У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?




НазваУ чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер188.34 Kb.
ТыпВопрос
Скачано с сайта http://bip-ip.net

Вопросы к зачёту по белорусскому языку.


  1. У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?

Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы.

Мова – ўнікальнейшая з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).

У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.

  1. Якія існуюць тэорыі паходжання мовы? У чым іх сутнасць?

Пытанне аб паходжання мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.

У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:

1) мова з’явілася натуральным шляхам;

2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.

На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.

У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.

З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.

Таксама з антычнай філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.

У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізованнага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для адносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.

У ХІХ ст. французкім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.

У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.

3. Чаму каммунікатыўная функцыя мовы з’яўляецца асноўнай?

Галоўная функцыя мовы –каммунікатыўная, таму што мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі.

Мова – грамадская з’ява, якая фунуцыянуе не самастойна і незалежна, а ў сувязі з неабходнасцю зносін. Таму каммунікатыўная функцыя мовы непасрэдна ажыццяўляецца ў працэсе яе практычнага выкарыстання.

4. Якія яшчэ функцыі, акрамя камунікатыўнай, выконвае мова? У чым іх сутнасць?

Асноўнымі яшчэ лічуцца функцыі:

1. Адлюстравання (здольнасць мовы адлюстроўваць ў свядомасці чалавека знешнюю рэчаіснасць)

2. Пазнавальная (мова выступае як сродак атрымання ведаў)

3. Эстэтычная (мастачкае слова задавальняе эстэтычныя патрэбы чалавека)

4. Экспрэсіўная (мова з’яўляецца сродкам выкарыстання думак і пачуццяў)

5. Датычная (кантактная)

Усе функцыі мовы цесна звязаны паміж сабой і скіраваныя на тое, каб зрабіць мову найбольш эфектыўным сродкам зносін.

5. Чым адрозніваецца вуснае маўленне ад пісьмовага?

Вусные маўленне – гэта гукавая форма маўлення, што успрымаецца на слых.

Пісьмовае маўленне – графічная форма, што успрымаецца з дапамогай органоў зроку.

У адпаведнасціз гэтым, вылучаюцца наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.

Слуханне (аудыраванне) – асэнсованае ўспрыманне чалавекам вуснага маўлення. Адзін з найпрасцейшых ўляхоў атрымання інфармацыі.

Гаварэнне – праяўляецца ва ўменні выражаць думкі ў гукавай форме.

Пры чытанні інфармацыя ўспрымаецца зрокава ў адпаведнасці з тымі каммунікатыўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой той, хто чытае.

Пісьмо прадугледжвае перадачу пэўнай інфармацыі ў пісьмовай форме.


6. Што такое тэкст? 3 якіх кампанентаў ён складаецца? Якімі ўласцівасцямі характарызуецца?

Тэкст – вусна аформленая думка, пэуная інфармацыя, раздзел твора, якія характэрызуюцца сэнсавай і структурнай завершанасцю і могуць быць запісаныя з мэтай іх узнаўлення, паўтарэння, захавання. Як каммунікатыўная адзінка тэкст уяўляе сабой зыходную велічыню маўлення. Для яго характэрны абмежаванасць ў пачатку і канцы працяглымі паўзамі і наяўнасць пэўнага інтанацыйнага малюнка.

7. Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці? Якое месца на лінгвістычнай карце свету займае беларуская мова?

У мове існуэ шэраг класіфікацы. Асноуныя з іх:

Арэальная (Геаграфічная)

Тыпалагічная (выяўляе асноўныя тыпы граматычнага ладу моў)

Функцыянальная (улічвае сувязь мовы з народам, якому належыць)

Моўная сям’я – сукупнасць роднасных моў,незалежна ад іх тэрытарыяльнага размяшчэння, якія паходяць з агульнай крыніцы, што атрымала назву мовы-асновы (прамовы).

Ступень роднасці моў можа быць далёкай і блізкай.

Бел мова ўваходзіць ў адну з самых вялікіх сем’яў – індаеўрапейскай.

Па словах спецыялістаў, беларуская мова сёння - адна з найбольш пашыраных пісьмовых літаратурных моў свету. Усяго на зямным шары налічваецца больш за 3,5 тысячы моў. Але пісьмовымі літаратурнымі з'яўляюцца толькі 400 з іх. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню. А гэта значыць, што яна займае належнае месца на лінгвістычнай карце свету.

8. Што абазначаюць тэрміны: індаеўрапейская мова-аснова, усходнеславянская мова, беларуская нацыянальная мова, беларуская літаратурная мова?

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.

Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, дацкая, шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, французская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская і пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўрапейскай сям’і распадаецца на тры падгрупы – усходнеславянскую, якую складаюць беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнеславянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская мовы; паўднёваславянскую, да якой адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая і мёртвая стараславянская мовы.


11. У якіх формах існуе беларуская нацыянальная мова?

Нац. Мова беларускага народа складаецца з літаратурнай і народна-дыялектнай мовы.Наяўнасць дзвюх норм нац. Мовы не парушае яе адзінства.

Літаратурная мова – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры, аднастайная для ўсіх, хто карыстаецца ёй.

Дыялектная мова –мова, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Гаворка – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.


12. Якія дыялекты і гаворкі існуюць на тэрыторыі Беларусі?

На тэрыторыі Беларусі існуе два дыялекты: паўночна-усходні і паўднёва-заходні. Дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэдне-беларускіх гаворак.

Таксама выдзяляецца абасобленная группа захаднапалесскіх (брэсцка-пінскіх) гаворак, якія адрозніваюцца ад астатніх.


13. Якія дыялекты ляглі ў аснову беларускай нацыянальнай мовы?

Неад’емлімай часткай нац. Мовы з’яўляюцца сацыяльныя дыялекты, прастамоўе.

Ва ўмовах руска-беларускага двухмоўя склалася спецыфічная ворма ненарматыўнага змешанага руска-беларускага прастамоўя, характэрнага ў большасці для маўленчай практыкічасткі грамадскага насельніцтва. Гэта маўленне атрымала назву “трасянка”.


14. Якія асноўныя адзнакі літаратурнай мовы?

Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.

Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.

15. Як суадносяцца гук і літара? Якая розніца паміж імі?

Гук –найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і ўспрымаецца на слых.

Літара – графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Таксама адна літара можа аюазначаць і розныя гукі.

У беларускай мове існуе 45 гукай, якія перадаюцца на пісьме 32 літарамі ( 10 галосныя, 21 зычныя).

16. Што такое фанетычная транскрыпцыя? Чым яна адрозніваецца ад арфаграфічнага пісьма? Якімі знакамі ажыццяўляецца фанетычная транскрыпцыя?

Фанетычная транскрыпцыя – гэта спосаб перадачы на пісьме вуснага маулення з усімі яго гукавымі асаблівасцямі без уліку правапісу. Для фанетычнай транскрыпцыі выкарыстоуваюцца усе літары алфавіта, за выключэннем ь (мяккага знака)і ётаваных галосных е, ё, ю, я. Гукі бяруцца у квадратныя дужкі.

17. Якія фанетычныя законы дзейнічаюць у сістэме зычных і ў сістэме галосных гукаў?

Галосныя гукі вымауляюцца пры дапамозе голасу і утвараюць склады, зычныя – пры дапамозе голасу і шуму або толькі шуму. Галосных гукаў 6 (а, о, і, у, ы, э). Класіфікацыя галосных заснавана на іх артыкуляцыі:

  1. Паводле спосабу утварэння.

  2. Паводле месца утварэння.

  3. Паводле удзелу у вымауленні губ: губныя і негубныя.

Зычныя гукі падраздзяляюцца:

  1. Паводле удзелу голасу і шуму.

  2. Паводле цвёрдасці і мяккасці.

  3. Паводле спосабу утварэння.

  4. Паводле месца утварэння.

18. Што такое асіміляцыя? Назавіце найболып пашыраныя асіміляцыі ў беларускай мове.

Асіміляцыя – гэта прыпадабнення папярэдняга зычнага да наступнага пры вымауленні спалучэнняу зычных. Асіміляцыя можа адбывацца па глухасці, калі звонкі перад глухім аглушаецца. Асіміляцыя па звонкасці – вымауленне глухога перад звонкім як звонкага. Асіміляцыя па мяккасці – прыпадабненне свісцячых да наступных мяккіх.

20. Як перадаюцца галосныя слабых пазіцый у вымаўленні і на пісьме? На якім прынцыпе заснаваны іх правапіс?

Галосны гук, на які націск не падае, знаходзіцца ў слабай пазіцыі. Ён вымауляецца менш выразна і працяжна.

Прынцыпы напісання:

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.

Словы з ненаціскным канцавым о (адажыо, сальфеджыо, трыо і інш.), якія паводле дзеючых правіл 1959 г. пішуцца з о, перастаюць быць выключэннямі і будуць пісацца з канцавым а: адажыа, сальфеджыа, трыа, партфоліа, Токіа, Ватэрлоа і г. д.

Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а] (аканне) : дом - дамы, мова -маўленне, цэгла - цагляны, шэпт - шаптаць.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў - крыві - крывавы, дровы - дрывотня, крошка - крышыцъ, бровы - брыво, гром - грымоты -грымець, брод - брысці, глотка - глытацъ, блохі - блыха.


21. Што такое націск? Якая яго функцыя ў мове?


Націск – гэта вымаўленне аднаго са складоў слова з большай сілай голасу. Націскнымі гукамі з’яуляюцца толькі галосныя.

Націск дапамагае адрозніць значэнні слоў. Розніца ў пастаноўцы націску садзейнічае адрозніванню слоў з аднолькавым лексічным значэннем, але ўжытых у розных граматычных формах. Дапамагае ў распазнанні амографаў.


29.У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы грунтуюцца на ім?

Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. Фанетычны прынцып збліжае пісьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфічныя асаблівасці фанетычнага ладу беларускайц літаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых і [р], падаўжэнне зычных і г.д. фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме гукі як у моцных, так і ў слабых пазіцыях, г.зн. забяспечвае пісьмовую перадачу пазіцыйных чаргаванняў гукаў: рэкі – рака, гаворка – гаварыць, зрэзаць – спароць, хата – хаціна.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:

  1. Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.

  2. Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.

  3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: авіяцыя, біёлаг, патрыёт, дыяметр, раён, маянэз, археолаг, фразеалогія, рэабілітацыя, акіян, абітурыент, ёд, канвеер.

  4. Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.

  5. Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.

  6. Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.

  7. Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.

  8. Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.

32.Якое азначэнне вы можаце даць паняццю «слова»?

Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне “слова” і “вучэнне”. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы.

Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.

Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з’явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).

33.Як разумееце паняцце «мнагазначныя словы»?

Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.

Напрыклад “бялок”: празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток; бялок складанае арганічнае рэчыва; белая, празрыстая абалонка вока.

З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй.

34.Як адрозніваюцца словы-амонімы і мнагазначныя словы?

У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы

37. У чым сутнасць дапасавання як віду сувязі слоў у словазлучэннях?

Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

38. У чым сутнасць кіравання як віду сувязі слоў у словазлучэннях?

Кіраванне - такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).

Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.

У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) дзейнік і выказнік;

2) аднародныя члены сказа;

3) службовыя часціны мовы.

Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання.

39. Як разумееце паняцце «стыль»?

Стыль з’яўляецца асноўным паняццем стылістыкі – раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. 38. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?

Вусная адмена літ. мовы прадстаўленая адным стылем — гутарковым. Пісьмовая адмена прадстаўленая трыма стылямі — публіцыстычным, навуковым, афіцыйна-дзелавым. Гэтыя стылі проціпастаўляюца не абсалютна, паколькі, напрыклад, многія словы не маюць стылевых прыкмет.

Многія даследчыкі ўключаюць у сістэму літаратурнай мовы і мову мастацкай літаратуры або мастацкі стыль (стыль мастацкай літаратуры), але часам ён разглядаецца як своеасаблівая форма літаратурнай мовы, больш свабодная за іншыя стылі, адкрытая для выкарыстання як элементаў іншых стыляў, так і пазалітаратурных моўных сродкаў, напр., дыялектызмаў, жаргонаў, простамоўя і інш.

41. Што аб’ядноўвае і адрознівае публіцыстычны і навуковы стылі (публіцыстычны і мастацкі, размоўны і мастацкі)?

Аснова мовы і сродкаў, з якіх складаецца стыль рэпартажу – публіцыстычны стыль. Даўно заўвжана, што публіцыстычны стыль - гэта сінтэз навуковага і мастацкага стыляў. Характэрнай рысай навуковага стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне тэрмінаў.

Усе літаратурна-публіцыстычныя творы павінны не толькі амаль фатаграфічна перадаваць факты рэчаіснасці, але і выражаць патрэбную думку пра гэтыя факты, г.зн. аказваць уздзеянне на свядомасць слухача як аб’ектыўна, так і суб’ектыўна. Пазіцыя аўтара і так званае аўтарскае “я” не павінны стылізавацца, як у мастацкім стылі, пад штосьці або кагосьці, а выражацца проста і адкрыта даступнымі і зразумелымі і адрасанту, і адрасату сродкамі ўздзеяння, якіх дастаткова мае ў сваім арсенале наша публіцыстыка.

42. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

Вылучаюцца агульнаўжывальныя моўныя адзінкі, ,якiмi карыстаюцца усе носьбiты мовы, і моўныя адзінкі функцыянальна абмежаванага выкарыстання. Першая група свабодна выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях.

43. Якія групы слоў складаюць лексіку навуковых тэкстаў?

Гэта вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія. Гэта словы і спалучэннні, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці і, акрамя навуковых тэкстаў, нідзе не ўжываюцца: цытрон, нейрон, айканімія, генетыўная метафара, адасобленае азначэнне.

44. Якія словы адносяцца да стылістычна нейтральных, агульнаўжывальных?

Усе словы стылістычна нераўназначныя – выразна вылучаецца група слоў стылістычна нейтральных і стылістычна афарбаваных. Большая частка слоў належыць да стылістычна нейтральнай лексікі. Па падліках вучоных, нейтральная аснова складае тры чвэрці мовы, а стылістычна маркіраваная – адну чвэрць.

Нейтральная аснова – дамінуючая. Яна пастаўляе матэрыял ва ўсе функцыянальныя стылі. Без яго не мога функцыянаваць ніводны стыль. Уласна стылёвыя дабаўкі ў колькасных адносінах заўсёды ўступаюць нейтральнай аснове. “Нейтральным словам уласціва натуральнасць, прастата, агульназразумеласць, адсутнасць штучнасці, напышлівасці.

45. Чаму фразеалагізмы абмежавана выкарыстоўваюць у навуковых тэкстах?

Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў.

Пры шырокім разуменні фразеалогіі да яе адносяць яшчэ прыказкі, прымаўкі, афарызмы, перыфразы.

Фразеалаг ізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).

Сыходзячы з гэтых паняццяў, фразеалагізмы з’яуляюцца стылістычна афарбаванымі адзінкамі мовы, а навуковы стыль у большасці патрабуе нейтральныя словы і, таксама, шырокае выкарыстанне тэрмінаў.

46. Словы якой часціны мовы не ўжываюцца ў навуковым маўленні?

Выклічнікі і гукапераймальныя словы не ужываюцца у навуковым маўленні.

47. Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пераважае складаназалежны сказ?

Такая рыса навуковага стылю, як лагічнасть рэалізуецца праз частае ўжыванне складаназалежных сказаў з прамым парадкам слоў.

48. Што абазначае слова «тэрмін»?

Тэрмін – гэта слова ці падпарадкавальнае словазлучэнне, якое мае спец. значэнне, што выражае і фарміруе пяняцце якой-небудзь вобласці ведаў або дзейнасці.

50. Якія выдзяляюцца асаблівасці тэрміна?

1)Дакладнасць.

2)Адназначнасць.

3)Кароткасць.

4)Сістэмнасць

55. Спосабы ўтварэння тэрмінаў

1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне.

2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі

3. Суфіксальны

з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:

- ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, -янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав

суфікса -нік-

суфікса -к- для абазначэння прадметнасці

- пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў –нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў

- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў

- пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я),

-фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш.

4. прыставачны спосаб:

- пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш.

- пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў

5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса

6. Аснова і словаскладанне

- пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш.

- пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў

7. Складанасуфіксальны

8.Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconУ чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?
Што такое тэкст? 3 якіх кампанентаў ён складаецца? Якімі ўласцівасцямі характарызуецца?

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconТэма: Мова ў грамадстве: гісторыя І сучаснасць Лекцыя 1 Мова І грамадства. Функцыі мовы. Мова І маўленне
Сацыяльная прырода чалавека выяўлена ў мове, дзякуючы якой ён далучаецца да пэўнага калектыву людзей, народнасці, нацыі, фарміруецца...

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconТэставыя заданні да твора Якуба Коласа
Міхалка ўсімі даступнымі яму спосабамі пратэстуе супраць гарадскіх парадкаў. Ў чым выяўляецца пратэст хлопчыка?

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconПрырода Індыі І яе ўплыў на культуру
Менавіта прырода надала асаблівы маштаб, грандыёзнасць індыйскай міфалогіі: фантазія, з якой яна створана, уражвае падчас першага...

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconБялявая раса: гістарыяграфія І антрапалёгія
Асноўная ідэя французскага заснавальніка антрапасацыялёгіі Жоржа Вашэ дэ Ляпужа лепш за ўсё адлюстраваная ў дзьвух яго асноўных складаньнях:...

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconГраматычная прырода зфа, крытэрыі яго вычлянення, зфа І абзац. Асноўныя функцыі абзаца
Звышфразавае адзінстпва (зфа) гэта такая тэкставая адзінка, якая складаецца больш чым з аднаго самастойнага сказа І валодае сэнсавай...

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconКонкурс "Бюро прагнозаў"
Магчыма, з такой просьбай да нас, людзей, магла б звярнуцца сама прырода. Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку....

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconСацыяльная палітыка дзяржаў-удзельніц снд
Сацыяльная палітыка дзяржавы – сістэма скаардынаваных мераў органаў дзяржаўнай улады, якія накіраваны на дасягненне мэтаў у вобласці...

У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы? iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка