Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг




НазваЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Дата канвертавання28.10.2012
Памер181.03 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 11. Свет і Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг.

43. "Новая эканамічная палітыка" і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

44. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі.

45. Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага садыялізму" ў СССР і БССР. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

48. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1917 – 1941 гг.

49. Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў 1917 – 1941.


Пытанне 43. "Новая эканамічная палітыка" і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

Па канспекту.

Пытанне 44. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі.

Па канспекту.

Пытанне 45. Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Перадумовы. З самага пачатку СССР ствараўся як краіна якая павінна экспартаваць рэвалюцыю ў іншыя краіны свету.

У сакавіку 1919 г. у Маскве быў створаны Трэці Камуністычны Інтэрнацыянал – саюз камуністаў усяго свету, або сусветная бальшавіцкая партыя, якая імкнулася да ўсталявання сацыялізму і савецкай ўлады ва ўсіх краінах свету. Праз гэту арганізацыю бальшавікі тайна аказвалі фінансвую падтрымку камуністычным партыям.

Пасля смерці Леніна ў 1924 г. да ўлады ў СССР прыйшоў Іосіф Джугашвілі-Сталін. На словах ён адмовіўся ад прапанаванай ідэі сусветнай рэвалюцыі і нават выключыў тэзіс аб ёй з Канстытуцыі СССР. На справе Сталіна адмовіўся толькі ад адкрытага экспарту рэвалюцыі ў замежныя краіны. Але усё роўна ён дабіваўся перамогі камунізму ва ўсім Свеце, якая магла адбыцца пры умове стварэння шматлікай і добра ўзбраенай Чырвонай Арміі. Толькі ўзброеннай сілай СССР мог аказваць уплыў на палітыку ва ўсім свеце.

Для стварэння арміі, якая адпавядае ўсім патрабаванням часу патрэбна была моцная вытворчасць узбраенняў. Таму Пачаліся індустрыялізацыя і калектывізацыя, мэтай якіх стала стварэнне цяжкай, перш за ўсё, абарончай прамысловасці. Сродкаў на індустрыялізацыю не было. Заходнія краіны не давалі крэдытаў Савецкаму Саюзу спасылаючыся на тое, што СССР адмовіўся прызнаць даўгі царскай Расіі і вяртаць іх. На самой жа справе яны не хацелі Сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Індустрыялізацыя. Курс на індустрыялізацыю быў узяты партыяй яшчэ на 15 з’ездзе УКП(б) у 1925 г. Першапачаткова індустрыялізацыю меркавалася ажыццявіць на базе НЭПа аднак пазней такі шлях паказаўся Сталіну надзвычый марудным. Таму ўжо ў 1927 – 1928 гг. было вырашана перайсці да фарсіравання гэтага працэсу.

Асноўнымі крыніцамі індустрыялізацыі былі:

1) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі (будзе пракаменціравана пазней).

2) Усеагульнае павышэнне падаткаў. Падаткі на столькі павялічваліся, што займацца прадпрымальніцтвам станавілася не выгадна. Такая падатковая палітыка вяла да згортвання НЭПа, які базіравўся на прыватным прадпрымальніцтве

2) Рост цэн і замарожванне зарабатнай платы. Увыніку рэальныя даходы насельніцтва з 1928 г. пачалі катастрафічна падаць. Рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г. толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.

3) Дабраахвотна – прымусовыя грашовыя пазыкі на каторыя ійшло да 1/3 зарплаты. Іх можна было і не плаціць, але калі хто-небудзь не аддаваў 1/3 зарплаты ў месяц і на карысць індустрыялізацыі то ім пачыналі цікавіцца таварышы з кампетэнтных органаў і гэта дрэнна закачвлася.

4) Абавязковая здача на карысць дзяржавы долараў і золата. З 1930 пчалося праследаванне органамі НКУС як угалоўных злачынцаў усіх тых, хто меў долары і золата.

5) Продаж за мяжу лясных багаццяў СССР, якія піліліся зняволеннымі ГУЛАГА. У 1930-я г. колкасць зняволенных ГУЛАГА дасягала 9 млн. чалавек. Яны ў асноўным выкарыстовываліся як бясплатная рабочая сіла на лесапавалах.

У 1928 годзе быў праняты першы пяцігадовы план на 1928 – 1932 гг. За гэты час прамысловасць Беларусі павінна была павялічыць выпуск прамыловай прадукцыі ў 4,5 разоў. Асаблівсцю індустрыялізацыі ў Беларусі было тое, што тут перавага аддавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Але не трэбы думаць, што беларусы ў 1930 гады харчаваліся і апраналіся лепш чым іншшае насельніцтва СССР. Прадукцыя нашых лёгкіх і харчовых прадпрыемстваў разыходзілася па ўсяму Саюзу і нам заставалася не больш чым астатнім.

Першы пяцігадовы план 1928 – 1932 гг. быў паспяхова выкананы. Але план другой пяцігодкі быў выкананы толькі на палавіну. А трэцяя пяцігодка не была завершана з-за вайны. За перадваенныя гады было пабудавана больш за 1000 новых і рэканструявана 800 старых прадпрыемстваў. Створаны новыя для Беларусі галіны прамысловасці: мшынабудаванне, паліўная вытворчасць, вытворчасць радыёапаратуры і г.д. Колькасць рабочага класа ў Беларусі дасягнула 700 000 чалавек. Але ўсё гэта было дасягнута за кошт пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва. Сяляне пазбавіліся усякіх даходаў а ў пачатку 1930 – х У многіх рэспубліках СССР у тым ліку і ў Беларусі пачаўся Галадамор. Як ужо казалася, рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.

Калектывізацыя. Асноўная крыніца індустрыялізацыі гэта калектывізацыя. Справа ў тым, што большую частку грошай на будаўніцтва абароннай прамысловасці СССР атрымліваў за кошт продажу збожжа за мяжу. Скупляць збожжа з аднаасобных сяляянскіх гаспадарак для перапрадажы за мяжу было для дзяржавы занаддта дорага. Трэба бало нешта зрабіць каб атрымліваць збожжа бясплатна. Вось і вырашылі дробныя сялянскія гаспадаркі абьяднаць у буйныя калектыўныя гаспадаркі калгасы.

Калгас – назва ліцэмерная. Фармальна гэта буйное сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць калектыву. Фактычна гэта сельска-гаспадарчае прадпрыемства, якое належыць дзяржаве, а ад калектыва ў калгасе нічога не залежыла – калектыў калгаса, часам, дзесяцігоддзямі зарплату не атрымліваў.

Самае крыўднае ў калгаснай сістэме было тое, што калгас – фактычна дзяржаўнае прадпрыемства, ствараўся не за кошт дзяржавы а за кошт сялян. Маёмасць сялян забіралася ў іх і з гэтай маёмасці ствараўся калгас. У калгаса забіралі ўвесь ураджай па нізкім закупачным цэнам якіх часта не хапала на зарплату. Вось і атрымлівалася, што да 1953 г. калгаснікі працавалі за палачкі, якія брыгадзір маляваў у журнале.

Калгасную сістэму часта параўноўваюць з прыгонным правам яшчэ і таму, што калгаснікам аж да 1975 г. не выдаваліся паспарты. Калгаснікі не маглі пакінуць вёску і паехаць у горад і мусілі працаваць у калгасе за бясплатна. Пасля смерці Сталіна паспарты пачалі даваць студэнтам не толькі ВНУ але і тэхнікумаў. Вось чаму пасля 1953 г. Уся вясковая моладзь куды магла паступіла і пераехала ў горад а на сённяшні дзень большасць весак былога СССР абязлюдзелі.

Многа зла і крыўды было і ў гісторыі заснавання калгаса. Нарком земляробства Беларусі Дзьмітры Філімонавіч Прышчэпаў спрабаваў неяк запаволіць калектывізацыю, зрбіць яе паступовай, за гэта яго расстралялі а на яго места паставілі Канстанціна Гея які забяспечыў хуткую калектывізацыю. Хуткая значыць прымусовая. Па вёсках разаслалі камуністаў-двадцаціпяцітысячнікаў якія мелі зброю і надзвычайныя паўнамоцтвы. Надзвычайныя паўнамоцтвы значылі не больш не менш як тое, што 25-тысячнік мог забіць селяніна і яму за гэта нічога не будзе. У Белрусі дзейнічала больш за 100 25-тысячнікаў. Ужо ў студзені 1930 г. яны пад пагрозай зброі загналі ў калгасы 27% сялян. А ў сакавіку 1930 г. у калгасы было запісана 56% сялянскіх гаспадарак. Такія метады калектывізацыі выклікалі масавае супраціўленне сялян. Толькі ў Беларусі зарэгістравана 500 сялянскіх выступленняў. А на поўдні Расіі паднялося масавае сялянскае паўстанне ў выніку каторага ў многіх абласцях была ліквдавалана савецкая улада. Трэба адзначыць, што Бальшавікі яго жорстка падавілі, прымяняліся нават атрутныя газы.

Узгаданае паўстанне напалохала Сталіна і ён надрукаваў у газеце “Праўда” “Галавакружэнне ад поспехаў”, у якім абвінаваціў мясцовых кіраўнікоў (двадцаціпяцітысячнкаў) у перагібах і падкрэсліў дабраахвотнасць уступлення ў калгас. Пасля гэтага пачаўся масавы выхад сялян з клгасаў. Да лета 1930 г. у калгасах засталася толькі 11% сялян. Артыкул “Галавакружэнне ад поспехаў” быў напісаны для таго, каб выіграць час і лепш падрыхтавацца да новай спробы калектывізацыі.

Восенню 1930 г. пачалася новая больш арганізаваная хваля калектывізацыі якая суправаджалася раскулачваннямі і высылкай ў Сібір усіх, хто не хацеў уступаць у калгас. Толькі ў Беларусі было раскулачаа 300 000 сялян. Да 1935 г. бльш 75% сялян ужо працавала ў калгасах.

З калектывізацыяй звязана яшчэ адна чорная старонка савецкай гісторыі. З 1935 г. Ва Украіне у многіх абласцях Беларусі ў расійскім Паволжжы пачалося масавае выміранне калгаснікаў ад голаду у 1931 – 1935 гг. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як галадамор, толькі быў ён не на адной Украіне а па ўсяму Саюзу. 1931 – 1935 гг. не быі неўраджайнымі. Калгаснікам не плацілі яны працавалі дрэнна і калгасы не выконвалі план, таму Сталін у рахунак выканання плана, загадаў забраць у калгаснікаў усе прадукты харчавання, нават тыя, што былі атрыманы на прысядзібгых гаспадарках калгаснікаў (з агародаў). Гэта была такая выхаваўчая мера.

Сельская гаспадарка гэта аснова, корань усякай эканомікі а яна ў СССР была густа замешана на няпраўдзе.

Пытанне 46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага сацыялізму" ў СССР і БССР. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

Тое, што зараз называюць дзяржаўным сацыялізмам яшчэ некалькі год таму называлі таталітарным рэжымам. Таталітарны рэжым звычайна звязываюць з іменем Іосіфа Сталіна, які кіраваў краінай з 1924 па 1953 гады. Аднак таталітарны рэжым пачаў складывацца ўжо ў 1921 г.

У сакавіку 1921 года адбыўся 10 з’езд РКП(б) камуністычная партыя пачала падаўляць іншадумства нават ў сваіх радах. Аднак ва ўмовах НЭП яна вымушана была мірыцца з некаторай дэмакратызацыяй грамадскага жыцця Саветы прафсаюзы камсамол да 1927 года карысталіся яшчэ пэўнай самастойнасцю і маглі праяўляць сваю ініцыятыву. Аднак з пераходам да індустрыялізацыі і калектывізацыі камандныя метады распаўсюджваюцца на эканоміку і ўсе астатнія бакі грамадства.

З 1927 г. пачынаецца згортванне працэсаў дэмакратызацыі. Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі становяцца пад поўны кантроль партыі. У руках партыйных органаў канцэнтруецца ўся выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлада. Усталёўваецца татальны кантроль партыі за ўсімі бакамі жыцця грамадства і нават за прыватным жыццём людзей.

З сярэдзіны 20 гадоў пачынае складывацца культ асобы Сталіна. Які стаў састаўной часткай савецкай ідэалогіі. Па ўсёй краіне распаўсюдзіліся партрэты і скульптурныя выявы Саліна. Ад паэтаў, кампазітараў, мастакоў іншых дзеячоў культуры патрабавалі напісанне твораў якія праслаўля Сталіна. Акрамя таго ўся творчасць людзей культуры павінна была быць скіравана на ўхваленне савецкай рэчаіснасці, гэта асабліва не падабалася дзеячам культуры таму, што савецкую рэчаіснасць не было за што хваліць.

За тым каб творчыя інтэлектуалы іспраўна выконвалі ідэалгічныя заказы партыі і ўрада былі створаны саюзы пісьменнікаў, кампазітараў мастакоў, журналістаў і т.п. Па за гэтымі саюзамі прадстаўнікоў гэтых прафесій не існавала. Асабовы склад гэтых саюзаў пастаянна памяншаўся за кошт рэпрэсіраваных. Напрыклал саюз пісьменнікаў Беларусі быў утваораны ў 1934 г. але ўжо ў 1939 ён не налічваў і паловы свайго першапачатковага складу.

Ідэалагізацыя закранула і навуку, Іменна ў часы Сталіна з’явілася буржузная гісторыя, і сацыялістычная гісторыя, буржуазная біялогія (генэтыка) і сацыялістычная біялогія (лысенкаўская селекцыя), Буржуазная матэматыка (кібернэтыка) і сацыялістычная і т. п.

Такая татальная ідэалагізацыя ў спалучэнні з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй парадзіла многа незадаволенных якіх рэпрсіравалі. Незадаволенным інкрымініравалі віну ў тым, што яны замежныя шпіёны, трацкісты, ці проста ворагі народа. Значная частка незадаволенных расстрэльвалася па ўсёй тэрыторыі СССР знаходзяць зараз месцы масаваых захараненняў, зробленыя ў 1930-ыя гг. Цікава, што масавае захараненне рэпрэсіраванных у 1930-ыя гг. адкрылася нават на знакамітым Куліковым полі. (Месца дзе маскоўскі князь Дзьмітры Данскі паклаў канец мангола-татарскаму ігу).

Але рэпрэсіраваных забівалі не заўсёды. Сіламі рэпрэсіраванных нявольнікаў ГУЛАГа высякалася тайга, здабываліся карысныя выкапні, будаваліся чыгункі і капаліся каналы. Рэпрэсіраванныя былі бясплатнай рабочай сілай, якая ў значнай меры дапамагала будаваць камунізм, таму з Масквы, мясцовым аддзелам НКУС спускаліся планы па нарыхтоўцы ворагаў народа. Усе рэпрэсіраванныя падзяляліся на катэгорыі, якія я прывожу ніжэй, яны размешчыны па ўбываючай – першая самая шматлікая апошняя самая маленькая.

1. Сяляне якія адмаўляліся ўступаць у калгасы. Па Беларусі іх налічвалася каля 250 000. Па Саюзу дакладна падлічыць не магчыма але мова ідзе аб міліёнах.

2. Інтэлігенцыя незадаволеная ідэалагізацыяй. Па Беларусі каля 80 000 тыс.

3 Афіцэры чырвонай арміі асабліва тыя, што атрымалі вышэйшую адукацыю ў Расійскай імперыі.

4. Партыйныя і дзяржаўныя чыноўнікі якія праігралі барацьбу за ўладу. У Беларусі са 101 сакратара райкома партыі было рэпрэсіравана 99.

5. Прадпрымальнікі або нэпманы якія не ўпісаліся ў індустрыялізаыю з калектывізацыяй.

6. Усе астатнія, хто не асцярожна выказаўся аб Сталіне іяго рэжыме.

Такім чынам, сталінскія рэпрэсіі абескровілі сілы СССР знішчаліся лепшыя сяляне, творчая інтэлігенцыя, лепшыя афіцэры Чырвонай арміі, прадпрымалнікі, ды і сярод рэпрэсраваных чыноўнікаў сустракаліся ініцыятыўныя асобы, якія не былі тупымі выканаўцымі а мелі ўлсную ініцыятыву (напрыклад Д.Ф. Прышчэпаў). Колькасць рэпрэсіраваных цяжка падлічыць ў рознных дследчыкаў яна вагаецца ад 10 да 90 міліёнаў. Асабіста я думаю, што ісціна недзе пасярэдзіне а таму можна казаць аб 25 – 30 міліёнах. Былі выпадкі, што ў сталінскую эпоху рэпрэсіравалі цэлымі народамі, напрыклад дэпартацыі крымскіх татар, чэчэнцаў, казакаў і інш.


Пытанне 47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 1939 гг.) Аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Па ўмовах Рыжскага міра да Польшчы адыйшла тэрыторя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 міліёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамыловасці. Рзбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развіалася была дрэваапрацоўчая, што было звязана за з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. з 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.

У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа. Яна заключалася ў наступным – урад выкупіў частку памешчыцкіх зямель падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам. Але падаўляючая большасць сялян была на столькі беднай, што не магла купляць гэтыя парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.

Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачня польскай армі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэр. Заходняй Беларусі. Асаднікам дазвалялась заховываць і прымяняць агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася каля 10 000 асаднікаў.

Нягледзячы на рэформы эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі заставалася цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек.

Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міра, па якому палякі абавязваліся забяспечваць баларусам культурна-нацыянальную аўтаномію ўрад Полшчы адразу ж пачаў актыўную паланізацыю беларускага насельніцтва. Усе дзяржаўныя ўстановы і школы працавалі толькі на польскай мове. Людзі якія не ўмелі чытаць і пісаць па польску але чыталі і пісалі на іншых мовах праходзілі ў дакументах як непісьменныя. Праўда ў многіх польскіх школах выкладаўся такі прадмет як беларуская мова.

Адразу пасля далучэння палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міра. У вёсцы барацьба набыла партызансі характар. У канцы 1921 г. у партызанскіх атрадах і паўстанцкіх арганізацыях удзельнічала звыш 6 тысяч чалавек. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і беларускія эсеры. Найбольш вядомыя сярод іх Арлоўскі Ваўпшасаў Шыманюк і інш. Партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі гмінныя ўправы і памешчыцкія маёнткі.

Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ якая і стала на чале партызанскага руху. Пасля таго як урад Польшчы накіраваў супраць партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу.

Легальную нацынална-вызваленчую барацьбу павялі беларускія дэпутаты (паслы) у польскім сойме якія яшчэ ў 1922 г аб’ядналіся ў пасольскі клуб. У 1926 г. Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і іншыя паслы сойма стварылі легальную арганізацыю БСРГ Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. (БСРГ) яе праграма патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і раздзела яе паміж сялянамі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада і аб’яднанне беларускіх зямель у адзінай дзяржаве. У студзені 1927 у арганізацыі ўжо налічвалася 120 000 членаў, але ў сакавіку гэтага ж года польскі урад забараніў яе дзейнасць а кіраўнікоў аддаў пад суд. ЭФ і ФІТР.

Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены пасольскага клуба “Змаганне”, створаннага беларускімі дэпутатамі польскага сойма ў 1928 г. У 1930 г. польскі ўрад арыштаваў кіраўнікоў клуба. Актыўна дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) Створанае ў 1921 г. Браніславам Тарашкевічам.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух у заходняй Беларусі набыў вялікі размах у 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя і войскі. Усяго за ггэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў у якім удзельнічала 5000 чалавек.

У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). У выніку ў 1936 – 1937 гг. у З.Б. пракацілася магутная хваля забастовак у абарону правоў працоўных і супраць паланізацыі. Аднак ужо з к. 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад.

23 жніўня 1939 года паміж СССР і Геманіей быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіей уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна.

17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. У гарадах ствараліся часовыя ўправы, а ў вёсках сялянскія камітэты а таксама народная міліцыя, якая брала пад ахову дзяржаўныя ўстановы і прадррыемствы. 22 кастрычніка прайшлі выбары ў Народны сход ЗБ. 28 – 30 кастрычніка ен пачау сваю работу у Беластоку, Дэпутаты прынялі Дэкларацыю аб усталяванні Савецкай улады ў ЗБ, а таксама дэкларацыі аб уваходжанні ў Склад БССР. 2 лістапада сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы ў адпаведнасці з якімі ЗБ уваходзіла ў склад СССР і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе тэрыторыі стваралася 5 абласцей Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя,савецкія органы, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістау народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.

Абнаўляліся і рэкаяструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У весцы беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі больш за мільен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк. У той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саватаў у ЗБ усяго было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек.

Без згоды беларускага кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай незалежнай дзяржаве.


Пытанне 48. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1917 – 1941 гг.

Палітыка беларусізацыі, якая праводзілася ў 20-я гады паспрыяла сапраўднаму росквіту і хуткаму развіццю беларускай культуры. Адбываеца станаўленне сістэмы народнай адукацні, адчыняюцца тысячы пачатковых і сярэдніх школ, да навучання ў якіх прыцягваюцца ўсе дзеці школьнага ўзросту. Для дарослых ствараюцца шматлікія курсы ліквідацыі непісьненнысці па месцу работы або жыхарства. 30 кастрычніка 1921 года адчынеыы БДУ, першым рэктарам якога стаў вядомы гісторык В. I. Пічэта. У 1925 г. у Беларусі працавала яшчэ тры ВНУ, 25 тэхнікумаў і 20 профтэхнікумау. Адбываецца станаўленне беларускай навукі. Яе станаўленне звязана з імем Д. Ф. Жылуновіча. Іменна ён заснаваў Беларускую навукова-тэрміналагічную камісію на базе якой у 1922 г. быў створаны інстытут беларускай культуры. 1 студзеая 1929 года ён быў ператвораны ў АН БССР Першым прэзідэнтам АН БССР стаў вядомы гісторык і грамадскі дзеяч Усевалад Ігнатоўскі. Значнае развіцце атрымала краязнаўства. Краязнаўчыя гурткі і таварысвы аб’ядновывалі тысячы чалавек. У 1926 г. у Мінску адбаўся першы, а праз год другі з’езд краязнаўцаў Беларусі.

Паспяхова развівалася беларуская нацыянальная літаратура. Побач з яе класікамі Коласам, Купалай, Цішкай Гартным, Змітраком Бядулей працуюць дзесяткі таленавітых маладых пісьменкікаў: Наталля Арсеньева, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і інш. Пісьменнікі аб’ядноўваюцца ў творчыя аб'яднанні “Полымя”, “Маладняк”, “Узвышша” і інш.

У 1930 гады многія прагрэсіўныя і дэмакратычныя пераўтварэнні былі згорнуты а ўсё культурнае жыццё было падпарадкавана партыйнай бюракратыі. Акрамя таго пачаў набіраць абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, які знішчыў у Беларусі каля паловы яе творчых сіл.

Тым не менш ў 1930-я г.г. значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне адукацыі. Ліквідавана масавая непісьменнасць. Па перапісу насельніцтва 1939 г. 80% дарослага насельніцтва было пісьменным. У 1933г. была ўведзена ўсеагульлая пачатковая адукацыя, а ў 1935г. у гарадах увадзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя. У 1940г. у Беларусі дзейнічала 25 ВНУ 150 тэхнікўмау. Пры ВНУ пачынаюць стварацца аспірантуры для падрыхтоўкі вучоных. Цэнтрам беларускай навукі стала АН БССР утвораная ў 1929г. У ей дзейнічала 150 навукова-даследчых інстытутау і больш за 150 іншых даследчых устаноў. Найбольш вядомымі вучонымі АН БССР былі Пічэта, Нікольскі,Замоцін, Жэбрак і інш. У 1933 – 34 г.г. па ініцыятыве партыйных органаў была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку яе беларускі правапіс быў набліжаны да рускага, што адмоўна паўплывала на фанетычны склад баларускай мовы.

У 1930-я гг. Далейшае равіцё атрымада беларуская савецкая літаратура. Уей паспяхова працавалі дзесяткі таленавітых пісьменнікаў і паэтаў Цішка Гартны, Алесь Гарун, У 1934 г. быў створаны "Союз пісьменнікаў Беларусі” які ўзяў пад ідэалагічны кантроль ўсю літаратурную дзейнасць ў рэспубліцы. Адзіным магчымым метадам, жанрам і накірункам ў літаратуры становіцца сацыялістнчны рэалізм. Сацыялістычны рэалізм скіраваны быў на праслаўленне савецкай рэчаіснасці.


Пытанне № 49. Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў 1917 – 1941.

Беларускае тэатральнае мастацтва ў 1920 я гг. атрымала сваё далейшае развіццё. У 1920 г. у Мінску пачаў сваю работу БДТ – 1 (Беларускі Дзяржаўна тэатр) а ў 1926г. БДТ – 2 ў Віцебску. Вядомы рэжысёр і акцер Уладзіслаў Галубок стварыў трэці беларускі вандроўны тэатр. Найбольш вядомы кампазітар 1920 гадоў, які ўнес значны ўклад ў беларускую музыку Аляксандр Сакалоўскі.

Развіваецца выяўленчае мастацва. Віцебская школа жывапісу дала свету двух найбольш вядомых у 20 ст. мастакоў Казіміра Малевіча і Марка Шагала. Яны сталі стваральнікамі такіх жанраў у выяўленчым мастацтве як кубізм і супрэматызм. Пралетарская плынь у выяўленчым мастацтве прадстаўлена вядомым мастаком Мікалаем Філіповічам.

Развіваецца беларускі кінематограф. У 1926 г. Ю.Тарыч у Ленінградзе зняў першы беларускі мастацкі фільм лясная быль. А ў 1929 была створана кінастудыя Беларусьфільм.

У 1930-я гг. адмоўна адбіліся на развіцці тэатра і кіно працэсы камуністычнай ідэалагізацыі, якія ійшлі ў рэспубліцы. Быў зачынены вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. А яго кіраўнік і многія акторы расстраляны. Нягледзячы на гэта паспяхова працаваі на сцэне такія вядомыя артысты як Платонаў, Глебаў, Ільінскі, Крыловіч і інш.

У 1930-я гг. працягваў развівацца кінематограф. На кінастудыі Беларусьфільм паспяхова працавалі рэжысёры Тарыч і Корш-Саблін. У гэты час тут былі зняты такія фільмы як Атэдь, Савоя, Двойчы Народжаны.

Ствараецца беларуская музычная школа ў 1932 г. адчынілася Белдзяржкансерваторыя, у якой працавалі такія вядомыя кампазітары, як Багатыроў, Аладаў, Чуркін, Цікоцкі і інш. У 1933 г. быу створаны Тэатр оперы і балета тут працавалі такія вядомыя артысты, як Александроўская, Балоцін, Млодэк і імш.

У выяўленчым мастацтве ў стылі соцрэалізму працавалі такія вядомыя мастакі як Волкау, Зайцау, Давідовіч і інш. Самы вядомы скульптар таго часу Заір Азгур. У архітэктуры праславіліся такія майстры, як Лангбард (Дом ураду, Дом Чырвонай Арміі, Оперны тэатр, Акадэмія Навук), Воінаў і Вараксін (Палац піянераў, гасцініца Свіслач і інш).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconХарактар І асаблівасці адносін паміж СССР І Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. Уводзіны
Ссср на ўсхваленне савецкай палітыкі І дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у гісторыі савецкай...

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconЛекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
Працэсы культурнага развіцця на беларускіх землях. Культурнае самасцвярджэнне беларусаў

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939). Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Тэма: Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939). Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconБеларускіх арганізацый І партый. Фактычна з’езд бсг перарос у з’езд беларускіх арганізацый І партый. Прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Беларускі нацыянальны камітэт
Лекцыя 12. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

Лекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг iconН. М. Мельничук (Рівне)
Становлення системи військового вишколу в польському спортивно-виховному товаристві ”сокол (1921-1939 рр.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка