Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)




НазваЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Дата канвертавання28.10.2012
Памер200.63 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 3. Еўропа і Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне і умацаванне ВКЛ (13 – перш. пал. 16 ст.).

7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад.

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага ў 13-16 стст. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера).

9. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

10. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў 14 – 16 стст.

Пытанне 7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад.

У перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай Русі беларускія княствы аказваліся бездапаможнымі перад знешняй небяспекай – пагрозай з боку крыжакоў і мангола-татар. Таму яны шукалі падтрымкі і саюза са сваімі суседзямі літоўскімі плямёнамі.

Першае ўпамінанне пра Літву ўтрымліваецца ў хроніцы нямецкага горада Кветленбурга ў 1009; другое ў Аповесці Мінулых Часоў ў 1040 г. Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў іх плаціць даніну.

Славяне і літоўскія плямёны знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Славянскія землі былі больш развітымі эканамічна. Тут існавалі багатыя гарады, развівалася рамяствао і гандль, у славян мелася пісьменнасць хрысціянства дзяржаўная арганізацыя. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў аўкштайты, жэмайты, латгалы і інш. у XII – XIII стст. толькі ўступілі ў стадыю фарміравання дзяржаўнасці, што прывяло да росту іх ваеннай актыўнасці. У выніку склаліся ўмовы для больш цеснага саюза паміж балтамі і славянамі, у якім беларускія княствы жадалі выкарыстоўваць у сваіх мэтах ваенную сілу балтаў, а балты – атрымаць доступ да эканамічных і палітычных выгад, якія меліся ў беларускіх княстваў.

Па поваду геаграфічнага размяшчэння старажытнай літвы ў навуцы існуе тры тэорыі 1. Генрых Лаўмянскі і сучасныя літоўскія гісторыкі перакнаны, што летапісная літва знаходзіцца ва ўсходней частцы сучаснай. 2. Мікола Іванавіч Ермаловіч перакананы, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі сучаснай Беларусі ў Верхнім Панямонні паміж гарадамі Маладзечнам, Навагрудкам, Слонімам. 3. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч перакнаны, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі ўсходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель.

Заснавальнікам ВКЛ лічыцца літоўскі князь Міндоўг (1235 – 1263). Ён здолеў падпарадкаваць сабе іншых літоўскіх князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што «Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся». У Міндоўга пасля яго ўзвышэння заставалася шмат ворагаў у Літве, якія працягвалі жорсткую барацьбу супраць яго за ўладу. У сярэдзіне 40-х гг. XIII ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі, што значна аслабіла яго уплыў і чым адразу скарысталіся яго сапернікі. У выніку міжусобнай барацьбы Міндоўг быў вымушаны пакінуць Літву і са сваёй дружынай ўцячы ў беларускі Наваградак (цяпер Навагрудак). У Наваградку Міндоўг стаў княжыць са згоды веча. У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградскага княства Так утвараецца ядро новай дзяржавы ВКЛ.

Дзяржаве Міндоўга пастаянна пагражалі крыжакі і галіцка-валынскія князі. Каля 1248 г. супраць яго склалася змова. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Тэўтонскі ордэн (дзяржава крыжакоў) і інш. Каб выйсці са складанага становішча ён уступае ў перагаворы з крыжакамі і, зыходзячы з дыпламатычных меркаванняў, прымае каталіцкую веру, і дабіваецца ў папы рымскага дазвол на атрыманне кароны. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля.

Крыжацкі ордэн фармальна існаваў для таго каб прымусіць прыняць ісцінае хрысціянсва язычнікаў і ерэтыкаў. Ісціным хрысціянствам крыжакі лічылі каталіцтва – праваслаўе для іх было ерассю, язычніцтва ўвогуле крыжакі адносілі ледзь не да пакланення чорту. Аднак барацьба за ісціную веру для крыжакоў на самой справе была толькі прыкрыццём для іх рабаўнічых набегаў. На самой справе крыжакі ваявалі каб грабіць не каталіцкія народы. Таму Міндоўг каб выбіць рэлігійную зброю з рук крыжакоў сам вырашыў прыняць каталіцтва.

Прыняцце Міндоўгам каталіцтва і яго каранацыя не выратавала ад вайны з Галіцка-Валынскім княствам якая цягнулася 5 год а ў 1260 г. крыжакі робяць рабаўнічы паход ў межы ВКЛ. Літоўскае войска ўшчэнт разбіла крыжакоў ля возера Дурбэ, Міндоўг жа парывае з каталіцтвам і вяртаецца ў язычніцтва.

Загінуў жа ён дзякуючы свёй распусце. Ён пажадаў адняць жонку ў аднаго з літоўскіх князёў – Доўмонта. Гэты князь найшоў пдтрымку ў палітычных ворагаў Міндоўга і стварыў змову. Калі Міндоўг быў забіты, Доўмонт уцёк у Пскоў. Там ён быў добра прыняты пскавічамі, стаў іх князем, прыняў праваслаўе пад імем Цімафей і нават прызнаны святым. астатнія ўдзельнікі змовы князі Трэнята і Таўцівіл былі забіты сынам Міндоўга Войшалкам які стаў вялікім князем літоўскім (1264 – 1266). Далей княжылі Шварн 1266 – 1270, Трайдэн 1270 – 1282. пры гэтых князях у склад ВКЛ увайшлі Гарадзенскае і Ваўкавыскае княствы. Хто кіраваў у ВКЛ з 1282 – 1295 не вядома. А вось ў 1295 – 1316 У ВКЛ княжыў Віцень які праз шлюбныя сувязі ў ВКЛ ўключыў Полацкае і Менскае княства, акрамя таго прыняў агульнадзяржаўны герб Пагоню.

З 1316 па 1341 княжыў Гедзімін які заснаваў ў 1323 г. новую сталіцу ВКЛ Вільню (ужо трэцюю, перад ёй былі Наваградак і Трокі) і далучыў Віцебскае Брэсцкае і Мсціслаўскае княствы. Уся тэрыторыя сучасная Беларусі, а таксама многія ўкраінскія вобласці і значная частка Расіі ўвайшлі ў склад ВКЛ пры Альгердзе 1345 – 1377.

Трэба адзначыць, што вялікае княства Літоўскае ўключала ў свой склад землі былой Кіеўскай Русі мірным шляхам. Толькі Брэсцкае і Мсціслаўске княствы былі ўключаны праз гвалтоўны захоп. Утрымліваліся ўходнеславянскія землі ў складзе ВКЛ дзякуючы талерантнасці вялікіх князёў, якія абавязваліся “не рушыць старыны і не ўводзіць навіны”. Паколькі большасць насельніцтва ВКЛ было славянамі – беларусамі то беларуская мова ў гэтай дзяржаве мела статус дзяржаўнай.

Пытанне 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага ў 13-16 стст. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера).

Тэхналогіі. У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярыной, а трэцяе пакідалі незасеяным, пад парай. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўлялася жывёлагадоўля. Дапаможным заняткам сельскага насельніцтва было паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскам. У 15 – 16 стст. У ВКЛ, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, працягвалі фарміравацца феадальныя адносіны. Грамадства паступова падзялялася на саслоўі – группы людзей у грамадстве, якія валодаюць правамі і абавязкамі, замацаванымі законам і што перадаюцца па спадчыне.

Феадалы. Прывілеяваным саслоўем у ВКЛ з'яўляліся феадалы. Да другой паловы 16 ст. саслоўе феадалаў ВКЛ не было аднастайным, у ім вылучаліся сацыяльныя групы.

На вяршыні феадальнай лесвіцы стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вядзе сваё паходжанне ад дынастый – Рурыкавічаў ці Гедзімінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праве нараджэння, маглі цалкам ёю распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць па спадчыне. Іх вотчыны першапачаткова ўяўлялі сабою дзяржавы ў дзяржаве. Князі мелі сваіх чыноўнікаў і сваё войска, якое адпраўлялася на вайну пад уласнымі сцягамі. З круга князёў абіраўся кіраўнік дзяржавы – вялікі князь.

Трохі ніжэй на феадальных лесвіцы знаходзіліся паны. Паны таксама належалі да тытулаванай шляхты і маглі перадаваць маёнткі сваім нашчадкам. Аднак свой тытул яны атрымлівалі не ад нараджэння, а за заслугі перад вялікім князем, напрыклад за займанне высокай дзяржаўныя пасады. На працягу 15 – 16 ст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў змаглі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і зраўняцца па багаццю і значэнню з князямі. У канцы 15 ст. назва пан распоўсюдзілась на ўсіх прадстаўнікоў федальнага саслоўя. У пачатку 16 ст. князі і паны маёнткі каторых дасягалі памераў невялікай дзяржавы сталі называцца магнатамі.

Дробныя феадалы неслі вайсковую службу за валоданне маёнткам. Маёнтак – зямля з некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Ён даваўся ім “да жывата” г. зн. да смерці; ці “да волі” г. зн. пакуль вялікі князь не забярэ маёнтак ў такога феадала калі адпадзе патрэба ў яго службе. Дробныя феадалы, у ВКЛ спачатку зваліся баярамі, а потым – шляхтай ці рыцарствам. Але слова рыцарства выкарыстовывалася і ў шырокім сэнсе – для абазначэння ўсяго саслоўя феадалаў, якое з часам было прызнана адзіным прыдатным для нясення вайсковай службы саслоўем.

Духавенства. Іншым правілеяваным саслоўем у ВКЛ было духавенства. Гэта людзі якія прафесійна займаліся арганізацыяй рэлігійных мерапрыемстваў. Вышэйшае духавенства гэта Мітрапаліты, епіскапы, ніжэйшае святары, дзіяканы, псаломшчыкі. У эпоху ВКЛ на тэр. Беларусі панавала духавенства двух веравызнанняў Каталіцкага і Праваслаўнага. Каталіцкай і праваслаўнай цэрквам належылі вялікія феадальныя маёнткі з дзесяткамі тысяч прыгнных сялян. Аднак фармальна і сяляне і маёнткі належылі ўсёй царкоўнай арганізацыі як юрыдычнай асобе, кожны канкрэтны святар землямі і сялянамі не валодаў а толькі карыстаўся той часткай царкоўнай маёмасці якая палагалася яму па рангу. Святары пратэстанцкіх абшчын, яўрйскія равіны і мусульманскія імамы якіх таксама было многа ў Беларусі ўвогуле не валодалі ні землямі і не сялянамі а жылі за кошт ахвяраванняў рэлігійных абшчын.

Мяшчане. У 15 – 16 стст. фармавалася мяшчанскага саслое. Мяшчане атрымалі сваю назву ад словы "места" – горад. Мяшчанамі звалі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі асбіста вольнымі і займаліся рамяством і гандлем.

Сяляне. Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.

Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг.

Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.

Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.

Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне ён спецыялна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгас-прадукцыі якая ійшла на продаж за мяжу.

Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.

Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, аднак ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.

Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера. Аграрная рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі аднолькавы падатак. Гэта было не выгадна феадалам. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку фіксіраваным памерам падаткаў. Прыклад такога падаткаабкладання будзе выглядаць так: калі селянін які трымае валаку зямлі абавязаны аддаць за яе 20 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 2 дні паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян палічыць, што для яго гэта занадта вялікі падатак то ён можа адмовіцца ад палавіны валакі і тады будзе плаціць усяго 10 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 1 дзень паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян пажадае заплаціць 40 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 4 дні у тыдзень то ён можа ўзяць сабе дзьве валакі зямлі. На павелічэнне падаткаў дзеля павелічэнне зямельнага надзелу згаджаліся тыя гаспадары ў якіх было многа дзяцей працаздольнага ўзросту. Напрыклад сам гаспадар апрацоўвае сваю зямлю а яго дарослы сын, які яшчэ ад бацькі не аддзяліўся, працуе на паншчыне 4 дні ў тыдзень.

Такім чынам, рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ як і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.

Гарады. Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі.

Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі.

З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы.

Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр.

Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха.

Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.

Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі.

Пытанне 9. Органы Улады і кіравання ў ВКЛ.

Вышэйшыя органы ўлады. Кіраўніком Вялікага княства Літоўскага і галоўнай асобай у дзяржаве доўгі час з’яўляўся вялікі князь ці, як яго яшчэ называлі, гаспадар але моцная ўлада ў ВКЛ была толькі пры Гедзіміне Альгердзе і Вітаўтце. Пасля 1492 г. княжацкая ўлада стала моцна абмяжовывацца раднымі панам, ці радай. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр І выдаў прывілей па катораму князі не маглі ўжо прыняць ніводнага рашэння без згоды радных паноў. Нават распараджацца фінансамі гаспадар мог толькі з ведама рады.

Таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як саслоўна-прадстаунічую манархію, дзе ўладу манарха абмяжоўвалі спачатку рада а пазней сойм. У склад рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання, і каталіцкія біскупы. Гэта ваяводы і кашталяны, канцлер, падканцлер, падскарбі (загадчык дзяржаўнай казны), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўнага апарату ВКЛ.

Поўны склад рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. У поўным складзе рада засядала не больш двух месяцаў ў год. Часцей з князям бычыліся прадстаўнікі праднейшай рды. Праднейшая рада складалася з 5 чалавек епіскап віленскі і трокскі, віленскі ваявода, трокскі ваявода. віленскі кашталян, трокскі кашталян. Гэта былі самыя блізкія да гаспадара, самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны за ўсю раду вырашалі справы, бо збірацца па кожным пытанні поўным складам радныя паны не мелі магчымасці.

Займаць пасады, што дазвалялі засядаць у радзе, маглі толькі вельмі багатыя людзі. Таму сярод радных паноў былі толькі буйныя землеўладальнікі – магнаты.

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася ў поўным складзе, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб гэтага пазбегнуць, было вырашана пасылаць на агульнадзяржаўны сойм ад павета па 2 дэпутаты. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага навета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам-дэпутатам, ад якіх тыя не мелі права адступаць. На соймах абмяркоўваліся пытанні звязаныя з заканадаўствам і судовай дзейнасцю, і аб выбранні вялікага князя.

Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі — гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, а таксама падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка; ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей; ляснічы і лоўчы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй (конюшней) і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў стараста. Кіраўніцтва ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.

Суды і заканадаўства. Вышэйшай судовай інстанцыяй быў Велікакняжацкі суд, функцыі якога з 1581 г. пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты і мяшчан тых гарадоў, што не мелі Магдэбургскага права а таксама дзяржаўных сялян. Сялян прыватнаўласніцкіх і царкоўных судзілі самі землеўласнікі ў так званым «вотчынным» судзе «па звычаю старадаўняму». У гарадах, якія валодалі Магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўскалаўнічы суд.

Усе названыя судовыя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое галоўным чынам было прадстаўлена спачатку судебнікам Казіміра 4 ад 1468 г. а потым Статутами Вялікага княства Літоўскага. 1529, 1566 і 1588 гг.

Войска. У часы ВКЛ асновай войска з’яўлялася шляхецкае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага ваеннаабавязанымі былі практычна ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і навучанага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад 8 службаў (1 служба — 2 сялянскія гаспадаркі). Значыць, у каго было больш зямлі і падданых, той выстаўляў больш салдат. Калі ж які дробны шляхціц не валодаў сялянамі, сам выпраўляўся служыць у войску. Сяляне якіх шляхта брала з сабой на вайну вызваляліся ад усіх павіннасцяў і падаткаў на карысць шляхціца і атрымлівалі назву пнцырныя баяры. Панцырны баярын гэта пераходная форма ад селяніна да шляхціца. Пазней ён мог выслужыць ці выкупіць сабе шляхецтва. Побач з панцырнымі баярамі шырока выкарыстоўваліся нямецкія швейцарскія і шатландскія наёмнікі (Ландскнехты).

Пытанне 10. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ.

ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання гэтай дзяржавы, калі ійшла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў 14 – 15 стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ.

Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства.

Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, незадаволеныя Ягайлам, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася.

Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў прывілей па катораму знаць каталіцкага веравызнання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці ўключэнне ВКЛ у склад Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Такая палітыка вызвала незадавальненне сярод язычніцкай і праваслаўнай знаці ВКЛ. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон.

На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Барацьба скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт станавіўся Вялікім князем літоўскім і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне.

Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.

Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Гэта вызвала незадаволенасць каталіцкай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Усходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся ваенные дзеянні. Для перамогі над Свідрыгайлай Жыгімонт абнародаваў ў 1434 г. прывілея па катораму эканамічныя правы католікаў і праваслаўных ураўноўвалісь. Праваслаўныя як і католікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Пасля абвяшчэння гэтага прывілея частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч.

Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ.

Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжкамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.

Ужо з пачатку 14 ст. крыжакі рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у прыболтыйскі горад Мальбарк (самі крыжакі яго называлі Марыенбург) адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Крэўская ўнія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб'яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжкоў. У 1409 – 1411 гг. адбылася "вялікая вайна", якую вялі Польша і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. У 1411 г. Лівонскі ордэн стаў васалам ВКЛ. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.

Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове 13 – 14 стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але пацярпеў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле ад татар.

У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы 15 – пачатку 16 стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на захоп зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і ўзмацненнем прамаскоўскіх настрояў ва ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся і ў выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Украіны.

З 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.

На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. войска ВКЛ пад камандаваннем Альгерда разбіла ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ. З другой паловы 15 ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў утаргаліся ў межы ВКЛ. Набегі крымскіх татар удалася спыніць бліжэй да сярэдзіны 15 ст. калі на паўднёвых межах ВКЛ быў створаны шэраг парубежных крэпасцей а таксама сфарміравалася запарожская сеч і ўкраінскае казацтва, якое ўдала супрацьстаяла Крымскаму ханству.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconУтварэнне вкл. Умацаванне велікакняжацкай улады ў пер пал. 14 ст

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) icon4. утварэнне І развіццё вкл у сярэдзіне XIII – 70-я гг. XIV ст
Пытанне аб “летапіснай” Літве. Перадумовы стварэння вкл. Канцэпцыі ўтварэння дзяржавы

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconРеферат по истории Беларуси Образование вкл
Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе І суседніх тэрыторыях новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага,...

Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.) iconЛюблінская ўнія І ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб'яднання вкл І Польшчы. Па канспекту
Палітычнае І сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка