Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007




НазваФорум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007
Дата канвертавання03.11.2012
Памер30.44 Kb.
ТыпДокументы
ФОРУМ МАЛАДЫХ ЛІДЭРАЎ Новы Сонч 4-8.09.2007

Эканамiчны Форум Маладых Лiдэраў у Новым Сончу з'яўляецца партнёрскай праграмай XVІI Эканамiчнага Форума ў Крынiцы.

Гэта сустрэча маладых лiдэраў грамадскiх, камерцыйных i палiтычных арганiзацый з дзяржаў Еўразвяза, Усходней Еўропы i з Каўказа.

У Эканамiчным Форуме Маладых Лiдэраў, якi адбудзецца 4-8 верасня 2007 г. прыме ўдзел больш за 150 прадстаўнiкоў грамадскiх, камерцыйных, урадавых i палiтычных арганiзацый. Форум будзе месцам абмеркавання надзённых праблемаў Еўропы, ролi маладога пакалення ў грамадскiх i эканамiчных пераўтварэнняў на Еўраазiяцкiм кантыненце. Форум будзе з'яўляцца платформай для наладжвання супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi з Усходняй i Заходняй Еўропы.

Праграма Эканамiчнага Форума Маладых Лiдэраў у Новым Сончу будзе ахоплiваць дыскусiйныя панэлi, заняткi ў групах, бiржу грамадскiх акцый i праграм дзейнасцi, кiрмаш арганiзацый. Тэматыка Форума будзе прымеркавана таксама да бачання будучынi Еўразвяза i Еўропы, значнасцi каштоўнасцяў грамадскай салiдарнасцi, ролi грамадскага дыялога як метада будаўнiцтва грамадскага парадку, перспектывам грамадзянскай супольнасцi, развiццю эканомiкi, заснаванай на ведах i мабiльнасцi маладых супрацоўнiкаў.

Гасцямi Эканамiчнага Форума Маладых Лiдэраў будуць вядомыя палiтыкi, бiзнэсмены, лiдэры грамадскiх рухаў (у прыватнасцi Вiктар Юшчанка (Прэзiдэнт Украiны), Барыс Тарасюк (былы мiнiстр замежных спраў Украiны), Toomas Hendrik Ilves (Прэзiдэнт Эстонii), Gediminas Kirkilas (Прэм'ер-мiнiстр Лiтвы), Mirek Topolanek (Прэм'ер-мiнiстр Чэхii), Serz Sarkisjan (Прэм'ер-мiнiстр Арменii), Jorge Sampaio (былы прэiдэнт Партугалii), Gabor Demszky (Мэр Будапешта), Rafal Dutkiewicz (Мэр Уроцлава), Mikulas Dzurinda (былы прэм'ер-мiнiстр Славаччыны), Jerzy Buzek (былы Прэм'ер-мiнiстр Польшчы) i iнш.).

Форум будзе з'яўляцца перадусiм трыбунай для выказвання думак, меркаванняў, бачання будучынi i пункту гледжання маладога пакалення еўрапейцаў на актуальныя пытаннi сучаснасцi.

Адначасова Маладыя Лiдэры прымуць удзел у дэбатах XVIІ Эканамiчнага Форума ў Крынiцы.

Тэмай Эканамiчнага Форума Маладых Лiдэраў у 2007 годзе будзе: Еўропа грамадскiх каштоўнасцяў i значэнне салiдарнасцi ў сучаснай Еўропе.

Афiцыйнай мовай Форума ёсць ангельская мова.

Арганiзатарам Эканамiчнага Форума Маладых Лiдэраў з'яўляецца Еўрапейскi Дом Сустрэч - Фундацыя "Новы Стаў". Арганiзатары забяспечваюць харчаванне i пражыванне падчас Форума. Праезд да Новага Сонча i назад - за свой кошт. Як заяўляюць арганiзатары, у выключных выпадках можна звяртацца да арганiзатараў з просьбай пакрыцця транспартных выдаткаў.

Удзельнiкi Форума атрымлiваюць iдэнтыфiкатар, якi дазваляе прымаць удзел ва ўсiх пунктах праграмы: канферэнцыях, семiнарах, дыскусiйных панэлях i культурнiцкiх iмпрэзах. Акрамя гэтага iдэнтыфiкатар дазваляе уладальнiку браць удзел у мерапрыемствах ХVІІ Эканамiчнага форума ў Крынiцы: канферэнцыях, семiнарах i культурнiцкiх iмпрэзах.

Ад Беларусi да ўдзелу ў Эканамiчным Форуме Маладых Лiдэраў запрашаецца 7 маладых лiдэраў.

Больш iнфармацыi аб Форуме можна знайсцi на старонцы

http://eds-fundacja.pl/00/forum/0000.html

Для тых, хто жадае ўзяць удзел у працы Форума, паведамляем наступнае:

Умовы ўдзелу:

- узрост ад 18 да 30 гадоў;

- наяўнасць у пашпарце дазволу для шматразовых выездаў за мяжу;

- актыўная грамадская, палiтычная цi камерцыйная дзейнасць на Беларусi.

Арганiзатары аплочваюць пражыванне ў камфартабельных умовах i харчаванне падчас вiзiту, вiзы.

Заяўкi на ўдзел у праграме дасылайце на электронны адрас: dzedzich@dzedzich.org.

Заяўка павiнна ўтрымлiваць наступныя звесткi:

І. Асабовыя дадзеныя

1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)

2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)

3. Дата нараджэння

4. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад

5. Хатнi тэлефон (з кодам горада), мабiльны тэлефон

6. E-mail

7. Тэрмiн дзеяння дазволу на шматразовыя выезды за мяжу

II. Досвед грамадскай, палiтычнай цi камерцыйнай дзейнасцi i матывацыя

1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння)

2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi)

3. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi

4. У якой сферы дзейнасцi вы лiчыце сябе актыўным?

5. Сябрам якой арганiзацыi (грамадскай цi камерцыйнай) цi палiтычнай партыi вы з'яўляецеся?

6. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у Эканамiчным Форуме Маладых Лiдэраў?

7. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскай, камерцыйнай цi палiтычнай арганiзацыi - дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся.

8. Апiшыце у 2-3-х сказах, чым займаецца ваша арганiзацыя.

9. Якiмi мовамi i ў якой ступенi валодаеце.

Апошнi тэрмiн падачы заяўкi на ўдзел у праграме - 17-00 20 жнiўня 2007г. Вынiкi адбору стануць вядомыя 23 жнiўня 2007г.

За больш падрабязнай iнфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: dzedzich@dzedzich.org.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconДругое інфармацыйнае паведамленне нацыянальная акадэмія навук беларусі савет маладых вучоных нан беларусі інфармацыйна- арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел
Савету маладых вучоных нан беларусі ў красавіку 2009 г у г. Мінску арганізуе Міжнародны форум студэнцкай І вучнёўскай моладзі «Першы...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconCемінар для лідэраў навучальных гурткоў
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “віт” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconКонкурс сачыненняў ад Tut by 7
Горад Нант (Францыя) запрашае групы маладых крэатыўных людзей ва ўзросце 18-30 гадоў на Форум крэатыўных пакаленняў. 8

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconКонкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»
Пра гэта аднаму з арганізатараў канцэрта 12 красавіка паведаміў пастар лютэранскай абшчыны. Акустычны рок-канцэрт быў запланаваны...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconКонкурс-форум проводится в рамках областного фестиваля «Юные интеллектуалы Среднего Урала»
Районный краеведческий конкурс-форум «Мы – уральцы» (далее – Конкурс-форум) – комплексное мероприятие регионального характера, включающее...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconМеждународный театральный фестиваль-форум
Тиваль «Пространство режиссуры» — международный профессиональный режиссерский фестиваль-форум, созданный в 2008 году в Перми усилиями...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconКонкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 6
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconДадатак 2 да Палажэння аб правядзеннi нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"
Гэтым выказваю згоду на ўдзел сына/дачкi ў нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010", а ў выпадку...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconСправаздача аб праведзенай Саветам маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка рабоце за 2011 год
Алі на кароткатэрміновыя І сярэднетэрміновыя перспектывы развіцця. Сярод прыярытэтных накірункаў трэба назваць развіцце ўласнага...

Форум маладых лідэраў Новы Сонч 4 09. 2007 iconStudxаус
Пожалуй, самым главным и интересным событием января стал студенческий Форум, посвященный Дню Студента. На Форум приглашались самые...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка