Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока




НазваТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Дата канвертавання03.11.2012
Памер43.38 Kb.
ТыпДокументы
Тэма ўрока: “Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст.


Мэта і задачы ўрока: 1) параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях і ў Заходняй Еўропе і зрабіць высновы; 2) садзейнічаць авалодванню вучнямі спосабамі гістарычнага даследаванія; 3) выхоўваць у вучняў пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.

Забяспячэнне ўрока: карты па гісторыі Беларусі і Заходняй Еўропы ў IX-XVIII стст., атласы па гісторыі Беларусі і гісторыі сярэдніх вякоў, падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для 10 класа, дапаможная літаратура.


Ход урока

Настаўнік знаёміць вучняў з планам урока:

  1. Распрацоўка памяткі “Як праводзіць гістарычнае даследаванне”.

  2. Правядзенне даследавання.

  3. Падвядзенне вынікаў даследчай працы.


Уступнае слова настаўніка: Сёння у нас незвычайны урок, на якім будзе праходзіць гістарычнае даследаванне. Вы пабываеце ў ролі гісторыкаў-даследчыкаў праблемы развіцця феадалізму на беларускіх землях ў IX - XVIII стст. Вы правядзеце даследчую працу па параўнанні развіцця феадальных адносін на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы, зробіце свае навуковыя высновы.

Звярніце ўвагу на памятку, якая знаходзіцца ў вас на партах.

Як праводзіць гістарычнае даследаванне”.

  1. Фарміраванне праблемы, якую патрэбна вырашыць.

  2. Вылучэнне гіпотэз, версій.

  3. Спосабы і метады рашэння праблемы.

  4. Падвядзенне вынікаў па праблеме.


Праблема сфармулявана на дошцы – “Як развіваліся феадальныя адносіны на беларускіх землях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы ў IX - XVIII стст.”

Неабходна правесці храналагічнае параўнанне ўзнікнення, развіцця і крызісу феадальных адносін на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы ў IX - XVIII стст.

Вылучаем гіпотэзы, версіі рашэння праблемы:

  1. Феадальныя адносіны развіваліся адначасова на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы.

  2. Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях адставала ад краін Заходняй Еўропы.

  3. Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях апярэджвала развіццё феадалізму ў краінах Заходняй Еўропы.

Далей патрэбна выбраць спосабы і метады рашэння праблемы.

А потым вучні складаюць параўнальную табліцу, карыстаючыся падручнікамі.


Параўнальная табліца “Развіцце феадальных адносін у Еўропе”


Пытанні для параўнання

Заходняя Еўропа

Беларускія землі

Вынікі параўнання

1. Узнікненне раннефеадальных дзяржаў

V ст.

Франкскае каралеўства

60-я гады X ст.

Полацкае княства

460 гадоў адставання

2. Пачатак зараджэння феадальных адносін

VI-VII стст.

IX-X стст.

300 гадоў адставання

3. Пачатак феадальнай раздробленнасці

Сярэдзіна IX ст.

Вердэнскі дагавор 843 г.

Канец XI ст.

250 гадоў адставання

4. Першыя сялянскія выступленні

1358 г. Жакерыя ў Францыі

1596 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі

238 гадоў адставання

5. Крызіс феадалізму

XVI ст.

Канец XVIII ст.

200 гадоў адставання

6. Першыя буржуазныя рэвалюцыі

1640 г.

Англія

1905 г. Расія, Беларусь

265 гадоў адставання


Аналіз табліцы. Вылічыць сярэднюю працягласць адставання па адной ступені сацыяльна-грамадскага на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы (гл. табліцу). Затым падлічыць агульную суму адставання па 6 ступенях (1713 гадоў). Падзяліць суму на 6 ступеней, атрымліваецца ў сярэднім 285 гадоў. Гэта адносная лічба.

Пытанне вучням: На матэрыяле табліцы, карыстаючыся атласамі і дапаможнай літаратурай вызначце прычыны адставання беларускіх зелель ад краін Заходняй Еўропы.

Вучні дзеляцца на 4 групы: географы, палітолагі, эканамісты, эксперты.

Заданні групам:

Географам-вызначыць прыродна-геаграфічныя прычыны адставання.

Палітолагам-вызначыць палітычныя прычыны адставання.

Эканамістам-вызначыць эканамічныя прычыны адставання.

Экспертам-абагульніць пасля выступлення груп вынікі іх даследчай працы і зрабіць навуковыя высновы аб прычынах адставання беларускіх земель ад краін Заходняй Еўропы.

Прычыны адставання:

  1. геаграфічныя: геаграфічнае становішча беларускіх земель у цэнтры і на скрыжаванні Еўропы рабіла іх месцам, дзе вельмі часта сустракаліся і ўступалі ў варожыя ўзаемаадносіны і барацьбу інтарэсы дзяржаў Поўначы і Поўдня, затым Захаду і Усходу;

  2. палітычныя: а) бяссінтэзны працэс феадалізацыі на беларускіх землях, калі феадалізм развіваўся марудна, на аснове родаплемянных адносін; б) няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў за ўладу аслаблялі беларускую дзяржаву і замарудзілі развіццё феадальных адносін;

  3. эканамічныя: а) шматлікія войны, якія пракаціліся па беларускіх землях, разбуралі сельскую гаспадарку; б) у выніку войнаў скарачалася колькасць насельніцтва; в) значна зменшылася колькасць ворыўных зямель; г) феадальная эксплутацыя сялянства таксама з’явілася прычынай адставання, таму што прыгонніцтва робіць людзей пасіўнымі для развіцця эканамічнай дзейнасці.


Рэфлексія:

Што спадабалася на уроку, а што не спадабалася?

Якія ў вас ёсць прапановы па правядзенні ўрока?


Дамашняе заданне:

Знайдзіце адказы на пытанні “Ці магчыма было пераадолець адставанне беларускіх земель у IX – XVIII стст. А калі магчыма, дык якія шляхі пераадольвання адставання вы прапанавалі б?”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconТэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіцце феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 Садзейнічаць авалоданню...

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconСтварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст
Мэты ўрока: стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на...

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока icon8 клас Тэма: Беларусь у гады Паўночнай вайны Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: вызначыць прычыны вайны. Ахарактыразаваць баявыя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель, вынікі І наступствы...

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока icon1. Развіццё культуры на беларускіх землях у 10-13 стст

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconБеларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі І радыёэлектронікі
Тэма I. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне І развіццё феадальных адносін...

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка