Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст




НазваАнатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст
Дата канвертавання02.11.2012
Памер14.98 Kb.
ТыпДокументы
Stud0514bg


Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст


Нарадзіўся 27 лістапада 1947 года ў Дрэздэне (Нямеччына). Бацька ўдзельнічаў у штурме Бэрліну, а пасьля вайны працаваў у Саксоніі. Потым 15 гадоў сям’я жыла ў Вільні, і толькі перад самым заканчэньнем школы Анатоль прыехаў у Беларусь.


Пасьля школы служыў у войску у Нямеччыне. У арміі шмат чытаў, на гэтай глебе нават былі канфлікты з камандзірамі.


Маці спадара Цітова – гісторык, заўсёды казала сыну: “Ніколі не займайся сучаснай гісторыяй, бо пры кожным новым правіцелі будзеш расказваць новую гісторыю”. Але сын не паслухаўся і паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Праўда, захапіўся вывучэньнем фэадалізму, геральдыкі.


Яшчэ ў дзяцінстве калекцыянаваў манэты, маркі, гэта таксама паўплывала на выбар прафэсіі.


У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту.


Пачаў працаваць палеографам (спэцыялістам па чытаньні старажытных тэкстаў) у Цэнтральным дзяржаўным архіве.


З 1983 года працаваў выкладчыкам Менскага інстытуту культуры.


З 1998 года выкладае ў Гуманітарна-эканамічным унівэрсытэце, у БДУ.


Сябра геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы сябра Ўсерасейскага геральдычнага таварыства.


Аўтар шматлікіх кніг, навуковых працаў па геральдыцы, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, сфрагістыцы (навуцы пра пячаткі).


Асноўныя кнігі -- “Гербы беларускіх гарадоў”, “Пячаткі старажытнай Беларусі”, “Наш сімвал – “Пагоня”, “Беларусь на сямі рубяжах”, “Геральдыка беларускіх месцаў”, “Сфрагістыка і геральдыка”.


Цяпер працуе над кнігамі пра беларускіх злотнікаў, пра цэхі рамесьнікаў старажытнай Беларусі.


Валодае польскай, украінскай, літоўскай мовамі.


Добра гатуе, любіць займацца вынаходніцтвамі ў кулінарыі, але ніколі ня робіць зь ежы культу.


Жанаты, мае двух дарослых дзяцей, унукаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Ініцыяваў выданьне культурна-асьветніцкі клюб “Спадчына”, сябрам якога быў памерлы ў 2000-м...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconЯ выехаў з Парыжу ўчора ўвечары, у куце вагона, перад доўгай І нямой снежнай ноччу. Шэсць пагібельных гадзін я чакаў у горадзе Х. І толькі па абедзе натрапіў на
Анатоль Франс (Anatole France) (1844 – 1924) Cапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік І літаратурны крытык

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст icon28. Зэкаў Анатоль, Зязюля Гулюля. Мн., 2011 г., сс. 1-60
Зэкаў Анатоль. Зязюля Гулюля. (казкі, вершы, загадкі, лічылкі, скарагаворкі). – Мн., 2011 г., сс. 61-121

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconАнатоль Франс Преступление Сильвестра Бонара
Его герой – старый книжник, одержимый благородной страстью к старинным рукописям, очень близок самому автору. Под каждым словом этого...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў І працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец І археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconВынікі выканання задання 1 Школы "Юны гісторык" 2010/11 навуч г

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconІван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання
Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай»...

Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст iconКіпель Вітаўт беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага пэн-цэнтру, іншых
Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка