Палажэнне




НазваПалажэнне
Дата канвертавання09.02.2013
Памер80.14 Kb.
ТыпКонкурс

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам дырэктара ДУА “Чэрнікаўшчынскі ВПК дзіцячы сад - базавая школа”

ад «____»____________2012 г. №_________



ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе “Вучань года”

у дзяржаўнай установе адукацыі

Чэрнікаўшчынскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа”


I. Агульныя палажэнні.


1.1. Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі і правядзення школьнага конкурса “ Вучань года” у дзяржаўнай установе адукацыі “Чэрнікаўшчынскі ВПК дзіцячы сад - базавая школа”

1.2. Конкурс праводзіцца арганізацыйным камітэтам сумесна з класнымі кіраўнікамі.

1.3. Непасрэднае правядзенне Конкурсу ўскладаецца на намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці і педагога-арганізатара.


II. Мэты і задачы Конкурсу.

Мэтай Конкурса з’яўляецца стварэнне ўмоў для выяўлення і падтрымкі адораных, творчых, ініцыятыўных вучняў школы.

Задачы:

1.Стымуляванне педагагічнага калектыва школы да стварэння ўмоў для раскрыцця асобаснага патэнцыялу вучняў праз арганізацыю іх сацыяльна-значымай дзейнасці.

2. Матывацыя вучняў да развіцця сацыяльнай кампетэнтнасці для дасягнення жыццёвай паспяховасці.

3. Удасканаленне форм вучнёўскага самакіравання, прафесійнага супрацоўніцтва і сацыяльнага партнёрства ў сферы адукацыі.

4. Стымуляванне пазнаваўчай актыўнасці і творчай дзейнасці школьнікаў ва ўрочны і пазаўрочны час.


III. Удзельнікі Конкурсу.

3.1. Удзельнікамі Конкурсу лічацца ўсе вучні школы. Кожны вучань можы стаць лаурэатам конкурсу па некалькім намінацыям.

3.2. Конкурс бягучага вучэбнага года лічыцца закончаным у момант падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў.

3.3. Тэрміны правядзення :

Конкурс праходзіць на працягу ўсяго навучальнага года па вучэбным чвэрцям.

3.4. Падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца па 5 намінацыям.

3.5. Вынікі Конкурсу падводзіць журы Конкурсу.


IV. Журы Конкурсу.

4.1. У журы Конкурсу ўваходзяць:

  • Дырэктар школы;

  • Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці;

  • Прадстаўнікі педагагічнага калектыва школы;

  • Прадстаўнікі вучнёўчскага Савета ;

4.2. Старшыня конкурснага журы – дырэктар школы.

4.3. У абавязкі журы ўваходзіць:

  • ацэнка дасягнення прэтэндэнтаў па матэрыялам вучнёўскіх партфоліа;

  • ацэнка творчага прадстаўлення прэтэндэнтаў;

  • ацэнка матэрыялаў, якія прадстаўляюцца ў выглядзе прэзентацыі (электронны варыянт);

  • вызначэнне лаурэатаў Конкурсу ;

  • вызначэнне пераможцаў Конкурсу «Вучань года» у розных намінацыях;

  • правядзенне ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу “За гонар школы”

V. Намінацыі Конкурсу

Конкурс праводзіцца па наступным намінацыям:

  • «Першая прыступка» (адзначаецца самы лепшы па паспяховасці вучань 3-4

класаў)

  • “Праз церніі – да зорак …” (адзначаецца самы лепшы па паспяховасці вучань

5-9 класаў)

  • «Да вяршынь спорта» (адзначаецца самы спартыўны вучань).

  • «Дух упартасці і натхнення» (адзначаецца самы актыўны вучань)

  • «Узыходзячае сонца» (адзначаецца самы творчы вучань )



VI. Парадак вылучэння кандыдатаў і крытэрыі іх адбору.


Кандыдатам на званне “Вучань года” у намінацыях “ Праз церніі - да зорак...” і “Першая прыступка” можа стаць школьнік, які:


- мае рэйтынг (сярэдні арыфметычны бал паи ўсім прадметам 8-10 балаў і з’яўляецца прызёрам (1-3 месца) прадметных алімпіяд розных узроўняў, аўтарам даследчых работ

- унёс уклад у развіццё школы;

- выконвае “Правілы для вучняў”.


Кандыдатам на званне “Вучань года” у намінацыі “Дух упартасці і натхнення” можа стаць школьнік, які:


- з’яўляеццца папулярным лідэрам, які заваяваў аўтарытэт, арганізатарам, апорай класнага кіраўніка;

- унёс уклад у развіццё школы;

- выконвае “Правілы для вучняў”.


Кандыдатам на званне “Вучань года” у намінацыі “Узыходзячае сонца” можа стаць школьнік, які:


- з’яўляецца прызёрам творчых конкурсаў любых узроўняў;

- унёс уклад у развіццё школы;

- выконвае “Правілы для вучняў”.


Кандыдатам на званне “Вучань года” у намінацыі “Да вяршынь спорта” можа стаць школьнік, які:


- удзельнічае ў спаборніцтвах і спартыўных мерапрыемствах;

- з’яўляецца прызёрам спартыўных мерапрыемстваў любых узроўняў;

- унёс уклад у развіццё школы;

- выконвае “Правілы для вучняў”


Крытэрыі ацэнкі

конкурсу “Вучань года”

намінацыя “Першая прыступка”,

Праз церніі - да зорак...”





Крытэрыі

Колькасць балаў

1.

Рэйтынг (сярэдні арыфметычны бал па ўсім прадметам) 8-10 балаў

5

2.

Выконвае правілы ўнутрышкольнага распарадку і паводзін

5

3.

Удзел у рабоце інтылектуальных гурткоў і факультатываў

5

4.

Прызёр (1-3 месца) школьных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый



па 5 балаў за вынік

5.

Уклад у развіццё школы:

  • прызёр (дыпломы 1-3 ступеней) раённых алімпіяд

  • прызёр (дыпломы 1-3 ступеней) даследчых конкурсаў

.


па 5 балаў за вынік


Крытэрыі ацэнкі

конкурсу “Вучань года”

намінацыя “Дух упартасці і натхнення”




Крытэрыі

Колькасць балаў

1.

Папулярны лідэр, які заваяваў аўтарытэт ,

работа ў вучнёўскім Савеце, грамадскім аб’яднанні БРПО

па 5 балаў за вынік


2.

Апора класнага кіраўніка, арганізатар мерапрыемстваў у класе і іх актыўны ўдзельнік


па 5 балаў за вынік

3.

Выконвае правілы ўнутрышкольнага распарадку і паводзін

5

4.

Актыўны ўдзел у школьных мерапрыемствах

  • у якасці ўдзельніка

  • пераможца мерапрыемства (1-3 месца)


2,5

5

5.

Уклад у развіццё школы

  • арганізацыя школьных мерапрыемстваў (прымаў удзел у распрацоўцы і арганізацыі, вядучы і г.д.)

Па 5 балаў за вынік



Крытэрыі ацэнкі

конкурсу “Вучань года”

Намінацыя “Узыходзячае сонца”




Крытэрыі

Колькасць балаў

1.

Удзельнік калектыўных творчых спраў (школьных і класных)


па 2,5 балы за вынік

2.

Пераможца калектыўных творчых спраў (1-3 месца)

па 5 балаў за вынік

3.

Уклад у развіццё школы:

  • Удзельнік творчых конкурсаў раённага ўзроўню

па 5 балаў за вынік

4.

Выконвае правілы ўнутрышкольнага распарадку і паводзін

5

5.

Удзел у рабоце гурткоў, факультатываў творчага накірунку

5



Крытэрыі ацэнкі

Конкурсу “Вучань года”

намінацыя “Да вяршынь спорта”




Крытэрыі

Колькасць балаў

1.

Удзел у школьных спаборніцтвах і спартыўных мерапрыемствах

па 2,5 балы за вынік

2.

Прызёр школьных спартыўных мерапрыемстваў

па 5 балаў за вынік

3.

Уклад у развіццё школы

  • Удзельнік і прызёр раённых спартыўных мерапрыемстваў

па 5 балаў за вынік

4.

Выконвае правілы ўнутрышкольнага распарадку і паводзін

5

5.

Удзел у рабоце спартыўных секцый, факультатываў

5



VII. Падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў Конкурсу

7.1. Падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў праходзіць на агульнашкольнай лінейцы. Цырымонія ўзнагароджання праводзіцца ў канцы кожнай чвэрці, не пазней як за 3 дні да яе заканчэння .

7.2. Фотаздымкі пераможцаў Конкурсу па вынікам чвэрці размяшчаюцца на школьнай дошцы гонару “Нашы зорачкі”

7.3. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца граматамі і дыпломамі. Вучань, які двойчы і больш за год трапіў у пераможцы па адной з намінацый конкурсу, узнагароджваецца лентай пераможцы і пераходным прызам.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне iconПалажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі
Палажэнне аб курсавых экзаменах І заліках Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» (далей Палажэнне) распрацавана...

Палажэнне iconПалажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове
Дадзенае палажэнне датычыцца студэнтаў бду, якія займаюцца на платнай форме атрымання адукацыі І не маюць акадэмічных запазычанасцей...

Палажэнне iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Палажэнне iconАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей конкурс) вызначае парадак арганізацыі І правядзення творчага конкурсу,...

Палажэнне iconКонкурс Поўная назва работы/ праграма, у якой выканана работа
Палажэнне “Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей Палажэнне) вызначае мэту І задачы...

Палажэнне iconПалажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях I (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей глава 1 агульныя палажэнні
Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных І фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў...

Палажэнне iconПалажэнне аб народным майстры
Зацвержана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2000г., №471

Палажэнне iconПалажэнне аб дыпломнай рабоце
Бадзевіч З. І., кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы, дацэнт

Палажэнне iconПалажэнне аб дзяжурстве
Дзяжурны клас па школе фарміруецца з вучняў 5-9 класаў, згодна складзенаму графіку дзяжурства на адзін тыдзень

Палажэнне iconПалажэнне аб факультэце вышэйшай навучальнай установы
Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў як з адрывам ад вытворчасцi, так I без адрыву

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка