13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва




Назва13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Дата канвертавання02.11.2012
Памер72.32 Kb.
ТыпДокументы
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 14 декабря 2004 г. N 1/6077


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

13 снежня 2004 г. N 601


АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ДЗЕЙНАСЦI ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА


(в ред. Указов Президента Республики Беларусь от 22.02.2007 N 103,

от 18.10.2007 N 527, от 16.07.2009 N 383,

от 09.07.2010 N 360)


1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

частку другую пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, арт. 292; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 1/2435; 2002 г., N 64, 1/3728);

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2002 г. N 279 "Аб зацвярджэннi складу савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 64, 1/3728).

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка


ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь

13.12.2004 N 601


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ФОНДЗЕ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ

КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА


(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)


1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей - фонд) створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацтва i лiтаратуры, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа.

(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

(см. текст в предыдущей редакции)

2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:

асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;

адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(абзац введен Указом Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

кампенсацый за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

(абзац введен Указом Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

дабрачынных узносаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб у выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;

iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Сродкi фонду, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.

4. Сродкi фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць вядучыя дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.

Савет фонду ўзначальвае старшыня.

Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:

выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

стварэнне кiнавiдэафiльмаў, арганiзацыю мастацкiх выставак, пастаноўку спектакляў, канцэртных праграм, у тым лiку на набыццё неабходных для гэтага музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання;

выданне твораў мастацтва палiграфiчнымi i аўдыевiзуальнымi сродкамi;

выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";

iншыя мэты, непасрэдна звязаныя са стварэннем i набыццём мастацкiх твораў, у адпаведнасцi з рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

мэты, накiраваныя на ахову гiсторыка-культурнай спадчыны.

(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

(см. текст в предыдущей редакции)

6. Пасяджэннi савета фонду праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi ў iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў савета фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета, афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

7. Экспертна-мастацкiя камiсii (саветы) па вiдах мастацтва, створаныя пры Мiнiстэрстве культуры, i Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры прадстаўляюць згодна з iх кампетэнцыяй у савет фонду экспертныя заключэннi па творчых праектах i абгрунтаваных прапановах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны для прыняцця рашэнняў аб выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.

(п. 7 в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

(см. текст в предыдущей редакции)

8. Усе творчыя праекты i абгрунтаваныя прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка творчых праектаў i абгрунтаваных прапаноў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

(п. 8 в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

(см. текст в предыдущей редакции)

9. Мiнiстэрства фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры сродкi з рэспублiканскага бюджэту праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi.

10. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў абзацах трэцiм - шостым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.

(в ред. Указа Президента Республики Беларусь от 18.10.2007 N 527)

(см. текст в предыдущей редакции)

11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду, накапленне i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета фонду.

12. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi, ускладаецца на Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрства культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь

13.12.2004 N 601

(у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь

16.07.2009 N 383)


СКЛАД

САВЕТА ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА


(в ред. Указов Президента Республики Беларусь от 16.07.2009 N 383,

от 09.07.2010 N 360)

(см. текст в предыдущей редакции)


Давыдзька - намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты

Генадзь прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi

Бранiслававiч Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах

i сродках масавай iнфармацыi, заслужаны артыст

Рэспублiкi Беларусь (старшыня савета фонду)


Карачэўскi - першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк

Уладзiмiр Мiхайлавiч старшынi савета фонду)


Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў

Уладзiмiр Вiктаравiч


Бабарыкiн - галоўны дырыжор Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi

Вiктар Уладзiмiравiч Беларусь дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"

Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь


Бандарчук - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай вiдовiшчнай

Таццяна Мiкалаеўна установы "Беларускi дзяржаўны цырк", заслужаны дзеяч

мастацтваў Рэспублiкi Беларусь


Волкава - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-

Аксана Уладзiмiраўна вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi

тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", лаўрэат

спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па

падтрымцы таленавiтай моладзi


Гуляка - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей

Леанiд Паўлавiч


Дрыга - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення - начальнiк

Iрына Уладзiмiраўна упраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi галоўнага

iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь


Козак - генеральны дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай

Аляксандр установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь

Аляксандравiч "Брэсцкi акадэмiчны тэатр драмы iмя Ленiнскага

камсамола Беларусi", заслужаны дзеяч мастацтваў

Рэспублiкi Беларусь


Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi

Iван Якiмавiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi


Падаляк - дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы "Вiцебская

Алена Мiхайлаўна абласная фiлармонiя", член Пастаяннай камiсii Савета

Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльнаму развiццю


Пракапцоў - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны мастацкi

Уладзiмiр Iванавiч музей Рэспублiкi Беларусь"


Фiнберг - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы

Мiхаiл Якаўлевiч "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны

аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi

Беларусь", народны артыст Беларусi


Ярмоленка - мастацкi кiраўнiк заслужанага калектыва Рэспублiкi

Анатоль Iванавiч Беларусь ансамбля "Сябры" ўстановы "Беларуская

дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга

фiлармонiя", народны артыст Беларусi


Яфрэмаў - мастацкi кiраўнiк тэатра-студыi кiнаакцёра

Аляксандр Васiльевiч рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства

"Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", заслужаны

дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПалажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Далей – фонд створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага I народнага...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon31 снежня 2008 г. N 49 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку ажыццяўлення
Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года I палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon17 чэрвеня 2008 г. N 340 аб зацвярджэннi палажэння аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь I ўзору спецыяльнага лiста аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь
У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon17 чэрвеня 2008 г. N 340 аб зацвярджэннi палажэння аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь I ўзору спецыяльнага лiста аб аб'ЯЎленнi падзякi прэзiдэнта рэспублiкi беларусь
У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПалажэнне аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь (далей – Мiнiстэрства культуры) з мэтай прызнання заслуг I заахвочвання дзеячаў культуры I арганiзацый Рэспублiкi...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconАб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconПагадненне аб супрацоўнiцтве памiж мiнiстэрствам культуры рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам культуры рэспублiкi куба ў галiне культуры I мастацтва*
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь I мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца Бакамi

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon2 лiстапада 2004 г. N 21 аб зацвярджэннi палажэння аб раённым (гарадскiм) метадычным цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 41 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (у рэдакцыi...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва icon15 чэрвеня 2006 г. N 762 аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"...

13 снежня 2004 г. N 601 аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва iconЗакон рэспублiкi беларусь
Рэспублiкi Беларусь па захаванню, развiццю I распаўсюджванню культуры, арганiзацыйнаму, прававому, фiнансаваму, матэрыяльна-тэхнiчнаму,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка