У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі




НазваУ менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі
Дата канвертавання02.11.2012
Памер20.05 Kb.
ТыпДокументы
Kali1010orlik


У Менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі


Сёньня ў Менску прэзэнтавалі навукова-папулярную кнігу пра Піліпа Орліка, аднаго з самых выбітных украінскіх гетманаў і змагароў за незалежнасьць, які нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі 334 гады таму. Пра тое, хто такі Піліп Орлік, чым ён зьвязаны з Беларусьсю, паведамляе Валер Каліноўскі.


Першая сучасная кніга пра гетмана Піліпа Орліка ў Менску выйшла раней, чым у Кіеве. Гэта адбылося, дзякуючы настойлівасьці аб’яднаньня ўкраінскай дыяспары ў Беларусі “Ватра” і асабліва актывісткі аб яднаньня Галіны Калюжнай.


(Калюжная: ) “Вось Вілейшчына, маці, дзіця, яно там навучылася хадзіць размаўляць. Як пісалі гісторыкі, на Літве хадзіў у школу, потым маці накіравала яго ў Вільню ў Езуіцкі калегіюм. І тады юнаком ён прыяжджаў дадому, у яго напэўна былі сябры. Беларуская зямля дала яму сталеньне”.


Будучы гетман Піліп Орлік нарадзіўся 11 кастрычніка 1672 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёна Менскай вобласьці. Вёска Касута цяпер – з большага дачны пасёлак, гаворыць вілейскі краязнаўца Анатоль Рогач, большая частка вёскі зьнікла пад вадой у сувязі з пабудовай Вілейскага вадасховішча.


(Рогач: ) “Калісьці тут быў маёнтак, пазьней вёска. Маёнтак разбурылі, засталіся толькі падмуркі і старыя векавыя дрэвы, таполі”.


У Беларусі дагэтуль мала ведаюць пра Піліпа Орліка, нават народны паэт Ніл Гілевіч прызнаўся, што ўпершыню пачуў ягонае імя 8 гадоў таму. Расейская, а пазьней савецкая гістарыяграфія адносілі яго да нэгатыўных гістарычных пэрсонаў. Cтаўшы паплечнікам Івана Мазэпы, Піліп Орлік вызначыўся як выбітны дзяржаўны дзяяч, дыплямат, змагар за незалежнасьць Украіны ад Расеі, пазьней ён стаў сам гетманам, аўтарам першай украінскай Канстытуцыі 1710 году – Канстытуцыі правоў і вольнасьці войска Запарожскага. Што апрача месца нараджэньня зьвязвала Піліпа Орліка з Беларусьсю? На думку аднаго з аўтараў кнігі, дырэктара кіеўскага Інстытута Казацтва Тараса Чухліба, Орлік зьвязаны з Беларусьсю і адукацыяй, і шчыльнымі сувязямі з беларускімі рэлігійнымі герархамі таго часу, у сваіх дзёньніках ён часта згадваў пра сваю радзіму.


(Чухліб: ) “У Орліка апрача украінскай такой мэнтальнасьці, казацкай мэнтальнасьці была й беларуская мэнтальнасьць, акрамя вытанчанай адукацыі быў вытанчаны погляд на рэчы. Як украінец я, шчыра кажучы, знаёмы з многімі беларусамі, у тым ліку навукоўцамі, гісторыкамі, то мне падаецца, што ў беларусаў больш вытанчаны погляд на пэўныя рэчы, чым ва ўкраінцаў ці расейцаў”.


Паводле рашэньня Менскага аблвыканкама, у вёсцы Касута праз год будзе ўсталяваны памятны знак Піліпу Орліку. А праз нейкі час, як спадзяюцца актывісты аб’яднаньня беларускіх ўкраінцаў, і музэй-капліца. Навечна прозьвішча Орліка ўшанаванае ў назьве парыскага аэрапотра Арлі, які быў збудаваны ў вёсцы, якую атрымаў ва ўладараньне сын Піліпа генэрал Рыгор Орлік за самаадданую службу францускаму каралю Людовіку XV.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconНагадаю пытаньне гэтага тыдня: Якія крыніцы энэргіі, на вашую думку, найбольш пэрспэктыўныя І бясьпечныя для Беларусі?
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
У менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма,...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconГрафы Чапскія зноў у Менску
У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі icon"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"
У менску ў нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconУ менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconУ менску выйшаў зборнік навуковых твораў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледаваньні...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі icon"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку ў Менску
Бду. Сустрэча ладзілася 6 лістапада ў чытальнай залі факультэту. Шэраг мастацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай І культурнай...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconБеларусь просіць у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту. Паводле расейскага выданьня "Коммерсант", Масква настойвае, каб Беларусь зьмяніла сваю бюджэтную палітыку
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
Беларусі. Ужо ў першым квартале 2009 году маскоўскія будаўнічыя арганізацыі маюцца здаць у Менску 130 тысяч квадратных мэтраў жылых...

У менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі iconСёньня ў Менску стартуе двухдзённая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая называецца "Паход у парлямант". Старшыня страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі разам
Валеры Леванеўскі разам зь некалькімі дзесяткамі аднадумцаў з розных рэгіёнаў Беларусі маецца прыйсьці да Дому ўраду, што на пляцы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка