Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете




НазваСразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете
Дата канвертавання02.11.2012
Памер29.35 Kb.
ТыпДокументы
09.10.2012 Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете

Мінулая пятніца ў Тумілавіцкім сельскім Савеце была незвычайнай. Тут рэгістравалі шлюб адразу 12 пар. Абрадавая зала ззяла каштоўным прасторавым светам ад бляску золата, сапфіра, рубіну, карала, жэмчугу, срэбра і фарфору.


Сабраць разам усе сем’і, якія ў гэтым годзе адзначалі юбілеі вяселляў, прапанавала кіраўнік спраў Тумілавіцкага сельвыканкама Валянціна Наско. Перад пачаткам цырымоніі яна растлумачыла сваю ідэю.


– Раней мы таксама віншавалі сем’і з круглымі датамі іх шлюбаў. Выязджалі да іх дамоў. Некаторых запрашалі ў абрадавую залу. Найбольш іх тут адначасова было 3 сям’і. Сёлета вырашылі заўважыць і тых, хто рэгістраваў шлюб у іншых населеных пунктах, але зараз пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Адсачылі іх з дапамогай Докшыцкага загса. З пачатку года такіх сем’яў набралася 17. Усіх запрасілі на ўрачыстасць. Выбралі зручны час, калі вяскоўцы ўбралі ўраджай і закончылі працоўны тыдзень. На запрашэнне адгукнулася 12 сям’яў. Думаецца, што масавасць і прыгажосць новай абрадавай залы ўзмоцняць урачыстасць і зробяць гэты дзень незабыўным для сённяшніх маладажонаў. Яшчэ хачу сказаць, што мая ідэя ніколі б не ажыццявілася без дапамогі нашага галоўнага бухгалтара Марыі Корсун. Яна ўзяла на сябе важкую долю работы ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.Валянціна Наско і Марыя Корсун вялі мерапрыемства ўдваіх.


Самымі паважанымі сярод запрошаных былі залатыя юбіляры Аркадзій Іванавіч і Ніна Дзянісаўна Пяцько. Яны першымі пад вальс Мендэльсона занялі ганаровае месца маладых. Нявеста, якой сёння фату замяняла белая хусцінка, вельмі хвалявалася. Жаніх трымаўся ўпэўнена. З дрыжачымі слязінкамі ў вачах яны выслухалі ўсе ўзвышаныя словы, вершы і песні ў свой адрас. Потым, як і 50 гадоў таму, пакінулі свае роспісы ў кнізе знамянальных дат і падзей. Пасля гэтага атрымалі дазвол павіншаваць адзін аднаго сямейным пацалункам. Усе гучна крычалі ім: горка! Яны саромеліся, як дзеці, і гэтым яшчэ больш выклікалі да сябе замілаванне.

Залатую пару павіншаваў старшыня мясцовага сельвыканкама Дзям’ян Варанковіч і ўручыў ёй памятнае пасведчанне з юбілейным шлюбам.


Старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Таргуны” Лілія Апанасевіч таксама сказала, што не магла застацца раўнадушнай да такой падзеі сваіх працаўнікоў. Яна прыехала на мерапрыемства з падарункамі. Сардэчна віншавала кожную пару і ўручала сувеніры.


Ганаровае месца маладых сем’і займалі па прыярытэце каштоўнасці іх шлюбу. Праграма рэгістрацыі ва ўсіх была традыцыйнай: урачыстыя словы пра каштоўнасць і адметнасць іх даты, роспіс у кнізе знамянальных дат і падзей, абмен пацалункамі, уручэнне ад старшыні сельвыканкама пасведчанняў аб юбілейных шлюбах, падарункі і кветкі ад прафсаюзнага камітэта, віншаванні родных і сяброў. Аднак для кожнай пары было прыдумана арыгінальнае жартоўнае заданне. Сапфіравых юбіляраў Аляксандра Антонавіча і Таццяну Паўлаўну Малюжанцаў папрасілі падзяліцца з прысутнымі парадамі, як захаваць на доўгія гады шчаслівы шлюб. Мікалаю Антонавічу і Антаніне Мікалаеўне Маскалёнкам, якія адзначалі рубінавае вяселле, прапанавалі пагутарыць па душах, задаць адзін аднаму сямейныя бытавыя пытанні і адказаць на іх. Каралавай сям’і Леаніда Аляксандравіча і Марыі Віктараўны Тхаровых далі магчымасць успомніць усе пяшчотныя і ласкавыя словы, якімі яны называлі адзін аднаго на працягу 35 гадоў шлюбу. Найбольш было жамчужных маладажонаў – 5 сем’яў: Сяргея Рыгоравіча і Галіны Сцяпанаўны Гушчыкаў, Фёдара Іванавіча і Валянціны Міхайлаўны Мялежкаў, Мікалая Віктаравіча і Ніны Васільеўны Лаўрынковічаў, Фёдара Мікалаевіча і Валянціны Мікалаеўны Юхневічаў, Анатолія Іванавіча і Галіны Сцяпанаўны Трус. Ім уручылі ганаровыя дыпломы аб паспяховым праходжанні сямейных навук. Дзве сярэбраныя сям’і – Івана Міхайлавіча і Ларысу Дзмітрыеўну Шубіных і Станіслава Яраслававіча і Ірыну Васільеўну Ермаловічаў – папрасілі расказаць, як яны размяркоўваюць сямейныя абавязкі. Самай маладой сярод маладых была фарфоравая пара. Гэта Аляксандр Іванавіч і Таццяна Аркадзьеўна Кажамячонкі, якія, дарэчы з’яўляюцца дачкой і зяцем залатых юбіляраў. Іх віртуальна перанеслі на 20 гадоў таму і задалі такія ж пытанні, якія ім задавалі на вяселлі: пра колер вачэй, размер абутку, дзень нараджэння свякрові і іншыя. З заданнямі ўсе справіліся выдатна. Падтрымлівалі адзін аднаго апладысментамі.


У канцы мерапрыемства ўсіх запрасілі на сумесны сямейны вальс. Потым, як і належыць на вяселлі, пілі шампанскае з цукеркамі, расказвалі сямейныя гісторыі. Было многа кветак, музыкі, хвалявання і шчырых усмешак.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconОфициальная свадьба на барбадосе в отелях
Пожениться на Барбадосе очень легко, потому что здесь нет обязательного периода ожидания и проживания на острове. Брак, заключённый...

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconЕских пар linda Berg-Cross couples therapy the Havorth Clinical Practice Press New York London Oxford Издательство Института психотерапии Москва 2004 ббк 88
Б 48 Терапия супружеских пар / Перев с англ. Н. Рассказовой, А. Багрянце-вой. М.: Изд-во Института психотерапии, 2004. 528 с

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconРешение 09. 02. 2009 г. №227 Об утверждении муниципальной Программы «Развития и поддержки предпринимательства в Сяськелевском сельском поселении на 2009-2011 годы в соответствии со ст.
...

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconПоложение о Совете по обеспечению прозрачности финансовой деятельности Центра транзитных перевозок в международном аэропорту «Манас»
Указ о Совете по обеспечению прозрачности финансовой деятельности Центра транзитных перевозок

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconСерия "Делаем сами"
Биогаз на сельском подворье. — Балаклея: Инфор­мационно-издательская компания "Балаклійщина", 2002. — 68 с

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconСразу хотел бы оговориться: по тексту я кое-где не ставил примечания, а сразу вставлял слова или что-то менял (разумеется, все выделено). Это исключительно мое
Сразу хотел бы оговориться: по тексту я кое-где не ставил примечания, а сразу вставлял слова или что-то менял (разумеется, все выделено)....

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconКласс 1
Химические продукты, предназначенные для использования в промышленных, научных целях, в фотографии, сельском хозяйстве, садоводстве...

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconПопова Евгения Александровна, аспирант popovaevgenija @ rambler ru
Обоснование специфических характеристик маркетинга в сельском хозяйстве страны в условиях глобализации

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете icon-
Макс якшо з Юргеном то 150 білет, дорога 250 це з бухлом( бо вони купляють бухло в дорогу)приїжаеш сразу під двіж, може по києву...

Сразу 12 пар зарегистрировали брак в Тумиловичском сельском Совете iconИнфляция в Казахстане составила 3,9% с начала года
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка