Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы




НазваВывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер75.36 Kb.
ТыпДокументы

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы


Вынікі навуковага вывучэння розных узроўняў структуры сучаснай беларускай літаратурнай мовы, дасягнутыя на тым ці іншым этапе развіцця беларускага мовазнаўства, адлюстроўваліся ў абагульненым выглядзе ў тых акадэмічных граматыках і курсах для ВНУ, пра якія гаварылася вышэй. Аднак стваральнікі гэтых абагульняльных прац, развіваючы далей навуку аб беларускай мове, у сваю чаргу абапіраліся на вопыт сваіх папярэднікаў у даследаванні асобных з'яў яе фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўніка.

На значна вышэйшым. навукова-тэарэтычным узроўні стала праводзіцца вывучэнне фанетычных сродкаў беларускай мовы пасля Айчыннай вайны. Гэтаму паспрыялі далейшыя поспехі ў распрацоўцы фаналагічнай тэорыі, прымяненне новых, эксперыментальных метадаў даследавання фанетычных з'яў, нарэшце, стварэнне ў рэспубліцы (найперш у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, а таксама ў Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў) неабходнай матэрыяльнай базы – лабараторый, аснашчаных адпаведнымі тэхнічнымі сродкамі для правядзення эксперыментальна-фанетычных даследаванняў. У беларускім мовазнаўстве ўзнік новы перспектыўны напрамак – эксперыментальная фанетыка. Даследаванні сталі праводзіцца больш дакладнымі і эфектыўнымі метадамі і прыёмамі. З’явілася магчымасць пры дапамозе сучаснай тэхнікі фіксаваць самыя тонкія нюансы жывога маўлення, якія не ўлоўліваліся на слых і не выяўляліся візуальна. Быў створаны дастатковы запас адбіткаў натуральнага моўнага гучання для аналізу асаблівасцей вымаўлення гукаў, іх паводзін у маўленчым працэсе, для характарыстыкі фанетычнай структуры слова, інтанацыйна-меладычнага афармлення слоў і цэлых сказаў і г. д.

Дзякуючы гэтаму былі падрыхтаваны новыя даследаванні (манаграфіі, артыкулы, дысертацыі і г.д.) па фанетыцы і фаналогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Першым такім даследаваннем стала манаграфія А.I.Падлужнага і В.М.Чэкмана «Гукі беларускай мовы» (Мн., 1973. 264 с). Самі аўтары засведчылі, што задумалі яны сваю манаграфію «як першы крок на шляху стварэння навуковай апісальнай фанетыкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (с. 3). Слушна было адзначана імі, што папярэднія працы ў гэтай галіне навукі не вызначаліся неабходнай паўнатою і дакладнасцю ў падачы і асвятленні матэрыялу. Нават у найбольш значнай з такіх прац – у «Курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1961) аўтару раздзела аб фанетыцы М.В.Бірылу прыйшлося даваць ілюстрацыі для паказу становішча моўных органаў пры вымаўленні тых ці іншых беларускіх гукаў не на ўласным беларускім матэрыяле, якога ён не меў, а на іншамоўным, з даследаванняў рускага вучонага Р.I.Аванесава і польскіх вучоных Г.Канечнай і В.Завадоўскага, што, зразумела, не зусім дастасоўвалася да спецыфікі беларускай мовы. Падобныя эксперыментальныя назіранні над беларускім матэрыялам былі праведзены ўпершыню ў Лабараторыі эксперыментальнай фанетыкі Інстытута мовазнаўства АН БССР. На аснове матэрыялу, сабранага шляхам палатаграфіі, кінарэнтгенаграфіі, і прымянення іншых тэхнічных сродкаў аўтары працы паказалі артыкуляцыю галосных і зычных гукаў беларускай мовы, праілюстраваўшы гэта на адпаведных палатаграмах і лінгваграмах, фота- і кіназдымках маўлення. Дзякуючы выкарыстанню эксперыментальных метадаў і прыёмаў аналізу фактычнага матэрыялу ўдалося выявіць істотныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы, якія вызначаюць яе гукавую спецыфіку ў параўнанні з рускай і ўкраінскай мовамі, удакладніць класіфікацыю гукаў.

Вынікі далейшага даследавання акустычнага боку беларускіх гукаў былі абагульнены ў калектыўнай працы Л.Ц.Выгоннай, П.В.Садоўскага, В.М.Чэкмана, Э.Р.Якушава «Галосныя гукі беларускай мовы» (Мн., 1975. 192 с), дзе даецца характарыстыка галосных з пункту погляду якасці і працягласці іх гучання ў розным становішчы ў слове, у манаграфіі А.I.Падлужнага «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (Мн., 1977. 166 с), у якой па-новаму вырашаецца пытанне сегментацыі моўнай плыні на асобныя адзінкі гучання, прапануецца арыгінальная класіфікацыя акустычных прымет гукаў.

Найбольш грунтоўнае і сістэматызаванае апісанне гукавога ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы знаходзім у калектыўнай працы «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (Мн., 1989. 335 с, аўтары — В.Р.Бурлыка, Л.Ц.Выгонная, Г.В.Лосік, А.I.Падлужны; ён жа і агульны рэдактар працы). Тут прыводзяцца артыкуляцыйныя і акустычныя характарыстыкі беларускіх гукаў, даецца іх фаналагічная інтэрпрэтацыя (раздзелы «Артыкуляцыйная характарыстыка гукаў беларускай мовы» і «Акустычная характарыстыка гукаў беларускай мовы»), гаворыцца пра тое, як ўспрымаюцца розныя моўныя адзінкі носьбітамі беларускай мовы (раздзел «Успрыманне гукаў мовы»), упершыню абагульняюцца звесткі аб спалучэнні гукаў у спрадвечна беларускай і запазычанай лексіцы (раздзел «Спалучэнне гукаў у межах слова»), у асобных раздзелах разглядаюцца націск (слоўны, фразавы, лагічны), інтанацыя (сінтагменнае чляненне, фраза, тэмп маўлення, мелодыка) і арфаэпія.

Характарыстыка гукаў суправаджаецца адпаведнымі ілюстрацыямі – палатаграмамі, лінгваграмамі, спектраграмамі.

Для вышэйшай школы выдадзены спецыяльны вучэбны дапаможнік «Фанетыка беларускай мовы» А.А.Крывіцкага і А.I.Падлужнага (Мн., 1984. 269 с). Ён складаецца з двух раздзелаў: 1.Фанетыка літаратурнай мовы; 2. Беларускае дыялектнае вымаўленне. Фанетыка літаратурнай мовы разглядаецца з пункту погляду артыкуляцыі, акустыкі і функцыянавання гукаў у мове. Дыялектнае вымаўленне характарызуецца не па асобных з'явах, як гэта звычайна робіцца, а як сукупнасць найбольш характэрных, важных фанетычных рыс, уласцівых той або іншай разнавіднасці дыялектнай мовы: паўночна-ўсходняй, паўднёва-заходняй, пераходнай, заходнепалескай.

Пачынальнікам фаналагічных даследаванняў у беларускім мовазнаўстве з'яўляецца А.I.Падлужны. Гэтыя даследаванні ён распачаў працай «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (Мн., 1969. 142 с). Праца стваралася ва ўмовах, калі беларуская мова яшчэ не даследавалася інструментальнымі метадамі, калі яе гукі характарызаваліся з пункту погляду іх артыкуляцыі і акустыкі толькі на аснове слыхавога аналізу і візуальнага назірання і многія фанетычныя характарыстыкі вызначаліся непаўнатой і недакладнасцю, патрабавалі больш доказнага абгрунтавання. I ўсё ж зыходзячы нават з тых агульных характарыстык гукаў, што меліся на той час, аўтар змог зрабіць дастаткова поўнае і строга навуковае фаналагічнае апісанне беларускай мовы, акрэсліць фанемны склад і месца ў сістэме фанем падоўжаных зычных (гемінат), афрыкат, пратэтычных зычных, пачатковага у, зычнага j і некаторых іншых гукавых адзінак, фанемны статус якіх яшчэ не быў канчаткова вызначаны. Апісанне фанематычных элементаў у кнізе праводзіцца з пазіцый так званай дыхатамічнай тэорыі, якая плённа распрацоўвалася ў тагачаснай фаналогіі і ўпершыню пачала выкарыстоўвацца беларускімі даследчыкамі.

Далейшае развіццё фаналагічныя даследаванні атрымалі ў наступных працах як самога А.I.Падлужнага, так і іншых беларускіх вучоных. Напрыклад, Л. I. Сямешка даволі ўдала ў навукова-тэарэтычным і метадычным плане распрацавала агульную фаналагічную характарыстыку сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва універсітэцкім курсе, які ўпамінаўся ўжо ў папярэднім раздзеле (Камароўскі Я.М., Сямешка Л.I. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мн., 1985. С. 77-102).

У намнога шырэйшым аб’ёме зрабілі спробу абагульніць назапашаны навукай тэарэтычны матэрыял па фаналогіі і адаптаваць адпаведныя спецыяльныя даследаванні да да запатрабаванняў вышэйшай школы, апісаць на аснове гэтага тэарэтычнага матэрыялу фанетычную і фаналагічную сістэму сучаснай беларускай літаратурнай мовы В.Чэкман і Э.Смулкова ў працы “Fonetyka i fonologia jęnzyka białoruskiego z elementami fonetyki i fonologii” (Warszawa, 1988. 325с.). Гэтая арыгінальная праца прызначана ў першую чаргу студэнтам-беларусістам, якія валодаюць таксама рускай і польскай мовамі, паколькі ў ёй артыкуляцыйнае апісанне беларускіх гукаў даецца ў сістэматычным параўнанні з адпаведнымі гукамі рускай і польскай моў. Як вынікае з самой назвы працы, яна складаецца з двух частак: першай – фанетыкі, дзе гаворыцца пра падставы артыкуляцыйнага і акустычнага апісання гукаў, даецца фанетычная характарыстыка гукаў сучаснай беларускай мовы, іх класіфікацыя паводле асаблівасцей артыкуляцыі, і другой – фаналогіі, дзе зноў-такі гаворыцца пра падставы ўжо фаналагічнага аналізу мовы, а затым характарызуецца беларуская фаналагічная сістэма. У гэтай жа частцы вылучаецца раздзел “Фанатактыка” і даецца сціслае параўнанне беларускай фаналагічнай сістэмы з фаналагічнымі сістэмамі рускай і польскай моў (з кожнай асобна). Праца аздоблена неабходным ілюстрацыйным матэрыялам – палатаграмамі, лінгваграмамі, кінарэнтгенаграмамі, асцылагарамамі і г.д. Яна заняла сваё пачэснае месца сярод фанетыка-фаналагічных распрацовак беларускай мовы, хоць тая акалічнасць, што выдалі яе за мяжой, у Польшчы, і на польскай мове, не магла спрыяць таму, каб пашырыцца ў асяроддзі беларускіх чытачоў, як яна таго заслугоўвае.

Іншыя фанетычныя сродкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы – націск, інтанацыя і інш. сталі сур’ёзна вывучацца таксама толькі пасля Айчыннай вайны. Назіранні над акцэнтуацыяй праводзіліся яшчэ ў дакастрычніцкі час (1вып. 2тома Я.Карскага “Беларусы”). Былі выяўлены як тыповыя, агульнапашыраныя, так і вузкамясцовыя з’явы беларускай акцэнтуацыі, аднак сістэматызаваную беларускую акцэнталогію стварыць не ўдалося з-за стракатасці дыялектнага матэрыялу, недастатковай яго вывучанасці і адсутнасці устойлівых літаратурных нормаў націску. Звесткі пра асаблівасці націску асобных часцін мовы назапашваліся паступова, па меры таго, як усё паўнейшым станавілася іх лексікаграфічнае апісанне ў слоўніках і паглыблялася марфалагічная распрацоўка беларускай мовы. З цягам часу большую грунтоўнасць набывалі агульныя характарыстыкі беларускага націску ў акадэмічных граматыках і спецыяльных працах па фанетыцы. Некаторыя істотныя заканамернасці развіцця развіцця беларускай акцэнталагічнай сістэмы вызначыў у сваёй працы “Tendencje rozwojowe akcentu białoruskiego (na tle porównawczym akcentu rosyjskiego)”, 1978, польскі даследчык М.Аляхновіч. У 1991г. з’явілася манаграфічнае даследаванне Л.Ц.Выгоннай “Інтанацыя. Націск. Арфаэпія” (215с.). апісана сістэма націску асобных часцін мовы: назоўніка – у манаграфіі М.В.Бірылы “Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове” (Мн., 1986. 144с.), Л.М.Вардамацкага “Особенности ударения существительных в русском, белорусском и украинском языках” (Мн., 1988, 128с.), дзеяслова ў манаграфіях Я.М.Івашуціч “Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы” (Мн., 1981. 96с.) і Э.Смулковай “Studia nad akcentem białoruskim (Rzeczownik)” (Warszawa. 1978, 191с.; тут матэрыял пашыраецца за кошт назіранняў над фактамі дыялектнай мовы). Даследаванню рытмічнай структуры слова і сказа, чляненню моўнай плыні прысвечаны працы А.А.Мятлюк “Просодия белорусского языка в условиях двуязычия” (Мн., 1982, 105с.), Л.Ц.Выгоннай “Да характарыстыкі беларускага слоўнага націску” (у зб. Пытанні культуры пісьмовай мовы. Мн., 1991), Э.Р.Якушава “Перыяд асноўнага тону – натуральная адзінка ымярэння працягласці гукаў мовы” (Беларуская лінвістыка. 1974. Вып.5) і “Рытміка ў беларускай мове” (Там жа. 1980. Вып. 18), І.Савіцкай “Silaba białoruska”1972 і інш.

Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы складваліся пазней за інш.; доўгі час не існавала іх апісання. Першай спецыяльнай працай па беларускай арфаэпіі з’явіўся артыкул М.В.Бірылы “Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення” (Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1958. №3.). Многа зрабіў для распрацоўкі беларускай арфаэпіі Ф.М.Янкоўскі – аўтар працы “Беларускае літаратурнае вымаўленне” (Мн., 1960. 58с.), якую ён пры наступных перавыданнях удакладняў і дапаўняў новым матэрыялам (1966, 1970, 1976). З ранніх прац, прысвечаных апісанню арфаэпіі беларускай мовы, звяртае на сябе ўвагу грунтоўнасцю артыкул А.І.Падлужнага “Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення” ў зб. “Сучасная беларуская мова. Пытанні культуры мовы” (Мн., 1973).

Даследаванне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якое праводзілася на аснове найноўшых дасягненняў навукі, спрыяе ўмацаванню тэарэтычнай базы беларускага мовазнаўства і разам з тым мае вялікае прыкладное значэнне, паколькі дае магчымасць вырашыць розныя пытанні культуры мовы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconДэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў)
З улікам адкрытасці лексічнай сістэмы сучаснай беларускай мовы актуальнасць пытання аб яе патэнцыяле ў аспекце ўласных сродкаў словаўтварэння...

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Гістарычная граматыка як адна з састаўных частак курса гісторыі беларускай мовы адрозніваецца ад другой яго часткі – гісторыі літаратурнай...

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Яны накіраваны на свядомае авалоданне сістэмай арфаэпічных,фанетычных, арфаграфічных, лексічных, граматыч-ных І стылістычных сродкаў...

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Вырашэнне гэтых задач павінна таксама садзейнічаць падрыхтоўцы студэнтаў да больш асэнсаванага ўспрыняцця І засваення курсаў сучаснай...

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconЗаконы беларускай мовы
Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconЗ гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы Адкуль жа мы пайшлі?
З яе дапамогай вучоныя, параўноўваючы падобныя па гучанню словы з розных моў, могуць вызначыць, якая з ІХ найбольш старажытная, І...

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconУрока беларускай мовы
Тэма: Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Навуковы І публіцыстычны стылі

Вывучэнне фанетычных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы iconТэматыка практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Мова як сродак камунікацыі І інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля І месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Сацыяльна-функцыянальная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка