У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання02.11.2012
Памер26.72 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


На форумах парталу TUT.by гэтымі днямі шмат гавораць пра новыя кошты на газ і ўвогуле пра беларуска-расейскія дачыненьні.

Так, на галінцы Навагодняя эканамічная тэорыя нехта Junior-jan выкладае наступнае: “Паводле некаторых падлікаў, датацыі Расеі беларускай эканоміцы, за кошт цаны на газ, бязмытнай нафты ды іншага прыкладна 3-4 мільярды даляраў. Не сакрэт, што адзін з кірункаў Крамля – гэта загрэбці нашую краіну. Але мы таксама ўсе ведаем, што ўсім кіруе эканоміка й грошы. Дык вось, давайце прыкінем, што ж атрымае Крэмль і беларускі народ, калі Беларусь стане губэрняй Расеі. Найбольшая выгада для Расеі – гэта прыватызацыя ўсіх разбураных заводаў, але на замену давядзецца вярнуць нам дармовыя энэргарэсурсы, а гэта 3-4 мільярды даляраў штогод. Вядома, што такіх прыбыткаў нашыя заводы не прыносяць… з эканамічнага пункту гледжаньня інтэграцыя для Расеі будзе нявыгаднай, а з гэтага вынікае самае галоўнае – нашаму сувэрэнітэту нічога не пагражае”.


Блогерка _Katusha_ піша ў сваім дзёньніку: “У зьвязку з дамоўленасьцю наконт продажу “Белтрансгазу” з адтэрміноўкай плацяжу на чатыры гады, трэба было б напісаць колькі задачаў для студэнтаў. Пакуль самых простых.

:

– калі разьмяшчэньне акцыяў будзе адкрытым, то бок, адрасаваным неабмежаванаму колу асобаў, якім чынам увогуле могуць існаваць навагоднія гарантыі набыцьця акцыяў менавіта “Газпромам”?

– у які момант права ўласнасьці на акцыі пяройдзе да “Газпрому”?

– калі права ўласнасьці пяройдзе пасьля поўнай аплаты, то бок, праз чатыры гады, якім чынам “Белтрансгаз” можа гарантаваць пакупніку захаваньне актываў і адпаведнасьці пакета заяўленага кошту?”


Сайт Беларуская жаба прапануе новы каляж: Чырвоны каптурок з тварам прэзыдэнта Пуціна пагражае газавым балёнам ваўку, які нагадвае твар Лукашэнкі. Воўк загароджвае Чырвонаму каптурку дарогу да дому, на якім напісана “Europe”.


Аляксандар Фядута у сваім блогу выклаў меркаваны сьпіс “Твараў году” – сьпіс рыхтуе калектыў “Белорусского ежегодника”. Вось такі набор прапануе спадар Фядута:

“1. Уладзімер Сямашка – перамоўнік з “Газпромам” і найбольш уплывовая пэрсона ва ўрадзе”

2. Аляксандар Казулін

3. Аляксандар Мілінкевіч

4. Вячаслаў Ганчарэнка – гэта пастар, які “пасьціўся”

5. Анатоль Рубінаў – першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі, які накаціў на царкву

6. Юлія Слуцкая – экс-рэдактар “Клмсы-Бел”, адстаўленая па накаце ўладаў.

7. Зьміцер Дашкевіч

8. Янка Брыль

9. Андрэй Дынько – 100 гадоў “Нашай ніве”

10. Павал Севярынец

11. Сяргей Гайдукевіч – як герой утапічнага сну пад назвай “паўнамоцны прадстаўнік МЗСу ў Эўропе”.

12. Плошча Каліноўскага – як калектыўны герой”.


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка