Урокі настаўніка дзеда Рыгора




НазваУрокі настаўніка дзеда Рыгора
Дата канвертавання28.10.2012
Памер88.07 Kb.
ТыпУрок

Урокі настаўніка дзеда Рыгора

Мэты: - пазнаёміць з творчасцю беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна;

  • развіваць навык працы з дзіцячай кнігай у працэсе падрыхтоўкі да мерапрыемства;

  • выхоўваць цікавасць да чытання.


Абсталяванне : выстава кніг Р.Барадуліна, ілюстрацыі да твораў паэта, партрэт Рыгора Барадуліна, прэзентацыя да мерапрыемства, аудыазапіс вершаў паэта, аудыазапіс песні на словы Р.Барадуліна.


Ход мерапрыемства


Настаўнік. Сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок. Па-першае, за адну гадзіну пройдзе некалькі ўрокаў, а па-другое, іх правядзе незвычайны настаўнік - гэта вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін. (прымацаванне на дошку партрэта) Давайце пазнаёмімся з нашым настаўнікам бліжэй.

Нарадзіўся Рыгор Іванавіч на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці (паказ малюнка) 24 лютага 1935 года. Маленькім чытачалл паэт падарыў вялікую колькасць вершаў, казак, лічылак, загадак і іншых твораў. Займаўся Рыгор Іванавіч і перакладамі на беларускую мову. Якія творы гэтага аўтара вы лложаце ўзгадаць? (адказы вучняў)

Я ўпэўнена, што вы добра падрыхтаваліся да ўсіх заняткаў. Пачнём першы ўрок. Гэта...(адкрываецца старонка прэзентацыі) МАТЭМАТЫКА. Адкажыце на пытанне вашага настаўніка дзеда Рыгора: (чытанне з прэзентацыі) "Колькі раніц месціць ранец?"

1-ы вучань чытае верш "Кольні раніц месціць ранец?"

Адказ вучняў на пытанне загалоўка.

Настаўнін. Паэт перакананы, што матэматыка - вельмі важная навука, таму нават перад сном трэба паўтарыць лічэнне. Якую ж матэматычную "калыханку" Рыгор Барадулін рэкамендуе слухаць , або спяваць перад сном?

2-гі вучань чытае

Раз - у гэты час

Два - пулятая сава

Тры - у цёмным гушчары

Чатыры - вышуквае, праныра,

Пяць - дзе зайчыкі не спяць.

Яшчэ раз лічым да пяці,

Ты галавою не круці!

Раз - Бай абяцаў якраз,

Два - што р рукава

Тры - ён выпусціць шары.

Чатыры - раю шчыра

Пяць- іх не чапаць. Цяпер лічу да трох, Каб сну

Ты спаць памог.

Раз - прамень апошні згас,

Два - спіць на двары трава,

Тры - вочы кулачком не тры!

Заўтра лічым да васьмі.

Спі і ў сне

Шары вазьмі!

НастаўнікЛ зараз рашыце задачу Рыгора Барадуліна. Верш-задача так і называеідца : "Палічы!" 3-ці вучань. Па вуліцы ішлі ўтраіх, На сцежку звярнулі, I ў дом зайшло шасцёра ўсіх: Дзве мамы, Дзве дачкі, Пры іх

3 унучкаю бабуля. {Вучні рашаюць задачу)

Настаўнін. Цудоўна ў нас атрымалася, мы і задачу рашылі, і лічэнне паўтарыл А цяпер вам прапануецца задание павышанай цяжкасці. Яно менавіта так і называецца - "Каб ты не змог".

(чытаюць самастойна са старонні прэзентацыі, а затым услых)

Вужыха з вужанятамі,

Важыха з важанятамі,

Зубрыха з зубранятамі,

Вепручыха з вепручанятам'г,

Крумкачыха з крумкачанятамі,

Пугачыха з пугачанятамі

Паўзлі па гнілі,

Тапацелі па кудзелі,

Беглі па цэгле,

Ляцелі па круцелі,

Ляжалі на кружале,

Спалі на полі,

Снедалі на седале,

Вячэралі з цяцераю,

Уцякалі з пацукамі

У вала на гарбе

Ўцякалі ад цябе,

Каб ты не змог

Іх саміх і тых дарог,

Па якіх з усіх ног

Вужыха з вужанятамі,

Важыха з важанятамі,

Зубрыха з зубранятамі,

Вепручыха з вепручанятамі,

Крумкачыха з крумкачанятамі,

Пугачыха з пугачаняталлі

Уцякалі з пацукамі

А за імі напрасткі -

Вожыкі і вепрукі,

I вужы, і зубры,

Крумкачы і пугачы.

Хто свій, хто чужы,

Разбяры,

Колькі ўсіх,

Палічы!

Як палічыш,

Улічы

Капыты,

Хвасты,

Лычы.

(Вучні спрабуюць рашыць задачу)

Настаўнік. Назавіце, калі ласка, якія яшчэ "матэматычныя" творы Рыгора Барадуліна вы чыталі? (вучні называюць: "Як сурок лічыў сарон", "Колькі кошану кашы?", "Нолькі мае ног?", "Як быць?")

Настаўнік. Пасля ўрока перапынак. На перапынку дзеці звычайна гуляюцьу розныя гульні. А для гэтага ім трэба палічыцца. Паўтарайце за мной такую лічылку:

Ішоў коця па канапе

Кіпці нёс у кожнай лапе.

У канапы колькі лап?

Раз, два, тры, чатыры - цап!

(праводзіцца рухомая гульня)

Настаўнік. Ужо звініць званок! Хутчэй на урок! Пачынаецца наш любімы ўрок - "Чалавек і свет". Рыгор Іванавіч напісзў шматтвораў пра прыроду. Чытаеш іх і пераконваешся, што паэт любіць прыроду, шмат ведае і пра свет раслін і пра свет жывёл. А вы цікавіцеся прыродай? Правядзём экзамен!

(Вучні чытаюць пытанні са старонні прэзентацыі па твору Р.Барадуліна "Экзамены")

  1. Хто быў старшынёй экзаменацыйнай камісіі ў цырку? (морж)

  2. Якая жывёла атрымала двойку за стойку?(слон)

  1. Яколлу віду транспарту аддаюць перавагу мядзведзі? (матацыклу)

  2. Хто не зллог рашыць задачу?(кракадзіл)

  3. Каго прагналі з класа за шпаргалку? (галку)

  4. Хто дырыжыраваў жабамі? (жораў)

Настаўнік. Працягнем экзамет, толькі ўжо па іншых творах паэта.

  1. Дзе ў шэршня знаходзіцца джала? (адказы вучняў, гучыць верш "Дзе ў шэршня джала?")

  2. У каго даўжэйшы нос? (адказы вучняў, гучыць верш "Пытанне ўсім")

  3. Ці пазяхае бегемот? (адказы вучняў, гучыць верш "Ці пазяхае бегемот?")

  4. Чаму заяц стаў даўгавухі? (адказы вучняў, гучыць верш "Як заяц стаў даўгавухі?") (аудыазапісы вершаў паэта)

Настаўнік. Урок скончыўся. Запрашаю на музычны перапынак. (Гучыць зопіс песні на словы Р.Барадуліна)

Настаўнік. Звініць ізноў званок - пачынаецца новы ўрок. Гукі мовы роднай, наскай Перапоўняць сэрца ласкай. Дык шануй святыя словы Беларускай звонкай мовы! Асноўныя элементы кожнай мовы - гукі і адпаведна літары. Алфавіту беларускай мовы Рыгор Барадулін прысвяціў верш "Азбука - вясёлы вулей". Гэты верш дапаможа нам паўтарыць увесь алфавіт- літары ад А да Я.

(Вучні па чарзе замацоўеаюць на дошцы ў алфавітным парадку каляровыя літары і расказваюць аб іх урыўкі з верша "Азбука - вясёлы вулей")

Настаўнік. А якія прыгожыя беларускія словы складаюць гэтыя літары. Вось хоць бы назвы месяцаў. Паслухайце , як прыгожа пра іх напісаў Рыгор Барадулін. Год, ахвочы да прыгод, Круціць, кружыць карагод. Пачынае пералік: Студзень, Люты, Сакавік.

(вучні чытаюць па чарзе вершаваныя радкі пра месяцы года) Настаўнік. Наступны ўрок - фізкультура. Уявіце, што ў вас у руках скакалкі. {Настаўнік чытае верш, а вучні імітуюць скачкі проз скакалку) А на золку За бугром Праз скакалку Скача гром. Скача, Скача, Без аглядкі. Толькі над палянкамі

Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі. Раз-два, Раз-два -

Долу хіліцца трава.

Раз-два-тры,

Раз-два-тры,

Усміхаюцца бары.

Раз-два,

Тры-чатыры,

Пяць -

Гром пайшоў За мора спаць.

Настаўнін. Апошні ўрок - урок выяўленчага мастацтва. Галоўнае для мастака -колер. У якім вершы паэт расказвае пра колеры вясёлкі? ( "Як вясёлку ткалі".) Пад гучанне верша ідзе дэманстрацыя малюнкаў вучняў да твораў Р.Барадуліна.

Якія прыгожыя ілюстрацыі да твораў Рыгора Барадуліна ў вас атрымаліся! Малайцы!

Вось і скончыліся ўрокі, якія для васпадрыхтаваў Р.Барадулін. Ці спадабалася вам сустрэча з гэтым настаўнікам?Калі такдо вы можаце сустракацца з паэтам хоць кожны день.Чытайце яго творы - і вы пра многае даведаецеся.Акрамя ведаў,Рыгор Барадулін дорыць сваім чытачам цудоўны настрой.Да новых стрэч з паэтам!

(Вучні знаёмяцца з выставай нніг Р.Барадуліна.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconУрокі 1 45 Ч. 1; урокі 46 103 Ч. 2
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам І структурай вучэбнага дапаможніка

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconМетадычны каментар да ўрокаў
Урокі былі праведзены ў 2011/2012 навучальным годзе ў 9 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П....

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconУспаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1)
Цячэ спакойнае, размеранае, стваральнае жыццё. Але ўсяму гэтаму мы абавязаны нашым продкам, якія цаной уласнага жыцця забяспечылі...

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconКазк І у ладзіміра караткевіча верабей, сава І птушыны суд
Ну вось, давай мы з табой сядзем ды паслухаем, што было калісь. Гэта расказаў мне дзед. А майму дзеду — ягоны дзед. А таму дзеду...

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconПаравоз каханьня. Песьні на вершы Рыгора Барадуліна, 2004

Урокі настаўніка дзеда Рыгора icon3. Урокі футбола

Урокі настаўніка дзеда Рыгора icon3. Урокі футбола

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconЦане І па курсу старому — усё гэта не забываецца
Абсталяванне: партрэт Рыгора Барадуліна; карта Беларусі, дзе ўмоўна адзначана месца нараджэнне; выстава кніг паэта

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconНадрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку "Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі": урокі мінулага // Матер
Надрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку “Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі”:...

Урокі настаўніка дзеда Рыгора iconРыгор Сітніца нарадзіўся 1 студзеня 1958 году ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёну Гомельшчыны
Ягоны настаўнік Іван Маліноўскі, які завёз Рыгора ў Менск у Рэспубліканскую школу па музыцы І выяўленчым мастацтве

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка