Конкурс "На лепшы летапіс школы"




НазваКонкурс "На лепшы летапіс школы"
Дата канвертавання12.02.2013
Памер152.11 Kb.
ТыпКонкурс
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

Адзел адукацыі Краснапольскага райвыканкама

ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Краснапольскага раёна”


Акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”


Конкурс “На лепшы летапіс школы”


Летапіс школы


Члены пошукавага атраду

“Юны краявед”

Кіраўнік: настаўнік геаграфіі

Марзалюк Аляксандр Іванавіч


в.Леніна, 2010 г.

Гніліцкае земскае вучылішча.

У вёсцы Гніліца было адкрыта ў 1908 годзе Земскае трохкласнае вучылішча (школа) (дадатак № 1). Земская школа ўтрымлівалася за народныя грошы, сельская грамада ўтрымлівала і настаўніка.

Вучыліся ў ей тры гады. Вывучалі рускую мову і чытанне, пісьмо, матэматыку. закон божы. Сшыткі, падручнікі, алоўкі, грыфельныя дошкі вучням бясплатна выдавала земства. Кожную нядзелю школу наведваў поп. I раз у тыдзень вучыў вучняў закону божаму і малітвам. Двойчы ў год школу абавязкова правяраў павятовы “інспектар”, прыдзірліва правяраючы стан ведаў вучняў, выкладанне прадметаў. Вучні 3-га класа здавалі экзамены. У экзаменаныйную камісію ўваходзілі абавязкова поп, мясцовы гніліцкі пан Уладзімір Іванавіч Баранаў, павятовы інспектар з горада Чэрыкава (там быў цэнтар павета і знаходзілася земская павятовая ўправа).

Вучыліся з верасня па май. Аднымі з першых настаўнікаў у Гніліцы былі Іосіф Шапавалаў і Ветраў (на жаль не захавалася яго імя і імя па бацьку).

Зімой кожны вучань па чарзе прыносіў у школу вязанку дроў, каб абагрэць памяшкаяне. Пасля заканчэння земскай школы, дзеці багатых бацькоу маглі паступіць у царкоўна-прыходскую школу (ЦПШ) у в. Горы з абавязковай здачай уступных экзаменаў і 3-х гадовым тэрмінам навучання.

Стан маленькай земскай школы быў вельмі гаротны. I ужо ў лістападзе 1909 г. на пасяджэнні Чэрыкаўскай павятовай управы выносіцца рашэнне аб закрыцці школы ў в.Гніліца з-за невыносных умоў навучання.

Аднак школа не была закрыта, жыла и працавала, вучыла сялянскіх дзяцей - хлопчыхаў і дзяўчынак. Гэта падцвярджае справаздача «Аб стане Гніліцкага земскага вучылішча ў земскую ўправу за 1911 г.».

Аналіз спраў паказвае, што на пачатак 1911 г. школу наведвала 58 вучняў. На 1 студзеня 1912 г. у школе ў 3-х класах было 85 вучняў. Меркавалася перавесці ў 1912 г.- 52 вучні, пакінуць на другі год - 20 вучняў(дадатак №2).


Школа ў 20-40 гады.

3 1924 г. школай загадваў настаунік І.Шакура. У 1932 г. быў адкрыты 5-ы клас, загадчыкам школы на тый час з'яўляўся Балабаеў Васіль Фёдаравіч. У гэтыя гады школу закончыў Шэвелеў Сцяпан Васільевіч, прафесар, доктар тэхнічных навук, «Гніліцкі Ламаносаў» (дадатак № 7).

У 1935 г. дырэктарам Гніліцкай сярэдняй школы быў назначаны Ілля Сямёнавіч Мароцкі які разам з жонкай прыехаў настаўнічаць. Ілля Сямёнавіч шмат сіл паклаў на будаўніцтва новай сярэдняй школы, і яна на радасць усім атрымалася ўтульная, светлая, цёплая. Ілля Сямёнавіч выкладаў матэматыку, Вера Паўлаўна – геаграфію (дадатак №3).

Школа была з дзвюх хат, на адлегласці 200 м. адна ад другой. Энергічны дырэктар Ілля Сямёнавіч Мароцкі стаў купляць пабудовы, перавозіць іх на конях, будаваць клас за класам. I пабудаваў даволі прывабную, прасторную школу ў форме літары «П» з саламяным дахам.

Каб падтрымаць вучняў паспяхова закончыць навучальны год, знаходлівы Ілля Сямёнавіч адкрыў для вучняў сталовую. На школьным двары паставілі часовыя сталы-дошкі на козлах, тут і кармілі самых бедных вучняў. Hi адзін вучань не пакінуў школу. Былы повар Шамянкова Вольга Кірэеўна з удзячнасцю і цеплынёй ўспамінала настаўнікаў Мароцкіх, іх шчырыя і чалавечыя адносіны да дзяцей і людзей. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Кірдзееў Фёдар Дзямідавіч успамінае: «Гэта былі рэдкія, знаючыя, душэўныя настаўнікі, яны аддавалі нам свае веды, душы і сэрцы. Мы любілі, шанавалі і паважалі іх. Аўтарытэт іх быў непрыракальны для вучняў, бацькоў, настаўнікаў».

Перакананасць у высокароднай справе настаўніка перадавалася вучням і многія з іх сталі настаўнікамі. У чэрвені 1941 года адбыўся першы выпуск 10 кл. Гніліцкай школы, усяго 21 вучань (дадатак № 4).


Ішоў настаўнік па вайне.

Вялікім выпрабаваннем для нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Яна зламала ўсе планы, ўсе надзеі і мары людзей. Настаўнікі Гніліцкай сярэдняй школы разам з учарашнімі школьнкамі сталі воінамі, абаронцамі Радзімы. Дзесяць настаўнікаў не вярнуліся з вайны.

У музеі Ленінскай сярэдняй школы сабраны матэрыялы, фатаграфіі, пісьмы аб настаўніку Афанасію Сафонавічу Ткачову (дадатак № 6), які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы Радзіму ад ворага.

Нарадзіўся ен у 1915 годзе ў в. Грыбы. Рос вясёлым і здаровым хлапчуком, добра вучыўся, меў выдатную дыкцыю і талент спевака. Ён разам з Афанасіем Мікітавічам Хутчанкам закончыў Рагачоўскі педтэхнікум і стаў працаваць настаўнікам пачатко-вых класаў, спачатку ў весцы Гніліца, а потым у весцы Арцёхаў. 3 павагай да маладога настаўніка ставіліся і калегі па рабоце, і вучні, і бацькі, жыхары вёсак Гніліца і Арцехаў. Самыя цеплыя ўспаміны захавала аб маладым настаўніку 82-гадовая заслужаная настаўніца школ БССР пенсіянерка Рэспубліканскага значэння В.П. Мароцкая. У знак павагі Мароцкія падарылі Афанасію сваю сямейную фатаграфію ў 1937 годзе.

У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Пскове, Выбаргу, Ленінградзе. Тут яго і застала Вялікая Айчынная вайна. Многае прыйшлося перанесці, перажыць. Кожнае пісьмо дыхае верай у нашу перамогу, нясе вялікую любоў да Радзімы, да роднага краю (а іх у музеі школы - 15). 3 радасцю даведваецца воін аб вызваленні Краснапольскай зямлі.

З яго пісем мы можам даведацца, што Афанасій Сафонавіч ваюе, б'е ненавіснага ворага, гоніць яго на захад, удзельнічае ў вызваленні Прыбалтыкі.

27 ліпеня 1944 года ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за веску Кярэконня ў Эстоніі ў 20 кіламетрах на захад ад горада Нарва загінуў воін-настаўнік. У гэты ж дзень родныя атрымалі апошняе пісьмо ад сына і мужа з фронту.

Пасля вайны астанкі Ткачова Афанасія Сафонавіча былі перазахаваны ў брацкай магіле № 2 на могілках паселка Сінямяэ у Эстоніі. На магіле ўстаноўлен помнік.

Шэсць гадоў праслужыў настаўнік Ткачоў у арміі, з іх больш трох гадоу ішоў ён па вайне, марачы аб мірным дні, аб школе, але варожая куля абарвала яго жыцце ў росквіце сіл - 29 год (дадатак № 5).

Вельмі цяжкі лёс выпаў на долю сям'і настаўнікаў Мароцкіх у годы ВАв. Ілля Сямёнавіч у 45 годовым узросце ідзе дабраахвотнікамна фронт (дадатак № 6). Пад Варонежам ён трапіў у палон, з якога ўцячы здолеў летам 1943 года. Вярнуўся ў Гніліцу, а праз 2 тыдні быў ужо ў партызанскім атрадзе Карзюкова (Вечаркова). Пасля вызвалення раёна (укастрычніку 1943 г.) служыў у Чырвонай Арміі. У лістападзе таго ж года быў паранены ў галаву пад г. Прапойскам. Быў дастаўлены ў палявы шпіталь в. Канязёўка Краснапольскага раёна. Пахаваны быў у брацкай магіле. Пасля Вялікай Айчыннай вайны астанкі Іллі Сямёнавіча Мароцкага былі перазахаваны ў г.п. Краснаполле.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, у час акупацыі Гніліцы, школа працавала як пачатковая. Вера Паўлаўна Мароцкая вучыла дзяцей, за што пасля вызвалення Краснапольшчыны амаль год знаходзілася пад следствам у Краснаполлі і ў турме г. Магілёва. Жанчыны в. Гніліца разам з дзецьмі акружылі будынак суда і патрабавалі вызваліць Мароцкую. Яна была апраўдана. Потым працавала настаўніцай у Брэсцкай вобласці, з 1957 года заслужаны настаўнік школ БССР, персанальны пенсіянер.

Трагічна склаўся лёс настаўніка матэматыкі Ігната Піменавіча Шайтуры (дадатак № 6). Ён трапіў у палон. Спроба вызваліцца не здзейснілася. Просьба да нявесты выкупіць яго з палону пацярпела фіяска.

Васіль Гаўрылавіч Шумялёў нарадзіўся ў 1926 годзе ў в. Стайкі. У 1941 г. скончыў 8 классаў у Гніліцкай СШ. У кастрычніку 1943 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Ў баях за г. Шауляй стралок ПТР быў цяжка паранены, страціў левую нагу. Ў 1946 г. завочна скончыў Крычаўскае педвучылішча. З 1950 па 1953 працаваў настаўнікам русскай мовы і літаратуры ў Гніліцкай СШ.

Аляксандр Тарасавіч Сяргеенка нарадзіўся ў 1916 годзе ў в. Грыбы, да 1939 г. працаваў настаўнікам у Краснапольскім раёне (дадатак № 6). У 1939 г. прызваны ў армію, служыў у Пскове, абараняў Ленінград, удзельнічаў у баях на Пулкаўскіх вышынях. У час пераправы праз р. Нароў замяніў пагібшага камандзіра гарматы, адбіў усе атакі ворага, тут жа быў паранены, але не пакінуў поле бою. За гэты бой быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Пасля вайны працаваў у Гніліцкай сярэдняй школе, Нарыманаўскай базавай школе настаўнікам матэматыкі.

А колькі настаўнікаў загінула за вайну, не вярнулася ў школы? Толькі з нашай школы - 10. Гэта Ілля Сямёнавіч Мароцкі, Ігнат Піменавіч Шайтура, Кірэй Рыгоравіч Барэйша, Афанасій Сафонавіч Ткачоў, Павел Фёдаравіч Курчанка, Яфім Паўлавіч Агеенка, Іван Рыгоравіч Кузняцоў, Сцяпан Гаўрылавіч Шумялёў, Антон Фёдаравіч Траццякоў, Уладзімір Ільіч Крывіцкі (дадатак № 6).

На вайне загінулі 140 жыхароў калгаса «Крэмль» і сярод іх былыя вучні і настаўнікі Гніліцкай школы. А тыя, хто вярнуўся з вайны, доўгі час працавалі у школе.


Знакамітыя выпускнікі.

Нехта з вялікіх сказаў, што славу школе прыносяць яе вучні. Сапраўды, выпускнікі Гніліцкай школы далі дастойнае папаўненне рабочаму класу і сялянству, Інтэлегенцыі, афіцэрскаму корпусу арміі і міліцыі. Сярод іх А.К.Траянаў - чалавек, які сустракаўся з У.І.Леніным, галоўны энергетык Урала; А. Дз. Шамянкоў - гнерал-лэйтэнант, Герой Савецкага Саюза; прафесар, доктар тэхнічных навук - Шэвелеў С.В.; пісьменнік - С. Кухараў; самы малады кандыдат гістарычных навук у РБ,а з мая 2010 года прафесар І.А. Марзалюк; дэпутат Нацыянальнага сходу РБ, дырэктар «Магілёўтрансмаша» Чаркоў В.Р.; Гулькоў A.M. - генерал-маёр ФСБ і многія іншыя (дадатак № 7). Больш падрабязна хацелася рассказаць пра некаторых з іх.

Андрэй Кузьміч Траянаў. Родам ён з в.Стайкі. Служыў на Балтфлоце. Там вучыўся у гальванернай школе, закончыў яе на «выдатна» і працягваў вучобу далей у унтэрафіцэрскай школе (дадатак № 8). Ідэя рэвалюцыі прыйшлася Андрэю па душы. Яго выбіраюць членам Цэнтрабалта. Ў студзені 1918 г. пашчасціла сустрэцца з У.І.Леніным. Потым вяртаецца на радзіму ў якасці старшыні Чэрыкаўскага ЧК (дадатак № 7). Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ен працягвае вучобу, паступіўшы ў энергетычны інстытут, а затым выязджае на працу ў Германію ў якасці інжынера-электрыка. Ў гады Вялікай Айчыннай вайны А.К. Траянаў працаваў галоўным энергетыкам Урала.

Такі ж слаўны лёс і ў выпускніка Гніліцкай земскай школы Шамянкова Афанасія Дзмітрыевіча (1896-1972), ўдзельніка I-ай і II-ой сусветнай войн і Грамадзянскай вайны (дадатак № 7). Герой Савецкага Саюза Шамянкоу Афанасій Дзмітравіч родам з Гніліцы. Рана пазнаў сялянскую працу, працу шахцера ў Данбасе. Ў першую сусветную вайну служыў у лейб-гвардыі. Ў час баёў у 1917г. трапіў у палон да аўстрыйцаў. У час Грамадзянскай вайны служыў у Чырвонай арміі. Ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў генерал-лейтэнантам, за штурм Цытадэлі Познань і ўзяцце яе атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Маісей Раманавіч Вертліб - сын арандатара з Гніліцы (дадатак № 7). Салдат першай сусветнай вайны, ўпаўнамочаны Гомельскага ЧК па барацьбе з бандытызмам у Чэрыкўаскім павеце, начальнік Краснапольскай міліцыі. Злоўлен бандытамі ў в. Выдранка. Бандыты ў в. Гніліца па зверску забілі бацьку, маці і брата Вертліба.

У адным з баёў супраць бандытаў Маісей Вертліб быў ранены. Вертліб быў адзіным чэкістам, хто у Гомельскай губерніі за барацьбу з бандытамі ў тыле атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга, быў узнагароджаны ганаровай граматай і імянным маўзерам (дадатак № 9).

Сцяпан Васільевіч Шэвелеў (1914-1990) з п. Хаўмінка, закончыў 7 класаў, працаваў у шахтах Данбаса (дадатак №7). Сам падрыхтаваўся да паступлення ў Маскоўскі інстытут хіміі. Адначасова з самападрыхтоўкай да паступлення у інстытут займаўся у аэраклубе. Двойчы сустракаўся з Н. К. Крупскай, якая дапамагла ўладкаваць сястрычку ў дзіцячы дом у Мінску. 22 чэрвеня 1941г. удзельнічаў у налёце і бамбёжцы нафтапромыслаў у Румыніі у Плаешце, пры звароце быў ранен у нагу асколкам зенітнага снарада. Дайшоў да Вены, меў баявыя ўзнагароды, падзякі Вярхоунага Галоўнакамандуючага, маршала Конева. Пасля вайны стаў доктарам хімічных навук, прафесарам. Меў навуковыя працы, вынаходніцтвы.

Жукаў Сяргей Самуйлавич (н. 1908 г.) родам з Гніліцы (дадатак № 7). Вучыўся там жа у школе, потым закончыў рабфак, працаваў шахцёрам у Данбасе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ідзе дабраахвотнікам у якасці інструктара палітаддзела 258-й ст. дывізіі, 50-ай арміі Заходняга фронту. Абараняў г. Бранск, Маскву, быў паранены. Са студзеня 1943 г.быў намеснікам камандзіра па разведцы і контрразведцызлучэння партызанскіх брыгад Мінскай вобласці. З ліпеня 1944 г. сакратар па кадрах Мінскага гаркома КП(б)Б. З лютага 1950-га па студзень 1957 г. – першы сакратар Баранавіцкага гарвыканкома. У 1955 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага Дзяржаўнага педінстытута імя А.М. Горкага. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Сцяпан Іванавіч Кухараў (н.1919г.) родам са Стаек, вучыўся у Гніліцкай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны дайшоў да Берліна, нават распісаўся на сцяне рэйхстага. Стаў вядомым беларускім пісьменнікам. Яго аповесць «Бацькавічы» перадае і захоўвае каларыт краснапольскай гаворкі. Ў памяці землякоў ён заставаўся простым, даступным, шчырым чалавекам. Прататыпамі яго літаратурных героеў сталі жыхары Стаек.

Валерый Рыгоравіч Чарткоў стаў акадэмікам Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэмі у 1995г. Ён закончыў Гніліцкую СШ у 1963г.

Марзалюк Ігар Аляксандравіч доктар (2004г.), прафесар гістарычных навук (2010 г.) закончыў Ленінскую СШ у 1985 г. Цяпер працуе у МДУ імя А. А. Куляшова загадчыкам кафедры археалогіі (дадатак № 7).


На шляху да новай школы.

Першага верасня 1964 года адбылося адкрыццё новай Гніліцкай школы, пабудаванай па тыповаму праекту 8-годкі на 320 вучнёўскіх месц (дадатак № 10). Школа двухпавярховая, цагляная, з вадаправодам, каналізацыяй, аўтаномнай кацельняй, домам для настаўнікаў з 3-4 кватэр. Яна каштавала дзяржаве 1 млн. 200 тысяч рублёў у цэнах 1964 г. Першым дырэктарам новай школы быў настаўнік матэматыкі, ураджэнец пасёлка Вясёлы, Шаляпнёў Іван Яфімавіч (дадатак № 11).

3 1964 г., па сенняшні дзень школа дала 8 залатых і сярэбраных медалістаў. Усе яны паступілі ў вышэшыя навучальныя ўстановы. Першай залатой медалісткай была Тамара Аляксееўна Маслава з п. Каўпіта, якая закончыла Магілёўскі педінстытут і працуе ў г. Магілёве настаўніцай рускай мовы ў гімназіі. Сярод іх таксама, Марзалюк Ігар Аляксандравіч – выкладчык, прафесар, доктар гістарычных навук МДУ імя А.Куляшова; Піванава Ніна Іванаўна - інжынер ЭВМ г. Магілёў; Герасімовіч Ала Міхайлаўна - настаўніца рускай мовы ў Краснагорскім раёне Бранскай вобласці; Юдзянкова Наталля Васільеўна - дырэктар Гарадзецкай БШ; Ветраў Аляксандр Аляксандравіч – галоўны санітарны ўрач раёна; Калініч Ала Уладзіміраўна - сацыяльны педагог СПЦ; Марзалюк Аляксандр Аляксандравіч.

У 1970 г. веска Гніліца была, пераіменавана ў в. Леніна, і школа стала называцца Ленінскай сярэдняй школай. За 100 гадовую гісторыю яе існавання (100 год школе споўнілася ў 2008 годзе) шмат выдатных людзей працавала і зараз працуе ў школе. Здабыткам яе гісторыі стала праца былых дырэктараў Мароцкага І.С., Шалухіна A.M., Мароцкай В.П., Кашчэева Ф.Н., Чарткова Р.П., Шайтуры У.Р., Шумялёва І.А., Шыманава М.А., Кірэева A.A., Калошка В.А., Шаляпнёва І.Я., Марзалюк .A.I., Ласянковай Е.М. ; настаўнікаў - Шамянковай В.Е., Шаляпнёва А.Я., Мазіліна Н.А. і іншых (дадатак № 11).

Адметнасць Ленінскай сярэдняй школы ў тым што яна з'яўляецца своеасаблівай візіткай в. Леніна, бо змест вучэбна-выхаваучага працэсу ў ей, педкалектыў, вучні ў многім адлюстроўваюць адбітак спраў мясцовасці, на якой яна знаходзіцца. Сапраўды, школа жыве тымі ж клопатамі, што і насельніцтва вёскі, бацькі вучняў (дадатак № 12).

Многія выпускнікі, як правіла, свой лёс звязваюць ці то з мясцовай гаспадаркай, ці то са школай. А найбольш здольныя паступаюць вучыцца далей у тэхнікумы ці ВНУ. 3 1945 па 2010 гг. школу закончыла 1705 вучаняў (дадатак 13).

Сёння ДУА “Ленінскі ВПК д/с-СШ” імкнецца ісці ў нагу з жыццём, шукае і абнаўляецца, мяняецца і рэфармуе. Адным словам, працуе. Гэта звязана з працай педкалектыва школы і сённяшняга дырэктара Шайтура Н.Д.(дадатак № 11).

Летам 2010 года запланіраван рамонт школы. Працаўнікамі, настаўнікамі і дзецьмі школы робіцца ўсё каб добраўпарадкаваць навакольную тэрыторыю. Хочацца верыць, што і наступныя пакаленні жыхароў в. Леніна, а таксама навакольных вёсак і пасёлкаў, як іхнія бацыкі, дзядулі і бабулі пракладуць сваю сцяжынку праз школу ў вялікае жыцце і яна назаўсёды застанецца ў сэрцы кожнага не толькі як крыніца ведаў, але і як цудоўны ўспамін.


Дадатак № 1

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\28.tif

Копія паседжання Чэрыкаўскай павятовай управы


Дадатак №2

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\47.tif

Копія справаздачы Гніліцкай школы за 1911 г.


Дадатак № 3

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\123.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\22.tif

Настаўнікі Мароцкія – Вера Паўлаўна і Ілля Сямёнавіч


Дадатак № 4

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\3.tif

Першы выпуск Гніліцкай сярэдняй школы 1941 г.


Дадатак № 5

Урывак з пісьма:

Паважаны Іван Сафонавіч! Паважаная Наталля Сцяпанаўна! Паведамляю, што 17 ліпеня 1944 года ваш брат і муж Афанасій Сафонавіч Ткачоў геройскі загінуў у барацьбе з нямецкімі захопнікамі. Я, яго начальнік, ваяваў разам з ім з пачатку Айчыннай вайны больш 3-х гадоў. Любіў яго як сына, ды не толькі я, а ўся наша часць да яго так добра адносіліся. Ён быў узнагароджаны медалямі “За абарону Ленінграда” і “За баявыя заслугі”.

Вечная слава Афанасію Сафонавічу! Пахавалі яго як належыць: на магіле яго фатакартку паставіў і вянок.

Перадайце наша сардэчнае спачуванне яго бацькам. Калі што будзе не ясна, то пішыце. Высылаю яго пісьмы і канверты ад 25 ліпеня 1944 года.

3 прывітаннем А.А. АКУЛІНІН.

27 ліпеня 1944 года.

Дадатак № 6

Настаўнікі Гніліцкай (Ленінскай) СШ удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\фото.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\22.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\фото.tif

Ткачоў А.С. Мароцкі І.С. Шайтура І.П. - настаўнік

настаўнік пачатковых классаў. былы дырэктар Гніліцкай СШ. матэматыкі Гнілікай СШ.


c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\30.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\126.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\5.tif

Шумялёў І.А. - былы дырэктар Сяргеенка А.Т. - настаўнік Яфрэменка А.С - настаўнік

Ленінскай СШ, ўдзелнік ВАв. матэматыкі, абаронца Ленінграда. працы Ленінскай СШ.


c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\фото.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\фото.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\фото.tif

Клімянкоў А.М. – настаўнік Шайтура В.І. – настаўнік Андрыянаў В.А. - настаўнік

Арцёхаўскай пачатковай школы. хіміі і біялогіі Ленінскай СШ. нямецкай мовы Ленінскай СШ.


Дадатак № 7

Знакамітыя выпускнікі Ленінскай СШ

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\4.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\5.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\6.tif

Шэвелеў С.В. - доктар Траянаў А.К. - удзельнік 1-ай Вертліб М.Р. - чэкіст.

тэхнічных навук, прафесар. сусветнай вайны, Лютаўскай і Вялікай

кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г.


c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\127.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\6.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\24.tif

Жукаў С.С. – дэпутат Шамянкоў А.Дз. – генерал- лейтэнант, Марзалюк І.А. – доктар,

Вярхоўнага Савета БССР. герой Савецкага Саюза. прафесар гістарычных навук.


Дадатак № 8

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\12.tif

Копія архіўнай спраўкі ЦДзАВМФ СССР на Траянава А.

Дадатак № 9


c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\8.tif

Копія граматы аб узнагароджанні М.Р.Вертліба ордэнам і імянным маўзерам


Дадатак № 10

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\10.tif

Будаўніцтва Гніліцкай СШ у 1964 г.

Дадатак № 11

Дырэктары Гніліцкай СШ

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\22.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\42.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\44.tif

Мароцкі І.С. Кашчэеў Ф.Н. Шаляпнёў І.Я.

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\23.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\30.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\31.tif

Шайтура У.Р. Шумялёў І.А. Чарткоў Г.П.

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\32.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\34.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\45.tif

Кірэеў А.А. Ласянкова Е.М. Марзалюк А.І.

f:\деректора\директор.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\1.tif

Шайтура Н.Д Педагагічны калектыў Ленінскай СШ 1997 г.

Дадатак № 12

Выявы школы ў розныя гады яе існавання

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\32.tif c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\46.tif

Ленінская СШ, 1969 г. Ленінская СШ, 1987 г.


e:\картинки\фотографии\краснополье\mydc0477.jpg e:\картинки\фотографии\краснополье\mydc0471.jpg

Цэнтральны ўваход у школу (сучасны выгляд)


e:\картинки\фотографии\краснополье\mydc0472.jpg e:\картинки\фотографии\краснополье\mydc0474.jpg

Сучасны выгляд школы 2010г.

h:\фото природа краснополья\mydc0468.jpg h:\фото природа краснополья\mydc0473.jpg

Тэрыторыя школы


Дадатак № 13


3 1945 па 2010 гг. школу закончыла 1705 вучаняў


1. 1985/1986 нав.г. - 12 вучняў

2. 1986/1987 нав.г. - 22 вучня

3. 1987/1988 нав.г. - 11 вучняў

4. 1988/1989 нав.г. - 9 вучняў

5. 1989/1990 нав.г. - 11 вучняў

6. 1990/1991 нав.г. - 14 вучняў

7. 1991/1992 нав.г. - 12 вучняў

8. 1992/1993 нав.г. - 5 вучняў

9. 1993/1994 нав.г. - 8 вучняў

10. 1994/1995 нав.г. - 6 вучняў

11. 1995/1996 нав.г. - 8 вучняў

12. 1996/1997 нав.г. - 7 вучняў

13. 1997/1998 нав.г. - 7 вучняў

14. 1998/1999 нав.г. - 7 вўчняў

15. 1999/2000 нав.г. - 10 вучняў

16. 2000/2001 нав.г. - 8 вучняў

17. 2001/2002 нав.г. - 11 вучняў

18. 2002/2003 нав.г. - 6 вучняў

19. 2003/2004 нав.г. - 7 вучняў

20. 2004/2005 нав.г. - 10 вучняў

21. 2005/2006 нав.г. - 4 вучня

22. 2006/2007 нав.г. - 4 вучня

23. 2007/2008 нав.г. – 4 вучня

24. 2008/2009 нав.г. – 6 вучняў

25. 2009/2010 нав. г. – 4 вучня


Колькасць выпускнікоў

з 1945


З 1945 па 2010 гг. школу закончыла1705 вучняў

1. 1985/1986 нав.г. - 12 вучняў

2. 1986/1987 нав.г. - 22 вучні

3. 1987/1988 нав.г. - 11 вучняў

4. 1988/1989 нав.г. - 9 вучняў

5. 1989/1990 нав.г. - 11 вучняў

6. 1990/1991 нав.г. - 14 вучняў

7. 1991/1992 нав.г. - 12 вучняў

8. 1992/1993 нав.г. - 5 вучняў

9. 1993/1994 нав.г. - 8 вучняў

10. 1994/1995 нав.г. - 6 вучняў

11. 1995/1996 нав.г. - 8 вучняў

12. 1996/1997 нав.г. - 7 вучняў


Ленінскай школы

па 2010 гг.


13. 1997/1998 нав.г. - 7 вучняў

14. 1998/1999 нав.г. - 7 вўчняў

15. 1999/2000 нав.г. - 10 вучняў

16. 2000/2001 нав.г. - 8 вучняў

17. 2001/2002 нав.г. - 11 вучняў

18. 2002/2003 нав.г. - 6 вучняў

19. 2003/2004 нав.г. - 7 вучняў

20. 2004/2005 нав.г. - 10 вучняў

21. 2005/2006 нав.г. - 4 вучні

22. 2006/2007 нав.г. - 4 вучні

23. 2007/2008 нав.г. – 4 вучні

24. 2008/2009 нав.г. – 6 вучняў

25. 2009/2010 нав. г. – 4 вучні

Статыстычная справаздача Гніліцкай школы

за 1911-1912 г.


Выявы школы ў розныя гады яе існавання


Будаўніцтва

Гніліцкай сярэдняй школы ў 1964 годзе

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconІнфармацыя аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы летапіс населеннага пункта
У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі І тым ганаруся” з чэрвеня...

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconАдбыўся абласны трохдзённы семінар " Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта"
Адбыўся абласны трохдзённы семінар “ Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconРашэнне
Аб правядзенні заключнага этапа рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" icon1. Конкурс на лепшы восеньскі букет "Планета кветак"
Паседжанне агульнашкольнага бацькоўскага камітэта. Справаздачы І выбары. (1-11 кл.)

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconКонкурс на лепшы распрацаваны дыдактычны матэрыял настаўнікамі
Раздзел Метадычная работа з педагагічнымі кадрамі дуа”Опальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” у 2009/10 н г

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconМатэрыялы на конкурс "Летапіс населеных пунктаў" Намінацыя "Сельскія населеныя пункты" Напрамак "Культура" Работу вы
Нам, беларусам, засталася багатая І невычэрпная спадчына, у тым ліку І народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай...

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconКонкурс "нацыянальная музычная прэмія "
...

Конкурс \"На лепшы летапіс школы\" iconЎ перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў
Радзімаю мы завем тое месца, дзе нарадзіліся, раслі, вучыліся рабіць першыя крокі, вымаўляць першыя словы. Менавіта гэта думка чырвоным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка