План урока Арганізацыйны момант




НазваПлан урока Арганізацыйны момант
Дата канвертавання12.02.2013
Памер71.35 Kb.
ТыпПлан урока
Клас: 3

Прадмет: працоўнае навучанне

Тэма: Вышыўка тамбурным швом

Навучальная мэта ўрока :

Плануецца , што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць: азначэнне тамбурнага шва; умець:пераводзіць рысунак на тканіну з дапамогай капіравальнай паперы, вышываць тамбурным швом ).

Задачы:

  1. Стварыць умовы для развіцця самастойных навыкаў работы.

  2. Арганізаваць дзейнасць вучняў па развіццю рэфлексійных здольнасцей, ацэначнай самастойнасці вучня.

  3. Садзейнічаць фарміраванню эстэтычнага густа, пачуцця прыгожага, уважлівасці, акуратнасці і любові да працы.



Абсталяванне: Журба А.Ф. Працоўнае навучанне : вучэб.дапам.для 3-га кл.устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул.сярэдняй адукацыі з беларус.мовай навучання/А.Ф.Журба, Н.А.Юрчанка.-Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006.,іголкі для вышывання, ігольніца, нажніцы, пяльцы, тканіна(насоўка), ніткі мулінэ, капіравальная папера, наглядны і раздатачны матэрыял.


План урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Матывацыя і мэтавызначэнне

  3. Вывучэнне новага матэрыялу

  4. Правілы бяспекі

  5. Фізкультхвілінка

  6. Практычная работа

  7. Фізкульхвілінка для вачэй

  8. Самастойная работа

  9. Кантроль і ацэнка дасягненняў. Рэфлексія

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Слова настаўніка: Дэвіз нашага ўрока:” Праца не мучыць, а жыць навучыць”.

Давайце прыкладзем свае далоні да далоняў суседа і выкажам яму сваё пажаданне на сённяшні ўрок , скажыце камплімент і разам ўсміхніцеся. Прыемна бачыць усмешкі на вашых тварах і я вельмі хачу, каб наш урок прынёс вам усім задавальненне. Усе разам пра чытаем словы, запісаныя на дошцы : “Мы каманда , мы падтрымліваем адзін аднаго і ў нас усё атрымаецца”.

2. Матывацыя і мэтавызначэнне

Уявіце, што вы знайшлі ў беларускую хатку , вас сустракае жанчына ў вышытай кофтачцы і фартушку, а ў руках трымае насоўку. Зойдзем у пакой. Звярніце ўвагу на ручнікі, якія ўпрыгожваюць сцены хаткі.

Іх прыгажосць ураджвае кожнага. Здаецца, што яны вышыты з легкага подыху беларускага ветру. Вышыўкай упрыгожвалі не толькі прадметы побыту, але і аддзенне.

Вышыўка - гэта старажытны і самы распаўсюджаны від дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Мастацтва вышыўкі з старажытных часоў было шырока распаўсюджана ва ўсіх народаў. На мінулым уроку мы з вамі выраблялі насоўку. Звярніце ўвагу, як можна яе аздобіць.

Дадатак 1

  • Хто нам скажа, чым мы будзем сёння займацца на ўроку?

Сення мы пазнаемімся з новым дэкаратыўным швом і з дапамогай якога ўпрыгожым свае насоўкі .

3. Вывучэнне новага матэрыялу (гутарка настаўніка з вучнямі).

- Назавіце вядомыя вам віды швоў.

Усе швы па тэхніцы іх выканання і назначэння можна раздяліць на некалькі груп. Першую групу утвараюць контурныя швы. Швы гэтыя выконваюцца там, дзе патрэбна прашыць і падкрэсліць контур або упрыгожыць выраб. Да іх адносяцца наступныя швы :

- сцябліністае шво

- пяцельнае шво

-тамбурнае шво

- шво “Трайны козлік”

-шво “ уперад іголку” з перавівам

Дадатак 2

Звярніце ўвагу на асаблівасці выканання тамбурнага шва або “ланцужка”.

  • Ці спадабаеца ён вам ?

Сапраўды, гэта вельмі прыгожы шоў. А для таго, каб ён заняў сваё месца на вашай насоўцы , мы павінны навучыцца яго выконваць.

-Успомніце , чым адрозніваюцца ніткі для шыцця ад нітак для вышывання ? ( Адказы вучняў) .Для вышыўкі будзем выкарыстоўваць ніткі м у л і н э.

Каб шво было прыгожае будзем прытрымлівацца наступных правіл :

1) выконвай шыўкі аднаго памеру ;

2)прыгожа замацуй нітку на тканіне;

3) не рабі вузлоў;

4) сцяжкі рабі адной вышыні.

Дадатак 3

Адгадайце загадку:

-Што належыць табе, але другія карыстаюцца ім часцей , чым ты сам? ( Імя)

У старыну на абрусах, ручніках, насоўках, хустачках вышывалі сваё прозвішча і імя. Подпіс майстра па вырабу дае поўныя звесткі аб яго аўтары і прыналежнасць рэчы. Можна вышыць імя чалавека,падпісаць выраб, а можна вышыць манаграму.

Манаграма - гэта вышыўка з першых літар твайго імя і прозвішча.

Манаграмы служылі візітнай карткай, па якой меркавалі аб гусце гаспадара рэчаў. Вось чаму аўтар хацеў каб яго манаграма была і прыгожая, і своеасаблівая.

Дадатак 4

Аналіз абразца

Уважліва разгледзьце насоўку з маей манаграмай. Ці адпавядае яна нашым правілам ? Дадатак 4

Як вы думаеце , з чаго патрэбна пачаць работу ?

Якія інструменты нам спатрэбяцца ? ( Адказы вучняў)

Вышывай і шый, іголка

Не рабі ты пальцу колка

А наперстак- мацачок

На дзіцячы пальчык скок!

Шыць,іголка,паспявай,

Толькі пальчык не чапай!

Але, калі няправільна карыстацца нажніцамі і іголкай яны могуць стаць бяспечнымі. Таму давайце нагадаем гэтыя правілы ( кожны вучань называе адно правіла па тэхніцы бяспекі)

Дадатак 5

4. Правілы тэхнікі бяспекі

  1. Трымай іголку ў ігольніцы або ў каробцы з накрыўкай

  2. Шый толькі з напарсткам

  3. Не пакідай на працоўным месцы іголку без ніткі

  4. Не бяры іголку ў рот

  5. Нажніцы трымай закрытымі і перадавай кольцамі ўперад

  6. Не рабі рэзкіх рухаў рукой з нажніцамі і іголкай у накірунку суседа.

5.Фізкультхвілінка

Раз-падняцца,усміхнуцца.

Два- сагнуцца,разагнуцца.

Тры- галоўкай паківаць.

На чатыры - рукі шырэй.

Пяць - рукамі памахаць.

Шэсць - прысесці і за парты ціха сесці.

6.Практычная работа

У пачатку ўрока мы паставілі мэту ўпрыгожыць свае насоўкі вышыўкай. Вышываць будзем манаграмы на насоўцы тамбурным швом.У манаграме літары не проста размяшчаюць побач, а пераплятаюць. Часта ўпрыгожваюць рознымі малюнкамі , кветкамі.

Перад тым, як пачаць вышываць, патрэбна прыдумаць свой малюнак. Намаляваць яго на лісце паперы і перавесці на тканіну. Робіцца гэта так:

1.Пакладзі капіравальную паперу на насоўку, пафарбаваны бок павінен быць унізе.

2. Зверху пакладзі малюнак, акуратна абвядзі малюнак алоўкам. Не націскай на аловак.

3.Знімі малюнак і капіравальную паперу.

Дадатак 6

Тамбурнае шво вельмі разнабаковае . Ім можна пракласці контур узора або запоўніць малюнак. Старайцеся не зацягваць пятлю туга, інакш шыўкі згубяць сваю акруглую форму.

Дадатак 7

Работа па падручніку. Стар.63

  1. Вывядзі нітку ў пункце А і правядзі іголку, выкарыстоўваючы тую ж адтуліну ў тканіне, і вывядзі яе ў пункце В . Выканайце пятлю пад іголкай.

  2. Падцягніце нітку пакуль пятля не ляжа на тканіну.

  3. Правядзіце іголку на вываратны бок цераз пункт В,выкарыстоўваючы тую ж адтуліну ў тканіне, і вядзіце яе ў кропцы С. Нітка павінна быць пад іголкай.

  4. Падцягніце нітку,пакуль пятля не ляжа на тканіну. Працягвайце выконваць шыўкі аднолькава.

  5. Каб закончыць шоў выканайце апошні шывок і правядзіце іголку на вываратны бок над пятлей.

  6. Падцягніце нітку, каб атрымаўся маленькі прамы шывок і замацуйце яе.

Праца на планшэце.

Дзеці,уважліва паглядзіце на планшэт. Я пакажу вам, як выконваецца тамбурнае шво на планшэце ( паказваю выкананне шва на планшэце).

Дзецям, у якіх працэсе выканання паказа ўзніклі пытанні( паднімаюць сігнальныя карткі “Дапамога”), тлумачу індывідуальна. 2-3 вучні выконваюць шоў на планшэце , паказваюць для ўсяго класа.

7. Фізкультхвілінка для вочак.

8.Самастойная праца


Вышыўка тамбурным швом . Манаграмма.

Пры выкананні работы вучні карыстаюцца сігнальнымі карткамі “Дапамога”.

Тэхналагічная карта

№ п\п

Паслядоўнасць выканання работы

Графічнае выяўленне

1

Распрацуй узор сваей манаграмы. Зарысуй эскіз вырабу на паперы.




2

Перавядзі ўзор на насоўку пры падамозе капіравальнай паперы.




3

Выбяры ніткі для вышыўкі.




4

Вышый манаграму на насоўцы тамбурным швом.




Дадатак 8

Вучні вышываюць адну літару манаграмы тамбурным швом.

  1. Кантроль і ацэнка дасягненняў. Рэфлексія.

Мы добра працавалі на ўроку пад дэвізам: “Праца не мучыць, а жыць навучыць”.

  • Ці ўсё мы выканалі?

  • Чаму нам гэта ўдалося?( або не ўдалося)

  • Якія заданні паказаліся найбольш цяжкімі?

Гульня “Закончы сказ…”

  • Мы ведаем простыя віды швоў гэта…

  • Шво падобнае на ланцужок называецца…

  • Манаграма гэта…

Ліст індывідуальных дасягненняў запаўняюць вучні .

Дадатак

Міні - выстава творчых работ . Слоўная ацэнка работ настаўнікам.

Вазьміцеся за рукі падарыце сваю цеплыню адзін аднаму. Сёння на ўроку вы былі ўважлівыя і старанныя . У вас усе атрымалася. Вынік залежыў ад вашай працы. Усё ў вашых руках. Усе у вашых сілах. Малайцы! Поспехаў вам у далейшай працы .

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План урока Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

План урока Арганізацыйны момант iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

План урока Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант (2 хв.)
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

План урока Арганізацыйны момант iconПлан урока Арганізацыйны момант
Абсталяванне: карта "Беларускія землі ў X-XIII стст.", атлас (6 кл.), партрэт Рагвалода з альбома "Гістарычныя асобы Беларусі" (Менск,...

План урока Арганізацыйны момант iconУрока. Арганізацыйны момант
Сёння мы павандруем па вясновым лесе. А дапамагаць нам будзе прыгажуня-вясна

План урока Арганізацыйны момант iconПлан урока: Арганізацыйны момант, эмацыянальная падрыхтоўка вучняў да новай тэмы
Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі жыцця сярэдневяковага чалавека, умовамі жыцця. Разгледзець становішча гараджан І іх правы. Паказаць...

План урока Арганізацыйны момант iconХод урока I. Арганізацыйны момант
Знайдзіце заканамернасць размяшчэння літар. Што павінна быць замест пытальніка? (Літара П.)

План урока Арганізацыйны момант iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

План урока Арганізацыйны момант iconУрока Арганізацыйны момант
Мэты: фарміраванне паняцця аб прычынах барацьбы магнацкіх груповак; развіццё інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, кругагляду, культуры...

План урока Арганізацыйны момант iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка