Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні




НазваСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Дата канвертавання02.11.2012
Памер116.73 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 283

( 13 сакавіка 2008 г.)


Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У падрыхтоўцы выпуску бралі ўдзел: Алінка Новік, Вітаўт Руднік.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Севярын Квяткоўскі і Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні 2

Публічная лекцыя прафэсара Смаленчука 2

Cпабор польскай дыктоўкі 2

Адкрыты кінапрагляд 3

Вазьмі ўдзел у цікавым праекце! 3

Валянтэрскі праект для аматараў сярэднявечча 3

Моладзевая Асамблея ў Шатляндыі 4

Прыёмная кампанія ў ЭГУ 5

 Навучаньне 5

Сэмінар па коўчынгу 5

Стажы для моладзі ў Чэхіі 5

Стажы ў ЗША па тэме “Захаваньне культурнай спадчыны” 6

Спабор фотаздымкаў і тэлесюжэтаў 7

Да ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў 7

Азнаямляльны візыт па працы з моладдзю 7

Міжнародная студэнцкая канфэрэнцыя 7

Міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях дзейнасьці ААН 8




Падзеі:



уверх


Севярын Квяткоўскі і Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні


Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі да пляшкі". Пасьля прэзентацыі адбудзецца выступ вядомага барда Зьміцера Бартосіка.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі” - альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай, фрагмэнты гісторыяў канкрэтных людзей: Адамовіча, Арлова, Бабкова, Бартосіка, Севярынца, Шушкевіча, выкладчыкаў БДУ, пенсіянэрак, бізнэсоўцаў, бэпээсэмаўцаў, эмігрантаў ды іншых.

Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: Гародня, Будзёнага 48а-44. Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

уверх

Публічная лекцыя прафэсара Смаленчука


19 сакавіка доктар гістарычных навук прафэсар А.Смалянчук выступіць перад гарадзенцамі з адкрытай лекцыяй “Радкевіч vs Каліноўскі: анатомія палітычнага даносу”.

Падчас лекцыі адбудзецца прэзентацыя сэрыі паштовак “Гародня – другая сталіца БНР”, распрацаваных гарадзенскімі краязнаўцамі.

Цыкл публічных лекцый, прысьвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да Незалежнасьці, ладзіць гарадзенскі рух “За свабоду”. Першая публічная лекцыя з цыкла - “1918 год – парад незалежнасьцяў. Беларусы роўныя сярод роўных” - адбылася 20 лютага.

Лекцыі ладзяцца па адрасе: Гародня, вул.Будзёнага 48а-44. Пачатак – 19.00.

Уваход вольны.


уверх

Cпабор польскай дыктоўкі


6 красавіка Консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, Polska Macierz Szkolna  і Гарадзенскі ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы ладзяць спабор польскай дыктоўкі.

Спраўдзіць сваё веданьне польскай мовы запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросьце ад 14 год.  Па словах старшыні Рэспубліканскага аб’яднаньня Polska Macierz Szkolna  спадара Станіслава Сенкевіча, найлепшы знаўца польскай арфаграфіі атрымае званьне Майстра арфаграфіі і каштоўны падарунак.

Спабор польскай дыктоўкі ладзіцца ў Гародні трэці раз. Папярэднюю дыктоўку пісалі каля 300 гарадзенцаў.

Сёлета лепшага знаўцу польскай арфаграфіі вызначаць адначасова ў Гародні, Берасьці і Менску.

Паводле www.t-styl.info

уверх

Адкрыты кінапрагляд


18 красавіка гарадзенскі рух “За свабоду” ладзіць адкрыты прагляд фільму “Беларускі Рэзыстанс” пра беларускі паваенны антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.

Прагляд адбудзецца па адрасе: Гародня, вул.Будзёнага 48а-44. Пачатак – 19.00.

Уваход вольны.

уверх




Абвесткі:

уверх

Вазьмі ўдзел у цікавым праекце!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае маладых людзей у веку ад 18 да 30 гадоў узяць удзел у моладзевым праекце "Realise your dream”.

Праект ладзіцца ў Літве з 9 да 16 траўня.

Краіны-удзельніцы: Беларусь, Летува, Малдова, Італія, Грузія, Славаччына, Францыя (ад кожнай краіны па 6 чалавек).

Працоўная мова: ангельская

Выдаткі: пражываньне, харчаваньне і 70% падарожных коштаў кампенсуюць арганізатары.

Апошні тэрмін падачы заявак (у вольнай форме) - да 20 сакавіка.

Перавагамі пры адборы будуць карыстацца кандыдаты з Гарадзеншчыны (асабліва хлопцы!).

Заяўкі трэба дасылаць на адрасы: kryvichanka@yahoo.com i lana.rudnik@gmail.com .

уверх

Валянтэрскі праект для аматараў сярэднявечча


Румынская арганізацыя Life Youth Foundation запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце "Адкрыцьцё замку Сярэдневечча" (Румынія).

Праект для тых, хто зацікаўлены гісторыяй і геаграфіяй, каму падабаецца археалогія. Падчас праекту ўдзельнікі даведаюцца:
-       Як праводзіць археалягічныя раскопкі, інтэрпрэтаваць археалагічныя артэфакты

-       Як працаваць ў шматнацыянальнай групе, праводзіць гістарычныя майстрклясы

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

- Узрост 18-25 год
-       Базавыя веды ангельскай мовы
-       Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія ніколі ня ўдзельнічалі ў міжнародных праектах ці па эканамічных і сацыяльных прычынах не былі за мяжой.


Праект ладзіцца ў тры тэрміны:
-  5-30 траўня
-
 5-28 чэрвеня
-
  2-26 ліпеня

Праезд, пражываньне, харчаваньне і кошт візы аплочваецца арганізатарамі.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 14 сакавіка.

Зацікаўленыя мусяць даслаць матывацыйны ліст на адрас evsbelarus@gmail.com  з

датай заезду, кантактамі і адказамі на пытаньні на ангельскай мове:
-Why do you want to be volunteer?
-Why do you want to participate in this particular project?
-How the participation in this project will help you in your
personal\professional development?
-What do you expect to learn from being volunteer?


Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.life.org.ro/evs.

уверх

Моладзевая Асамблея ў Шатляндыі


Моладзевыя актывісты запрашаюцца да ўдзелу ў CIVICUS Youth assembly – мерапрыемстве, прысьвечаным пытаньням разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, абароны правоў чалавека і магчымасьцям моладзевага ўнёску ў гэтую галіну.

Асамблея ладзіцца ў Глазга (Шатляндыя) у 2 этапы: моладзевая – 16-18 чэрвеня, агульная – 18-21 чэрвеня.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў моладзевай Асамблеі:

- узрост 18-25 год

-асабістая матывацыя ( перавага аддаецца ўдзельнікам праектаў, якія адпавядаюць мэтам Асамблеі).

-зацікаўленасьць культурамі іншых краін

- вольнае валоданьне ангельскай мовай

-добрае ўяўленьне пра сацыяльныя асаблівасьці сваёй краіны, разуменьне каштоўнасьці валянтэрства і свайго ўдзелу ў вырашэньні праблемаў грамадзянскай супольнасьці.

Прапануецца 2 формы ўдзелу:

- актыўны ўдзельнік – мае досьвед удзелу ў грмадзянскіх, праваабарончых праектах і хоча ім падзяліцца

- зацікаўлены ўдзельнік – не мае досьведу, але хоча гэтым займацца.

Пражываньне, харчаваньне для ўдзельнікаў Асамблеі – за кошт арганізатараў.

Беларускія ўдзельнікі могуць разьлічываць на трэвэл-грант (аплату кошту падарожжа).

Колькасьць месцаў абмежаваная.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 сакавіка.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і падаць заяўку можна праз вэб-пляцоўку www.civicusyouth.org

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрасы: (рус)alevtinadourm@gmail.com,

(eng) info@civicusyouth.org .

Паводле Рассылкі міжнароднай сеткі “Маладая Эўропа”

Прыёмная кампанія ў ЭГУ


Распачалася прыёмная кампанія на вочных і завочных бакалаўрскіх праграмах ЭГУ па ўсіх кірунках навучаньня: дызайн, гісторыя, філязофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.

Прыёмная кампанія на бакалаўрскіх праграмах ЭГУ ладзіцца ў некалькі патокаў і завершыцца ў канцы жніўня: 20 жніўня на дзённым аддзяленьні і 22 жніўня на завочным.

Першы этап адбору ладзіцца на падставе дакументаў, якія прадстаўляюцца па электроннай пошце. Абітурыенты вочных праграм, якія прайшлі першы этап адбору, запрашаюцца на ўступныя выпрабаваньні. Для навучаньня на дзённым аддзяленьні абітурыенты мусяць паказаць найлепшыя вынікі ў акадэмічным рэйтынгу, у структуру якога ўключаны сярэдні бал за гуманітарныя дысцыпліны з атэстату, адзнака па замежнай мове і адзнака па профільным іспыце.

Для падрабязнага знаёмства з акадэмічнымі праграмамі ўнівэрсытэту абітурыенты і іх бацькі запрашаюцца ў Вільню на дні адчыненых дзвярэй 29 сакавіка, 26 красавіка, 31 траўня і 28 чэрвеня.

Падрабязную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЭГУ можна атрымаць на вэб-пляцоўцы http://www.ehu.lt .

уверх


Навучаньне

Сэмінар па коўчынгу


Швэдзкая арганізацыя “Kaospilots” запрашае грамадзян Беларусі на сэмінар па коўчынгу, з 29 сакавіка па 1 красавіка.

Сэмінар для тых, хто хоча даведацца пра коўчынг, паспрыяць разьвіцьцю сваёй арганізацыі, атрымаць камунікатыўныя навыкі.

На сэмінары будуць разглядацца пытаньні:

-Коўчынг і спосабы выявіць патэнцыйныя магчымасьці

- Персанальная камунікацыя

- Асабістае лідарства і каштоўнасьці

- Магчымасьці і перспектывы як шляхі разьвіцьця арганізацыі

Для ўдзелу ў сэмінары абавязковы высокі ўзровень валоданьня ангельскай мовай.

Сэмінар ладзіцца пад Менскам трэнерамі Kaospilots

Апошні тэрмін падачы заявак (CV) – да 22 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.kaospilpt.se .

уверх

Стажы для моладзі ў Чэхіі


Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях www.amo.cz запрашае моладзь ва ўзросьце 25-35 год да ўдзелу ў праграме “Стажыраваньне імя Паўла Цігрыда”.

Галоўная мэта праекту – даць магчымасьць пазнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, а таксама магчымасьць атрымаць практычны досьвед у дзейнасьці грамадзкіх арганізацый.

Праграма складаецца з 2 частак:

Першая частка – з 5 красавіка па 3 траўня, разьлічаная на 6 чалавек, якія возьмуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусіях.

Другая частка – з 4 траўня па 6 чэрвеня – практычная, стажы ў грамадзкіх арганізацыях і сенаце ЧР, разьлічаная на 3 чалавек, веданьне ангельскай мовы абавязковае.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – да 18 сакавіка.

Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць запрос на эл.адрас spt@amo.cz для атрыманьня анкеты.


уверх


Спаборы

Стажы ў ЗША па тэме “Захаваньне культурнай спадчыны”


Адкрыты спабор на ўдзел у стажыроўках у ЗША па тэме "Захаваньне культурнай спадчыны".

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, установаў адукацыі, творчых і грамадзкіх аб’яднаньняў, дзейнасьць якіх зьвязаная з асьпектамі захаваньня культурнай спадчыны.

Прыкладны тэрмін стажыроўкі – з 25 чэрвеня па 16 ліпеня.

Праграма прадугледжвае пражываньне ў амерыканскай сям’і плянуе асьвятліць наступныя пытаньні:

-Мадэлі эфектыўнага кіраўніцтва і захаваньня каштоўнасьцей матэрыяльнай і духоўнай культуры;

-прававыя і эканамічныя механізмы, якія забясьпечваюць захаваньне культурнай спадчыны;

-міжсэктаральнае супрацоўніцтва дзеля захаваньня культурнай спадчыны;

-азнаямленьне з мясцовымі традыцыямі, культурай, побытам.

Валоданьне ангельскай мовай неабавязковае.

Апошні тэрмін падачы дакументаў - 1 красавіка.

Па пытаньнях удзелу ў праграме зьвяртайцеся ў прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268 (Вольга Прушак).

Больш падрабязную інфармацыю і анкеты можна атрымаць на вэб-пляцоўцы www.amcenter.by , праз электронны адрас comcon@amcenter.by .

уверх

Спабор фотаздымкаў і тэлесюжэтаў


Спабор фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і дакументальных фільмаў “Эўразія. Сацыяльная прастора” запрашае да ўдзелу інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ краінаў Эўразіі, прафэсыйных тэлежурналістаў і фотакарэспандэнтаў.

Мэта спабору - прыцягнуць увагу гарамадзкасьці да сацыяльных праблемаў краінаў Эўраазіяцкага рэгіёну.

Асаблівая ўвага будзе адданая працам, створаным людзьмі з абмежаванымі магчымасьцямі.

Апошні тэрмін падачы заяваў – 10 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://www.eurasia-media.ru

Паводле рассылкі www.belngo.info

уверх




Не спазьніся!

уверх

Да ўвагі дасьведчаных лідэраў гурткоў


У Берасьці ладзіцца сэмінар для асобаў, што прайшлі навучаньне па праграме падрыхтоўкі лідэраў навучальных гурткоў для дарослых.

Апошні тэрмін фармаваньня групы – 23 сакавіка.

Усіх ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца на эл. адрас: prysak2000@mail.ru, альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).


уверх

Азнаямляльны візыт па працы з моладдзю


Праграма для моладзевых актывістаў, якія працуюць з моладдзю з абмежаванымі фізычнымі здольнасьцямі ладзіцца ў Польшчы з 12 да 18 траўня.

Працоўная мова – ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя – на вэб-пляцоўцы:
 http://www.salto-youth.net/find-a-training/1219.html .

Паводле рассылкі “Міжнародныя Моладзевыя Праграмы”

уверх

Міжнародная студэнцкая канфэрэнцыя


VII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канфэрэнцыя «Мір моладзі – моладзь сьвету» ладзіцца 17-19 красавіка ў Віньніцы.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: svetlahorsk.belarda.org

Паводле www.nastaunik.info

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях дзейнасьці ААН


18-20 красавіка ў Бухарэсьце ладзіцца канфэрэнцыя II Мадэль ААН.

Афіцыйная мова – ангельская.

Апошні тэрмін падачы анкетаў – 15 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: www.ubmun.fspub.ro ,http://www.ubmun.fspub.ro/ , ubmun@fspub.ro , па эл.адрасе: adriana.iordache@ubmun.fspub.ro (Adriana Iordache Secretary General of UBMUN 2008).

Паводле рассылкі “Міжнародныя Моладзевыя Праграмы”

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні icon"Расстраляная літаратура" ў Гародні
Прэзэнтацыя ўнікальнай анталёгіі твораў 66 беларускіх літаратараў, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1920-1950 гадах, ладзіцца ў Гародні...

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconАлеся Камоцкага "Глыбіня дажджу"
Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу – звычайна ўсё...

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconЛітаратурны фэстываль творчай суполкі "schmerzwerk" (адзін з варыянтаў перакладу фабрыка болю) пачаўся ў Менску 24 лістапада прэзэнтацыяй зборніку паэзіі
Зьмітра Вішнёва "Фараон у заапарку". У імпрэзе ўзялі ўдзел паэты Віктар Жыбуль, Вера Бурлак (Джэці), Зьміцер Плян, пісьменьнік Альгерд...

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconАблога 1 траўня
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць удзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: "Таварыш...

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі, разам блукаем у беларускім сеціве

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Севярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка