Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў




НазваТэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў
Дата канвертавання03.11.2012
Памер48.57 Kb.
ТыпУрок
Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў IX-XVIII cтст.


Форма урока: урок-даследванне.


Мэта і задачы ўрока: 1) параўнаць развіцце феадалізму на беларускіх землях і ў Заходняй Еўропе і зрабіць высновы; 2) Садзейнічаць авалоданню вучнямі спосабамі гістарычнага даследвання; 3) выхоўваць у вучняў пачуцце нацыянальнай самасвядомасці.


Забеспячэнне ўрока: карты па гісторыі Беларусі і Заходняй Еўропы ў XV-XVIII стст., атласы па гісторыі Беларусі і гісторыі сярэдніх вякоў; падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для 10 класа.


План урока.


1.Што такое “гістарычнае даследванне. Распрацоўка памяткі “Як праводзіць гістарычнае даследванне”.

2. Правядзенне гістарычнага даследвання.

3. Падвядзенне вынікаў даследчай працы.


Ход урока.


Уступнае слова настаўніка.


“Сення ў нас незвычайны ўрок, на якім мы будзем праводзіць даследванне. Вы пабываеце ў ролі гісторыкаў-даследчыкаў. Ваша даследчая праца будзе накіравана на параўнанне развіцця феадальных адносін на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы. У выніку гэтай працы вы зробіце свае навуковыя высновы.

А цяпер раскажыце, як вы плануеце праводзіць гістарычнае даследванне. Мы разам складзем памятку “Як праводзіць гістарычнае даследванне”.

Вучні выказваюць свае меркаванні і разам з настаўнікам

складаюць памятку:

Як праводзіць гістарычнае даследванне”.

1.Фарміраванне праблемы, якую патрэбна вырашыць.

2. Вылучэнне гіпотэз, версій.

3. Спосабы і метады рашэння праблемы.

4. Падвядзенне вынікаў па праблеме.

Далей пачынаем працаваць, выкарастоўваючы “Памятку”.

1.Разам з вучнямі настаўнік фармулюе праблему: “Як развіваліся феадальные адносіны на беларускіх замлях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы ў IX-XVIII стст.”

2. Вылучаем гіпотэзы, версіі рашэння праблемы:

а) феадальныя адносіны разаіваліся адначасова на беларускіх землях і ў краінах Заходняй Еўропы;

б) развіцце феадальных адносін на беларускіх землях адставала ад краін Заходняй Еўропы;

в) развіцце феадальных адносін на беларускіх землях апярэджвала развіцце феадалізму ў краінах Заходняй Еўропы.

3. Выбіраем спосабы і метады рашэння праблемы. Праводзім храналагічнае параўнанне ўзнікнення, развіцця і крызісу феадальных адносін на беларускіх замлях і ў краінах Заходняй Еўропы.

Складаем параўнальную табліцу і запаўняем яе пры дапамозе падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.


Развіцце феадальных адносін у Еўропе.


Пытанні для параўнання

Заходняя Еўропа

Беларускія землі

Вынікі параўнання

1.Узнікненне раннефеадальных дзяржаў

V ст. Франкскае каралеўства

60-я гг.X ст. Полацкак княства

460гадоў адставання

2.Пачатак зараджэння феадальных адносін

VI-VII стст.

IX-X стст.

300гадоў адставання

3.Пачатак феадальнай раздробленасці

сярэдзіна IX ст. Вердэнскі дагавор

канец XI ст.

250гадоў адставання

4.Першыя сялянскія выступленні

1358г.

Жакерыя ў Францыі

1596г.

Паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі

238гадоў адставання

5.Крызіс феадалізму

XVI ст.

канец XVIII ст.

200гадоў адставання

6.Першыя буржуазныя рэвалюцыі

1640 г. Англія

1905г.Расія, Беларусь

265гадоў адставання


Праводзім аналіз табліцы. Падлічваем сярэдняю працягласць адставання сацыяльна - грамадскага жыцця на беларускіх землях ў параўнанні з ЗаходняйЕўропай. Робім выснову, што развіцце феадальных адносін на беларускіх землях адставала ад краін Заходняй Еўропы прыкладна на 285 гадоў. Варта падкрэсліць, што гэта вельмі адносная лічба. І справа не ў ей. Аднак даследчая работа можа стаць важнай падставай для грунтоўных разважанняў аб прычынах адставання.

Прычыны адставання вызначаюць вучні, працуючы з атласам і дапаможнай літаратурай. Вучні дзеляцца на 4 групы: географы, палітолагі, эканамісты, эксперты. Кожная група атрымлівае заданне: географы – вызначыць прыродна-геаграфічныя прычыны адставання, палітолагі – палітычныя прычыны, эканамісты – эканамічныя фактары адставання. Кожная группа дакладае вынікі сваей працы. А група экспертаў абагульняе вынікі ўсей даследчай працы і робіць навуковыя высновы аб прычынах адставання феадальных адносін на беларускіх землях ад краін Заходняй Еўропы.

Выяўляюцца прычыны адставання:

1) геаграфічныя: геаграфічнае становішча беларускіх зямель у цэнтры і на скрыжаванні Еўропы рабіла іх месцам, дзе вельмі часта сустракаліся і ўступалі ў варожыя ўзаемаадносіны і барацьбу інтарэсы дзяржаў Паўначы і Поўдня, Захаду і Ўсходу;

2) палітычныя: а) бязсінтэзны працэс феадалізацыі на беларускіх землях, калі феадалізм развіваўся марудна, на аснове родаплемянных адносін; б) няўстоўлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў зашладу аслаблялі белпрускую дзяржаву і замарудзілі развіцце феадальных адносін;

3) эканамічныя: а) шматлікія войны, якія пракаціліся па беларускіх землях, разбуралі сельскую гаспадарку; б) у выніку войнаў скарачалася колькасць насельніцтва; в) значна зменшылася колькасць ворыўных зямель; 4) феадальная эксплуатацыя сялянства таксама з’явілася прычынай адставання, таму што прыгонніцтва робіць людзей пасіўнымі для развіцця эканамічнай дзейнасці.

У заключэнні настаўнік падводзіць вынікі даследчай працы вучняў на ўроку. Выстаўляюцц адзнакі.

Праводзіцца рэфлексія: Што спадабалася на ўроку? Што не спадабалася? Якія заўвагі і прапановы з’явіліся ў вучняў пад час работы?

Дамашняе заданне: вусна вырашыць праблему: Ці можна было пераадолець адставанне беларускіх зямель ў IX-XVIII стст.? Калі можна, якія шляхі пераадольвання адставання вы б прапанавалі? Свой адказ абгрунтуйце.


Літаратура для падрыхтоўкі да урока.

  1. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч.1. – Мн.,1999.

2.Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І.Галубовіча. – Мн., 1999.

3.Шарова Н.С. Дзярдаўна-палітычны і грамадскі лад ў Беларусі ў IX - сярэдзіне XIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс.- 2000.-№4.

4.Ракуць В., Барыс С. Храналогія на ўроках гісторыі // Беларускі гістарычны часопіс.-1999.- №2.

ГУО «СОШ №44 им. Н.А. Лебедева г.Гомеля», Григорьева Елена Николаевна


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconСтварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст
Мэты ўрока: стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі І радыёэлектронікі
Тэма I. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне І развіццё феадальных адносін...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconРаздзел I. Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Станаўленне І развіццё феадальных адносін ад старажытных часоў
...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў icon§ Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу?
Першабытнаабшчынны лад натэрыторыі беларусі. Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне 1 развіццё феадальных адносін

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў icon1. Развіццё культуры на беларускіх землях у 10-13 стст

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconКурс: гісторыя беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі тэма 1: гаспадарка, духоўнае І нацыянальна культурнае развіццё беларускіх зямель у перыяд вялікага княства літоўскага (другая палова XIII сярэдзіна xyi ст.) План
Тэма 1: гаспадарка, духоўнае І нацыянальна – культурнае развіццё беларускіх зямель у перыяд вялікага княства літоўскага (другая палова...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў icon1. Старажытная гісторыя Беларусі. Узнікненне І развіццё першабытнага грамадства на беларускіх землях (100 – 35 тыс гадоў да н э. – V ст н. э.) (
Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Жыццё І гаспадарчая дзейнасць людзей ва ўмовах першабытнага грамадства. Разлажэнне першабытнага...

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Грамадска-палітычны рух у 30-40-х гг. XIX ст

Тэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў iconПраблема міжасабовых адносін у сентыментальнай лірыцы ігнація быкоўскага
Беларусі. На сучасным этапе прыярытэтным накірункам развіцця айчыннага літаратуразнаўства з’яўляецца пашырэнне інфармацыйных рэсурсаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка