Почвоведение и география почв




НазваПочвоведение и география почв
Дата канвертавання28.10.2012
Памер70.89 Kb.
ТыпДокументы



ПОЧВОВЕДЕНИЕ И ГЕОГРАФИЯ ПОЧВ


Уводзіны. Вызначэнне паняцця «глеба». Месца глебазнаўства ў сістэме навук.

Глеба – кампанент біясферы. Галоўныя функцыі глебавага покрыва Зямлі, агульнапланетарнае значэнне глебы. Роля глебы ў развіцці чалавечага грамадства. Задачы глебазнаўства на сучасным этапе.

Гісторыя развіцця глебазнаўства. Зараджэнне навукі аб глебах у старажытных Егіпце, Італіі, Кітаі і іншых краінах у ІІІ в. да н. э. — IV в. н. э. Складанне першых кадастраў і агранамічных трактатаў аб глебах (VI — XVII в. в.).

Узнікненне сучасных поглядаў на глебу ў Заходняй Еўропе. Аграгеалагічнае і агракультурхімічнае вучэнне аб глебе.

Стварэнне тэарэтычнага глебазнаўства ў працах В. В. Дакучаева, М. М. Сібірцава, П. А. Костычава, В. Р. Вільямса і іншых рускіх вучоных. Месца беларускага глебазнаўства ў развіцці агульнай глебазнаўчай навукі.

Сучасны этап развіцця глебазнаўства і геаграфіі глебаў у свеце.

Частка 1. Агульная тэорыя ўтварэння
і ўласцівасці глебаў


Паходжанне глебаў. Адрозненне глебы ад глебаўтвараючай пароды. Агульная схема глебаўтварэння. Формы выветрывання (фізічнае, хімічнае, біялагічнае). Элементарныя (першасныя) працэсы глебаўтварэння. Стадыі развіцця глебы. Малы біялагічны кругазварот рэчываў і яго роля ў глебаўтварэнні. Галоўныя процілеглыя і ўзаемазвязаныя комплексы біяхімічных, хімічных і фізіка-хімічных працэсаў, працякаючых у глебе. Цыклічны і паступальны характар глебаўтварэння. Галоўныя працэсы глебаўтварэння. Глеба — адкрытая біякосная сістэма. Эвалюцыя глебаў.

Фактары глебаўтварэння. Горныя пароды. Рэльеф як пераразмеркавальнік цяпла і вільгаці. Клімат. Расліннасць і жывёлы. Глебава-грунтовыя воды. Час і ўзрост глебы. Гаспадарчая дзейнасць чалавека. Узаемадзеянне фактараў глебаўтварэння.

Марфалогія глебы. Генетычны профіль глебы. Генетычныя гарызонты і іх індэксацыя. Галоўныя марфалагічныя прыкметы глебавых гарызонтаў: колер, структура, шчыльнасць, новаўтварэнні, механічны (грануламетрычны склад).

Структура глебы.Тыпы структуры, шляхі ўтварэння і разбурэння. Водна-паветраны, цеплавы і харчовы рэжымы ў структурных і бесструктурных глебах.

Грануламетрычны склад. Паняцце аб механічных элементах, фракцыях. Класіфікацыя глебаў па грануламетрычнаму складу. Залежнасць фізічных, фізіка-механічных, водных і іншых уласцівасцей глебы ад грануламетрычнага складу. Палявыя і лабараторныя метады вызначэння грануламетрычнага складу глебаў.

Матэрыяльная аснова глебаў. Цвёрдая фаза глебы. Мінеральная і арганічная часткі цвёйрдай фазы глебы. Хімічны, мінералагічны, грануламетрычны састаў мінеральнай часткі цвёрдай фазы глебы. Арганічная частка цвёрдай фазы глебы. Стварэнне гумусу. Састаў і ўласцівасці гумусавых рэчываў, іх роля ва ўрадлівасці глебы. Састаў і ўтрыманне гумусу ў розных занальных тыпах глебаў.

Вадкая фаза глебы (глебавы раствор). Састаў, канцэнтрацыя глебавага раствору ў працэсах глебаўтварэння і харчавання раслін.

Газападобная фаза глебы. Састаў глебавага паветра і яго адрозненне ад атмасфернага. Аэрацыя, дыханне глебы. Дынаміка саставу глебавага паветра на працягу сутак, пор года. Аптымізацыя саставу глебавага паветра.

Жывая фаза глебы. Характарыстыка мікраарганізмаў, жывёл і вышэйшых раслін. Іх удзел у працэсах глебаўтварэння і фарміравання ўрадлівасці глебы.

Фізічныя ўласцівасці глебы. Агульныя фізічныя ўласцівасці: шчыльнасць, аб'ёмная маса, порыстасць. Фізіка-механічныя ўласцівасці: пластычнасць, ліпкасць, набуханне, усадка, звязнасць, удзельнае супраціўленне. Шляхі паляпшэння фізічных і фізіка- механічных уласцівасцей глебаў.

Цеплавыя ўласцівасці глебы.

Цеплавы рэжым глебаў. Цеплаёмістасць, цеплаправоднасць, цеплааддача ў розных глебах. Шляхі рэгулявання цеплавога рэжыму глебаў.

Водныя ўласцівасці глебаў. Станы вады ў глебе. Характарыстыка форм вады ў глебе. Даступнасць розных форм вады раслінам.

Вільгацеёмістасць, водапранікальнасць, водапад'ёмная магчымасць— галоўныя паказчыкі водных уласцівасцей глебы.

Водны рэжым глебы. Тыпы воднага рэжыму і іх прымеркавальнасць да розных глебавых зонаў. Шляхі рэгулявання воднага рэжыму. Складаемыя воднага балансу глебы.

Паглынальная здольнасць глебаў. Сутнасць і віды паглынальнай здольнасці. Калоіды глебы, іх будова і ўласцівасці. Глебавы паглынальны комплекс. Залежнасць хімічных і фізіка-механічных уласцівасцей глебаў ад саставу паглынутых аснаванняў. Ёмістасць паглынання глебаў.

Рэакцыя глебаў. Віды і формы глебавай кіслотнасці. Адзінкі яе вымярэння. Шчолачнасць глебы. Шляхі рэгулявання рэакцыі глебавага асяроддзя.

Буфернасць глебаў.

Урадлівасць глебаў. Паняцце аб урадлівасці глебы. Віды ўрадлівасці.

Узнаўленне ўрадлівасці. Асаблівасці комплексу мерапрыемстваў па ўзнаўленню ўрадлівасці ў розных глебавых зонах.

Аптымальныя параметры аграхімічных і водна-фізічных уласцівасцей глебы.

Частка 2. геаграфія глебаў

Класіфікацыя глебаў. Розныя падыходы да класіфікацыі ў розных краінах. Першыя генетычныя класіфікацыі глебаў. Групы класіфікацыі глебаў. Галоўныя таксанамічныя адзінкі сучаснай класіфікацыі глебаў.

Занальнасць глебаў: гарызантальная і вертыкальная. Спалучэнне і комплексы глебаў, структура глебавага покрыва.

Глебава-геаграфічнае раяніраванне. Мэта раяніравання. Таксанамічныя адзінкі раяніравання: глебава-кліматычны пояс, глебава-біякліматычная вобласць, глебавая зона, правінцыя, акруга, раён. Агульныя геаграфічныя заканамернасці распаўсюджання глебаў на Зямлі.

Глебы арктычнага і субарктычнага паясоў. Прыродныя ўмовы і асаблівасці глебаўтварэння. Палярныя пустынныя, дзярновыя арктычныя глебы, арктычныя саланчакі. Будова профілю, аграхімічныя і фізічныя ўласцівасці. Прыродныя ўмовы і асаблівасці працэсаў глебаўтварэння ў зоне тундры і лесатундры. Будова профілю і ўласцівасці тундрава-глеевых глебаў. Распаўсюджанне іншых тыпаў глебаў у зоне.

Глебы барэальных і суббарэальных паясоў. Глебы барэальных лясных абласцей. Прыродныя ўмовы і працэсы глебаўтварэння. Падзолы, дзярнова-падзолістыя, тарфяныя глебы нізінных і верхавых балот. Падбуры. Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы. Будова і ўласцівасці глебаў зоны. Сельскагаспадарчае выкарыстанне і праблемы павышэння ўрадлівасці глебаў зоны.

Балотныя глебы. Паходжанне, склад, уласцівасці балотных глебаў. Класіфікацыя, урадлівасць, праблемы выкарыстання. Геаграфічныя заканамернасці распаўсюджання балотных глебаў на Зямлі.

Бурыя лясныя глебы шырокаліставых лясоў. Распаўсюджанне, умовы і працэсы глебаўтварэння. Будова, уласцівасці і выкарыстанне глебаў.

Шэрыя лясныя глебы лесастэпавай зоны. Распаўсюджанне, умовы і працэсы глебаўтварэння. Класіфікацыя, будова, уласцівасці і праблемы рацыянальнага выкарыстання.

Чарназёмы лесастэпавай і стэпавай зон. Умовы глебаўтварэння. Глебаўтвараючыя працэсы. Класіфікацыя, будова, уласцівасці. Урадлівасць чарназёмаў і іх сельскагаспадарчае выкарыстанне.

Глебы зоны сухіх стэпаў. Умовы, працэсы глебаўтварэння. Будова, уласцівасці і рацыянальнае выкарыстанне каштанавых глебаў.

Засоленыя глебы і соладзі. Распаўсюджанне. Умовы і працэсы глебаўтварэння. Будова і ўласцівасці. Асаблівасці выкарыстання саланчакоў, саланцоў і соладзей.

Глебы пустынна-стэпавай (паўпустыннай) зоны. Умовы і працэсы глебаўтварэння. Класіфікацыя, уласцівасці і выкарыстанне бурых глебаў.

Глебы пустыннай зоны. Умовы глебаўтварэння, будова, уласцівасці, выкарыстанне шэра-бурых, такыраў, такыравідных і неразвітых пясчаных глебаў. Перспектывы і напрамкі выкарыстання глебаў пустынь.

Глебы субтрапічных паясоў. Глебы засушлівых лясоў і кустарнікаў, пустынных стэпаў і пустынь, сухіх субтропікаў. Умовы глебаўтварэння, класіфікацыя, уласцівасці і рацыянальнае выкарыстанне шэразёмаў. Шэра-карычневыя і карычневыя глебы.

Глебы вільготных субтропікаў. Умовы глебаўтварэння, будова, уласцівасці і выкарыстанне чырваназёмаў і жоўтазёмаў.

Глебы трапічных паясоў. Глебы вільготна-лясных зон. Умовы ўтварэння, уласцівасці, будова, выкарыстанне чырвона-жоўтых фералітных, чырвоных і цёмна-чырвоных глебаў тропікаў.

Глебы засушлівых лясоў, кустарнікаў і саван. Умовы ўтварэння, уласцівасці, будова, выкарыстанне чырвона-карычневых, чырвона-бурых і чорных трапічных глебаў.

Глебы паўпустынь і пустынь. Умовы глебаўтварэння і выкарыстання бурых глебаў.

Глебы субэкватарыяльных і экватарыяльнага паясоў. Умовы глебаўтварэння, будова, уласцівасці і выкарыстанне жоўтых, чырвона-жоўтых латэрытных глебаў экватарыяльных і субэкватарыяльных лясоў.

Глебы горных абласцей. Умовы глебаўтварэння. Схемы вертыкальнай занальнасці на прыкладзе гор Урала, Каўказа, Сярэдняй Азіі і інш. Адрозненне будовы і ўласцівасцей горных глебаў ад раўнінных. Асаблівасці выкарыстання горных глебаў.

Поймавыя глебы. Асаблівасці фарміравання поймавых глебаў у розных прыродных зонах. Глебы прырэчышча, цэнтральнай і прытэраснай частак поймы. Ахова і рацыянальнае выкарыстанне поймавых глебаў.

Выкарыстанне, паляпшэнне і ахова зямельных рэсурсаў. Зямельныя рэсурсы свету. Размеркаванне, выкарыстанне і ахова зямель на розных мацерыках па прыродных зонах свету.

Метады вывучэння глебаў і глебавага покрыва для рацыянальнага выкарыстання і аховы. Палявое даследаванне, банітыроўка, эканамічная ацэнка зямель, глебава-меліярацыйныя пошукі.

Эрозія глебаў. Прычыны і віды эрозіі. Уплыў эрозіі на будову і ўласцівасці глебаў. Класіфікацыя эрадзіраваных глебаў. Сістэмы супрацьэразійных мерапрыемстваў на глебах рознага грануламетрычнага складу і ў розных глебавых зонах.

Забруджванне глебаў. Крыніцы і віды забруджвання глебаў. Мерапрыемствы па зніжэнню хімічнага, бактэрыялагічнага, радыёактыўнага і інш. забруджванняў глебаў.

Шляхі палепшання глебаў. Меліярацыя зямель, аптымізацыя складу і рэжымаў глебаў, акультурванне і ахова глебаў.


Літаратура

Аношка В. С. Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі: Вучэбн. дапам. Мн., 2000

Аношка В. С., Гецэвіч Н. А., Чартко М. К., Чарныш А. Ф. Глебазнаўства і геаграфўя глебаў. Мн., 2000.

Глазовская М. А., Геннадиев А. Н. География почв с основами почвоведения. М., 1995.

Глазовская М. А. Общее почвоведение и география почв. М., 1981.

Глазовская М. А. Почвы мира: В 3 ч. М., 1973.

Добровольский В. В. География почв с основами почвоведения. М., 1999.

Добровольский Г. В., Урусевская И. С. География почв. М., 1984.

Почвоведение / Под ред. И. С. Кауричева. М., 1982.

Роде А. А., Смирнов В. Н. Почвоведение. М., 1972.

Розанов Б. Г. Почвенный покров земного шара. М., 1977.

Почвы Белорусской ССР / Под ред. Т. Н. Кулаковской и др. Мн., 1974.

Кулаковская Т. Н. Оптимальные параметры плодородия почв. М., 1984.


Программа разработана на кафедре почвоведения и геологии.

Разработчики: Аношко В.С., Черныш А.Ф.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Почвоведение и география почв iconСаратовский государственный университет имени Н. Г. Чернышевского
Учебное пособие предназначено для студентов географических факультетов специальностей 020401 «География» (дисциплина «География мирового...

Почвоведение и география почв iconТехногенное засоление почв и их биологические свойства
Барабинской низменности, Казахстана и преобладающим эоловым переносом солей. Появление техногенно засоленных почв это новая экологическая...

Почвоведение и география почв iconРедакцыя часопіса «магілёўскі мерыдыян» Прымае матэрыялы ў нумары Тома 13 (2013 год) часопіса: выпускі 1-2 – у тэрмін да 15 красавіка (15 апреля), выпуск 3-4 – 15 верасня (сентября 2013). Разделы журнала
Ы журнала: Официальный раздел. Физическая география и геоэкология. Экономическая география. Культурная география. Краеведение и туризм....

Почвоведение и география почв iconМетодические указания по изучению курса "Почвоведение с основами геологии" и задания для контрольных работ студентам-заочникам по специальности -"Агрономия" гродно 2002
Почвоведение с основами геологии" и задания для контрольных работ студентам-заочникам по специальности -"Агрономия"

Почвоведение и география почв iconПояснительная записка курс «География России»
Курс «География России» изучается после страноведческого курса «География материков и океанов» и завершает блок основного общего...

Почвоведение и география почв iconРабочая программа курса «География России»
Курс «География России» изучается после страноведческого курса «География материков и океанов» и завершает блок основного общего...

Почвоведение и география почв iconДушина И. В. и др. География: программа: 6 11 классы общеобразовательных учреждений
Душиной И. В., Смоктунович Т. Л. География. Страноведение (Летягин А. А., Душина И. В. и др. География: программа: 6 – 11 классы...

Почвоведение и география почв iconДушина И. В. Программы для общеобразовательных учреждений, сост. Е. В. Овсянникова: География. 6-11 классы
Рабочая программа учебного курса «География материков и океанов» составлена на основе следующих документов

Почвоведение и география почв iconГеография поиска г. Луганск ул. Лизечайкина 9а Павлов Анатолий Иванович 1952г р
География поиска Узбекистан, Хорезенская область, Ургенческий р-он, пос. Чандыркиет

Почвоведение и география почв iconЗакон Божий. Для семьи и школы / Замок Отранто / Пер с англ
География России. Природа и География России. Хозяйство и Городу и миру Державин. Жуковский. Лермонтов

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка