Тлумачальнаязап І с к а




НазваТлумачальнаязап І с к а
Дата канвертавання02.11.2012
Памер65.26 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3




Праграма




факультатыўных заняткаў


Пчалярства


для 9 класа

агульнаадукацыйных устаноў


Распрацаваў настаўнік працоўнага навучання Матвееўскай СШ Ваўкавыскага раёна

Гродзенскай вобласці

Бойка Іван Мікалаевіч


2008

Т л у м а ч а л ь н а я з а п і с к а




Курс па выбары “Пчалярства” даследуе пытанні тэорыі, практыкі пчалярства – аднаго з даўнейшых промыслаў беларусаў. У аснове курса ляжыць творчая пераўтваральная дзейнасць вучняў. Яна ўключае ў сябе авалоданне агульнапрацоўнымі ўменнямі і навыкамі развядзення і догляду пчол, мае вялікае сацыяльнае значэнне.

Ажыццяўленне творчай пераўтваральнай дзейнасці вучняў адбываецца ў адзінстве з фарміраваннем тэхніка-тэхналагічных ведаў, уменняў і якасцей асобы, а таксама культур: тэхналагічнай, праектнай, экалагічнай, чалавечых узаемаадносін, працоўнай, побыту і інш.


Вядучая мэта курса “Пчалярства” - падрыхтоўка школьнікаў да самастойнай працоўнай дзейнасці, прафарыентацыя да набыцця прафесіі пчаляра. Рэалізацыя гэтай мэты прадугледжвае рашэнне галоўных задач:

  • фарміраванне ў вучняў шырокага кругагляду;

  • развіццё самастойнасці і здольнасці да рашэння творчых задач у працоўнай дзейнасці;

  • навучанне практычным навыкам вырабу вулляў, рамак, наставак, абыходжання з пчаласем’ямі на працягу года;

  • падрыхтоўка да свядомага прафесіянальнага самавызначэння.

У выніку выкладання курса “Пчалярства” вучні павінны ведаць:

  • значэнне пчалярства і яго развіццё ў Беларусі;

  • анатомію і фізіалогію меданоснай пчалы,

  • грамадскае жыццё пчалы;

  • меданосныя рэсурсы і апыленне сельскагаспадарчых раслін;

  • правілы развядзення і ўтрымання пчол;

  • хваробы і шкоднікі пчол.

Умець:

  • вырабляць пасечныя вуллі і пчалярскія прылады;

  • здабываць і захоўваць прадукты пчалярства;

  • планаваць і аналізаваць дзейнасць пчалапасекі.

Праграма прадугледжана для выкарыстання ва умовах сельскай установы адукацыі.

Да заняткаў дапускаюцца вучні на падставе даведкі аб стане здароўя.


Тэматычны план


№ п/п

Тэма

Колькасць гадзін

1.

Уводзіны

1

2.

Значэнне пчалярства і яго развіццё ў Беларусі

1

3.

Падрыхтоўка пчол да зімоўкі

3

4.

Біялогія меданосных пчол

8

5.

Меданосы і апыленне сельскагаспадарчых раслін

5

6.

Пасечныя збудаванні і прыстасаванні для працы з пчоламі

4

7.

Развядзенне і догляд пчол

8

8.

Хваробы і шкоднікі пчол

2

9.

Тэхналогія прадуктаў пчалярства

1

10.

Экскурсія

1

11.

Заключны ўрок

1




Усяго

35



Змест праграмы



Уводзіны (1г.)


Мэты і задачы курса. Рабочае месца, яго арганізацыя. Унутраны распарадак, агульныя правілы бяспекі працы, вытворчай санітарыі і асабістай гігіены. Змест работы ў працэсе вывучэння курса.


Значэнне пчалярства і яго развіццё ў Беларусі (1г)

Гісторыя пчалярства.

Значэнне пчол для чалавека. Роль меданосных пчол у апыленні раслін, павышэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.

Агульныя звесткі пра пчол і іх жыццё.

Практычная работа: Добраупарадкаванне тэрыторыі пасекі. Пасеў і пасадка раслін-меданосаў.


Падрыхтоўка пчол да зімоўкі (3г.)

Важнейшыя ўмовы ўтрымання на пасецы моцных сямей. Моцныя сем’і зімуюць лепей за слабыя. Падрыхтоўка пчаліных сямей да зімоўя.

Зборка гнязда пчол.

Прыгатаванне цукровага сіропа. Асенняя падкормка і прафілактыка захворванняў пчол.

Практычная работа: Зборка гнязда. Прыгатаванне цукровага сіропа. Кармленне пчол. Уцяпленне гнязда.

Біялогія меданосных пчол (8г.)

Будова цела пчалы. Пароды пчол. Пчаліная сям’я: матка, рабочыя пчолы, трутні, расплод. Размеркаванне абавязкаў паміж пчоламі ў залежнасці ад іх узросту. Роля маткі і трутняў. Перавага моцных сямей ў час медазбора.

Лабараторная работа: Вывучэнне будовы сотаў, разнастайныя віды ячэек сотаў.

Практычная работа: Эскіз рамак, падставак, вулляў. Выраб падставак, рамак, вулляў па эскізе.


Меданосы і апыленне сельскагаспадарчых раслін (5г.)

Характарыстыка меданосных угоддзяў. Расліны-меданосы і іх прадуктыўнасць.

Асаблівасці медазбора з палявых (разнатраўя), лясных, садова-ягадных угоддзяў, сельскагаспадарчых культур і культур-меданосаў, высяваемых для пчол.

Лабараторная работа: Распазнанне меданосаў па гербарыях.

Практычная работа: Будова сотаў, ачыстка і дэзінфекцыя сотавых рамак. Выраб вулля для пчол.


Пасечныя збудаванні і прыстасаванні для працы з пчоламі (4г.)


Пчалярскі інвентар і яго прымяненне. Навесы для кантрольнага вулля, памяшканні для інвентара. Творчая вынаходніцкая дзейнасць пчаляроў-аматараў.

Лабараторная работа: Азнаямленне з будовай і прымяненнем пчалярскага інвентара і абсталявання.

Практычная работа: Кантроль за ходам зімоўкі пчол. Эскіз і выраб кармушак для пчол.


Развядзенне і догляд пчол (8г.)

Агульныя звесткі пра працу на пасецы ў зімовы час, вясной, летам. Кантроль за зімоўкай пчол. Нарошчванне гнёзд, значэнне цяпла ў вуллі. Агляд пчаліных гнёздаў на прадмет раення. Аслабленне і ўзмацненне пчаліных сямей. Зняцце і пасадка роя ў вуллі. Адбор і адкачка мёда.

Практычная работа: Зборка зборнага адводка. Вывад матак. Падрыхтоўка вулля для новай сям’і. Пасяленне рою ў вулей. Нацягванне рамак дротам. Навашчыньванне гнездавых і магазінных рамак.


Хваробы і шкоднікі пчол (2г.)

Прызнакі здаровай і хворай сям’і. Прычыны хваробы, заразныя хваробы: варатоз, назематоз, аскафероз.

Паразіты пчаліных сямей, шкоднікі пчалінай сям’і.

Прафілактыка пчол.

Лабараторная работа: Распазнаванне здаровай і хворай сям’і.

Практычная работа: Вясенняя чыстка і дэзінфекцыя рамак і вулляў. Вясенняя падкормка пчол.


Тэхналогія прадуктаў пчалярства (1г.)

Прадукты пчалярства: мёд, воск, праполіс, кветкавая пыльца, пчаліны яд, матачнае малачко. Ачыстка мёда. Крысталізацыя мёда. Штучная вашчына. Правілы бяспекі працы і санітарыя пры адкачцы мёда.

Практычная работа: Агляд пчаліных сямей. Абсталяванне і прыстасаванні для распячаткі і адкачкі мёда. Пасадка меданосных раслін.


Экскурсія (1г.)

Экскурсія. Абмеркаванне вынікаў экскурсіі.


Заключны ўрок (1г.)

Падвядзенне вынікаў работы за год. Прафарыентацыйная работа.



Усяго: 35 гадзін


Літаратура:

  1. Нуждзін, А.С. і інш. Падручнік пчаляра/А.С.Нуждзін.-Масква, “Колас”, 1984.

  2. Рыбальчанка, А.Н. Пчолы і пчалярства/ А.Н.Рыбальчанка.- Мінск, “Полымя”, 1997.

  3. Гордзікаў, Н.В.Пчалярства ў пытаннях і адказах/Н.В. Гордзікаў, Драчоў Г.Д.- Мінск, “Ураджай”, 1997.

  4. Шамяткоў М.Ф., Саветы пчалаводу/ М.Ф.Шамяткоў, В. І. Галаўнёў, М.М. Качавой.- Мінск, “Ураджай”, 1991.



Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт
Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка