Факультатыў "Вымяраць – значыць пазнаваць" Тэма




НазваФакультатыў "Вымяраць – значыць пазнаваць" Тэма
Дата канвертавання08.02.2013
Памер74.14 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс

Турэцкі дзіцячы сад – базавая школа”


Факультатыў “Вымяраць – значыць пазнаваць”

Тэма : “Падарожжа ў свет атамаў і малекул”

( тэхналагічная карта ўрока)

Злотава Галіна Генадзьеўна,

настаўнік фізікі 1 катэгорыі




Тэхналагічная карта ўрока

Факультатыў “Вымяраць – значыць пазнаваць”

Тэма : “Падарожжа ў свет атамаў і малекул”

Клас: 6

Тып урока: урок замацавання і паглыблення ведаў, уменняў, навыкаў.

Месца ўрока ў вучэбным плане: на ўроках фізікі пройдзены тэмы “Дыскрэтная будова рэчыва”, “ Дыфузія”, “ Цеплавое расшырэнне цел”

Навучальная мэта: паглыбленне ведаў аб будове рэчываў.

Задачы асабістага развіцця:

  • ствараць умовы для развіцця мовы вучняў;

  • ствараць умовы для фарміравання ўмення дакладна і граматна выказваць думкі;

  • ствараць умовы для развіцця лагічнага мыслення;

  • садзейнічаць фарміраванню ўменняў параўноўваць, рабіць вывады, вылучаць галоўнае.

Сродкі навучання:

- мультымедыйная ўстаноўка;

  • шклянка з вадой, свечка, цукар, запалкі, папера;

  • дыдактычныя матэрыялы;

  • сігнальны флажок;

  • папяровы рамонак.


Асаблівасці ўрока: заданні і адказы прапануюцца на слайдах.


Эпіграф да ўрока:Індыйскія мудрацы сцвярждалі: “Не шукайце цудаў, іх няма. Шукайце ведаў - яны ёсць. І усё тое, што людзі завуць цудамі,- тая або іншая ступень ведаў”

Настаўнік : Злотава Галіна Генадзьеўна


0-ы этап: арганізацыйны (3 мін )

Плануемы рэзультат: зацікавіць вучняў на работу; стварэнне псіхалагічнага настрою на супрацоўніцтва.

Педагагічная задача: забяспечыць умовы для матывацыі вучняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Паведамляе тэму заняткаў, зачытвае эпіграф, стварае псіхалагічны настрой, прапануе ўстанавіць правілы падарожжа

Слухаюць, прапануюць правілы

Каментарый да этапа: пры неабходнасці уключыць “Паляпшальнік настрою”.

1-ы этап: арыенціровачна-матывацыйны ( 10 мін)

Чакаемы рэзультат: асмысленне вучэбнага матэрыялу, актуалізацыя ведаў, актывізацыя мысліцельнай і моўнай дзейнасці.

Педагагічная задача:

- арганізаваць выкананне вучнямі заданняў групай;

- арганізаваць самакантроль.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе заданні:

  1. Тэзаурус (дадатак 1);

  2. Бінарны тэст (дадатак 2);

  3. Рамонак (дадатак 3);

2.Прапануе адказы

1.Выконваюць прапанаваныя заданні.

2.Выконваюць самаправерку.

Каментарый да этапа: заданні 1,2 правяраюцца па чарзе пасля выканання; заданне 3 прадугледжвае адказ на пытанні ў пэўным парадку.

2-і этап: аперацыйна – пазнавальны (7 мін)

Чакаемы рэзультат: атрыманне новай вучэбнай інфармацыі, пашырэнне навуковага кругагляду, развіцце цікавасці да прадмета.

Педагагічная задача: садзейнічаць азнаямленню, успрыманню і пярвічнаму запамінанню ведаў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе праглядзець прэзентацыю, каменціруе слайды (дадатак 4)


Слухаюць настаўніка, праглядаюць слайды, задаюць пытанні

Каментарый да этапа: этап носіць азнаямляльны характар, прапануемы матэрыял выходзіць за рамкі праграмы 6 класа.

3-і этап: фізкультмінутка (3 мін)

Мэта: не дапусціць інфармацыйнай і зрокавай перагрузкі; зняць статычнае напружанне мышцаў і скелету;

Педагагічная задача: арганізаваць выкананне вучнямі фізічных практыкаванняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выклікае вучня для правядзення фізкультмінуткі ( дадатак 5)

Выконваюць прапанаваныя заданні.




4-ы этап: кантрольна- карэкцыйны (19 мін)

Мэта: стварэнне ўмоў для прымянення ведаў у нестандартнай сітуацыі, развіцце творчых здольнасцей, цікавасці да прадмета.

Педагагічная задача: арганізаваць індывідуальную работу.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

  1. Праводзіць гульню-віктарыну (дадатак 6)

  2. Дэманстрыруе вопыты (дадатак 7)

Адказваюць на прапанаваныя пытанні, тлумачаць рэзультаты доследаў.

Каментарый да этапа: на пытанне адказвае той, хто першы падняў сігнальны флажок

5-ы этап: рэфлексійны ( 3 мін)

Прагназуемы вынік: вучань здольны ацаніць сваю дзейнасць на занятках.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ацэнкі вучнямі сваей дзейнасці, для планавання або карэкцыі сваіх ведаў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Задае вучням пытанні (дадатак 8)

Вучні адказваюць



Дадатак 1. Тэзаурус

Паняцце, тэрмін

Тлумачэнне

Малекула

Змяненне памераў цела пры награванні

Дыскрэтная будова рэчыва

З’ява ўзаемнага пранікнення рэчываў адно ў другое

Дыфузія

Хаатычны рух часціц рэчыва, які залежыць ад ступені яго нагрэтасці

Цеплавы рух

Вельмі дробная часціца рэчыва, здольная існаваць самастойна і захоўваць усе асноўныя яго ўласцівасці

Цеплавое расшырэнне

Усе целы складаюцца з атамаў і малекул, якія знаходзяцца ў бесперапынным хаатычным руху, прыцягваюцца на малых адлегласцях і адштурхваюцца, калі шчыльна прыціснуты адзін да аднаго



Дадатак 2. Бінарны тэст

  1. Малекулы рэчыва можна раздзяліць на атамы. +

  2. Рэчывы, якія складаюцца з аднолькавых малекул, маюць аднолькавыя уласцівасці. -

  3. Рух малекул у газах, вадкасцях і цвердых целах аднолькавы. -

  4. Праз дыфузію адбываецца газаабмен у лёгкіх. +

  5. Цеплавое расшырэнне золата і серабра аднолькавае. -

  6. Цеплавое расшырэнне кіслароду і вадароду аднолькавае. +

  7. Некаторыя рэчывы складаюцца толькі з атамаў. +

  8. Пры цеплавым расшырэнні павялічваюцца памеры малекул. -



Дадатак 3. Рамонак

Адназначнае пытанне: якія доследы падцвярждаюць дыскрэтную будову рэчыва?

Ацэначнае пытанне: Калі нанізаць на ўяўную нітку ўсе малекулы, што знаходзяцца ў 1см3 паветра, так, каб яны дакраналіся адна да адной, то атрыманай ніткай можна было б абматаць зямны шар па экватары 200 разоў.

Малекулу павялічылі да памера прасянага зярнятка. Як вы думаеце, якая будзе таўшчыня воласа пры такім жа павелічэнні? ( 100 м)

Творчае пытанне: што адбудзецца, калі паміж малекуламі будут існаваць толькі сілы прыцяжэння?

Інтэрпрытацыйнае пытанне: што вы бачыце?

c:\документы\к совету\модели молекул.jpg

Практычнае пытанне: Адным з метадаў вызначэння памераў малекул з’яўляецца вызначэнне таўшчыні плёнкі некаторых масляністых вадкасцей, якія расцякаюцца па паверхні вады тонкім слоем. Прыняўшы таўшчыню плёнкі прыкладна роўнай дыяметру малекулы масла, вызначце дыяметр малекулы масла ў сантыметрах. Аб’ём каплі 1 мм3, плошча плямы 3 м2.

Дадатак 6. Прэзентацыя ( электронны варыянт)

Дадатак 5. Фізкульмінутка

  1. Кругавыя рухі рукамі

  2. Нахілы галавы

  3. Рыўкі рукамі

  4. Павароты тулава

  5. Гімнастыка для вачэй



Дадатак 6. Гульня-віктарына

  1. За чым вада ў шклянцы? ( за шклом)

  2. Як называецца першы экіпаж чалавека? (каляска)

  3. Нябесны падарожнік (воблака).

  4. Што ў хіміі і фізіцы на другім і чацвертым месцах? (літара і )

  5. Як паменшыць аб’ём шарыка, не выпускаючы з яго паветра? (пакласці ў халадзільнік)

  6. Чаму лыжка дзёгцю псуе бочку мёду? (з’ява дыфузія)

  7. Хто першы назіраў цеплавы рух малекул? ( англійскі батанік Броун)

  8. Наливала кипяток

Маша в свой стаканчик.

Стакан лопнул, чай потек,

Маша горько плачет.

А Сергей был помудрей.

Как же поступил Сергей?

  1. Чаму на мяшку з соллю і вяроўка салёная?



Дадатак 7. Фізічны эксперымент

  1. Рух шклянкі па нахіленай плоскасці

  2. Дастань цукар сухім з вады

  3. Вопыт са свечкай



Дадатак 8. Пытанні для рэфлексіі

  1. Які у вас настрой?

  2. Ці падабаецца вам надвор’е?

  3. Ці было вам цікава?

  4. Як ацэньваеце сваю работу?

  5. Ці зацікавіла вас атрыманая інфармацыя?

  6. Што падабалася больш за ўсё?

  7. Як вы сябе зараз адчуваеце?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць...

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconУрок матэматыкі ў 1 класе
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 І навучацца яе пісаць

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconТэма : "Наша зямля у нашых руках"
Гэта значыць, што мы будзем вызначаць экалагічнае становішча. А вандраваць мы адправімся… Як вы думаеце, куды? Так, пройдземся сцежкамі...

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconУрок 3 тэма
Тэма: Вершы Петруся Броўкі «Калі ласка» І яўгеніі Янішчыц «Мова»: параўнальны аналіз

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconАд Андрэя Іванаввіча. Тут для вас творчая І групавая праца. Творчая -значыць на зялёныя адзнакі. Групавая значыць удзельнікі падтрымліваюць сувязь адзін з
Адзнака будзе тым вышэй, чым больш людзей будзе смяяцца ад расказаных вамі анекдотаў. Увага! Анекдоты не павінны паўтарацца, іменнна...

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconПасяджэнне 1 (27. 08. 2011) Тэма
Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе

Факультатыў \"Вымяраць – значыць пазнаваць\" Тэма iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка