Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа "Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна" уводзіны




НазваАўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа "Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна" уводзіны
Дата канвертавання28.10.2012
Памер173.79 Kb.
ТыпДокументы
Аўтары даследчай працы:


Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас

Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас

Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А.В.Луначарскага Крупскага раёна”


УВОДЗІНЫ


2012 г. – юбілейны: прайшло 200 год з часоў вайны 1812 г. Тэма вайны з Напалеонам вельмі распрацаваная ў гістарычнай навуцы. Што ж новае можам сказаць мы? Нас цікавіць не столькі палітычны бок гэтай тэмы, колькі напалеонаўская вайна з пункту гледжання гісторыі штодзённасці: чым яна была для жыхароў той мясцовасці, па якой пракацілася вогненае кола ваеннай трагедыі. Адлюстраванне гэтага можна знайсці ў народным фальклоры, у якім народ перапрацаваў, адрэфлексаваў уласны вопыт і выплеснуў яго ў мастацкай форме ці то песень, ці то паданняў і легенд. Вось тая скупая крыніца, з якой мы збіраемся чэрпаць.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца падзеі вайны 1812 года ў Бабры, а прадметам – народная памяць аб вайне ў асобе старажылаў Бабра.

Мэта нашай працы – пошук слядоў вайны 1812 г. у народнай памяці жыхароў Бабра. Мы выказваем гіпотэзу, што гэтыя падзеі не прайшлі бясследна, хоць якісьці ўспамін аб іх захаваўся і да сённяшніх дзён.

Такім чынам, задачы нашага даследавання наступныя:

- ахарактарызаваць становішча Бабра напярэдадні вайны;

- апісаць падзеі ў Бабры падчас наступлення і адступлення французскіх войск;

- прадэманстраваць вынікі нашай пашуковай працы.

Пры папісанні працы мы выкарысталі метад збору і апрацоўкі фальклёрнага матэрыялу, метады аналізу і сінтэзу. А таксама гістарычна-генетычны і гістарычна-тыпалагізаваны метады.

Практычная значымасць даследавання ў тым, што яно папоўніць мясцовае краязнаўства. Таксама яно будзе карысным пад час вывучэння тэмы вайны 1812 г. на ўроках гісторыі ў 9 класе ў школах Крупскага раёна.

Пры напісанні даследавання мы карысталіся наступнай літаратурай. Агульныя пытанні мы чэрпалі з прац А. Латышонка, Я. Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны 18 ст. да пачатку 21 ст.” і З. Шыбекі “ Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002)”. Апісваючы становішча Бабра напярэдадні і пад час Напалеонаўскай вайны, мы карысталіся працамі В. Насевіча, а таксама дакументамі той пары, змешчанымі ў раённай кнізе “Памяць”. Добрай крыніцай інфармацыі для нас сталі матэрыялы раённага краязнаўчага альманаха “Малое Палессе”.

Выказваем падзяку мастаку С. Варламаву за ласкава прадстаўлены матэрыял.


БОБР У КАНЦЫ XVIIIПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ

Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай Бобр, як лічыць гісторык В. Насевіч, перажываў пэўны ўздым. (6,стр.61) А паколькі аблічча Крупшчыны ў першае паўстагоддзе пасля ўваходу ў склад Расійскай імперыі захоўвала свой традыцыйны выгляд, як лічыць той жа гісторык (5, стр.70), то можна сцвярджаць , што канец 18 – пачатак 19 ст. – гэта ўвогуле самы лепшы перыяд у гісторыторві мястэчка. У гэты час над ім апекаваліся ўладальнікі – князі з роду Агінскіх. Ігнацый і Алена Агінскія заснавалі ў Бабры касцёл найсвяцейшай панны Марыі, які пачаў дзейнічаць у 1760 г. У 1762 г. намаганнямі Ігнацыя Бобр атрымаў магдэбурскае права і герб з выяваю Барыса і Глеба (Дадатак 1, малюнак 1). Бобр быў адзіным у Крупскім раёне, які меў магдэбурскае права.

Міхал Клеафанс Агінскі, аўтар славутага паланезу “Развітанне з Радзімай”, стаўся ўладальнікам Бабра ў 1803 г. У1811 г. ён стварыў праект утварэння Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай Імперыі. Распрацоўка плана і яго разгляд ва ўрадавых колах Рассіі адлюстроўвалі гатоўнасць цара ва ўмовах напруджаных знешнепалітычных абставін напярэдадні вайны 1812 г. пайсці на некаторую лібералізацыю палітыкі ў заходніх губерніях з мэтай нейтралізаваць пранапалеонаўскія настроі сярод шляхты, схіліць яе на бок рускай улады. Францыя не праяўляла яўнай зацікаўленасці да адраджэння Рэчы Паспалітай. Гэта высветліў Агінскі ў выніку некалькіх сустрэч з Напалеонам у 1807 – 1810 гг. Агінскі ўзмацніў надзеі ва ўзнаўленні ВКЛ на Аляксандра I. Пад час сустрэчы з Агінскім у красавіку 1811 г. цар ухваліў яго прапановы і даручыў прадставіць пісьмовы праект. Абмеркаванне праекту выклікала моцнае незадавальненне ў рускага грамадства, якое ўбачыла ў ім спробу расчлянення і аслаблення Расіі перад пагрозай вайны. У пачатку 1812 г. праект быў адмоўлены царом. (1,стр. 31)

Калі гаварыць пра знешні выгляд Бабра, то яго ўпрыгожвалі дзве дамінанты – драўляная уніяцкая царква і новы, толькі што пабудаваны, драўляны касцёл. Пра царкву вядома тое, што яна была асвечана ў гонар Святога Мікалая і стаяла прыкладна на тым жа месцы, што і сучасная. “У гэтай царкве абразоў намесных чатыры, а пяты на алтары Панны Найсвяцейшай. Антэпэдыум (пярэдняя заслона алтара) зялёная кітайчоная (з тонкай тканіны). Царскія вароты залацістыя чаканай работы…” (4,стр.45) Побач з царквой знаходзіўся цвінтар. Гэта былі самыя старыя могілкі, ад якіх сёння не засталося і знаку ( акрамя той старой ліпы, якая яшчэ два гады назад стаяла пры дарозе - ліпамі былі абсаджаны могілкі). Пасля скасавання уніі ў 1839 г. на старых могілках было забаронена хавацца. Зараз на месцы старых могілак знаходзіцца парк на цэнтральнай плошчы, а іх край зрэзаны сучаснай дарогай.

А вось апісанне касцёла: “…гэта быў драўляны, ашаляваны гонтай, храм крыжовай кампазіцыі з купалам у цэнтры, памерамі каля 20 на 16 м. Увенчвалі святыню капула пасярэдзіне і чатыры невялічкія вежачкі. (Дадатак 1, малюнак 2). Падлога ў касцёле была каменнай, столь – дашчатай. Закрыстыя была адна. Інтэр’ер храма ўпрыгожвалі пяць на оптыцы маляваных алтароў. У галоўным алтары знаходзіўся цудадзейны абраз Маці Божай з Діцяткам з каронамі ў срэбнай шаце з рубінамі і дыяментамі. Левы алтар быў прысвечаны святому Тадэвушу, правы – святой Ганне. У капліцы, зробленай у левым крыле трансепта, знаходзіўся алтар Укрыжавання. Двухярусная званіца знаходзілася ў куце могілак” (2, стр. 38). Сярод вернікаў пераважала засцянковая шляхта. Парафія была заможнай, пра што сведчыць тое, што пробашчамі касцёла прызначаліся звычайна члены капітулу.

А як жылося ў гэты час сялянам? Гэта пытанне вельмі падрабязна распрацаваў В. Насевіч.“У цэлым жыццё сялян, - піша ён, – пасля далучэння да Расійскай імперыі не стала лепшым, бо і ў самой Расіі выразна адчуваліся цяжкасці, выкліканыя бюракратызацыяй улады і састарэлым прыгонным правам. Пра стан гаспадаркі ў гэты час сведчаць інвентары маёнткаў, якія ствараліся па патрабаванню ўрада ў сярэдзіне 19 стагоддзя.”(5, стр.72)

Сярэдні ўраджай складаў усяго сам-3. У сучасных мерках гэта азначае ўраджайнасць усяго ў 3,3 ц/га. Такая ўраджайнасць была вельмі нізкай. Цана пшаніцы ў звычайны год была каля 4 рублёў за чвэрць, жыта – 2 руб. 50 кап., аўса – 1 руб. 50 кап. Гэтыя цэны можна параўнаць з цэнамі іншых тавараў. Пуд сала каштаваў 3-4 руб., масла – 4 руб., мёду – 6 руб., сушаных грыбоў – 4-5 руб., ягад – 1 руб. 20 кап., сена – 5-10 кап. Конь каштаваў 15-20 руб., вол – 8-12, карова – 5 руб. і больш, курыца – 10-15 кап., гусь – 30-50 кап. На лесанарыхтоўцы можна было заробіць па 10-15 кап. за кубічны сажань альбо па 25-50 кап. за рубку і транспартыроўку аднаго хлыста. На сплаве лесу зараблялі да 3 руб. у месяц.

Сяляне выконвалі розныя павіннасці на карысць памешчыкаў і дзяржавы. Па-першае, сяляне плацілі падушны падатак у памеры 2 руб. 18 кап. штогод. Калі яны не маглі выплаціць такую суму, за іх плаціў пан, а сяляне павінны былі адпрацоўваць. Яшчэ адной дзяржаўнай павіннасцю была рэкрутчына. Войны імперыі патрабавалі шмат рэкрутаў, што лягло новым і нязвыклым цяжарам на сялянства. Рэкруцкія наборы абвяшчаліся перыядычна, у сярэднім раз у год, пры гэтым кожны раз вызначалася квота (часцей за ўсё па 8—10 чалавек на 1000 душ). Сяляне самі павінны былі ўстанаўліваць чаргу, але за кепскія паводзіны можна было трапіць у рэкруты і без чаргі. Можна было і наймаць рэкрута замест сябе, калі былі грошы. Гэта павіннасць была новай справай для Беларусі, бо ў Рэчы Паспалітай рэгулярных рэкруцкіх набораў не было.

Апрача дзяржаўных павіннасцей, сяляне абавязаны былі працаваць на свайго пана. Адзінкай абкладання, як і ў мінулыя часы, заставалася валока — 20 дзесяцін ворыва і каля 51,3 дзесяціны сенакосу. 3 такой валокі трэба 6ыло выконваць паншчыну у памеры 3 мужчынскіх і 3 жаночых дзён у тыдзень. Апрача таго, у лік павіннасцей уваходзілі праца на сенакосах і іншыя масавыя работы (4 разы ў год з кожнай душы) і шарваркі для будаўнічых работ (вываз лесу, рамонт і будаўніцтва гаспадарчых пабудоў — 3 мужчынскіх і 3 жаночых дні ў год з валокі). Уладальнік маёнтка мог па свайму жаданню не патрабаваць адпрацоўкі паншчыны, а браць яе грашыма. У такім выпадку 1 мужчынскі (альбо конны) дзень лічыўся за 15 капеек, а жаночы (пешы) — за 10. Былі і натуральныя павіннасці збожжам (у залежнасці ад якасці глебы яны вагаліся ад 92 да 177 л жыта, ад 46 да 92 л ячменю і аўсу з кожнай валокі).

Трэба ўлічваць, што ў карыстанні сялянскага двара рэдка знаходзілася цэлая валока. У сярэднім на 1 валоку прыходзілася па 2 двары, прычым на двор, таксама ў сярэднім, прыходзілася па 7,8 чалавек (з іх 4 — непрацаздольныя). У тыповым двары было звычайна па 2 кані, 2 каровы, 3—4 авечкі, 2—3 свінні. Пчол трымалі далёка не ўсе (1 вулей прыходзіўся на 2 двары).

Такім чынам, Бобр, нягледзячы на панаванне прыгону, напярэдадні вайны знаходзіўся ў стане свайго росквіту. Яго ўпрыгожвалі дзве хрысціянскія святыні – уніяцкая царква і каталіцкі касцёл. Бобр быў найбуйнейшым мястэчкам ў Крупскім раёне. На 1790 г. у ім налічвалася 228 дымоў, г. зн. каля паўтары тысячы насельніцтва.

ШЛЯХ НАПАЛЕОНА ПРАЛЯГАЎ ПРАЗ БОБР


“У гэтай вайне рускія змагаліся за незалежнасць Расіі, палякі – за адраджэнне Польшчы, французы – за багацце і славу. А беларусы, відаць, за права на жыццё…” Так лічыць гісторык Захар Шыбека. (11,стр. 21) Нельга не пагадзіцца з ім і нам. Калі глянуць на маштабы разбурэнняў і чалавечых страт у гэтай вайне адно толькі ў Крупскім раёне – ужо можна прыйсці да такой высновы.

Бобр ляжыць на шляху старога Смаленскага тракту – той дарогі, па якой наступалі і бясслаўна вярталіся напалеонаўскія войскі. І французская, і руская армія выкарыстоўвала ў вайне тактыку “выпаленай зямлі”. І руская, і французская армія патрабавала ад мясцовага насельніцтва хлеба, мяса, падводаў, фуражу. І самі Беларусы апынуліся ў гэтай вайне на абодвух баках. “Беларусь стала крыніцай гарматнага мяса і для рускага, і для французскага імператараў.” (11,стр. 23).

Ужо праз 20 дзён пасля пачатку вайны першыя французы былі ў Крупках. Гэта былі атрады па забеспячэнні арміі правізіяй і фуражом. Разгублены чыноўнік Ф. Лазеўскі рапартуе свайму начальству: “2 ліпеня прыбылі ў мястэчка Крупкі кватэрмейстары ад арміі французскай і забралі на пошце аўса 15 чвэрцяў, гарачага віна 15 вядзёр, і прыказалі мне, каб на заўтрашні дзень дастаўлена было аўса 20 чвэрцяў, гарачага віна 20 вядзёр, выкармленага вепрука, піва дзве бочкі і сена столькі, каб было дастаткова, і сказалі, калі гэта не будзе заўтра рана дастаўлена, то жыццё маё скончыцца і мястэчка знішчана будзе, а мы ўжо не маем ні піва, ні свіней. …А болей не ведаю дзе браць і патрабаваць… ” (7, стр. 77). Вялікім цяжарам для жыхароў стала конная павіннасць. Кожны дзень яны вымушаны былі пастаўляць сотні фурманак для французскіх салдат, прычым часта іх не вярталі гаспадарам. Да гэтага ўсяго трэба дадаць дзеянні марадзёраў.

Але больш жорсткае спусташэнне напалеонаўская армія зрабіла ў час адступлення. Загад аб адступленні Напалеон аддаў19(24) кастрычніка. У гэты час ударылі раннія маразы. Напалеонаўскія салдаты адчувалі востры недахоп у адзенні, ежы. У пачатку лістапада, калі армія Напалеона падышла да Беларусі, яе палкі і дывізіі за выключэннем, бадай, гвардыі, ужо значна страцілі сваю баяздольнасць. Яны займаліся марадзёрствам і рабаваннем.(9, стр. 75).

Ноч з 11 на 12 лістапада Напалеон правёў у Бабры. Вось як аб гэтым піша Арман дэ Каленкур. “З Талачына мы пераехалі ў Бобр. На дарозе траплялася яшчэ больш здохшых коней, чым пры нашых папярэдніх пераходах. Сустракаліся і чалавечыя трупы: вельмі шмат мы знаходзілі іх на ўсіх бівуаках; гэта былі трупы людзей, якія задыхнуліся ад дыму вогнішчаў, паколькі канчаткова змерсшыя, яны ціснуліся занадта блізка да агню. Жывыя стагналі і не маглі ісці далей, адны ад слабасці, іншыя ад таго, што ў іх былі абмарожаны рукі і ногі… Няшчасных акачанелых людзей нельга было переканаць у тым, што агонь пагражае ім смерцю і што адзіны паратунак – гэта рухацца і расціраць абмарожаныя рукі і ногі чымсці сухім, а яшчэ лепей снегам.”(7, стр. 80).

І яшчэ адзін французскі афіцэр А. Бургонь апісвае той дзень. “…Яны пляліся з цяжкасцю, ва ўсіх амаль былі адмарожаны ногі і закручаныя ў анучы ці кавалкі аўчыны; усе паміралі з голаду. Затым ішоў імператар, таксама пешшу, з палкай у руках. Ён захінуўся доўгім плашчом, які быў падбіты мехам, а на галаве ў яго была шапка малінавага бархата, абшытая кругом чарнабурай лісіцай… Мінуўшы нас, імператар сеў на каня, як і частка світы, якая яго суправаджала; у большасці генералаў ужо не было коней. (7,стр. 80).

Начаваў Напалеон на кватэры ў Бобрскай плебаніі. Армія знаходзілася ў падаўленым маркотным стане. Вось-вось меліся замкнуцца ціскі: з Ухвалы набліжалася армія Кутузава, а з Чарэі – корпус Вітгенштэйна. Але тут Напалеон атрымаў ад Удзіно нечаканае, але радаснае паведамленне, што Барысаў зноў узяты і шлях да адступлення адкрыты. 12 лістапада Напалеон выступіў з Бабра праз Лошніцу да Барысава.

А што сталася з Бабром? Ён быў спалены. Пра гэта паведамляе праз год копыскі павятовы маршалак у данясенні ад 29 кастрычніка 1813 г. “Напаследак, калі ўцёкамі ратаваўся непрыяцель…усялякага стану жыхары ўезда па мястэчках, сёлах і вёсках не толькі пазбаўляліся ўсяго нажытага, але яшчэ спалены: м. Бобр з усімі вуліцамі, амаль па-новаму выбудаванымі лаўкамі, цэрквамі грэкавуніяцкімі, адной у самым мястэчку, з домам светара, а другой па дарозе, пад назвай Крупка, з млынамі, плацінамі і шматлікімі ў гаспадарскім двары пабудовамі: м. Крупку таксама амаль з усімі дамамі, корчмамі, млынамі, плацінамі і мастамі, грэкауніяцкая царква з дамамі светара і паштовы дом з усім рыштункам…” ( 7, стр. 81). Па дарозе з Оршы да мяжы Барысаўскага ўезду сабрана непрыяцельскіх чалавечых цел да 13000 – спалена і закапана ў зямлю, скоцкіх трупаў, якія без падліку валяліся на дарозе, таксама закапана шмат па распараджэнні начальства. А ў Крупцы у возеры і па дарозе знойдзена 9 гармат непрыяцельскіх – піша той жа копыскі павятовы маршалак.

“У Бобрскай воласці былі зруйнаваны між іншым наступныя пасяленні: вёс. Мачулішчы, Альшанікі, Маляўка (спалена), Куты, Дворышча, Ярашоўка, Сакалавічы, Панскія (спал.), Шырневічы, Гапонавічы, засцен. Камароўка, ф. Міхалаўка, сяло Пліса (частка спал. і зруйнавана), в. Шчаўры, Лужа, Лашанцы, Гута (апошнія 4 пасяленні падчас “рэцірады” непрыяцеля прыведзены да разбурэння), Батуры і Ваўкавыск (частка спал. і зруйнавана), сяло Трасцянка, вёс. Хіміца (цалкам зруйнавана), Зароўе, Лебедзева, Шэйка (былі спал. і зруйнаваны, і інш. )” – паведамляе К. Ц. Анікіевіч у кнізе “Сенненскі павет Магілёўскай губерні”. (7, стр 77).

Страты насельніцтва Беларусі ў выніку вайны ацэньваюцца ажно ў адну чвэрць. (3, стр. 44). Ад рук акупантаў, голаду і эпідэмій загінула каля мільёна чалавек. Голад і эпідэміі яшчэ доўга панавалі ў Беларусі, а яе просты люд з праклёнам успамінаў ваеннае ліхалецце. (11, стр. 28).

“Паколькі мястэчка Бобр і пасяленне на самай вялікай дарозе, то сяляне ў іх некаторыя зусім разораныя, …шмат якія перамерлі, а іншыя схаваліся ў невядомым месцы, пакінуўшы дамы”, - пісаў смаленскі губернскі пракурор у ведамасці ад 2 мая 1813 г. аб спаленых і разбураных пасяленнях у Копыскім павеце Магілёўскай губурні. (7, стр. 593). Абапіраючыся на дадзеныя, можна падлічыць прыкладныя чалавечыя страты ў мястэчку Бобр. Калі ў 1790 г. насельніцтва Бабра складала 228 дымоў (паводле падымнага тарыфу), то ў 1859 г. налічвалася 67 жылых і 29 пустых двароў, 400 жыхароў (182 мужчыны і 218 жанчын). Можна меркаваць, што Бобр страціў у гэтай вайне прыкладна 75% насельніцтва.

ЗВЕСТКІ АБ ВАЙНЕ 1812 Г. У НАРОДНАЙ ПАМЯЦІ ЖЫХАРОЎ БАБРА


Трагічныя падзеі вайны не маглі не адкласціся ў народнай памяці насельніцтва мястэчка. Лічыцца, што інфармацыя трымаецца ў памяці народа 150 гадоў. Але век фальклорных твораў значна даўжэйшы. Легенды, паданні, прымаўкі і песні могуць жыць стагоддзямі.

Напрыклад, і па сёння стойка існуе легенда аб тым, што ў возеры Стаячым быў затоплены “залаты скарб” Напалеона (10, стр. 39). Скарб-не-скарб, але якіясь нарабаваныя каштоўнасці там і сапраўды маглі апынуцца. К. Ц. Анікевіч паведамляе, што “на шляху з Оршы у Бобр Напалеон загадаў між іншым спаліць лішні абоз, пантоны, усе экіпажы і вазы, напоўненыя маёмасцю, нарабаваным у рускіх гарадах. Але прыказ пры адсутнасці дысцыпліны выкананы быў толькі часткова і шмат хто нарабаванае дабро працягваў валачы, кідаючы яго па шляху у моманты крытычных абставін.” (7, стр 76.) Шмат хто шукаў тыя скарбы, але таямніца Стаячага возера, як лічыць І. Шашок, застаецца яшчэ нераскрытай.

Таксама існуе паданне аб тым, што дзесь на падыходзе к Бабру Напалеон спаліў баявыя штандары. Гэтаму таксама можна паверыць, бо каля Бабра рускія войскі мелі намер заціснуць французаў у ціскі. Пад уражаннем гэтага падання мясцовы мастак Сяргей Варламаў напісаў карціну “Спаленне французскіх штандараў перад Бабром”. (Дадатак 2, малюнак 1)

На карціне выразна відаць той панура-маркотны стан французскай арміі, які хутка зменіцца брутальным адчаем. Мы нібы сталі нявольнымі сведкамі патаемнай драмы, якая разгортваецца сярод яе ўдзельнікаў.

Сярод местачкоўцаў і па сённяшні дзень бытуе праклён-прымаўка “каб цябе пранцы ўзялі.” Пранцы – гэта значыць тая хвароба, якую прынеслі з сабой французы – сіфіліс. Да напалеонаўскай вайны насельніцтва не ведала яе. Пагэтаму і назвалі яе пранцы (францы).

Вялікай удачай нашых пошукаў стала песня “Гусарок,” якую мы запісалі ў Надзеі Піліпаўны Сімановіч, 1926 г. н. (Дадатак 3, малюнак 1). Продкі Надзеі Піліпаўны спрадвечна пражывалі ў Бабры. Спяваць яна навучылася ад сваёй мамы. Вышаўшы замуж, непрацяглы час Надзея Піліпаўна пражывала з мужам у Гродзенскай вобласці, а пасля разам з сям’ёй вярнулася на Радзіму. Песня заўсёды прысутнічае ў яе жыцці. Яна шчодра дзеліцца скарбам, які атрымала ў спадчыну ад продкаў. Зараз ёй 86 гадоў, яна цалкам аслепла, але захавала ясную памяць і бадзёрасць духа.

Як пад ёлкай-ёлачкай гусарок ляжыць.

Гусарок ляжыць-ляжыць, конь яго стаіць.

Конь капытам зямлю б’ець – ваду дастаець.

-Табе-табе, косенька, вады не дастаць.

А мне, добру моладцу, із зямлі не ўстаць.

-Устань-устань, моладзец, армія ідзе.

Сёння рускія, французы, цябе забярэ!..

Гэтыя лаканічныя словы максімальна напоўнены эстэтыкі. Нават трагічны фінал жыцця – смерць – апаэтызавана. Колькі ў гэтых скупых радках спагады і пяшчоты: “добры моладзец - гусарок”, “косенька.” Прычым, нам не вядома, хто той гусарок – ці то рускі, ці то француз. Зямля – як родная матка, усіх прытуліць. Пакуты ж самаго народа застаюцца па-за “кадрам.”

Але спагадлівая не толькі зямля да сваіх дзетак, але і народ. І нават да чужынцаў. Страшныя вайна, шматлікія арміі, марадзёры, але кожны чалавек па асобку, асабліва калі ён у нястачы і бядзе, уяўляе сабой каштоўнасць, вартую спачування і дапамогі. Шмат французаў, што пры адступленні прыпаўзлі, галодныя і абмарожаныя, гатовыя ў любую хвіліну сканаць, да сялянскіх парогаў уцалелых хат, былі ўратаваны і нават прыняты ў сям’ю. Доказ гэтага мы можам знайсці у такім дакуменце як тэлефонны даведнік Крупскага раёна. На старонцы 81 на літару “ф” пералічаны пяць абанентаў з прозвішчам Французёнак. Гэтыя людзі – ніхто іншы, як нашчадкі тых французскіх салдат, што воляю лёсу апынуліся на Беларускай зямлі і прараслі новым пакаленнем.

Такім чынам, сляды вайны 1812 г. у Крупскім раёне – гэта легенда аб Напалеонаўскім скарбе, паданне аб спаленні перад Бабром французскіх баявых штандараў (увасобленае ў мастацкую карціну мастаком С. Варламавым), прымаўка, жывыя нашчадкі былых французскіх воінаў. І, канечне, важнай знаходкай пошукаў стала народная песня “Гусарок”. Каля Бабра не ўцалела курганоў, але ў вёсцы Пліса (2 км ад Бабра) археалагічны помнік – гарадзішча жалезнага веку носіць мясцовую назву Французскі бастыён. Легенда яго сведчыць пра тое, што пад час адступлення французы збудавалі ўмацаванне - фартэцыю, і да апошняй кроплі крыві абаранялі яго.

ЗАКЛЮЧЭННЕ


У ходзе пашуковай і даследчай працы намі былі вырашаны ўсе пастаўленыя задачы, мэта была дасягнута. Мы даказалі, што народная памяць, нягледзячы на 200-гадовую даўніну, шмат чаго захавала.

Характарызуючы становішча Бабра напярэдадні вайны, мы прыйшлі да высновы, што ў канцы 18 – пачатку 19 ст. мястэчка перажывала час свайго росквіту: яно атрымала магдэбурскае права, там дзейнічалі два хрысціянскія драўляныя храмы – уніяцкая Мікалаеўская царква і Марыінскі касцёл, мястэчкам апекаваліся яго ўладальнікі князі Агінскія. Сяляне, хоць і знаходзіліся ў прыгоннай залежнасці, але гаспадарка іх выглядала дастаткова заможнай: кожны двор меў па 2 каровы і па 1 – 2 коней.

Гэты росквіт быў спынены вайной 1812 г. Бобр быў спалены, згарэла уніяцкая царква. Мы не будзем сцвярджаць (бо не знайшлі пісьмовых сведчанняў), але нам падаецца, што касцёл таксама згарэў, бо інакш навошта яго было аднаўляць у сярэдзіне 19 ст. ( сто год для папярэдняга драўлянага храма – гэта не век). А чалавечыя страты мы паспрабавалі падлічыць самі. Калі ў 1790 г. насельніцтва Бабра складала 228 дымоў (памнажаем гэту лічбу на 7, атрымліваецца паўтары тысячы насельніцтва), то ў 1859 г. налічвалася 67 жылых і 29 пустых двароў, 400 жыхароў (182 мужчыны і 218 жанчын). Такім чынам, з паўтары тысячы засталося 400. (Ды і то ў 1859 – праз 47 год пасля вайны, калі насельніцтва ўжо крыху паспела аднавіцца). Бяром на сябе смеласць сцвярджаць, што Бобр у вайне 1812 г. страціў 75 % насельніцтва (людзі памерлі, былі забіты ці разбегліся ў невядомым накірунку).

Аналізуючы знойдзены пад час пошуку матэрыял, мы можам сказаць, што час не сцёр у народнай памяці ўспамін, мастацкую рэфлексію аб тых падзеях. Пра гэта сведчаць легенда аб Напалеонаўскім скарбе, прымаўка, паданне аб спаленні перад Бабром французскіх баявых штандараў (увасобленае ў карціну мастаком С. Варламавым), прамыя нашчадкі былых французскіх воінаў – беларусы з прозвішчам Французёнкі. І, канечне, жамчужынай нашых пошукаў стала народная песня “Гусарок”, якую мы запісалі на відэа. Бабулі ўжо 86 гадоў, і з гэтым пакаленнем абарвецца апошняя жывая повязь з мінулым, якую народ захаваў праз вякі ў выглядзе вуснай традыцыі.


ЛІТАРАТУРА

1. Антонаў, В.В. Агінскага план 1811 /Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. - Мінск, 1993.

2. Дэмух, Я.А. З гісторыі каталіцкай парафіі / Я.А. Дэмух, А.А.Ліцвін.// Малое Палессе. – Крупкі, 2004.

3. Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. / А. Латышонак , Я. Мірановіч. – Вільня, 2010.

4. Лісейчыкаў, Д. В. Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680 – 1682 гг. / Д. В. Лісейчыкаў. – Мн., 2009. цытата па “Малое Палессе “ –Крупкі, 2010.

5. Насевіч, В. У складзе Расійскай імперыі./ В. Насевіч. // Памяць. Крупскі раён. – Мінск, 1999 , с. 70 – 73.

6. Насевіч, В. У складзе Рэчы Паспалітай. /В. Насевіч. // Памяць. Крупскі раён. – Мінск, 1999 , с. 47 – 64.

7. Памяць. Крупскі раён. – Мінск, 1999.

8.Телефонный справочник Крупского района /Сост.А. Е. Фицнер. – Марьина Горка, 2005.

9. Хромчанка, Дз. М. Вайна 1812 г. на Крупшчыне ў дакументах і матэрыялах. / Дз. М. Хромчанка// Памяць. Крупскі раён. – Мінск, 1999.

10. Шашок, І. Легенда пра Стаячае возера / І . Шашок . // Малое Палессе. – Крупкі, 2009.

11. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002) / З. Шыбека. – Мінск, 2003.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconУрок ведаў на тэму "Я – беларус! Я ганаруся, што маю гэтае імя…!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconДуа "Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна"
Дуа “Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconВучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава
Дуа «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава», Рэспубліка Беларусь, e-mail: upk24@mail ru

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconКонкурс "На лепшы летапіс школы"
Дуа “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Краснапольскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны iconРасклад факультатыўных заняткаў на 2 паўгоддзе 2011 – 2012 навучальнага года
Дуа “Янушкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ім.І. М. Цімчука Лагойскага раёна”

Аўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа \"Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна\" уводзіны icon-
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка