У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое




НазваУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Дата канвертавання02.11.2012
Памер20.65 Kb.
ТыпДокументы
luni0213zarobki


У сёньняшніх досьледах пра -- заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі пра вельмі высокія заробкі супрацоўнікаў сілавых структураў? І колькі насамрэч атрымліваюць байцы спэцназу і міліцыянты? Любоў Лунёва шукала адказы на гэтыя пытаньні.


У паведамленьні "Заробак АМАПаўцаў роўны міністэрскаму" Іван Кавальчук цьвердзіць, што сэржант атрымлівае ад аднаго да паўтара мільёнаў рублёў, камандзір узводу (лейтэнант) – 3 мільёны, камандзір роты (капітан) – каля 5 мільёнаў, кіраўнік аддзяленьня з маёрскімі пагонамі – 5-6 мільёнаў, а камандзір АМАПу (палкоўнік) – 7-8 мільёнаў рублёў. Адной з прычынаў падвышэньня заробкаў Іван Кавальчук называе запатрабаванасьць у байцах спэцназу міліцыі ў часе вясновых акцый апазыцыі і перад магчымым пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі ў краіне, калі пачнуцца вулічныя дэманстрацыі рабочых.


Камандзір палка міліцэйскага спэцназу Юры Падабед абвяргае інфармацыю "Беларускага партызану". Юры Падабед пагадзіўся адказаць Радыё Свабода на пытаньне пра свой заробак.


Падабед: “Афіцыйна я атрымліваю ў межах паўтары мільёны рублёў. Гэта ўсё. Калі даюць прэміяльныя, то атрымліваецца мільён васемсот. Ну, якія тут сакрэты, наагул, дурыстыка нейкая. Мне сёньня сказалі, дык я доўга рагатаў. Калі я атрымліваю сем з паловай мільёнаў, то няхай мне кожны сустрэчны плюе ў твар”.


Кіраўнік менскай міліцыі генэрал-лейтэнант Анатоль Куляшоў паведаміў Свабодзе, што ў міліцыянтаў невялікія заробкі. Паводле спадара Куляшова, калі міліцыянт пачаў працаваць участковым і даслужыўся да палкоўніка, то ягоны заробак будзе ня больш за 900 тысяч рублёў (гэта каля 450 даляраў). Да прыкладу, дацэнты БДУ атрымліваюць каля 700 тысяч рублёў. Заявы пар высокія заробкі Анатоль Куляшоў камэентуе так:


Куляшоў: “Падман. Ды што вы, звар’яцелі? Канешне ж, не. Усё ў адпаведнасьці са званьнем, пасадай, выслугай гадоў. Там цэлы пералік неабходных момантаў, якія ўлічваюць пры налічэньні заробку. Усё залежыць ад таго на якой пасадзе чалавек працуе. Мяркую, што тысяч 800-900 атрымлівае. Ня болей”.


Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ў 2004 годзе пісаў скаргу пра тое, што яго зьбілі супрацоўнікі АМАПу, перакананы, што міліцыянты распавялі не пра ўсе свае прыбыткі.


Лябедзька: “На сёньняшні дзень ягоная апора гэта біцэпсы. Каб іх трымаць у форме, то ім трэба плаціць. Калі ў нас шэраг людзей, якія былі пры ўладзе, той жа Вайтовіч, кажуць, што атрымлівалі частку заробкаў у капэртах, то гэта ж сыстэма. Калі нас забіраюць амонаўцы і адзін зь іх кажа: “Галава раскалваецца – учора быў у казіно і тысячу даляраў “прасадзіў”, – гэта пры затрыманых. Я я думаю, што тысячу даляраў так проста шараговы склад можа патраціць, то я думаю, што заробкі ў іх дай Божа”.


Кіраўнікі сталічнай міліцыі паведамілі “Свабодзе”, што апошнім часам ім не падвышалі заробкі.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconБары Левінсана «Чалавек года»
Нягоднікаў з кампутарнай фірмы. Атрымалася не жорсткая гісторыя пра карупцыю ў вышэйшых колах, а прасьцюткі анэкдот пра тое, як Робін...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by гэтымі днямі шмат гавораць пра новыя кошты на газ І ўвогуле пра беларуска-расейскія дачыненьні

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconГэтымі днямі ў цэнтар увагі ўсясьветных, у тым ліку. І беларускіх мэдыяў трапіла кніга францускай журналісткі Флорэнс Хартман "Сьвет І пакараньне" Paix et
Гааскага трыбуналу Карлы дэль Понта напісала пра тое, што ў 1997 Расея І краіны Захаду зрабілі ўсё, каб сэрбска -басьнійскі ваенны...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
У горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconЎдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай
На сайце “Наша Ніва” ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру...

У сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце \"Беларускі партызан\" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое iconШто штурхае беларусаў выпраўляцца на заробкі ў замежжа?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка