«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю




Назва«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
Дата канвертавання09.02.2013
Памер224.6 Kb.
ТыпДокументы


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»





ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”


________________ І.В. Семчанка


«____»____________ 2010 г.,


Рэгістрацыйны № УД – _______/ баз.



Культуралогія

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей

1-31 04 01-02 Фізіка (вытворчая дзейнасць )

1-31 04 01-03 Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)

1-31 04 01-04 Фізіка (кіраўнічая дзейнасць)

1-31 04 03 Фізічная электроніка

1-53 01 02 АСАІ


2010

Складальнік:

В.М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”;


Рэцэнзенты:

У.І. Коваль – загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”, д.ф.н., прафесар

А.У. Марозаў – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі”, д.ф.н., прафесар.


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”


(пратакол № ___ ад ____ _______2010 г.)


Метадычным саветам філалагічнага факультэта

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”


(пратакол № ___ ад ____ _______2010 г.)


Адказны за рэдакцыю: В.М. Лебедзева

Адказны за выпуск С.А. Вяргеенка

Тлумачальная запіска


Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі з’яўляецца яе гуманітарызацыя. Ва ўмовах сённяшніх глабальных трансфармацый. асаблівае значэнне набывае сістэматычнае i планамернае вывучэнне студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў культуралогіі – адной з базавых дысцыплін у сістэме вышэйшай гуманітарнай адукацыі. Толькі выхаванне ў атмасферы культуры без дыдактыкі i дагматызму можна лічыць па-сапраўднаму ідэалагічным.

Выхаванне культурай – гэта ўваскрэсенне гістарычнай памяці, духоўных вытокаў, яно дае будучаму спецыялісту і грамадзяніну магчымасць далучыцца да духоўнага вопыту пакаленняў, стварае патэнцыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы і засваення ёю агульначалавечых ідэалаў. Акрамя таго, сёння ні адна з’ява, што мае дачыненне да любой прафесіянальнай дзейнасці, не можа быць разгледжана без культуралагічнага кантэксту: без яго любы дыскурс будзе няпоўным.

Аснову культуры стварае іерархія каштоўнасцей. Такім чынам, праз разуменне культуры маладых людзей можна далучаць да аксіялагічнага боку быцця. Пераемнасць ведаў па культуры можна рэалізаваць толькі ў сістэматызаваным, лагічна пабудаваным вучэбным курсе.

Дадзеная праграма разлічана на студэнтаў як гуманітарных, так і прыродазнаўчых, а таксама тэхнічных спецыяльнасцей. Яе змест вызначаны вучэбным планам, спецыфікай прадмета, а таксама прадугледжвае актуалізацыю міжпрадметных сувязей па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, ідэалогіі Беларускай дзяржавы, філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і фалькларыстыцы і некаторых іншых дысцыплін.

Структура праграмы адлюстроўвае тэарэтычны і гістарычны аспекты вывучэння культуры і арыентавана на засваенне культуралагічных ведаў і фарміраванне сацыякультурнай і камунікатыўнай кампетэнцыі студэнтаў

Мэта дысцыпліны “Культуралогія”: раскрыццё сутнасці культуры i заканамернасцей яе гістарычнага развіцця, асэнсаванне ўнікальнага вопыту дыялога культур у гісторыі і сучаснасці, што асабліва актуальна ва ўмовах працэсаў глабалізацыі; фарміраванне ў студэнтаў навуковага падыходу да вывучэння з’яў культуры, што грунтуецца на разуменні навуковай карціны свету.

Задачы дысцыпліны “Культуралогія”:

– паказаць значэнне канцэпцыі культуры ў цэлым i яе асноўных структурных элементаў у дынаміцы развіцця;

– асэнсаваць асаблівасці розных тыпаў культуры, перспектыў духоўнага развіцця чалавецтва;

– вывучыць гісторыю сусветнай культуры як сістэмы, як цэласнасці;

– паказаць значэнне філасофіі, мастацтва, рэлігіі i навукі як унікальных каштоўнасцей культуры.

– вызначыць прыкладное значэнне тэорыі і гісторыі культуры як інтэрактыўных ведаў.

У вынікy вывучэння дысцыпліны студэнты павінны:

ведаць:

– базавыя культуралагічныя паняцці, катэгорыі і канцэпцыі;

– асноўныя метадалагічныя падыходы ў даследаванні культуры;

– тэндэнцыі сучаснай сацыякультурнай сітуацыі.

– асноўныя этапы і асаблівасці развіцця культуры ў сувязі з гісторыяй чалавецтва;

– характэрныя aca6лівасці гісторыка-культурных тыпаў, а таксама сучаснай цывілізацыі;

– асноўныя дасягненні сусветнай і нацыянальнай культурнай спадчыны;

умець:

– рабіць культуралагічную інтэрпрэтацыю і гісторыка-культурную рэканструкцыю на аснове фактычнага матэрыялу;

– супастаўляць розныя культуралагічныя канцэпцыі, праводзіць аналіз культурных феноменаў у сінхронным і дыяхранічным аспектах;

– вызначаць гістарычную, сацыяльную, этнанацыянальную, канфесійную спецыфіку культуры;

– выкарыстоўваць культуралагічныя веды і рэфлексіўныя здольнасці ў ацэнцы культурнай рэчаіснасці.


Агульная колькасць гадзін – 50; аўдыторная колькасць гадзін – 34, з іх: лекцыі – 20/14, семінары – 14, кіруемая самастойная работа – 6. Форма справаздачнасці – залік.


Прыкладны тэматычны план


№ п/п

Назва тэмы

Лекцыі

Практычныя

Семінары

Лабараторныя заняткі

СКРС

Усяго

1.

Культура як з’ява грамадства i аб’ект вывучэння.


2




2







4

2.

Першабытная культура.














2

2

3.

Архаічныя культуры давосевага часу: Егіпет і Месапатамія.














2

2

4.

Культуры класічнага Усходу.


2




2







4

5.

Антычны тып культуры.


2




2







4

6.

Культура еўрапейскага Сярэднявечча.


2




2







4

7.

Рэнесансны тып культуры: генезіс і прынцыпы.


2




2







4

8.

Культура Новага часу.














2

2

9.

Асноўныя тэндэнцыі у развіцці культуры XX – пачатку XXI стст.


2




2







4

10.

Беларусь у міжкультурных камунікацыях.


2




2







4




Усяго

14




14




6

34


ЗМЕСТ вучэбнага матэрыялу


ТЭМА 1. КУЛЬТУРА ЯК З’ЯВА ГРАМАДСТВА I АБ’ЕКТ ВЫВУЧЭННЯ


Паняцце культуры. Прадмет, задачы і катэгорыі культуралогіі. Асноўныя падыходы да вызначэння культуры у сучаснай навуцы. Паняцце «культура» як базавая категорыя культуралогіі, яго полісемантычнасць. Культура і прырода. Надбіялагічны характар культуры, культура як “штучная” прырода. Антрапагенэз і культурагенэз.

Марфалогія культуры: базавыя элементы культуры: матэрыяльны, сацыяльны, духоўны. Функцыі і каштоўнасці культуры. Артэфакт і культурныя універсаліі. Культура I цывілізацыя. Асноўные прыкметы цывілізацыі. О. Шпенглер аб культуры і цывілізацыі.

Асноўныя канцэптуальныя парадыгмы культуры Прынцыпы тыпалагізацыі культуры. Лінейна-эвалюцыянісцкая школа, Л. Уайт. Тэорыі лакальных культур: I. Данілеўскі, О. Шпэнглер I А. Тойнбі. Мадэрнісцкія канцэпцыі культуры ХХ ст.: псіхааналітычная інтэрпрэтацыя культуры, (З. Фрейд, К.Г. Юнг, Э. Фром, В. Франк, К. Хорні), структуралізм і постструктуралізм, функцыянальны падыход да культуры (М.Фуко, К.Леви-Строс, Ж. Деррида, Ж.Делез, Ж.-Ф. Лиотар). Теорыі культуры як гульні (Й. Хейзінга, Х. Артега-і-Гасэт, Г. Гессе).


ТЭМА 2. ПЕРШАБЫТНАЯ КУЛЬТУРА


Тыпалагічныя рысы першабытнасці Антрапагенэз і культурагенэз.. Культуры паляўнічых і збіральнікаў, дасягненні неалітычнай рэвалюцыі, прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Сацыя-культурны і ментальны сінкрэтызм першабытнасці.

Міфалагічнае светаўспрыняцце і яго значэнне.

Міфалагічнае светаўспрыняцце і яго значэнне. Архаічны (даміфалагічны) светапогляд: татэмізм, фетышызм, анімізм і магія. Паняцце архетыпа ў культуры. Прырода і функцыі міфа ў культуры архаічнага грамадства. Міфапаэтычная мадэль свету, роля і месца чалавека, архетып культурнага героя.

Прырода і асаблівасці першабытнага мастацтва. Жанры і помнікі першабытнага мастацтва, яго міфалагічна-магічныя функцыі.


ТЭМА 3. АРХАІЧНЫЯ КУЛЬТУРЫ ДАВОСЕВАГА ЧАСУ:

ЕГІПЕТ І МЕСАПАТАМІЯ


Канцэпцыя “восевага часу”.К. Ясперса. Ясперс аб перыядызацыі сусветнай культуры. “Восевы час” як эпоха якаснага павароту ў гісторы сусветнай культуры.

Сацыякультурныя адметнасці агра-пісьменных цывілізацый. Умовы ўзнікнення архаічных культур, асаблівасці «рачных цывілізацый», лёсавае земляробства, ірыгацыйныя сістэмы. Структура і інстытуты грамадства ў Егіпце і Месапатаміі: агульнае і адметнае. Сакральнасць улады ва “усходніх дэспатыях”, рэлігійна-міфалагічная карціна свету ў архаічных культурах, праблема жыцця, смерці і бессмяроцця

Унёсак Егіпта і. Месапатаміі ў сусветную культуру. Дасягненні навукі, пісьменнасці і мастацтва Егіпта і Месапатаміі. Унёсак архаічных культур у сусветную культурную спадчыну.


ТЭМА 4. КЛАСІЧНЫЯ КУЛЬТУРЫ УСХОДУ


Дыхатамія культур “Усход-Захад”: каштоўнасці і сэнсы культур Захаду і Усходу. Матэрыяльныя і сацыяльныя асновы старажытнаўсходніх цывілізацый.

Інда-будысцкі тып культуры.. Этапы эвалюцыі культуры Індыі: Індская і арыйская цывілізацыі, ведычны перыяд. Каставы лад. Зараджэнне і этычныя прынцыпы будызму. Культура эпохі Ашокі. Пячорныя гарады i храмавыя комплексы.

Рэлігійна-міфалагічная карціна свету ў індуізме, Трымурці і прынцыпы цыклічнасці-бясконцасці сусвету. «Махабхарата» i «Ра­маяна» – шэдэўры індуісцкай і сусветнай культуры. Навуковыя здабыткі індыйскай культуры.

Спецыфіка культуры Кітая. Фактары фарміравання кітайскай культуры: геаграфічная ізаляцыя, монаэтнічнасць. Унікальнасць кітайскай культуры. Кланава-чыноўніцкі характар грамадства. Асновы светаразумення: міфалогія, даасісцка-канфуцыянскі светапогляд і этыка. Рытуальна-цырыманіяльны характар культуры. Kітайскі каляндар, пісьменнасць, навуковыя дасягненні і асаблівасці мастацтва.

Культура араба-мусульманскага свету. Умовы фарміравання ісламскай цывілізацыі. Стварэнне і спецыфіка Арабскага халіфату. Карціна свету і сістэма каштоўнасцей мусульманства, яго суадносіны з хрысціянствам. Дасягненні і роля арабскай навукі, філасофіі, мастацтва, іх сусветнае значэнне.


ТЭМА. 5. АНТЫЧНЫ ТЫП КУЛЬТУРЫ


Паняцце і культурны арыял антычнасці. Міжзімнаморье як выток еўрапейскай цывілізацыі, храналагічныя межы, цэнтры і арыял антычнасці.

Інавацыйны характар культуры Старажытнай Грэцыі. Прыродныя ўмовы фарміравання культуры. Асновы перыядызацыіі: крыта-мікенскі, архаічны, класічны, эліністычны перыяды. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу: структура насельніцтва, полісная сістэма і дэмакратыя. Міфалогія Антычнай Грэцыі: богі і героі. Элінскі светапогляд і яго каштоўнасці: антрапацэнтрызм, калакагатыя, катарсіс, агон. Роля, месца і класічны характар грэчаскага мастацтва, яго асноўныя жанры.

Культура Рыма і яе ўплыў на Заходнюю цывілізацыю. Асаблівасці ўзнікнення рымскай цывілізацыі і культуры. Асноўныя этапы гісторыі. Складанасць структуры рымскага грамадства, права і палітыка як сацыяльныя рэгулятары і феномены культуры. Каштоўнасныя дамінанты рымскай культуры. Рымацэнтрызм, яго ўплыў на міфалогію, рэлігію і мастацтва. Рымскі раман, скульптурны партрэт, дасягненні архітэктуры. Уплыў культуры Рыма на станаўленне Заходняй цывілізацыі.

Элінізм. Сінтэз культур Захаду і Усходу. Новыя рысы светапогляду, іх адлюстраванне ў мастацкай культуры.


ТЭМА 6. КУЛЬТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА


Генезіс сярэднявечнай культуры. Храналагічныя межы і перыядызацыя Сярэдніх вякоў. Сінтэз антычнай, варварскай і хрысціянскай традыцый. Сярэднявечча як антытэза антычнасці. Аграрны характар грамадства. Феадальная лесвіца і карпаратыўна-саслоўная структура грамадства. Крыжовыя паходы і іх культурныя наступствы.

Сярэднявяковае светаўспрыняцце: схаластыка, містыка, сімвалізм і іерархізм. Асаблівасці ўспрыняцця часу і прасторы. Раманскі і гатычны стылі мастацкай культуры як увасабленне сярэднявяковага светапогляду.

Навука і асвета ў Сярэднія вякі. Універсітэцкая традыцыя (сістэма) і нараджэнне свецкага светапогляду: рыцарская літаратура, куртуазная паэзія, ваганты.


ТЭМА 7. РЭНЕСАНСНЫ ТЫП КУЛЬТУРЫ: ГЕНЕЗІС І ПРЫНЦЫПЫ


Умовы і фактары фарміравання рэнесанснай культуры. Сацыяльна-эканамічныя і культурна-тэхнічныя перадумовы. Вялікія геаграфічныя адкрыцці. Раннябуржуазныя адносіны, сацыяльная дынаміка і новы тып асобы, рэнесансная інтэлігенцыя.

Прынцыпы і тыпалагічныя рысы Рэнесансу: «адкрыццё свету і чалавека» антрапацэнтрызм, гуманізм, індывідуалім, творчасць. Адваротны бок рэнесанснай культуры.

Італьянскі і Паўночны Рэнесанс: агульнае і адметнае. Італія як эканамічны лідэр і культурны мост паміж Еўропай і Усходам. Асаблівасці палітычнага ладу. Прыдворна-арыстакратычны характар культуры: Фларэнцыя, Венецыя, Мілан, Рым. Леанарда да Вінчы, Мікельанджала як тыпы рэнесанснай асобы і творчасці.

Арэал Паўночнага Рэнесансу. Асаблівасці: сувязь з рэфармацыяй, готыкай і фальклорам. Бюргерска-гарадскі характар, крытычна-смехавы аспект. Творчасць А. Дзюрэра, І. Босха, П. Брэйгеля, іх актуалізацыя ў мастацтве XX ст.

ТЭМА 8. КУЛЬТУРА НОВАГА ЧАСУ


Гістарычныя перадумовы фарміравання культуры Новага часу: раннебуржуазныя адносіны і абсалютызм. Прыродазнаўчыя адкрыцці. Развіццё свецкасці і рацыяналістычнага ў светапоглядзе.

Барока і класіцызм як стылі светаўспрыняцця і мастацтва. Барока як стыль светаўспрыняцця. Эстэтычныя прынцыпы Барока і іх увасабленне ў асноўных відах мастацтва. Класіцызм як мастацкая сістэма: сувязь з сацыякультурным працэсам і асаблівасці эстэтыкі.

Феномен Асветніцтва ў еўрапейскай культуры. Філасофія і этыка Асветніцтва. Асветніцкі класіцызм і рэалізм. Нацыянальныя асаблівасці культуры Асветніцтва: французкая, англіская, нямецкая літаратура. Асветніцкія ідэі ў грамадскай думцы і мастацкай творчасці. Сентыменталізм як напрамак у мастацкай культуры XVIII ст.


ТЭМА 9. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ У РАЗВІЦЦІ КУЛЬТУРЫ

XX – ПАЧАТКУ XXI СТСТ.


Станаўленне постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства. Масавізацыя і уніфікацыя жыцця. Каштоўнасці і прыярытэты постіндустрыяльнай цывілізацыі. Постмадэрнізм як тып мыслення і мастацтва. Мадэлі таталітарных культур ХХ стст.

Мульцікультурнасць як факт сацыякультурнай рэчаіснасці Паняцце экраннай і мазаічнай культуры. Віды культуры постіндустрыяльнага грамадства: элітарная, традыцыйная, масавая, маргінальная культура. Шоу-бізнес. Дамініруючая культура, суб- і контркультуры. Глабалізацыя як сацыякультурны феномен. Гендэрныя і экалагічныя праблемы ў кантэкце сучаснай культуры.

Працэсы глабалізацыі і праблема захавання культурнай ідэнтычнасці. Статус і функцыі этнанацыянальных традыцый у прасторы сучаснай культуры. Мадэлі культурнай палітыкі ў сучасным грамадстве.


ТЭМА 9. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ У РАЗВІЦЦІ КУЛЬТУРЫ XX – ПАЧАТКУ XXI СТСТ.


Станаўленне постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства. Масавізацыя і уніфікацыя жыцця. Каштоўнасці і прыярытэты постіндустрыяльнай цывілізацыі. Постмадэрнізм як тып мыслення і мастацтва. Мадэлі таталітарных культур ХХ стст.

Мульцікультурнасць як факт сацыякультурнай рэчаіснасці Паняцце экраннай і мазаічнай культуры. Віды культуры постіндустрыяльнага грамадства: элітарная, традыцыйная, масавая, маргінальная культура. Шоу-бізнес. Дамініруючая культура, суб- і контркультуры. Глабалізацыя як сацыякультурны феномен. Гендэрныя і экалагічныя праблемы ў кантэкце сучаснай культуры.

Працэсы глабалізацыі і праблема захавання культурнай ідэнтычнасці. Статус і функцыі этнанацыянальных традыцый у прасторы сучаснай культуры. Мадэлі культурнай палітыкі ў сучасным грамадстве.


ТЭМА 10. БЕЛАРУСЬ У МІЖКУЛЬТУРНЫХ КАМУНІКАЦЫЯХ



Генезіс і перыядызацыя беларускай культуры: вытокі і умовы фарміравання беларускага этнасу, прыродны, гістарычны і геапалітычны фактары. Гістарычныя перыяды

Беларуская традыцыйная культура. Светапоглядна-ментальныя рысы беларусаў. Народныя вераванні. Аграрна-каляндарная і сямейная абраднасць. Нацыянальнае адзенне, жыллё, кухня.

Нацыянальная культурная спадчына. Славянавізантыйская традыцыя ў беларускай культуры. Хрысціянскі асветніцкі рух на беларускіх землях: К. Тураўскі, Е. Полацкая. ХІV-ХVІ стст. - “залаты век” беларускай культуры: Сінтэз заходнееўрапейскіх і славяна-візантыйскіх традыцый. Ф. Скарына і кніжная культура. Поліканфесійнасць і полілінгвізм пісьменнасці і адукацыі. Беларускае барока ХVІІ-ХVІІІ стст.: асаблівасці ў літаратуры, архітэктуры і выяўленчым мастацтве (партрэт, абраз). Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі. Культурніцкі этап нацыянальнага руху: ідэі, арганізацыі, прадстаўнікі.

Беларусь у сучасных міжкультурных камунікацыях. Спецыфіка развіцця беларускай культуры ў савецкі перыяд: дасягненні і страты. .. Асноўныя тэндэнцыі і працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Напрамкі культурнай палітыкі. Рэпрэзентацыя нацыянальнай культуры ў сучасным культурным працэсе.


Інфармацыйна-метадычная частка


Пералік семінараў


1. Культура як з’ява грамадства i аб’ект вывучэння.

2. Культуры класічнага Усходу.

3. Антычны тып культуры: Старажытная Грэцыя.

4. Культура еўрапейскага Сярэднявечча.

5. Рэнесансны тып культуры: генезіс і прынцыпы.

6. Асноўныя тэндэнцыі у развіцці культуры XX – пачатку XXI стст.

7. Беларусь у міжкультурных камунікацыях..

Формы кантролю ведаў


1. Рэфератыўныя работы

2. Творчыя прэзентацыі

3. Вуснае апытванне


Тэмы рэфератыўных работ


  1. Паняцце культурных каштоўнасцей і норм

  2. Знакі і сімвалы ў сусветнай культуры

  3. Культурныя універсаліі і іх формы ў сусветнай культуры.

  4. Тыпы знакавых сістэм культуры

  5. Культурныя цыклы і іх дынаміка па О. Шпэнглеру

  6. Цыклічная канцэпцыя гісторыі культуры А. Тойнбі.

  7. Лэслі Уайт і станаўленне нэаэвалюцыянізма.

  8. А.Ф. Лосеў аб сімвале і міфе.

  9. Сацыякультурнае значэнне гульні: Ё. Хайзінга, Г. Гессэ.”.

  10. Антрапагенез і культурагенез як этапы гісторыі чалавецтва.

  11. Дамінантные сімвалы першабытнай культуры”.

  12. Эвалюцыя першабытных вераванняў і мастацтва”

  13. Міфалагічныя архетыпы ў сучаснай масавай культуры”.

  14. Канцэпцыя і сістэма «пайдейі» ў эпоху антычнасці.

  15. Гендэрны аспект антычнай культуры.

  16. Святы і забавы ў антычнай культуры.

  17. Класічнасць антычнага мастацтва.

  18. А. Македонскі і Ю. Цэзар як геніі ваеннага мастацтва.

  19. Эканамічная сістэма Рымскай імперыі.

  20. Рыцар як сацыя-культурны тып.

  21. Куртуазнае каханне і вобраз “Дамы сэрца”.

  22. Еўрапейская універсітэцкая традыцыя

  23. Схаластыка, містыка і алхімія як феномены сярэднявяковай культуры.

  24. Сімволіка і алегарычнасць сярэднявяковага светаўспрыняцця.

  25. Готыка як сістэма светаўпрыняцця і мастацтва.

  26. Паэзія вагантаў.

  27. Прыдворны характар італьянскага рэнесансу: цэнтры і мецэнаты.

  28. Рэнесансны гуманізм як з’ява культуры.

  29. Рэнесансны гуманізм і антрапацэнтрызм. «Тытаны Адраджэння» : тып асобы.

  30. Адваротны бок рэнесанснай культуры.

  31. Рэфармацыя і прынцыпы Паўночнага Рэнесансу.

  32. Партрэтнае мастацтва ў італьянскім і паўночным рэнесансе: агульнае і адметнае.

  33. Светапоглядныя асновы беларускай нацыянальнай культуры

  34. Беларуская міфалогія і вераванні

  35. Беларускі нацыянальны касцюм

  36. Беларуская традыцыйная кухня і культавыя стравы.

  37. Сямейная абраднасць беларусаў

  38. Хрысціянскі асветніцкі рух ХІІ ст. на беларускіх землях

  39. Архітэктура Беларусі XIV-XVI ст.

  40. Ф. Скарына і кніжная культура Беларусі

  41. Мастацтва барока на Беларусі: жанры, дасягненні і імёны.

  42. Прыдворны тэатр XVIІІ ст на Беларусі

  43. Віленскі універсітэт як асяродак культуры.

  44. Навуковае беларусазнаўства ХІХ – пачатку ХХст.

  45. Беларускае выяўленчае мастацтва ХХ ст.

  46. Беларускае тэатральнае мастацтва ХХ ст.

  47. Глабалізацыя і праблема захавання беларускай культурнай ідэнтыфікацыі.

  48. “Масавізацыя жыцця” і трансфармацыя культуры ў ХХ ст.

  49. Таталітарныя тыпы культуры ХХ ст.

  50. Культурная самаідентыфікацыя ў «мазаічнай» культуры інфармацыйнага грамадства

  51. Міфы і сімвалы масавай культуры.

  52. Актуальныя маладзёжныя субкультуры

  53. “Віртуальная рэчаіснасць ” як феномен сучаснай культуры.



Рэкамендуемая літаратура



Асноўная

  1. Культурология. ХХ век. Словарь. – С.-Пб.: Университетская книга, 1997, –640 с.

  2. Горелик, Н. В. Типология культуры. Учеб.-метод. пособие / Н.В. Горелик. – Мн.: Амалфея, 2003. – 210 с.

  3. Антология культурологической мысли. – С.-Пб.: Университетская книга, 1996, 750 с.

  4. Культурология: учеб. пособие для вузов / под общ. ред. С.В. Лапиной. – Мн.: ТетраСистемс, 2006. 496 с.

  5. Кононенко, Б.И. Большой толковый словарь по культурологи / Б.И. Кононенко. – М.: ООО «Издат-во «Вече2000», 2003. – 512 с.

  6. Гуревич, П.С. Культурология / П.С. Гуревич. – М.: Высш. Шк., 1998, 340 с.

  7. История культурологии / под ред. А.П. Огурцова. – М.: Высш. Шк., 2006. – 620 с.

  8. Бачинин, В.А. Культурология: Энциклопедический словарь./ В.А. Бачинин. – Спб.: Лань, 2005. – 365 с.

  9. Культурология / Под ред. Ю.Н. Солонина, М.С. Кагана. – М.: ООО «ТИД «Русское слово», 2005 – 411 с.

  10. Грыгаровіч, Я.Д. Прыкладная культуралогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў ВНУ па спецыяльнасці “культуралогія” / Я.Д. Грыгаровіч, А.І. Смолік. – Мн.: Амалфея, 2005. – 348 с.

  11. Культурология / под ред. А.С. Неверовой. – Мн. Амалфея, 2005. – 415 с.

  12. Горелик, Н.В. Динамика культуры. Учеб.- метод. Пособие / Н.В. Горелик. – Мн.: Выд-ва БДУ. – 2003. – 509 с.


Дадатковая


  1. Аванесова, Г.А. Коды культуры: сущность и назначение / Г.А. Аванесова. –М.: «ТИД «Русское слово», 2008. 398 с.

  2. Ерасов, Б.С. Социальная культурология / Б.С. Ерасов. – М.: Высш. Шк., 1997. – 251 с.

  3. Гердер, И.Г. Идея к философии истории человечества./ И.Г. Гердер. – М.: Наука, 1977. – 384 с.

  4. Сочинения итальянских гуманистов эпохи Возрождения. – М.: Высш. Шк., 1985. – 398 с.

  5. Додельцев, Р.Ф. Концепция культуры З. Фрейда / Р.Ф. Додельцев. – М.: Наука, 1989. – 264 с.

  6. Барт, Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика / Р. Барт. – М.: 1994.

  7. Гадамер, Г-Г. Истина и метод. Основы философской герменевтики / Г-Г. Гадамер. – М.: Наука, 1988. – 411с.

  8. Ильин, И.П. Постструктурализм. Деконструктивизм. Постмодернизм / И.П. Ильин. – М.: Высш. Шк., 1996. – 436 с.

  9. Леви – Стросс, К. Структурная антропология / К. Леви-Стросс.– М.: Наука, 1983. – 560 с.

  10. Фуко, М. Воля к истине: по ту сторону власти и сексуальности. Работы разных лет / М. Фуко. – М.: Высш. Шк., 1996. – 467 с.

  11. Психоанализ и культура. Избранные труды К. Хорни и Э. Фромм / К. Хорни, Э. Фромм. – М. : Наука, 1995. – 387 с.

  12. Каган, М.С. Философская теория ценностей / М.С. Каган. – С.-Пб.: Лань, 1997. – 276 с.

  13. Петров, М.К. Мова. Знак. Культура. / М.К. Петров – М. : Высш. Шк., 1991. – 456 с.

  14. Выжлецов, В.П. Аксиология культуры / В.П. Выжлецов. – С.-Пб.: Университетская книга, 1996. – 315 с.

  15. Савранский, И.Л. Коммуникативно-эстетические функции культуры / И.Л. Савранский – М.: Высш. Шк., 1979. – 158 с.

  16. Соколов, Э. В. Понятие, сущность и основные функции культуры / Э.В. Соколов – Л.: Университетская книга, 1989. – 372 с.

  17. Вебер, М. Протестантская этика и дух капитализма // М.Вебер Избр. произведения. / М. Вебер – М.: Прогресс, 1990. – С. 61–207.

  18. Динамика культуры: теоретико-методологические аспекты. – М. Высшая школа, 1989. – 264 с.

  19. Лотман, Ю.М. Культура и взрыв / Ю.М. Лотман – М.: Наука, 1992. – 290 с.

  20. Романов, В.Н. Историческое развитие культуры. Проблемы типологии / В.Н. Романов – М.: Прогресс, 1991. – 197 с.

  21. Магия глазами ученых и чародеев. – М. : Наука, 1994. – 305 с.

  22. Малиновский Бр. Миф в примитивной психологии // Малиновский Бр. Магия. Наука, Религия. / Бр. Малиновский – М.: Наука, 1998. – 411 с.

  23. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура. / Э. Б. Тайлор – М.: Наука, 1989. – 575 с.

  24. Древние цивилизации / под общ. ред. Г.М. Бонгард-Левина. – М.: Мысль, 1989. – 479 с.

  25. Кремер, С. История начинается в Шумере / С. Кремер – М.: Изд-во МГУ, 1991. – 315 с.

  26. Шмелев, И. П. Феномен Древнего Египта / И. П.Шмелев – М. Прогресс, 1993. – 210 с.

  27. Бартольд. Р.В. Ислам и культура мусульманства / Р.В. Бартольд.– М., Прогресс, 1992. – 310 с.

  28. Буддийский взгляд на мир – С.-Пб.: Университетская книга, 1994. – 328 с.

  29. Васильев, Л.С. Древний Китай /Л.С. Васильев. – М.: Мысль, 1995. – 410 с.

  30. Еремеев, Д.Е. Ислам как образ жизни и стиль мышления / Д.Е. Еремеев. – М.: Наука, 1990. – 218 с.

  31. Винничук, Л. Люди, нравы и обычаи Древней Греции и Рима / Л. Винничук. – М.: Высшая школа, 1988. – 496 с.

  32. Античная культура. Словарь-справочник. – М.: Прогресс, 1994. – 672 с.

  33. Йегер, В. Пайдейя. Воспитание античного грека / В. Йегер – М.: Высшая школа, 1997. – 218 с.

  34. Бахтин, М.М. Творчество Ф. Рабле и народная культур в Средневековья и Ренессанса / М.М. Бахтин. – М.: Прогресс-Академия, 1990. – 390 с.

  35. Гуревич, А.Я. Проблемы средневековой народной культуры / А.Я. Гуревич.– М., Высшая школа, 1981. – 278 с.

  36. Хейзинга, Й. Осень Средневековья. Исследование форм жизненного уклада и форм мышления в 14-15 вв. во Франции и Нидерландах / Й. Хейзинга – М.: Наука, 1988. – 539 с.

  37. Баткин, Л.М. Итальянское Возрождение: проблемы и люди / Л.М. Баткин– М.: Наука, 1995. – 295 с.

  38. Берг, П. Ренессанс / П. Берг. – Мн.: Вышэйшая школа, 1997. – 335 с.

  39. Февр, Л. Научный порыв Возрождения // Февр Л. Бои за историю / Л.Февр – М.: Прогресс-Академия, 1991. – 510 с.

  40. Культура эпохи Просвещения. – М.: Высшая школа, 1993. – 380 с.

  41. Белл, Д. Грядущее постиндустриальное общество / Д. Белл – М.: Наука, 1993. – 412 с.

  42. Постмодернизм и культура. – М., Прогресс, 1991. – 315 с.

  43. Хорни, К. Невротическая личность нашего времени. – М.: Наука, 1992. – 216 с.

  44. Лотман, Ю.М. Беседы о русской культуре / Ю. Лотман– С.-Пб.: Искусство-СПб, 1994. – 399 с.

  45. Гринблат, М.Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории. / М.Я. Гринблат– Мн.: Выд Універсітэцкае, 1996. – 168 с.

  46. Ле Гофф, Ж. Цивилизация средневекового Запада / Ж. Ле Гофф. – М.: Прогресс-Академия, 1992. – 376 с.

  47. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / пад рэд. П. Брыгадзіна. – Мн., Завігар, 1997. – 285 с.

  48. Тарасаў, С. Прылучэнне да хрысціянства. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. – С. 34-42.

  49. Арлоў, У. Ефрасіння Полацкая / У. Арлоў. – Мн.: Беларусь, 1992. – 229 с.

  50. Галко, В. Кірыла Тураўскі і яго спадчына. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. №3. – с. 29-34.

  51. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд – Мн.: Вышэйшая школа, 1985. – с. 31-50.

  52. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. – 615 с.

  53. Скарына і яго эпоха: Энцыклапедыя – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1990. – 631 с.

  54. Баразна, М. Гравюры Скарыны / М. Баразна. Мн.: Беларусь, 1990. – 240 с.

  55. Ткачоў, М. Замкі Беларусі / М.Ткачоў. – Мн., Беларусь, 1987. – 263 с.

  56. Канчэўскі, І (Абдзіраловіч). Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветапогляду, 4 выд. / І. Канчэўскі – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 44 с.

  57. Ницше, Ф. По ту сторону добра и зла. Рождение трагедии, или Эллинство и пессимизм // Соч. в 2-х т. / Ф. Ніцше. – М.: Наука, 1990. – Т. 1. – С. 78–96.

  58. Шпенглер, О. Закат Европы. В 2-х т. / О. Шпенглер. – М.: Прогресс-Академия, 1993-1998.

  59. Данилевский, Н.Я. Россия и Европа. / Н.Я. Данилевский – М., Наука, 1991. – 261 с.

  60. Бердяев, Н.А. Философия творчества, культуры и искусства. / Н.А. Бердяев М.: 000 «ТИД «Русское слово», 1994. – 240 с.

  61. Гумилев, Л.Н. Этногенез и биосфера Земли / Л.Н. Гумилев. – Л.: Университетская книга, 1989. – 236 с.

  62. Юнг, К.Г. Архетип и символ / К.Г. Юнг. – М.: Наука, 1991. – 211 с.

  63. Сорокин, П.А. Социокультурная динамика // Человек. Цивилизация. Общество. – М.: Юрист, 1992. – С. 112–134.

  64. Тойнби, А. Постижение истории / А.Тойнби. – М., Прогресс, 1991. – 911 с.

  65. Ясперс, К. Смысл и назначение истории / К. Ясперс. – М.: Прогресс, 1991.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
А. А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconГомель уа "гду імя Францыска Скарыны", 2010 Мимиміністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconФранцыска Скарыны" Святлана Вяргеенка "
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы “Гісторыя сярэдніх вчкоў”, зацверджанай 31. 08. 2009 г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка