Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў




НазваАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер48.78 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 3-х класаў

(сакавік, 2007-2008 навучальны год)


1. Запішыце словы ў два слупкі:

1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія

Гульня, вярба, шапка, каса, кошка, зязюля, косіць, бульба.

2. Перакладзіце на беларускую мову.

А) На грядке длинный и зеленый, а в бочке желтый и соленый.

Б) В наших лесах живут разные звери.

3. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.

А) Вучань першага класа.

Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе.

В) Той, хто працуе на будаўніцтве.

Г) Той, хто займаецца пчалярствам.

Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы.

4. Запішыце насупраць дадзеных слоў па адным сіноніме (слова блізкае па значэнню).

Урач-________ тайга-________________

Айчына-___________ праціўнік-_______________

Воін-______________ узвышша-_______________

Поўсць-____________ сябар-___________________ .

5. Разбярыце словы па саставу.

Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).

6. Устаў прапушчаныя літары.

Басе…н, в…раб…й, бера…, в…рас…нь, біблі…т…ка, від..л..ц, вокла…ка, в..ч..ра.

7. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

8. Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Пятро, Пятро, а) песня

Падай вядро. б) лічылка

Карове піць – в) калыханка

Табе жмурыць.

9. Да каго людзі звяртаюцца ў заклічцы? Падкрэсліце гэтыя словы.

Сонейка, сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку!


Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 3-х класаў

1. Адказ: 1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія: шапка, каса, кошка, косіць.

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія: гульня, вярба, зязюля, бульба.

2. Адказ:

1) На градцы доўгі і зялены, а ў бочцы жоўты і салены.

2) У нашых лясах жывуць розныя звяры.

3. Адказ:

А) першакласнік.

Б) аднакласнік.

В) будаўнік.

Г) пчаляр.

Д) пячнік.

4. Адказ:

Урач-доктар (лекар) тайга-пушча

Айчына-Радзіма (Бацькаўшчына) праціўнік-вораг

Воін-салдат (баец) узвышша-узгорак

Поўсць-шэрсць сябар-таварыш.

5. Адказ:

Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).

6. Адказ:

Басейн, верабей, бераг, верасень, бібліятэка, відэлец, вокладка, вячэра.

7. Адказ:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, звялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

8. Адказ: б).

9. Адказ: Сонейка, сонца.


Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 4-х класаў

(сакавік, 2007-2008 навучальны год)


1. Размінка.

А) Як запісаць метрапалітэн пяццю літарамі?

Б) Якая дэталька меншая: маленькая, мініяцюрная ці мікраскапічная?

В) Які больш небяспечны – злы ці люты?

2. Прачытайце прымаўкі. Адной рыскай падкрэсліце літары, якія абазначаюць звонкія гукі. Якія з іх абазначаюць парныя гукі? Падкрэсліце іх дзвюма рыскамі.

Слова даражэй за золата.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш.

3. Растлумачце значэнне дадзеных слоў адпаведнымі беларускімі.

Антракт-___________

Аратар-____________

Аргумент-__________

Галкіпер-___________

4. Абвядзі алоўкам частку слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе:


5. Растлумачце розніцу ў значэнні слоў “прыёмнік” і “прыёмшчык”, “ганаровы” і “ганарысты”, “цікавы” і “цікаўны”.

6. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

7. Прачытай. Складзі са слоў сказы. Запішы сказы так, каб атрымаўся тэкст. Вызнач, які гэта тэкст: апавяданне ці апісанне.

Дзяніска, кардонку, маленькую, адкрыў.

Светлячок, быў, гэта.

Ён, убачыў, агеньчык, светлы.

Хлопчык, вачэй, не, адарваць, цуда, ад, гэтага, мог.

Які, ён, як, зялёны, казцы, у!

Жучок, на, падобны, зорачку, быў, малюсенькую.

Светлячок, на далоні, ляжаў, і, свяціў.

8. Знайдзіце словы для характарыстыкі мурашкі ў вершы “Спрэчка звяроў” К.Цвіркі. Абвядзі літару з правільным адказам.

Між травы якраз памалу а) лянівая

Тут мурашка прапаўзла. б) працавітая

На спіне без крыку і гулу в) старанная

доўгі сук яна цягнула. г) сціплая.

9. Якім падзеям адпавядаюць пералічаныя песні? Укажы стрэлкамі.

А. “Калядкі” а) час жніва

Б. “Жавароначкі, прыляціце” б) Каляды

В. “Жніўная” в) прыход вясна.


Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 4-х класаў


1. Адказ:

А) метро

Б) мікраскапічная

В) люты.

2. Адказ:

Слова даражэй за золата.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш.

3. Адказ:

Антракт- перапынак

Аратар- прамоўца

Аргумент- доказ

Галкіпер- варатар.

4. Адказ:

5. Адказ:

Прыёмнік – апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі; установа, якая прымае каго-небудзь для далейшага размеркавання

Прыёмшчык – работнік, які займаецца прыёмкай чаго-небудзь

Ганаровы – які карыстаецца пашанай.

Ганарысты – фанабэрысты, самаўпэўнены, пагардлівы

Цікавы – які выклікае цікавасць; забаўны, незвычайны

Цікаўны – які імкнецца ўсе ведаць.

6. Адказ:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, звялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

8. Адказ: б)

9. Адказ: А-б).

Б-в)

В-а).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да дадзеных назоўнікаў падбярыце адзін з двух прыметнікаў. Адпаведныя прыметнікі падкрэсліце

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў (2008-2009 навучальны год)
Дарога, зімаваць, снежань, папера, маляваць, блакітны, аловак, зімовы, смяяцца, вясёлы, усмешка, ранішні, крычаць

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 4-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Вызначце межы сказаў, тып І стыль тэксту. Спішыце. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Алімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове
Выпадак, гліняны, квартал, крыху, мабыць, рэмень, садавіна, грамадзянін, індустрыя

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка