыпДокументы
Stud1027auto


Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном.


Фотамастак і паэт Георгі Ліхтаровіч за рулём 35 гадоў, зьмяніў 6 аўтамабіляў. Зараз езьдзіць на “Форд-мандэа”. А першае сваё аўто –“Запарожац” чырвонага колеру – набыў на дваіх зь сябрам. І вось яны выправіліся ў Маскву. Там ім трэба было патрапіць ў Міністэрства зьнешняга гандлю, якое знаходзілася на Смаленскай плошчы, дзе і МЗС. Прыпаркавацца было вельмі цяжка. Убачылі вольнае месца каля самага ганку МЗС. Уціснуліся… Вяртаюцца праз гадзіну.


(Ліхтаровіч: ) “Падыходзім да нашага “браневіка” чырвонага. Міліцыянт лётае вакол: “Куды вы сталі? Зараз Андрэй Андрэевіч прыедзе!” Я пачухаў патыліцу і думаю: “Што тут Вазьнясенскаму рабіць каля афіцыйнага будынку”. Потым я зразумеў, што гэта месца Андрэя Андрэевіча Грамыкі, які кіраваў у той час Міністэрствам замежных справаў. Мы вымушаныя былі хуценька ад’ехаць у бок, аддаўшы правы. Я тут зразумеў, што ўсё, канец сьвету! Бо калі правы забяруць у Маскве, то іх я не атрымаю, напэўна, ужо ніколі. А ў нас заўсёды, калі мы ехалі ў Маскву, былі наборы шакалядных бутэлячак “камунаркаўскіх”. Я кажу: “Можа, я вам бутэльку пастаўлю?” Міліцыянт аж пачырванеў ад ганьбы. І калі я дастаў гэтую маленькую бутэлечку, ён палагоднеў. Высьветлілася, што гэты хлопец зь Беларусі”.


Журналістка Ірына Халіп – аўтааматарка з 10-гадовым стажам. 5 гадоў запар езьдзіць на “Мазьдзе-626”. За рулём заўсёды слухае опэрныя арыі на італьянскай мове. Сьцьвярджае, што супрацоўнікі ДАІ на дарозе да жанчыны за рулём ставяцца надзвычай прыязна, ветліва, чаго нельга сказаць пра мужчынаў-кіроўцаў.


(Халіп: ) “Я не памятаю, каб ДАІшнікі спрабавалі сапсаваць мне настрой ці спынілі мяне несправядліва. Ніколі такога не было. ДАІшнікі нават часам заплюшчваюць вочы на нейкія дробныя парушэньні, калі ты не ствараеш аварыйную сытуацыю на дарозе. А вось з аўтааматарамі-мужчынамі значна складаней. Яны паводзяць сябе як і ў жыцьці – я маю на ўвазе звычайны мужчынскі шавінізм. Паверце, значна прасьцей, калі на суседніх палосах таксама жанчыны. Жанчыны адна адну заўсёды зразумеюць, дарогу саступяць, дапамогуць… Аж мужчынаў мне гэтага звычайна чакаць не даводзілася”.


Алег Улевіч – вядоўца адмысловага дадатку да “Комсомольской правды” в Белоруссии” “Аўтамабілі”. Стаж за рулём – 10 гадоў. Скончыў курсы экстрымальнага кіраваньня. Праводзіў тэст джыпу “УАЗ-патрыёт”. Паехаў у родную вёску Жукаў Барок, што пад Стоўбцамі.


(Улевіч: ) “Машына гэта дае пачуцьцё ўседазволенасьці. Праяжджаў я каля Нёману. Падумаў: “А чаму б не пераехаць Нёман на ёй?” Я ведаў, дзе там ёсьць брод. Але праз той брод езьдзілі толькі трактары. Канечне, было вельмі страшна, калі ехаў, бо хвалі былі амаль што на капоце. Усё ж такі пераехаў. Зьбеглася ўся вёска, уся вёска камандавала, дзе ня так глыбока. Потым вырашыў паказаць гэту машыну кіраўнікі нашага калгасу. Уражаньні ў чалавека былі фантастычныя! Ён лётаў на гэтым джыпе па ўзараным полі паміж трактароў і марыў пра тое, каб прыдбаць гэту машыну. Шкада, канечне, што не такія багатыя нашы калгасы. А ён вымушаны езьдзіць на сваім старым “козьліку” яшчэ савецкіх часоў, у якога дзьверы адвальваюцца”.


Бізнэсоўка Іна аддае перавагу маленькім дамскім зграбненькім аўто. Стаж кіроўцы – 5 гадоў.


(Іна: ) “Прыгожая жанчына ў прыгожай машынцы пачувае сябе вельмі добра. Я езьдзіла на “Ford – K”, машынка маленькая, прыгожая, такую крыўдзіць на дарозе – проста грэх. Ня крыўдзілі. Я б не казала пра мужчынскі шавінізм на дарозе”.


(Карэспандэнтка: ) “А як супрацоўнікі ДАІ ставяцца да прыгожай жанчыны на прыгожым аўто?”


(Іна: ) “Я так рэдка зь імі кантактавала, што нават і ня ведаю. Бо я вельмі законапаслухмяная асоба. Складана ведаеце ў якім месцы? У аўтасэрвісе складана. Бо якога б колеру ні былі твае валасы, заўсёды лічаць, што прыехала бляндынка, якая нічога не разумее. З аўтамэханікамі складана. А на дарозе – не”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconWashington Post". Амэрыканскія школьніцы носяць майкі з надпісамі "
Прычым, калі падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі было вельмі модна на заплечнік, куртку, пінжак І нават на калені джынсаў прычапіць...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconСёньня Яўгену Куліку споўнілася б 70
Сябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі....

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconВ. У. Галубовіч (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
Беларусі. Так было не заўсёды. Сёння нават цяжка ўявіць падручнік па гісторыі Беларусі для вну І школы без згадкі пра Еўфрасінню...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150...

Нашая карэспандэнтка Іна Студзінская апытала вядомых ў Беларусі людзей пра забаўныя гісторыі за стрыном iconВэтэраны Адраджэньня" І творчая ініцыятыва "
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавала чарговую аўдыёкнігу – “150...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка