Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка




НазваАрхеалагічнае вывучэнне Мірскага замка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер33.36 Kb.
ТыпДокументы
Алег Трусаў

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка


Першыя раскопкі Мірскага замка ў 1912 годзе ажыццявіў Язэп Ядкоўскі. Ён зрабіў таксама грунтоўнае гісторыка-архітэктурнае апісанне і замалёўкі замкавага комплексу. Даследчык на падставе археалагічных знаходак выказаў некаторыя цікавыя меркаванні, якія потым пацвердзіліся і іншымі даследаваннямі. Так, ён знайшоў кавалкі каляровага шкла таўшчынёй да 5 мм і датаваў іх ХVІ ст. У ХVІІ ст., на яго думку, звычай рабіць вітражныя вокны змяніўся на “новае шкленне вокнаў”. Печы ў замку спачатку былі асаблівымі, складзенымі з кафлі з малюнкамі “з каляровай глазурай”. Відаць, мелася на ўвазе паліхромная кафля. У ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст. пасля шведскіх нашэсцяў старыя печы разабралі і склалі новыя з зялёнай кафлі. Аднак два каміны былі з “залачонымі кафлянамі”. Ядкоўскі адзначаў, што замак быў цалкам накрыты лускавай дахоўкай. Каля палаца з поўначы на поўдзень была выкапана траншэя, але рэшткаў пабудоў не знайшлі. Каля галоўнай брамы быў знойдзены калодзеж1.

Наступным даследчыкам замка быў Міхась Ткачоў. У 1972 г. ён часткова раскапаў рэшткі ўмацавання перад галоўнай уязной брамай-вежай, якія яшчэ ў ХІХ ст. захоўваліся на паверхні зямлі і былі вядомы праз малюнкі і апісанні. У плане – гэта падковападобная цагляная сцяна таўшчынёй 1, 25 м. Рэшткі гэтага мура захаваліся тады на вышыні месцамі да 1, 35 м2. Спачатку ён датаваў гэтую пабудову не пазней сярэдзіны ХVІ ст., але пазней пагадзіўся з даціроўкай В. Калніна і Л. Трэнет, а менавіта: канец ХVІ – пачатак ХVІІ ст.3 У жніўні 1991 года прадбрам’е было цалкам раскапана і вывучана аўтарам артыкула.

Аўтар артыкула даследаваў Мірскі замак пачынаючы з 1980 года (1980–1984 і 1988–1991). Галоўная мэта раскопак – максімальна магчымае даследаванне культурнага пласта, які мог быць знішчаны падчас рэстаўрацыйных работ.

Другая задача – збор і аналіз рознага археалагічнага матэрыялу для рэканструкцыі старажытных інтэр’ераў палаца, канструкцыі дахаў сцен і вежаў. У выніку даследаванняў было адкрыта 5050 м2 культурнага слоя, знойдзена шмат унікальных знаходак.

Было высветлена, што на месцы будучага будаўніцтва замка існавала больш ранняе паселішча ХV ст. Знойдзены развал глінабітнай печы, складзенай з гаршковай кафлі. Знаходкі кавалка шпоры, аконнага шкла і керамікі другой паловы ХV ст. сведчаць аб тым, што тут мог знаходзіцца феадальны двор, альбо баярская сядзіба. Паселішча загінула ў выніку моцнага пажара, пра што сведчыць вялікая колькасць вуголля. У пачатку ХVІ ст. будаўнікі на гэтым месцы зрабілі насып з гліны, пяску і каменняў і забудавалі шматвежавы мураваны замак.

Знойдзеныя знаходкі часоў існавання замка можна падзяліць на тры этапы.

Да першага (першая палова – сярэдзіна ХVІ ст.) адносяцца знаходкі часоў панавання князёў Іллінічаў. Гэта, у асноўным, будаўнічыя матэрыялы (цэгла, дахоўка), крыху гаршковай і каробкавай кафлі і кухоннага посуду.

Да другога этапу (другая палова – канец ХVI – XVІІІ ст.) адносіцца асноўная маса знаходак. Гэта час, калі замкам валодалі Радзівілы. Прычым, пераважная колькасць знаходак гэтага перыяду датуецца канцом ХVІ – першай паловай ХVІІ ст., часам найбольшага росквіту замкавага жыцця.

Трэці этап (канец ХІХ – першая палова ХХ ст.) звязаны з жыццём і дзейнасцю князёў Святаполк-Мірскіх – апошніх гаспадароў замка. Аднак знаходак гэтага часу няшмат, і гэта, у асноўным, будаўнічыя матэрыялы.

Трэба адзначыць, што падрабязную інфармацыю пра раскопкі Мірскага замка і самога Міра можна атрымаць з калектыўнай манаграфіі Ніны Здановіч, Алеся Краўцэвіча і Алега Трусава4. Асобныя знаходкі з гэтых раскопак шмат разоў друкаваліся ў розных энцыклапедыях, даведніках, манаграфіях і навукова-папулярных выданнях, нават трапілі на грашовую купюру Рэспублікі Беларусь вартасцю 50000 рублёў.



1 Иодковский И.И. Замок в Мире // Древности. – М., 1915. – Т 6. – С. 19–20.

2 Ткачев М.Н. Исследования в Гродненской и Витебской областях // Археологические открытия 1972 года. – М., 1973. – С. 369.

3 Калнін В.В., Трэнет Л.В. Мірскі замак // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. – № 1. – С. 31; Ткачев М.А. Замки Белоруссии. – Мн., 1987. – С. 152.

4 Здановіч Н.І., Краўцэвіч А.К., Трусаў А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. – Мн., 1994. –152 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconЭкспанаты ў экспазыцыю Мірскага замка
Беларусі. Замак падчас свайго існавання не аднойчы мяняў не толькі сваіх гаспадароў, але І архітэктурны воблік. Менавіта гэтыя абставіны...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconІнвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца
Як гістарычная крыніца, яны даволі дакладныя, бо складаліся на месцы шляхам агляду І апытвання насельніцтва, абмеру І запісаў у прысутнасці...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconТыпалагічныя асаблівасці І праблемы рэканструкцыі
Зварот да дадзенай тэмы, акрамя актуальнасці самой праблематыкі, выкліканы неабходнасцю працы над экспазіцыяй “Гісторыя мастацкага...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconДворцы земгале (1 день)
Риги. Осмотр Елгавского замка. Гробницы Курляндских герцогов. Посещение Рундальского замка, летней резиденции Э. Бирона – шедевр...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconОператор экскурсии тур агенство "Blagovest Turserviss"
Замок Сангасте точная копия замка Виндзор в Англии. Вокруг замка красивый парк,где растут редкие для Эстонии породы деревьев

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconЧтп «Петробус» 220100,Республика Беларусь, г. Минск, ул. Чкалова,12, офис 320 Email
Обзорная экскурсия "Прошлое, настоящее и будущее Лидского замка" (пешеходная, вокруг замка и в замковом дворе) с посещением башни...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconРэканструкцыя Ніжняга замка ў Вільні: прафесійныя праблемы І грамадскі кантэкст
У сваім выступленні хацелася б засяродзіцца на грамадскім кантэксце аднаўлення Ніжняга (Дольнага) замка І на тым, як гэты кантэкст...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка icon+ грэч. ^гарііо пішу, літаральна апісанне гісторыі). 1) У шырокім сэнсе гістарычная навука (такое азначэнне сёння ўжываецца рэдка). 2) Гісторыя гістарычнай
Вывучэнне гісторыі гістарычнай навукі адлюстроўвае аб'ектыўныя патрэбы на-вукі ў пазнанні самой сябе. Такое вывучэнне дае інфармацыю...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconТайга Скане Опыт реставрации и музеефикации Бауского замка в Латвии Краткая история Бауского замка (1443-1562-1706)
Ливонский орден (с XII в христианизировавший народы Прибалтики) построил Бауский замок-крепость, оснащенный пятью башнями, толстыми...

Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка iconНовый год в замке Либлице Предлагаем Вам незабываемую встречу Нового Года в Чехии в замке Либлице. Проживание 3 ночлега в отеле, расположенном на территории замка ( 3 звезды ), + 2 ночлега в Праге
Проживание 3 ночлега в отеле, расположенном на территории замка ( 3 звезды ), + 2 ночлега в Праге

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка