Мерапрыемства кружка "Спадчына"




НазваМерапрыемства кружка "Спадчына"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер186.52 Kb.
ТыпМерапрыемства
УА “Навагрудскі дзяржаўны

гандлёва-эканамічны каледж”


Пазааўдыторнае мерапрыемства

кружка “Спадчына”


Тэма: Культурна-гістарычная і прыродная спадчына Беларусі: сусветнае прызнанне


Выкладчык: Першукевіч Н.Я.


Навагрудак

2010


“Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў:

Ці то так Бог пажадаў, каб усё ў ім на волі

І вырастала, і гінула, ці чараўнічай

Воляй нечай усе занядбана – не занаю”

М.Гусоўскі “Песня пра Зубра


Мэта: Пашырыць і паглыбіць веды навучэнцаў аб культурна-гістарычных помніках Беларусі


Задачы: пазнаёміць навучэнцаў з культурна-гістарычнымі помнікамі Беларусі, уключанымі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА;

Выхаванне патрыятызму, павагі да сваёй роднай гісторыі і культуры, жадання ахоўваць, берагчы і памнажаць нашу спадчыну


Забяспячэнне мерапрыемства: мультымедыякомплекс, запісы беларускіх песень


Ход мерапрыемства


  1. Уступнае слова выкладчыка.

Паважаныя сябры! Сённяшняе мерапрыемства кружка “Спадчына” мае назву “ Культурна-гістарычнае і прыродная спадчына Беларусі: сусветнае прызнанне”. Наша мэта: хто не ведае – пазнаёміць, хто мала ведае – дапоўніць веды, хто недакладна ведае – удакладніць веды аб культурна-гістарычных і прыродных помніках Беларусі, занесеных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

А галаўнае, мы спадзяёмся, што гэтая інфармацыя прыбавіць вам гонару за гісторыю сваёй кріаны, яе культуру, яе народ, працай і талентам якога гэта ўсё створана. А яшчэ мы спадзяёмся, што вы будзеце берагчы і памнажаць сваю спадчыну.

Як тут не ўспомніць словы нашага пісьменніка, аўтара знакамітага твора “Песня зубра” Міколы Гусоўскага:

“Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў:

Ці то так Бог пажадаў, каб усё ў ім на волі

І вырастала, і гінула, ці чараўнічай

Воляй нечай усе занядбана – не занаю”

Сапраўды, мы ў спадчыну атрымалі мноства помнікаў культуры ў занядбаным стане. І гэта не выпадкова. Праз Беларусь пракацілася віхура войн, нацыянальна-вызваленчых рухаў, іншых узрушэнняў. на тэрыторыі Беларусі зводзілі рахункі амаль усе еўрапейскія краіны, ды і краіны Азіі.

Мы мала калі былі незалежнымі. Толькі цяпер, амаль дзесяць гадоў, мы самастойная і незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. Мы адраджаем тое, што разбурана, шукаем і вяртаем тое, што калісьці было згублена і страчана. А колькі каштоўнасцей страчана назаўсёды!

вялікую ролю ў захаванні культурна-гістарычных каштоўнасцей адыгрывае спецыяліхзаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі навукі і культуры – ЮНЭСКА, створаная ў лістападзе 1945 года. Беларусь – член гэтай арганізацыі з 1952 г. З 1989 г. Беларусь удзельнічае ў выкананні Канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове культурнай і гістарычнай спадчыны. У Спіс сусветнай спадчыны ўвайшлі 550 выдатных помнікаў культуры са 112 краін свету, ад Беларусі ўвайшлі: Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Белавежская пушча, Дуга Струвэ.

У падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства мы зыходзілі з таго, што вывучэнне, захаванне і папулярызацыя культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа – справа высокародная, адказная і запатрабаваная часам.

(Гучыць сярэдневяковая музыка). Выступленне навучэнкі Прыходчанка Вольгі “Мірскі замак” ў суправаджэнні слайдаў адпаведна тэксту).

Замак ў Міры - адзін з найбольш значных помнікаў Беларусі.Ён знаходзіцца непадалёк ад ракі Нёман і сучаснай аўтастрады Мінск - Брэст у мястэчку Мір Карэліцкага раёна Гродненскай вобласці. З-пад заслоны векавых дрэў, быццам асілак з укрыцця, выскоквае фантастычная пабудова і абрушае на прыезджага ўсю сваю велічную прыгажость: вось я- Мірскі замак. Паважна занураюць завостраныя вярхі ягоных пяці вежаў у люстраную чарнільную роўнядзь сажалкі, каб адшукаць там і накрэсліць новыя таямніцы сваёй глубокай гісторыі.

Дакладных звестак пра час узвядзення Мірскага замка няма. Пабудаваны ён, верагодна, каля 1510 года магнатам Юрыем, маршалак дворны пры вялікім князі. Мірскія наваколлі перайшлі да Юрыя Іллініча ад знакамітага графа Храбтовіча. Да 16 ст. у ВКЛ прыватных мураваных замкаў не будавалі, усе тагачасныя мураваныя замкі былі вялікакняжацкімі, альбо гарадскімі і мелі агульнадзяржаўнае значэнне. Ад часу закладання Мірскга замка мінула 5 стагоддзяў. Шмат напластаванняў нарасло на яго сценах за гэты час. Галоўным сведкам падзей тут застаецца цагляная муроўка. Яна і падае спецыялістам першы ключ да прачытання таямніц помніка. Абрыз Мірскага замка быў просты - чатырох вугольнік высокіх муроў, абстаўлены па вуглах выступаючымі высокімі вежамі, пятая вежа з уязной брамай размяшчалася пасярод заходнай сцяны - адсюль ішоў накірунак на сталіцу ВКЛ - Вільню. Паўночная і Заходняя сцены былі завершаны баявой галерэяй - ганкам з байніцамі для стральбы з лукаў і арбалетаў.

Важную ролю замка адыгрывалі земляныя валы, вышынёй да 9 метраў. Каля падэшвы вала быў роў, запоўнены вадой, узровень якой рэгуляваўся плацінай на рацэ Мірацы.У 1912 годзе быў выяўлены патаемны ход, магчыма ішоў да Нясвіжскага замка. У сярэдзіне 16 ст. на Замкавым двары ўведзены аднаповярховыя карпусы палаца са складскімі памяшканнямі і падваламі. У 1555 годзе ўнук Юрыя Іллініча, таксама Юрый,стаў графам "Свяшчэнай Рымскай Імперыі на Міры" і замак набыў статус адміністрацыйнага цэнтра Мірскага графства. У 1566 года Юрый Іллініч завяшчаў Мірскі замак са шматлікімі маёнткамі сыну свайго былого апекуна Крыштафу Радзівілу Сіротку па ініцыятыве яго, у канцы 16 пачатку 17 ст. праводзілася будаўніцтва замкавага палаца, які меў больш за 40 пакояў, вокны якіх былі зашклёны звычайным і каляровым французскім шклом. Падлогі былі паркетныя і выкладзены з разнастайных плітак. Сістема ацяплення складалася з прыгожых кафляных печаў і камінаў, а дымаходы праходзілі ў мураванных сценах. У пакоях было шмат скульптур, карцін, габеленаў. На галоўнай вежы быў устаноўлены вялікі гадзіннік са званамі. У замку былі алтар святога Хрыстафора, бровар, пякарня, кухня, лазня, каравулка, турма, стайня і вазоўня. З паўночнага боку за валам быў "Італьянскі сад", у якім акрамя прысад з мясцовых парод дрэў, налічывалася больш за 400 цеплалюбівых раслін з розных куткоў свету. У сад з другога паверха вёў мост. Такім чынам у 17 ст. Мірскі замак ператварыўся ў фартэцыйна-палацавы комплекс. На працягу існавання замка не аднойчы быў аб'ектам аблог і штурмаў. Ён зведаў аблогу казацкага атамана Залатарэнкі, Маскоўскага ваяводы Трубяцкога. У паўночную вайну ў 1706 годзе шведы на чале з каралём Карлам 12-ым узялі замак штурмам і спалілі яго.У час падаўлення паўстання Касцюшкі замкам авалодала войска Суворава. Найбольшыя разбурэнні замак зведаў у Айчынную вайну 1812 года. Выбух парахавога склада раскалоў паўночна-ўсходнюю вежу замка з верху да нізу. У 1828 годзе Мірскі замак стаў уласнасцю князя Вітгенштэйна. Ён паступова ператвараўся ў руіны. Галоўным рамантыкам Мірскага замка трэба лічыцьУладзіслава Сыракомлю. Сам тонкі мастак, ён першы разгадаў мастацкую сутнасць пабудовы. У лісце Сыракомлі 1860 года газеты "Кур'ер Віленскі", ён піша: "Калі мы з гонарам запісваем імёны тых, хто ўзносіць помнікі даўніны, то не меньш павінны ведаць імёны тых, хто іх разбурае.Менавіта з маіх былых ваколіц даходзяць смутныя звесткі пра акты вандалізму-руйнаванне Мірскага замка." У гэты час, недзе ў 1870-х гадах намаляваў Мірскі замак рысавальшчык гістрычных месц і архітэктуры Напалеон Орда. У 1891-м годзе Мірскі замак купіў князь Міхаіл Святаполк Мірскі. Новыя гаспадары да Міра ніякага дачынення не мелі. Тут, паміж старым замкам і новым палацам пабудавана сямейная "капліца" пахавальня. Пасля рэвалюцыі 1917 года князь Міхаіл Святаполк Мірскі вярнуўся ў Мірскі маёнтак, прысвяціў замку рэшту свайго самотнага жыцця. Больш стагоддзя прастаяў замак занядбаны. Ад палацавых карпусоў засталіся толькі вонкавыя сцены. Адносна цэлымі засталіся толькі чатыры вежы. Мірскі замак-гэта руіна-любіў зазначыць Міхаіл Святаполк Мірскі, дадаючы пры гэтым: "А другая руіна-я самы". Як вядома з 1920-1939 год тэрыторыя заходняй Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы. М.Святаполк Мірскі марыў стварыць у Міры зацішны куток на сваю старасць, каб паглядзець з замкавага балкона на сусветныя падзеі з філасофскім спакоем. Памёр М. Святаполк Мірскі ў 1938 годзе. Прамых нашчадкаў ён не меў. Права на ўладанне атрымаў пляменнік Аляксандр, грамадзянін Румыніі. Але новыягаспадары замка ў верасні 1939 года былі дэпартаваны ў Сібір. А замак канчаткова быў разрабаваны. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Мірскі замак апусцеў, але не на доўга. Неўзабаве фашысты сагналі сюды яўрэяў з Міра і наваколля. Мірскае ГЕТА праснавала ў замку каля года, некалькі тысяч ахвяр яго былі расстраляны ў глыбіні былога "італьянскага саду". Пасля вайны тут пасяліліся людзі, якіх вайна пазбавіла ўласнага жылля, апошні жыхар пакінуў замак на пачатку 60-х гадоў. З 1969 года вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У 1994 годзе Мірскі замак аднесены ЮНЭСКА да вышэйшай катэгорыі помнікаў суветнай культуры. Галоўнай умовай выканання праграмы па адбудове Мірскага замка становіцца адраджэнне старадаўніх забытых рамёстваў. Дзеля гэтага ў Міры з'яўляецца рэальным сведкам падзей жыцця нашага народа на працягу амаль пяцісот гадоў. Як помнік архітэктуры ён надзелены найбольш характэрнымі рысамі разнастайных стыляў-готыкі, рэнісансу, барока, і вызначаецца вялікай мастацкай выразнасцю. А аднаўленне Мірскага замка амаль завершана. Кожны год у Мірскім замку праводзіцца фестываль беларускай паэзіі і песні "Мірскі замак".

2. Гучыць песня “Белавежская пушча” (А. Пахмутава, М. Дабранраваў).

  1. “З гісторыі Белавежскай пушчы” (выступленне навучэнкі Малашкевіч Дзіяны ў суправаджэнні слайдаў адпаведна тэксту).


Белавежская пушча - унікальны прыродны аб’ект, старадаўні лясны масіў, які знаходзіцца на тэрыторыі старажытнай Берасцейскай зямлі. Яна займае тэрыторыю ў Камянецкім, Пружанскім, Свіслацкім раенах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей РБ, частку тэрыторыі Польшы.

Як стары некрануты лес , пушча ўпамінаецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе 983 года. Тэрыторыю яе насялялі плямены яцвягаў, якія займался земляробствам і рыбалоўствам. У XII стагоддзі тут падоўгу жыў Уладзімір Манамах. У 1276 валынскі князь Уладзімір Васількавіч заснаваў тут горад –крэпасць Камянец. І сення кожны турыст лічыць сваім абавязкам убачыць гістарычны помнік – Камянецкую вежу.

Белавежская пушча вядома ў гісторыі, як месца любімага палявання самых высокіх асоб. Запаведны лес спакон веку славіўся мноствам дзічыны.

Першае дакументальна-зафіксаване паляванне ў Белавежская пушча датуецца 1409 годам- кароль польскі Ягайла паляваў тут 8 дзен. Нарыхтоўваў правіянт для прадстаячай вайны з Тэўтонскім ордэнам. Нарыхтавалі 400 бочак дзічыны.

Вось у 1409 годзе Белавежская пушча ўпершыню з’явілася ў пісьмовых крыніцах. Тут Ягайла ў час палявання на мядзведзя ў 1426 г зламаў нагу. Паляванне ў пушчы вялікіх асоб выратавала яе ад інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання і ператварэння ў звычайны лясны абшар. Неабходна было захаваць лес і звяроў. Таму была створана сістэма аховы Белавежская пушча, якая ўдасканальвалася і пастаянна рэарганізоўвалася. Тут палявалі Жыгімонт I Стары, Жыгімонт II Аўгуст, Стэфан Баторый, а ў 1784 г адбылося паляванне апошняга караля Рэчы Пастпалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Для правядзення палявання ў 1784 г напярэданні адрамантавалі дарогі, зрабілі насыпы, пабудавалі масты, пастаўлена альтанка, зроблены загоны для палявання. У 1783 г у Б.п налічвалася 284 зубры. Адметнасць і каштоўнасць пушчы разумелі ўжо ў 16-18 стст. Так у 1616 г. інспектар-кантралёр дзяржаўных маёмасцей ВКЛ Мікалай Пузалеўскі называў Белавежская пушча “гонарам і аздобай усёй краіны перад ішымі народамі!” Можна сцвярджаць, што з пачатку 15 ст. Белавежская пушча з’яўляецца вялікакняжацкім паляўнічым уладаннем, а значыць і мела сваю сістэму аховы.

Пры Антоніі Тызенгаўзе ў Белавежская пушча былі адменены ўваходы, пушча была падзелена на 13 стражаў. На чале аховы прызначаўся ляснічы, якому падпарадкоўваліся падляснічы, асочнікі іншыя слугі. Першым вядомым ляснічым у Белавежская пушча быў брэсцкі войскі і каралеўскі дваранін Андрэй Лозка. Уступаючы на пасаду, ляснічы даваў прысягу, што будзе з усяе моцы даглядаць каралеўскія ўладанні і прыбыткі, імкнуцца іх захоўваць і павялічваць.

Ужо ў XV - XVIII стст. паляванне ў Белавежская пушча было забаронена. Нават знаці паляваць забаранялася. Толькі за вялікія заслугі перад дзяржавай вялікі князь літоўскі мог дазволіць папаляваць, альбо атрымаць які-небудзь паляўнічы трафей з пушчы. Напрыклад, у 1578 г лоўчаму ВКЛ Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротцы за заслугі на дзяржаўнай службе дазволілі паляваць на 4 зуброў, а падканслеру Замойскаму – атрымаць тушы 4 зуброў і 4 ласёў.

Пасля падзелаў РП Белавежская пушча адышла да Расійскай імперыі. Пры Кацярыне ІІ прыдворныя вяльможы палявалі тут амаль без абмежаванняў. Потым у 1864 г. з Германіі нават прышлося завозіць высакародных аленяў. Зуброў гэты лёс мінаваў. У 1802 г. Аляксандр І сваім указам забараніў любое паляванне на зуброў.

З 1888 г. Белавежская пушча стала ўласнасцю царскай сям’і. У Белавежы (цяпер тэрыторыя Польшчы) пабудавалі вялікі імператарскі дварэц. Да рэвалюцыі 1817 г. ён быў паляўнічай рэзідэнцыяй і любімым месцам адпачынку цара, яго сям’і і царадворцаў. Мастак І. Шышкін зрабіў у Белавежская пушча шэраг эцюдаў: “Буралом”, “Пчальнік” і іншыя. Раскошны дварэц у Белавежы перажыў Вялікую Айчынную вайну. Герман Герынг планаваў тут зрабіць узорную паляўнічую гаспадарку рэйха. У 60 гады XX стагоддзя дварэц быў знішчаны, як непраемнае напамінанне аб расійскім панаванні. Вось яго рэшткі.

У 1919 г застрэлены апошні зубр у Б п. Папуляцыю змаглі аднавіць, дзякуючы таму, што ў 1929 было завезена некалькі зуброў са звярынцаў Еўропы. З1919-1938 Белавежская пушча знаходзілася ў складзе Польшчы. У 1921 арганізаваны Нацыянальны парк, пачаліся работы па аднаўленню зубра. У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў Белавежская пушча-ы працягваліся драпежніцкія высечкі лесу, знішчэнне звяроў. Было спалена 80 весак і 79 сядзіб. У канцы 1944 была адноўлена дзейнасць запаведніка, але пры устанаўленні дзяржўнай мяжы ССР з Польшчай частка запаведніка( 55тыс га) разам з цэнтрам адышла да Польшчы. На тэрыторыі РБ засталося 74,5 тыс га . Белавежская пушча практычна засталася без навуковай базы. Усе прыйшлося ствараць зноў. З’явіўся і новы зубрапітомнік, куды польскія калегі перадалі 5 зуброў. У 1957 Б пушчу рэарганізавалі ў Дзяржаўную, запаведна-паляўнічую гаспадарку. У пушчы пабудаваны шырока-вядомы ўрадавы комплекс “Віскулі”, дзе 8 снежня 1991г спыніла свае існаванне дзяржава – Савецкі саюз. Тут занаходзіцца рэзідэнцыя нашага беларускага Дзеда – Мароза. Сення у БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА налічваецца каля 890 відаў раслін, у тым ліку больш за 30 вельмі рэдкіх. Быгаты жывельны свет БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА: 55 відаў млекакормячых, 212-птушак, 11-земнаводных, 7-паўзуноў, незлічонае мноства насякомых.

Цяпер Белавежская пушча адзін з самых тытулаваных легендарных лясоў Еўропы. Кожнае дрэва сталага ўзросту мае сваю біяграфію, улічана, а ў самых сталых, як напрыклад, ў 500 –гадовых дубоў стаяць таблічкі і сімвалічныя агароджы. Далека не ўсюды тут можна хадзіць. Ець зоны абсалютнай запаведнасці, куды не ступала і не павінна ступаць нага чалавека.

Белавежская пушча –навуковая лабараторыя прыроды. Галоўная яе мэта – захаванне ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага комплексу, зберажэнне ўсіх відаў расліннага і жывельнага свету. Ў 1992 г нацыянальны парк Белавежская пушча быў

уключаны ў спіс сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, а ў 1997 узнагароджаны дыпломам савета Еўропы. Белавежская пушча- унікальны турыстычны мыршрут. Усялякі лес зачароўвае, а запаведны –тым больш, гэта сапраўдная казка.

Белавежская пушча-наш гонар!


  1. “Нясвіжскі замак” (выступленне навучэнкі Казловай Анастасіі ў суправаджэнні слайдаў адпаведна тэксту).

Нясвіж лічыўся галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў, “сталіцай” магутных магнатаў. З Радзівілаў выйшла больш сарака сенатараў, канцлераў, ваяводаў, кашталянаў, маршалкаў.

Ян Чачот пісаў: Стаў род Радзівілаў у свеце прызнаным,

Не знойдзеш больш гэтакіх родаў

З высокаю славай ён быў паяднаны,

Багаццем вялікім валодаў.

Адным з такіх багаццяў з’яўляецца Нясвіжскі замак, які з часам, пасля некалькіх перабудоў, ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль. У ім змяшчалася мноства розных стыляў, што сведчыць аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох.

Нясвіжскі замак быў заснаваны на месцы ранейшага драўлянага, даволі вялікага і багатага будынка, што з’явіўся яшчэ ў 1520 годзе, а потым перабудоўваўся ў 1547 годзе Мікалаем Радзівілам Чорным. Ёсць меркаванне, што ў часы Мікалая Чорнага замак быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам галандскіх архітэктараў і фартыфікатараў паводле старагаландскай сістэмы ўмацаванняў.

Новы каменны замак 1583 года вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка значна ўдасканаліў замкавую фартыфікацыю. Пры гэтым нясвіжскі магнат выкарыстаў асабістыя рознабаковыя веды, атрыманыя ў час заняткаў ва ўнівірсітэтах Германіі, пражывання ў Італіі, Аўстрыі і Францыі, а таксама навучання ваеннай справе ў час Лівонскай вайны.

Курціны і бастыёны Нясвіжскага замка былі ўмацаваны каменем. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. Роў вакол крэпасці быў даволі шырокі і глыбокі. Вада сюды паступала з суседніх сажалак. З вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога – для перамяшчэння стралковых атрадаў, што абаранялі падыходы да фартэцыі. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце. Пры пагрозе нападу ворага мост разбіралі, і замак рабіўся цяжкадаступнай крэпасцю. Некалькі гадоў запар прыгонныя сяляне пашыралі рэчышча Ушы, стваралі на ёй штучныя азёры, а вынятую зямлю выкарысталі, каб зрабіць вышэйшай гару, на якой баў пабудаваны замак.

Нясвіжская крэпасць мела важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагодзяў, была месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў.

Вежа з аркай, што вядзе ва ўнутраны галоўны двор, і цэнтральны корпус палацава-замкавага ансамбля размешчаны на адной восі, што сведчыць аб імкненні да сіметрыі. Франтон упрыгожылі гербы Радзівілаў, ваенныя эмблемы і пышны арнамент, выкананы ў стылі барока. Гэты корпус, натуральна, займалі самі Радзівілы.

Яшчэ адно ўпрыгожванне параднага двара – невялікія васьмігранныя вежы, размешчаныя па рагах цэнтральнага корпуса.

Трэці двор зусім малеькі. У свой час ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі.

У 1706 годзе Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі і зноў адбудаваны ў 1726 годзе. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У 1740 годзе была пастаўлена капліца.

На працягу ХVІІІ стагоддзя быў перабудаваны галоўны корпус палаца. З таго часу ў асноўных абрысах ён і захаваўся да нашых дзён.

Стварэннем аднаго з лепшых у Беларусі ландшафных паркаў завяршылася фармаванне палацава-паркавага ансамбля. Сёння размешчаны на высокім земляным узгорку і акружаны сажалкамі і каналамі, зелянінай парка замак успрымаецца як гарманічнае архітэктурнае збудаванне. Стройнасць сілуэта ансамбля падкрэсліваецца вежамі.

Які ж быў унутраны выгляд замка некалькі стагоддзяў назад? Пра гэта расказваюць архіўныя і літаратурныя крыніцы. Паводле інвентару 1658 года, у замку было 12 залаў: Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая, Каралеўская і г.д. Мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбой па дрэве, ляпнымі аздобамі, роспісам, шыкоўнымі камінамі (асобныя з іх захаваліся).

У замку знаходзілася шмат мастацкіх палотнаў старых майстроў, маршальскія жэзлы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, васковыя фігуры гістарычных асоб, рэдкія манускрыпты, старажытны фарфор, фамільнае срэбра, золата, запасы якога ў Радзівілаў былі незлічонымі.

Да такіх каштоўнасцей адносіліся таксама бібліятэка і архіў, дзе захоўваліся амаль усе акты ВКЛ ад часоў Ягайлы, рэдкія манускрыпты і старадрукі.

А ў Гетманскай зале ўсе здзіўлялі вялікай калекцыі прыгожых слуцкіх паясоў.

Для кнігазбору ў замку была выдзелена спецыяльная зала. У каталогах налічвалася больш за 20 тысяч тамоў на розных мовах. Тут былі творы антычных паэтаў, мысліцеляў, працы французскіх асветнікаў, кнігі, выдадзеныя ў Беларусі, у тым ліку і ў Нясвіжы.

Кніжныя калекцыі папаўняліся пры Міхале Казіміру Рыбаньку, яго жонцы Уршулі, а затым перайшлі да іх сына Караля Станіслава.

Больш за 500 тысяч розных дакументаў налічвалася ў знакамітым насвіжскім архіве. Ён пачаў складвацца ў 1551 годзе, калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы так званай Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва ВКЛ.

На жаль, Радзівілаўскі кнігазбор моцна пацярпеў падчас пажару ўжо ў наш час.

Першы ў Беларусі прыдворны прыгонны тэатр быў створаны ў рэзідэнцыі Радзівілаў у сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя. Яшчэ раней тут пачаў дзейнічаць школьны тэатр – таксама адзін з першых на беларускай зямлі.

Стварэнне арыгінальнага рэпертуару звязана з імем Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі Міхала Рыбанькі. Яна атрымала бліскучую адукацыю і валодала прыкметнымі літаратурнымі здольнасцямі. Пісьмы мужу, які часта адлучаўся з Нясвіжа, яна пісала вершамі.

Спачатку тэатр Радзівілаў з’яўляўся аматарскім. На яго сцэне часта выступалі члены княжацкай сям’і, сваякі, госці.

Нясвіжскі тэатр праіснаваў каля 50 гадоў – да канца ХVІІІ стагоддзя. Прыклад Нясвіжа прадвызначыў з’яўленне падобных тэатраў у Слуцку, Слоніме, Ружанах, Гродна.

У ХVІІІ стагоддзі ў Беларусі атрымалі расаўсюджанне прыгонныя аркестры і капэлы. Далёка ішла слава пра слуцкі, слонімскі, гродзенскі ансамблі, але буйнейшым аркестравым калектывам была нясвіжская прыдворная капэла Радзівілаў. Побач з замежнымі спевакамі і музыкантамі ў яе складзе выступалі таленавітыя прыгонныя сяляне.

У ваколіцах Нясвіжа Якуб Колас “знайшоў” свайго Сымона-музыку – якраз адсюль таленавіты Арфей зямлі беларускай пайшоў да людзей, панёс ім “песень дар, агонь душы і сэрца жар”.

Больш за чатыры стагоддзі назад у нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў. Пры двары існавала “янычарская” капэла і ваенныя аркестры.

Чатыры з паловай стагоддзі жыве легенда аб Чорнай даме Нясвіжа. І ў нашы дні вераць ў прывід Нясвіжскага замка: сцвярджаюць, што роўна ў 15 хвілін а першай гадзіне ночы таямнічая жаночая постаць пачынае абыход пакояў. Яна стогне, усхліпвае, плача па сваім рана загубленым жыцці і вялікім каханні з каралём Польшчы Жыгімонтам Аўгустам, які так яе кахаў, што гатоў быў страціць карону, чым яе каханне. А ў 15 хвілін а пятай гадзіне раніцы яна вяртаецца ў сховішча – вялізныя падзямеллі са шматлікімі хадамі, якімі карысталіся ў час сярэдневякоўя. Нясвіжскі замак – месца гістарычнае, і гераіня нашага падання таксама існавала рэальна.

Замак рабаваўся шмат разоў шведамі, рускімі войскамі. Пасля кожнага рабавання Радзівілы рупліва аднаўлялі свае зборы. У 1939 годзе разрабаваны астатнія скарбы. Замак перайшоў да аўтадарожнага тэхнікума, бібліятэка і архіў перададзены Акадэміі навук БССР. Многа чаго прадалі праз дзяржаўны гандаль.

Падчас падзей Другой сусветнай вайны з замка многае прапала: былі сарваны шаўковыя шпалеры, скураная абіўка мэблі, часткова згублены фамільны фарфор. Сярод каштоўнасцей, што засталіся, - мэбля чырвонага дрэва, старажытныя экіпажы, музычныя інструменты. Пасля вайны была прынята пастанова аб ахове і рамонце палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы, утвораны камітэт па ахове помніка.

У замку размясціўся санаторый “Нясвіж”. Цяпер экспанаты радзівілаўскіх калекцый можна пабачыць у Эрмітажы ў Санкт-Петярбургу, Аружэйнай палаце ў Маскве, музеях Польшчы і нават Амерыкі, а колькі – ў прыватных калекцыях.

Сумны лёс многіх унікальных рэчаў, назаўсёды згубленых для Беларусі. А гэта ж частка нашага набытку, бо ў Нясвіжскім замку на працягу некалькіх стагоддзяў збіраліся вялікія гістарычныя і мастацкія каштоўнасці, нажытыя за кошт працы не аднаго пакалення беларусаў. Працягваецца рэстаўрацыя Нясвіжскага замка.

Сёння старажытны палацава-паркавы ансамбль выклікае незабыўнае ўражанне ў наведвальнікаў у любую пару года. Асабліва ён прыгожы летам, калі блакітныя роўнядзь азёр, свежая зеляніна дрэў памнажаюць яго прывабнасць.

Тварэнне рук беларускага народа, замак ў Нясвіжы ўвасабляе ў сабе яго працу і талент, таму ён мае выключную прыцягальную сілу.


  1. “Дуга Струвэ” (выступленне навучэнца Дытко Антона ў суправаджэнні слайдаў адпаведна тэксту).

Геадэзічная Дуга Струвэ - Руска-Скандынаўскае градуснае вымярэнне, ланцуг трыангуляцыі які праходзіць уздоўж мерыдыяна 25° 201 усходняй даўгаты ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Чорнага мора.

Работы па ўстанаўленню і вымярэнню Дугі праведзены ў 1815-1855 гг экспедыцыямі пад кіраўніцтвам В.Я. Струвэ, К.І. Генэра, X. Гансэна, Н.Х. Зеландэра.

Агульнае кіраўніцтва праэктам ажыццяўляў дырэктар Галоўнай астранамічнай абсерваторыі ў Пулкава акадэмік Фрыдрых Георг Вільгельм (ён жа Васіль Якаўлевіч Струвэ). У гонар яго і названа "Дуга мерыдыяна Струвэ".

Мэта геадэзічеай дугі - вызначэнне геаметрычных параметраў Зямлі, яе формы і памераў. У працэсе вымярэнняў было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін (Нарвегія, НІвецыя, Фінляндыя, Расія, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Малдова і Украіна).

На тэрыторыі Беларусі закладзен 31 пункт. Астраномы назіралі дугу зоркамі, параўноўвалі атрыманыя ў розных месцах дадзеныя і такім чынам змаглі ўпершыню дакладна ўстанавіць абрысы і памеры Зямлі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі захавалася 19 пунктаў Дугі Струвэ. Яны былі знойдзены вучонымі з "Белаэракасмагеадэзіі" ў 1999-2002 гадах. Работы працягваюцца. Апошні слуп экспедыцыя знайшла на паўднёва- усходняй частцы весцы Белін Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 2005 годзе Дуга Струвэ - першая міжнароднаятрансгранічная серыйная намінацыя ўключана ў спіс сусветнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.

Дуга Струвэ - сусветны помнік.

  1. Верш У. Караткевіча “Беларуская песня” (чытае навучэнка Шаматульская Анастасія).

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

I вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на'сініх, на гордых, як мора, азёрах,

I бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.

Дзе мой край?

Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,

Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,

А мужчыны, як скалы,— ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?

Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты — наш край.

Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак гусгых фасфарычная раць,

Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

  1. Заключнае слова выкладчыка.

Завяршыць наша мерапрыемства я хачу словамі Мікалая Казіміра Рыбанькі:

«Хай благаслаўляе Божа ўсіх магнатаў,

Рамеснікаў, майстроў і мецэнатаў!

Ня ведаю, што лепш яшчэ сказаць.

Дай Божа год так скончыць і пачаць»


Выступленні навучэнцаў суправаджаюцца сярэдневяковай музыкай і дэманстрацыяй слайдаў.


Літаратура


  1. М.Гусоўскі “Песня пра зубра”, Мн., 2005

  2. Гісторыя Беларусі. Т.т.1,2.5. мн., Беларуская энцыклапедыя, 1993-2003

  3. В.В.Калнін. Мірскі замак. Мн., “Беларусь”, 2002

  4. А.К.Краўцэвіч. Г.М.Якшук. Стары Мір. Мн., “Навука і тэхніка”, 1993

  5. К.Я.Шышыгіна-Патоцкая “Нясвіж і Радзівілы”, Мн., “беларусь”, 2002

  6. А.Доўнар. Белавежская пушча ў XVI-XVIIIстст.: асноўныя вехі гісторыі. Беларускі гістарычны часопіс № 6, 2010

  7. Дз.Крывашэеў. Тэрміналогія лясных промыслаў у Вялікім княстве Літоўскім XIV – XVI стст. Беларускі гістарычны часопіс №6, 2010

  8. Г.П.Падбярэзскі. Г.А.Ткацэвіч. Белавежская пушча. “Беларусь”, 1981.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconПлан работы кргкаа "Спадчына" на 2012г. Мерапрыемства

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconЗапрашаем наведаць віртуальны музей "Спадчына"
Вось І вырашылі мы на савеце аматарскага аб’яднання “Спадчына” стварыць віртуальны музей “Спадчына”

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconПрограмма кружка «Столяров конструкторов» Для детей с 12 лет
Цель занятий данного кружка развитие конструкторско­технологического творчества y детей. Приобретение навыков в работе c технологической...

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconДокументация Кружка «Будущие первоклассники»
Список учащихся кружка «Будущие первоклассники» моу кызыл-Дагской сош бай-Тайгинского кожууна па 2011-2012учебный год

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconИ берет уроки у известного пианиста Ф. Канилле, который в 1861 году знакомит своего даровитого ученика с М. Балакиревым, главой кружка молодых музыкантов. Попав
В 80-х годах Римский-Корсаков фактически возглавляет "новую русскую школу", которая родилась в 60-х годах в кружке Балакирева, а...

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconАнализ работы кукольного кружка «Живи, сказка» за 2010-2011 уч год
С момента открытия кружка и до сих пор в нем занимаются одни и те же дети, в данный момент ученики третьего класса. Они уже достигли...

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconАддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс
Спадчына! Якое простае слова І які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без...

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconКружка

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconВести из кружка «любителей химии» в рамках школьного кружка химии мы попытались вырастить кристаллы поваренной соли и медного купороса. Эту работу выполнял учащийся 8 класса Соляков Дмитрий. Попытаемся познакомить вас с удивительным миром кристаллов
Ях, создает приборы и изделия из кристаллов, широко применяет в технике и науке, ест кристаллы, лечится ими, находит их в живых организмах,...

Мерапрыемства кружка \"Спадчына\" iconКружка, объединения

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка