Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?




НазваШто на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?
Дата канвертавання12.02.2013
Памер29.33 Kb.
ТыпВопрос
Тайберман Марына

«Візуальны дызайн і медыя»

4 курс


Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?


Я бягу ад сябе, я бягу, як і ты...

Ты разумееш мой боль і страх...

Я шукаю сэнс – я не знаходжу яго нідзе,

Я не знайшла яго нідзе. І зараз я тут...

Маё каханне...


Kriwi – Бяз гучных словаў

(Depeche Mode – Freelove)


У свой час я ненавідзела вяртацца ў Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы напачатку сваю вучобу як праект ўцёкаў – хоць на яе час – ад прыгнятаючай мяне рэальнасці, я задавалася адным толькі пытаннем. Чаму?


Чаму Беларусь наогул існуе, калі яе ідэнтычнасць, сама беларускасць як якасць разбурана дашчэнту. Ці існуе яно, гэтае ўсведамленне сябе беларусам не толькі на словах, і як жа яно ў такім выпадку рэалізуецца. Не праз рэлігію, не праз дзяржаўнасць, не праз мову, ды і нават не праз культуру і традыцыю – а праз што? Чаму мы і хто мы?


Чаму мы яшчэ?


Мая гіпотэза можа здацца занадта рамантычнай, але я паспрабую даць пашыраную аргументацыю тым пачуццям, якія напоўнілі мяне са знаходжаннем майго асабістага адказу. І гэты адказ – каханне.


Я аб самым простым чалавечым каханні: тым, што ў Маякоўскага «загудзіць», у кагосьці іншага сыдзе з нябёсаў найчаканым падарункам багоў, а іншаму пабачыцца ў той яскравай дзяўчынцы, якая глядзіць нібыта проста ў вочы са старонкі фэйсбуку. Ніхто не здолее даць рады, і гэта вельмі істотна для тлумачэння.


Істотна і тое, што нават калі кахання навокал нейкае прагнай і нечаканай любві да беларускага не існуе, яго абавязкова прыдумваюць. На самое справе і невядома, дзе яна, тая праўда. Мая бабуля родам з Лошыцы любіла расказваць гісторыю пра амерыканку Рут Уолер, пахаваную на Вайсковых могілках. Сапраўды цікава – ёй і 25 не было, яна была з ЗША, і вось яна памірае тут, у разбураным пасляваенным Мінску, ды абставіны тое смерці выклікаюць спрэчкі па сённяшні час. І паміж жыхароў таго месца самая распаўсюджаная версія – каханне, няшчаснае каханне да нейкага савецкага афіцэра. Так, што нават яе амерыканскі муж прасіў даць ёй грамадзянства СССР, і яна прагнула стаць тое «тутэйшай». Потым ўжо ў Інтэрнэце я прачытала колькі іншых «фактаў», але сама канцэпцыя таго, як хтосьці амаль «апынуўся беларусам», вельмі верагодная, бо не адзіны раз рэалізавалася ў маёй сям’і.


Калі мой дзед па маці, які нарадзіўся ў Ленінградзе, пакінуў яго назаўсёды, каб застацца з бабуляй, пакінуў і войска, бо хацеў застацца з сям’ёю, магчыма ён і шкадаваў колькі часу. Але ж праз колькі гадоў пры сацапытанні ён, не маючы аніякіх каранёў, на пытанне нацыянальнасці адказваў «беларус». Мой бацька ж мае выключна габрэйскія карані, але ж праігнараваў патрабаванні бацькоў, традыцыі ды гэтак далей і ажаніўся з маёю маці, якая была супраць магчымай міграцыі ў Германію ці Ізраіль. Вось усе і засталіся. І зноў, беларусамі завемся, і завемся з усёю шчырасцю, бо абралі тое самі, бо абралі тое па каханні.


Каханне дапамагае прайсці часам і шлях да свядомасці. У 2006 годзе, за колькі дзён да выбараў, я вырашыла сказаць свайму першаму «ўзросламу», як падавалася мне ў 14 год, каханню, як я яго кахаю і каб браў ён мяне адразу і цалкам. Ён і ўзяў – разносіць нейкія ўлёткі ў атмасферы канспірацыйнай, нібыта ў кіно. Я ніколі не скажу, што мае палітычныя погляды былі супраць таго, але я была тая яшчэ баязліўка і паслухмяная дачка бацькоў, і авантура гэтая без кахання мне б у галаву нават не прыйшла. Такі вось і атрымаўся шлях нібы ад простага да складанага, нібы наадварот.


І зараз па студэнтах ЕГУ вельмі бачна: больш верагодна напрыканцы кожнага тыдня сустрэць у цягніку тых, каму ёсць каго кахаць, потым тых, каму ёсць каго любіць, тым часам як усіх астатніх – зрэдку.


Вось такая атрымліваецца нібыта спроба інтэлектуальнага асэнсавання, нібыта тлумачэнне самое сабе сігналаў сэрца. З простай і поўнай далікатнае надзеі высновай. У нас можа знікнуць мова. Ці знікнуць дзяржаўнасць. Але пакуль мы ёсць адзін у аднаго, штось заўсёды будзе яшчэ.


Штось ня знікне, штось застанецца.

Штось будзе цягнуць набыць той квіток і прыляцець з другога канца свету.


Прыляцець, каб застацца.

Назаўжды.


Мы і ёсць тое «яшчэ», што засталося ў беларускае ідэі.

Мы і хвалі, мы і «ладдзя», мы і тыя пакутныя пасажыры, якія не да канца разумеюць, колькі ўсяго ў іх ёсць акрамя тых пакут.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? icon"Газета Слонімская" перамагла ў справе "аб вырваным зубе"
Зыск да “Газеты Слонімскай” І яе карэспандэнта ня быў задаволены. Рашэньне па гэтай справе прынятае 2 ліпеня

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconНашай Нівы" актывізавала дыскусіі вакол "
Хтосьці ўяўляе газэту як культурніцкі праект: што на пачатку ХХ стагодзьдзя, што І цяпер – праз сто гадоў. “Якой бы вы хацелі бачыць...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconСтвораны аргкамітэт у справе дапамогі ахвярам палітрэпрэсій
Сёньня ў Менску створаны аргкамітэт Грамадзкай камісіі ў справе рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсіяў. У яго ўвайшлі прадстаўнікі...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconДа пытання аб удасканаленні моўнай сістэмы
Беларусі працавалі Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, Ц. Гартны, К. Крапіва І іншыя дзеячы літаратуры І мастацтва, але І таму, што...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconПераклад Андрэя Багача 2007 г
З кнігі вы зможаце пазнаць, хто такія пафскейны, чым кормяць драконаў, колькі жывуць саламандры, што такое на самой справе Лох-Нескае...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconТорговец
Я только что закончил второй раз читать "Величайшего в мире торговца” книга слишком хороша, чтобы ограничиться одним прочтением и...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconТорговец
Я только что закончил второй раз читать "Величайшего в мире торговца” книга слишком хороша, чтобы ограничиться одним прочтением и...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconЛахманенка Газета «Звязда»
Шэраг амбіцыйных дэпутатаў палічыла, што ІХ абышлі ў такой важнай справе, як адстойванне нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне,...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconВ. Д. Захарченко Над пропастью нераскрытых тайн
Космос прочно вошел в наше сознание. Мы уже не мыслим себя, нашу планету и даже нашу жизнь в отрыве от Вселенной, вне ее, пускай...

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваецца паездка прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў зша. Нагадаю, што ў дадзены момант ў зша знаходзяцца Партыі бнф вінцук
Расею трэба езьдзіць, Расея Лукaшэнку трымае І толькі яна можа яго прыбраць, а таксама ня дрэнна было б пабольш працаваць унутры...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка