МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса




НазваМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса
Дата канвертавання28.10.2012
Памер62.02 Kb.
ТыпКонкурс


МЫ2012

Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў


УМОВЫ КОНКУРСА


1. Арганізатар конкурса

Конкурс з’яўляецца аўтарскім праектам Аб’яднання Творцаў Ужытковай Графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej (STGU) і Беларускага Саюза Дызайнераў. Партнэры конкурса: Беларускі Саюз Мастакоў і МГA“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.


2. Мэта Конкурса

Конкурс мае на мэце адбор, прэзентацыю і ўзнагароджанне твораў, якія найлепей распавядаюць пра беларускую і польскую культуру і саматоеснасьць.


3. Формула конкурса


3а. Адкрыты міжнародны конкурс. У першую чаргу конкурс тычыцца беларускіх і польскіх аўтараў.


3б. Конкурс складаецца з наступных этапаў:

Этап І

Прыём конкурсных праектаў.

З дасланых на конкурс праектаў незалежнае журы адбірае работы для ўдзелу ў супольнай беларуска-польскай выставе ў Мінску і Варшаве, а таксама для іх прэзентацыі на інтэрнэт-старонцы праекта.

Этап ІІ

Незалежнае журы вызначае лепшыя конкурсныя работы і публічна абвяшчае вынікі конкурса.


4. Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесіяналы – мастакі, дызайнеры, фатографы, архітэктары, а таксама студэнты адпаведных кірункаў, рэкламныя агенцтва, архітэктурныя і дызайнерскія студыі.

У конкурсе могуць браць удзел толькі паўнагадовыя асобы. Аўтарам заяўленых на конкурс работ можа быць як адна асоба, гэтак і творчая група. У конкурсе не могуць браць удзелу супрацоўнікі Арганізатара, сябры Журы, а таксама іхнія блізкія сваякі і супрацоўнікі. На конкурс можна падаваць паасобныя працы, альбо серыі прац, колькасьцю да шасьці штук, якія раней публічна не выстаўляліся. Сфармаванае арганізатарам незалежнае беларуска-польскае журы адбярэ працы для экспанавання на супольнай выставе і вылучыць сярод іх пераможцаў.


5. Крытэры ацэнкі конкурсных прац

Перавага будзе аддавацца працам, якія:

- пашыраюць веды пра Беларусь (і Польшчу для польскіх аўтараў)

- дапамагаюць нам лепей зразумець саміх сябе і сваю саматоеснасьць.

-абапіраюцца на аўтарскае даследванне тэмы

- адкрываюць новыя вобразы, альбо па новаму інтэпрэтуюць старыя

- адлюстроўваюць лакальныя культурныя кантэксты

- пазбягаюць шаблонаў і шматкроць эксплуатаваных вобразаў

- прэзентуюць арыгінальнае аўтарскае бачанне беларускай і польскай культураў з дапамогай пластычных сродкаў, чытэльных для гледачоў на Беларусі і ў Польшчы.


У конкурсных працах не павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная і нацыянальная сімволіка.


6. Тэхнічныя патрабаванні


6a. На конкурс могуць дасылацца файлы работ любога жанру і кірунку, - плакат, постэр, знак, паштоўка, ілюстрацыя, станкавая графіка, макеты кніжак, газэт, фатаграфічныя праекты і інш., выкананыя ў любой тэхніцы, якія можна раздрукаваць лічбавым друкам без страты якасьці твора. У конкурсе могуць таксама браць ўдзел эксперыментальныя праекты, пададзныя ў выглядзе эскізаў з апісаннем канцэпта праекта.


. Конкурсныя працы павінны быць выкананыя ў фармаце В1 (100х70 см да абрэза). Малафарматныя работы (напрыклад, паштоўкі, фатаграфіі, кніжны макет) павінны быць таксама закампанаваныя ў фармат В1. Ва ўсіх выпадках аўтар сам вырашае прынцып кампаноўкі ў полі фармата В1 і стыль падачы праекта.


6c. Работы на конкурс прымаюцца выключна ў электронным выглядзе, у фармаце файла TIFF альбо EPS. Параметры файла: 300 dpi, CMYK, flatten image.


6d. Кожная конкурсная праца павінна быць прадубляваная копіяй меньшага памеру: файлам у фармаце JPEG. Назва файла JPEG павінна паўтараць назву файла TIFF(EPS). Параметры файла JPEG: 72dpi, RGB, памер 2000px па доўгім баку.


6e. Файлы работ дасланых на конкурс, павінны мець ў назве выключна лацінскія літары. Для зручнасці працы журы і эфектыўнага асвятлення вынікаў конкурса ў медыях, просьба надаваць конкурсным працам назвы, якія перадаюць сутнасць аўтарскай ідэі / мэсыджа, альбо ўтрымліваюць прозвішча аўтара.


6f. Разам з файламі работ, на конкурс падаецца файл у фармаце word (doc.), дзе мае быць пададзенае імя і прозвішча аўтара па беларуску кірыліцай і лацінкай, а таксама пералік заяўленых на конкурс прац. Апроч абавязковай інфармацыі, вітаецца апісанне ідэі праекта памерам да старонкі А4, выкананае ў любой форме на любой мове. Назва файла word (doc.) павінна быць такой самай, як у файлаў TIFF (EPS) і іх копій JPEG.


6g. Падача конкурсных праектаў.

Файлы з конкурснымі работамі, падрыхтаванымі дакладна паводле тэхнічных патрабаванняў конкурса , дасылаюцца на конкурс праз файлаабменнік інтэрнэт-старонкі www.my2012.com да 30 кастрычніка 2012 г. (уключна).


Файлы, запісаныя на дыскі CD альбо DVD, можна таксама занесці ў офіс Саюза Дызайнераў (Мінск, вул.Брылеўская 14) да 30 кастрычніка 2012 г. (уключна).


Альбо даслаць заказным лістом на адрас Саюза Дызайнераў: 220039 г.Мінск а/я 78

Апошні дзень высылкі карэспандэнцыі: 25 кастрычніка 2012 г.

7. Узнагароды

Лаўрэаты фінальнай выставы з беларускага бока будуць адзначаны тыднёвымі стажамі на вядучых польскіх фірмах, працуючых у галіне дызайна: студыі брэндмэйкінгу Mamastudio, студыі інтэрактыўных медыяў Hunctwot, Małe Studio Edgara Bąka.


Удзельнікі фінальнай выставы з польскага боку будуць адзначаныя тыднёвымі творчымі паездкамі ў Мінск у 2013 г. пад апекай Саюза Дызайнераў.


Апроч гэтага, лепшыя беларускія праекты будуць адзначаныя грашовымі ўзнагародамі з прызавога фонду конкурса, заснаванага МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Прызавы фонд складае 7.500.000 беларускіх рублёў. Бяручы пад увагу рэальныя вынікі конкурса, журы мае права самастойна вызначыць, у якіх прапорцыях будуць размеркаваныя сярод пераможцаў сродкі прызавога фонду.


8. Абвяшчэнне вынікаў

Вынікі конкурса будуць апублікаваныя на інтэрнэт-старонцы праекта, а таксама на інтэрнэт-старонцы Арганізатара, у выглядзе спіса прац адабраных да ўдзелу ў выставе. Лаўрэаты выставы будуць абвешчаныя падчас адкрыцця выставы ў Мінске, а таксама на інтэрнэт-старонцы конкурса i на інтэрнэт-старонцы Арганізатара.


9. Журы

З беларускага боку: Ігар Герасіменка, Уладзімер Цэслер, Максім Жбанкоў

З польскага боку Агата Шыдлоўская, Давід Кажэква, Анджэй Будэк.


10. Тэрміны

Абвяшчэнне конкурса: верасень 2012

Канчатковы тэрмін падачы работ: 30 кастрычніка 2012

Абвяшчэнне работ, абраных да ўдзелу ў выставе: лістапад 2012

Абвяшчэнне лаўрэатаў выставы: лістапад 2012

Конкурсная выстава ў Мінску: лістапад 2012

Конкурсная выстава ў Варшаве: лістапад 2012


11. Конкурсная выстава

Працы, адабраныя міжнародным журы, возьмуць удзел у супольнай выставе ў Мінске і Варшаве.


12. Заключныя палажэнні

Бяручы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік тым самым заяўляе свае аўтарскія правы на пададзеныя на Конкурс праекты і падцвярджае, што не парушае аўтарскіх правоў трэціх асобаў. Удзел у конкурсе не азначае страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя работы. Намінацыя альбо атрыманне ўзнагароды таксама не цягне за сабой страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя працы. Бяручы ўдзел у конкурсе, аўтар тым самым выказвае згоду на публікацыю сваіх работ і інфармацыі аб аўтары ў медыях выключна ў некамерцыйных прамацыйных мэтах. У выпадках, не прадугледжаных гэтымі Умовамі, дзейнічаюць існуючыя заканадаўчыя нормы.


13. Адказнасць Арганізатара

Арганізатар не нясе адказнасці за матэрыяльную, альбо нематэрыяльную шкоду, у тым ліку цялесныя пашкоджанні альбо маральныя страты, панесеныя ў выніку ўдзелу Ўдзельніка ў Конкурсе, атрымання альбо неатрымання ім узнагароды. Удзельнік нясе поўную адказнасць у выпадку, калі ягоная конкурсная заяўка будзе парушаць правы трэціх асобаў, палажэнні Умоваў Конкурса альбо дзейнае заканадаўства. Арганізатар не нясе адказнасці за маючыя ўплыў на вердыкт журы фактары: тэхнічныя і іншыя памылкі, некарэктную падрыхтоўку файлаў, недакладнасці пададзенай інфармацыі, несанкцыянаваны доступ да файлаў, іх крадзеж, знішчэнне, замену, страту альбо іх запозненае атрыманне, калі гэта было выклікана чыннікамі па-за ўплывам Арганізатара, альбо форс-мажорнымі абставінамі.


14. Кантакт з Арганізатарам

Усю інфармацыю, адносна Конкурса можна атрымаць па тэлефоне альбо па электроннай пошце ў Беларускім Саюзе дызайнераў (Мінск, вул.Брылеўская 14)

tel (+375 17) 222 77 81

(+375 29) 380 80 75

e-mail: bdu@nsys.by

Паштовы драс: 220039 г.Мінск а/я 78


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconО проведении Республиканского экологического марафона-конкурса
Настоящее Положение регламентирует статус и порядок проведения Республиканского экологического марафона-конкурса «Земля снежного...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconКонкурс проводится с целью повышения интереса обучающихся к русской литературе. Организатором Конкурса является моу дпо «Информационно-образовательный центр»
Положение о проведении районного конкурса детского рисунка, посвящённого 190-летию со дня рождения Н. А. Некрасова, (далее Конкурс)...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconПоложение о проведении Муниципального этапа экологического марафона-конкурса
Положение регламентирует статус и порядок проведения Муниципального этапа экологического марафона-конкурса «Земля снежного барса»...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconТэма Летапісны перыяд гістарыяграфіі Беларусі
Агульная характарыстыка беларуска-літоўскіх летапісаў І хронік: час, умовы ўзнікнення, крыніцы

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса iconТэма Летапісны перыяд гістарыяграфіі Беларусі
Агульная характарыстыка беларуска-літоўскіх летапісаў І хронік: час, умовы ўзнікнення, крыніцы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка