Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў




НазваГутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў
Дата канвертавання03.11.2012
Памер103.03 Kb.
ТыпДокументы


Тэма:



Мэта: вызначыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча , саставу тэрыторыі, прыродных умоў, асаблівасцей складу насельніцтва Вялікабрытаніі.

Задачы урока: стварыць умовы для

1) фарміравання уяўлення аб ЭГС, прыродзе і насельніцтве краіны;

2) эфектыўнага засваення ведаў праз арганізацыю пошукавай самастойнай работы вучняў, раскрыцця іх творчага патэнцыялу;

3) развіцця увагі, канструктыўнага мышлення, вуснай мовы;

4) фарміраванне ўяўленняў аб культуры і маральных каштоўнасцях Вялікабрытаніі, прывіваць цікавасць да прадмета на прыкладзе дадзенай тэмы.

Абсталяванне: фізічная карта Еўропы, палітычная карта свету, падручнік, атлас, мультымедыйны праектар, камп’ютар, дыдактычны матэрыял.

Тып урока: камбініраваны з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій.

Метады навучання: славесны, гульнявы, наглядны (дэманстрацыйны), інфармацыйны, аналіза.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная , групавая.

Прыёмы дзейнасці настаўніка: гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа.

Арганізацыя дзейнасці вучняў: слухаюць тлумачэнне і ўдзельнічаюць у гутарцы, арганізуемай настаўнікам; знаёмяцца з ЭГС Вялікабрытаніі (запаўняюць дэкларацыю, работа з контурнай картай), працуюць у групах (з тэкстам параграфа, аналізуюць карты атласа).

Ход урока

Прэзентацыя (Слайд 2) Дадатак 1

План вучэбнай дзейнасці


1. Арганізацыйны момант.

2. Геаграфічная размінка

3. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.

4. Вывучэнне новай тэмы.

5. Самастойная работа.

6. Работа з контурнай картай.

7. Работа ў групах.

8. Слайд-парад.

9. Рэфлексія Састаўленне сінквейна.


I. Арганізацыйны момант. Прывітанне.

Сябры мае!

Я вельмі рада

Увайсці ў прыветлівы ваш клас

І для мяне ўжо ўзнагарода

Увага ваша

Я ведаю, кожны ў класе геній

Але без працы талент ваш не ў прок.

Скрыжуйце шпагі вашых думак, мы створым з вамі наш урок.

Пажаданне вучням натхнення і творчых поспехаў.

II. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.

1. Геаграфічная размінка (Слайд 3,4)

1. Пакажыце на карце Заходнюю Еўропу.

2. Назавіце і пакажыце на карце краіны Заходняй Еўропы.


2.Вучні выконваюць тэст.

1 варыянт

1. Назавіце самую вялікую па плошчы дзяржаву Заходняй Еўропы.

А) Вялікабрытанія; Б) Францыя; В) Германія.

2. Большасць краін рэгіёна аднанацыянальныя, аднак якая краіна складае выключэнне.

А) Бельгія; Б) Ірландыя; В) Францыя.

3. Які тып ўзнаўлення насельніцтва характэрны для краін Заходняй Еўропы?

А) Першы тып; Б) Другі тып.

4. Назавіце самую густанаселеную краіну Заходняй Еўропы.

А) Люксембург; Б) Манака; В) Швейцарыя.

5. У якой галіне гаспадаркі занята большая частка насельніцтва Заходняй Еўропы?

А) Прамысловасці; Б) Сферы паслуг; В) Сельскай гаспадарцы.

6. У рэгіёне пераважаюць ….

А) Энергаёмістыя галіны прамысловасці;

Б) Металаёмістыя галіны прамысловасці;

В) Навукаёмістыя галіны прамысловасці.

7. Буйнейшымі вытворцамі легкавых аўтамабіляў з’яўляюцца ….

А) Германія і Вялікабрытанія;
Б) Францыя і Германія;

В) Францыя і Вялікабрытанія.

8. Назавіце вядучую галіну сельскай гаспадаркі краін Заходняй Еўропы.

А) Жывёлагадоўля; Б) Раслінаводства

9. Назавіце буйнейшы марскі порт

А) Ратэрдам; Б) Ліверпуль; В) Гаага

10. Краіна – цэнтр моды, славіцца сваімі вінамі, парфюмерыяй.

А) Аўстрыя; Б) Францыя; В) Вялікабрытанія.


Адказы: 1 Б; 2 А; 3 А; 4 Б; 5 Б; 6 В; 7 Б; 8 А; 9 А; 10 Б.

2 варыянт

1. Назавіце дзяржаву Заходняй Еўропы, якая з’яўляецца абмежаванай манархіяй.

А) Германія; Б) Францыя; В) Вялікабрытанія.

2. Значная частка жыхароў якой краіны з’яўляюцца лютэранамі.

А) Францыя; Б) Германія; В) Аўстрыя.

3. У якіх краінах рэгіёна дастаткова высокі ўзровень нараджальнасці?

А) Аўстрыі і Швейцарыі;
Б) Бельгіі і Нідэрландах;

В) Манака і Ірландыі.

4. 97 % насельніцтва гэтай краіны жыве ў гарадах.

А) Бельгія; Б) Швейцарыя; В) Ірландыя.

5. Найменш урбанізаванай з’яўляецца …

А) Вялікабрытанія; Б) Нідэрланды; В) Ірландыя.

6. Вядучай галіной прамысловасці краін Заходняй Еўропы з’яўляецца…

А) Машынабудаванне; Б) Хімічная прамысловасць; В) Металургічная.

7. Буйнейшы ў свеце экспарцёр хімічнай прадукцыі.

А) Францыя; Б) Германія; В) Аўстрыя

8. Назавіце краіну, буйнага пастаўшчыка на сусветны рынак кветак, ягад, экзатычных раслін.

А) Нідэрланды; Б) Аўстрыя; В) Бельгія.

9. Назавіце буйнейшы рачны порт.

А) Дуйсбург; Б) Дзюсельдорф; В) Мангейм.

10. У гэтай краіне размешчаны штаб-кватэры 150 міжнародных арганізацый.

А) Люксембург; Б) Швейцарыя; В) Бельгія.


Адказы: 1 В; 2 Б; 3 В; 4 А; 5 В; 6 А; 7 Б; 8 А; 9 А; 10 Б.


Узаемаправерка (Слайд 5)


III. Вывучэнне новай тэмы.

Паслухайце невялікае паведамленне і назавіце тэму нашага ўрока (слайд 6)

Людзі гэтай краіны маюць шэраг сваіх асаблівасцей, што адрознівае іх ад іншых людзей. Гэта народ шматлікіх традыцый. Вядомая прыказка “Мой дом – мая крэпасць” адлюстроўвае іх асабістую незалежнасць. Жыхары гэтай краіны лічаць, што “уменне трымаць сябе ў руках” – галоўная якасць чалавека. Для людзей гэтай краіны не ўласціва шчодрасць, яны не дараць падаркі без прычыны. У гэтай краіне не прынята дэманстраваць гора, непрыстойна адзначаць пышныя памінкі, плакаць на публіцы. Калі з’явіцца на вуліцы ў піжаме, або туфлях на босую нагу і ў шубе, то гэтага проста ніхто не заўважыць. Тут лічыцца непрыстойным умешвацца ў асабістыя справы іншых. Іх з дзяцінства прывучаюць стойка пераносіць холад і голад, пераадольваць боль і страх. Іх ідэал – адукаванасць, незалежнасць, пачуццё ўласнай годнасці, сумленнасць, ветлівасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

Фларыстычны сімвал гэтай краіны – чырвоная ружа.


Настаўнік: Як вы думаеце, аб якой краіне ішла размова?

Вялікабрытанія (Туманны Альбіён) (Слайд 7)

  1. Паведамленне задач урока, плана работы.




  1. Аднак перш чым пачынаць падарожжа па краіне, нам неабходна пазнаёміцца з некаторымі традыцыямі Вялікабрытаніі.


Помніце, што пералічаныя ніжэй дзеянні, звыклыя для нас, для насельніцтва гэтай краіны нязвыклыя ( Слайд 9)


  • здымаць абутак пры ўваходзе ў дом;

  • здаровацца з чалавекам за руку, якога бачыў учора, або з сябрам, якога часта сустракаеш;

  • цалаваць каго-небудзь пры сустрэчы ў абедзве шчакі;

  • датыкацца да субяседніка ў час гутаркі;

  • здымаць абгортачную паперу з букета кветак перад тым, як яго ўручыць;

  • прыходзіць у госці раней назначанага часу;

  • з’яўляцца куды-небудзь са спазненнем.


3. Запішыце тэму нашага ўрока “ Вялікабрытанія. Эканоміка-геаграфічнае становішча. Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Насельніцтва.”


  1. Для далейшага падарожжа па Вялікабрытаніі вам неабходна запоўніць дэкларацыю ( дадатак 1). (Пры запаўненні дэкларацыі карыстайціся матэрыялам падручніка на стар.186 – 187. А таксама дадатковым матэрыялам (дадатак 2)).

Вучні запаўняюць дэкларацыю. (Слайд 10)

Вучні зачытваюць запоўненую дэкларацыю (Слайд 11)


Настаўнік ажыццяўляе карэкцыю.

5. Работа з контурнай картай. (Слайд 12)


На контурнай карце вучні падпісваюць моры ( Ірландскае мора, Паўночнае мора) пралівы ( Ла-Манш, Па-дэ-Кале, Св. Георга, Паўночны праліў), астравы (Аркнэйскія, Гебрыдскія, Шатландскія), гісторыка-геаграфічныя вобласці (Англія, Уэльс, Паўночная Ірландыя, Шатландыя) .


Фізкультхвілінка. Выкананне комплекса практыкаванняў для вачэй


  1. Работа ў групах. Настаўнік выбірае кіраўнікоў груп (яны атрымоўваюць каляровыя карткі (чырвоную, жоўтую, зялёную.) Астатнія вучні класа самі выбіраюць каляровыя карткі і далучаюцца да сваіх кіраўнікоў груп (т.ч. фарміруюцца групы)

Заданне групе № 1. Рэльеф. Карысныя выкапні. (Слайд 13)

Вучні працуюць з матэрыялам падручніка. Параграф 30, старонка188, атласам.

Адказваюць на наступныя пытанні.

1. Як выдумаеце, што паўплывала на фарміраванне рэльефу Паўночных мацерыкоў?

2.Ахарактарызуйце рэльеф Вялікабрытаніі.

3. Назавіце асноўныя формы рэльефу Англіі.

4. Якімі карыснымі выкапнямі багата Вялікабрытанія.


Заданне групе №2. Клімат. Унутраныя воды. (Слайд 14)

Матэрыял падручніка. Параграф 30, старонка 188-189.

Адказаць на пытанні

1. У якім кліматычным поясе размясцілася Англія?

2. Які тып клімату характэрны для гэтай краіны?

3. Які акіян аказвае найбольшы ўплыў на клімат Вялікабрытаніі?

4. Які перанос паветраных мас характэрны?

5. Якая колькасць ападкаў выпадае?

6. Смог.

7. Назавіце і пакажыце буйнейшыя рэкі (Тэмза, Северн) і азёры ( Лох-Ней, Лох-Нес)


Заданне групе № 3. Насельніцтва. (Слайд 15)

Матэрыял падручніка. Параграф 30, стар. 189.

1. Назавіце прычыны нізкага натуральнага прыросту ў Вялікабрытаніі.

2. Якую праблему спараджае нізкі натуральны прырост?

3. Ці можам мы назваць Вялікабрытанію аднанацыянальнай краінай.

4. Ахарактарызуйце рэлігійны склад насельніцтва краіны.

5. Якая шчыльнасць насельніцтва?

6. Колькі працэнтаў насельніцтва пражывае ў гарадах?

Абмеркаванне .

Вучні займаюць свае месцы.

IV. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Настаўнік. Зараз праверым, як вы засвоілі дадзены матэрыял пры дапамозе тэстаў. Хто справіцца з гэтым заданнем, будзе вывучаць дадатковую літаратуру па Англіі, а той хто зробіць памылкі, будзе дадаткова працаваць з падручнікам.

1 варыянт

1.Асноўную частку нафты і газа Англіі здабываюць ў:

а) Ірландыі;

б) Шатландыі;

в) Паўночным моры.

2. Пад якім пралівам пабудаваны тунэль?

а) Па-дэ-Кале;

б) Ла-Маншам;

в) Гібралтарскім.

3. Тэрыторыю Англіі амывае:

а)Чырвонае мора;

б)Балтыйскае мора;

в)Паўночнае мора.

4.Англія знаходзіцца пад уплывам цячэння:

а) Перуанскага;

б) Паўночнаатлантычнага;

в) Гальфстрым.

5.Англія размясцілася ў кліматычным поясе:

а) умерана-марскім;

б) трапічным;

в) умерана-кантынентальным.

6.Англія мае сухапутныя межы з:

а) Францыяй;

б) Даніяй;

в) Ірландыяй.

7.У выніку павышанай вільготнасці і выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу ўтвараецца:

а) мусоны;

б) ураганы;

в) смог.

8.На якой рацэ размясцілася сталіца Англіі?

а) Тэмза;

б) Рэйн;

в) Северн.

9. Англія размясцілася на астравах:

а) Гавайскіх;

б) Брытанскіх

в)Курыльскіх.

10.Ва ўмераных шыротах Англіі дзейнічаюць:

а)мусоны;

б)заходні перанос паветраных мас;

в)пасаты.

2 варыянт

1. На захадзе краіны пераважае рэльеф:

а) горны;

б) раўнінны;

в) нізіны.

2. На тэрыторыі Англіі здабываюць:

а) павараную соль;

б) вугаль;

в) дыяменты.

3. Асноўную частку нафты і газу здабываюць у:

а) Ірландыі;

б) Шатландыі;

в) Паўночным моры.

4. Тэрыторыю Англіі абмываюць:

а) Чырвонае мора;

б) Балтыйскае мора;

в) Паўночнае мора.

5. Пад якім пралівам пабудаваны тунэль?

а) Па-дэ-Кале;

б) Ла-Маншам;

в) Гібралтарскім.


6.Англія знаходзіцца пад уплывам цячэння:

а) Перуанскага;

б) Паўночнаатлантычнага;

в) Гальфстрым.


7.Англія размясцілася ў кліматычным поясе:

а) умерана-марскім;

б) трапічным;

в) умерана-кантынентальным.

8.У выніку павышанай вільготнасці і выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу ўтвараецца:

а) мусоны;

б) ураганы;

в) смог.

9.Англія мае сухапутныя межы з:

а) Францыяй;

б) Даніяй;

в) Ірландыяй.

10. На якой рацэ размясцілася сталіца Англіі?

а) Тэмза;

б) Рэйн;

в) Северн.

Самаправерка (Слайд 16)

V. Слайд-парад. Славутыя мясціны Англіі (Слайд 17 – 31)


VI. Рэфлексія

Састаўленне сінквейна Слайд 32, 33)

Выстаўленнне адзнак.


VII. Дамашняе заданне. ( Слайд 34)

Параграф 30, пытанні і заданні на старонцы 190.

Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Англійскія традыцыі”





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАнкета Імя
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconУрок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання
Гэтыя якасці можна развіць у працэсе самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроку, таму ў сваёй рабоце лічу важнымі сістэмна-дзейсны падыход...

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» Ацэнка камунікатыўных уменняў І навыкаў вучняў Крытэрыі І паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў
Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАрганізацыя работы з адоранымі вучнямі
Лінгвісцяня” (англійская мова), “Каласок” (прыродазнаўства, геаграфія), “Зубраня” (фізіка). Падведзены вынікі ўдзелу вучняў школы...

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАналіз арганізацыі работы з адоранымі вучнямі
Адораныя дзеці”, у які ў 2011/2012 навучальным годзе былі ўключаны 18 вучняў. У школе выдзелены наступныя напрамкі па развіцці адораных...

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАрганізацыя работы з вучнямі

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" Плануемыя вынікі
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" Плануемыя вынікі
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconПлан работы на зімовыя канікулы 2012/2013н г
Усебаковае развіццё асобы дзіцяці, прафілактыка дэвіантных паводзін; арганізацыя занятасці вучняў у вольны час

Гутарка з вучнямі, яе абмеркаванне, падвядзенне вынікаў. Арганізацыя самастойнай работы вучняў з дадатковым матэрыялам, падручнікам, у групах, картамі атласа. Арганізацыя дзейнасці вучняў iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка