Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы




НазваФанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы
Дата канвертавання07.02.2013
Памер136.52 Kb.
ТыпДокументы
Частка 1. Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія


    1. Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы

    2. Фанетычныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы

    3. Арфаэпія як рэалізацыя фанетычнай сістэмы

    4. Асноўныя правілы вымаўлення націскных і ненаціскных галосных

    5. Асноўныя правілы вымаўлення зычных і іх спалучэнняў

    6. Адхіленні ад літаратурных нормаў вымаўлення і іх прычыны


1.1. Фанетыка (ад грэч. рhoneticos – гукавы) – раздзел мовазнаўства, што вывучае гукавыя сродкі мовы. У беларускай мове налічваецца 39 зычных гукаў, кожны з якіх мае адметныя артыкуляцыйныя прыкметы, і 6 галосных. Беларуская мова належыць да кансанантнага тыпу моў (ад лац. consonans – зычны), у якіх большую функцыянальную ролю выконваюць зычныя гукі.

Прадметам вывучэння фанетыкі з’яўляюцца такія моўныя адзінкі, як гук, склад, націск, інтанацыя, фанетычнае слова, сінтагма, фраза.

Адной з асноўных задач фанетыкі як навукі з’яўляецца вывучэнне фанетычнай сістэмы мовы. Другая задача – вывучэнне заканамернасцей спалучэння гукаў у словы, утварэнне складоў і аб’яднанне іх у адзінае цэлае з дапамогай націску.


1.2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы:

  • наяўнасць зацвярдзелых гукаў, што не маюць адпаведных парных мяккіх: [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] (рэформа, джобер, журнал, чэк, цана);

  • ужыванне ў большасці слоў фрыкатыўнага гука [г] (выбухны [г΄] вымаўляецца ў невялікай колькасці запазычаных лексем: гузік, ганак, гестка, агрэст, рэзгіны, гонта, мазгі і інш.): гандаль, гільдыя, скарга;

  • наяўнасць прыстаўных галосных [а], [о], [і] перад санорнымі [р], [м], [л], калі пасля санорных ідзе іншы зычны (імгла, ільготы, аржаны), і прыстаўных зычных [в], [г] (возера, вопіс, Ганна). У моўнай плыні, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, прыстаўны не развіваецца: многа льгот;

  • мяккія [дз’], [ц’], што паходзяць з [д], [т] (“дзеканне” і “цеканне”): Параўн.: мэта – на мэце, бюджэт – у бюджэце, пасада – на пасадзе.

  • наяўнасць зычнага гука [ў], які можа вымаўляцца на месцы этымалагічнага [в] у становішчы пасля галоснага перад зычным ці пасля галоснага ў канцы слова (банкаўскі, галоўны, заўтра, каціроўка), а таксама на месцы этымалагічнага [л] пасля галоснага ў канцы дзеяслова прошлага часу м. р. адз. ліку (рэкламаваў, маляваў) і ў сярэдзіне некаторых слоў (шоўк, доўг);

  • падаўжэнне зычных (за выключэннем губных і зычнага р): асяроддзе, даследаванне, жыццё, планаванне.

1.3. Арфаэпія (ад грэч. оrthos – правільны і epos – вымаўленне, слова) – гэта сукупнасць правілаў (нормаў літаратурнага вымаўлення) і навука аб гэтых правілах.

Прадметам арфаэпіі з’яўляюцца гукі з пункту гледжання іх якасці ў моўнай плыні. Арфаэпія як навука аб правілах літаратурнага вымаўлення непарыўна звязана з фанетыкай. Фанетыка выяўляе і апісвае заканамернасці гукавой сістэмы мовы, а арфаэпія выкарыстоўвае вынікі гэтага апісання для правілаў і нарматыўных рэкамендацый.


1.4. Асноўныя правілы вымаўлення галосных гукаў:

  • усе галосныя пад націскам вымаўляюцца выразна, як і асобныя гукі: бізнес, іпатэка, рынак, выдаткі, бонус;

  • ненаціскныя [а], [о], [э] пасля цвёрдых зычных вымаўляюцца як гук [а] (цана, дагавор). Некаторыя словы з націскнымі складамі ро, ло, рэ

  • не падпарадкоўваюцца аканню (глотка – глыток, хрэст – хрысціць, кроў – крыві);

  • пасля мяккіх зычных галосныя [а], [о], [э] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): ануляванне, дзяржаўны, звяно, святло. Вымаўленне [а] на месцы ненаціскнога [э] характэрна для часціцы не і прыназоўніка без, калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе: н[а] быў, б[а]з дыму. Ва ўсіх іншых ненаціскных складах пасля мяккіх зычных ў спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] (возера, забеспячэнне). На месцы спрадвечнага (этымалагічнага) [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца гук [а] (сувязь, лямантаваць);

  • гук [і] як пад націскам, так і ў ненаціскным становішчы вымаўляецца выразна. У пачатку слова і пасля галосных у сярэдзіне слова пад націскам перад [і] вымаўляецца [j] або [jі]: кра[jі]на (выключэнне складаюць іншамоўныя словы, у якіх перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, інфляцыя, Індыя). Злучнік і пасля галосных таксама можа вымаўляцца як [j]: сястра [j] брат. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня ненаціскны [і] можа замяняцца гукам [ы]: мед[ы]нстытут, ад[ы]менны, сын [ы] брат;

  • у большасці запазычанняў не пад націскам пасля цвёрдых зычных захоўваецца [э]: рэкорд, дэпанент. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт, сакратар. У асобных словах адбылася замена [э] на [ы]: канцылярыя, почырк, цырымонія. Большасць іншамоўных слоў захaвала [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, сезон, легенда.




    1. . Асноўныя правілы вымаўлення зычных і іх спалучэнняў

  • зычныя гукі вымаўляюцца выразна перад галоснымі: манаполія, коміваяжор;

  • у сучаснай беларускай мове гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р] заўсёды вымаўляюцца цвёрда: інжынірынг, рамяство, менеджэр;

  • афрыкаты [дж] і [дз] вымаўляюцца як адзін непадзельны гук: радзіма, зацвярджэнне, удзельнік. Аднак неабходна адрозніваць выпадкі, калі гукі [д], [з] і [д], [ж] стаяць на стыку марфем і вымаўляюцца як два самастойныя: падземны, паджылкі;

  • звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як адпаведныя глухія, а глухія перад звонкімі як звонкія: про[з’]ба, скі[т]ка. На канцы слоў звонкія вымаўляюцца як адпаведныя парныя глухія: выра[п], курта[ш], дахо[т];

  • губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [j], мяккімі зычнамі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: восем, голуб, семдзесят, насып;

  • зубныя зычныя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе[с’н’]я, [з’м’]ена, по[с’п’]ех. Ніколі яны не змякчаюцца перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, згінаць, схільны. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: [с]фера і [с’]фера;

  • свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (бясшумны – бя[шш]умны, зжаць – [жж]аць); шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (на рэчцы – на рэ[цц]ы, вучышся – вучы[с’с’]я).

  • спалучэнні гукаў [дч] і [тч] вымаўляюцца як [чч]: лётчык – лё[чч]ык, даследчык – дасле[чч]ык, спадчына – спа[чч]ына ;

  • спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск’]і, грама[цк’]і;

  • у адпаведнасці з напісаннем (без сярэдняга зычнага) вымаўляюцца этымалагічныя спалучэнні літар стн, стл, рдц: абласны, сэрца, позна;

  • у большасці слоў іншамоўнага паходжання [д] і [т] перад галоснымі [э], [і] не змякчаюцца: дэвальвацыя, асістэнт, дырэктар, нарматыўны, індэкс, дэкан. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ёр-, -ік-, -[ей]ск-, -[е]ец: апладзіраваць, гвардзейскі, індзеец. Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы вымаўляюцца мякка: сезон, вектар. Аднак у некаторых даўніх запазычаннях у гэтай пазіцыі вымаўляюцца цвёрдыя зычныя: вэлюм, вэксаль.


1.6. Прычыны адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення:

  1. уплыў дыялектнай мовы: в[і]сна, кепск[о], [с’]кінуць, збо[ж]а (замест в[а]сна, кепск[а], [с]кінуць, збо[жж]а);

  2. уплыў рускай мовы: [г΄]алава, любо[ф’], се[м’], пася[д][ж]энне (замест [г]алава, любо[ў], се[м], пася[дж]энне);

  3. уплыў арфаграфіі: [б’эз] дому, [с]мех, гарма[д]скі, вучы[ш]ся (замест [б’аз] дому, [с’]мех, грама[ц]кі, вучы[с’с’]а).

Правільнае літаратурнае вымаўленне – важны паказчык не толькі моўнай, але і агульнай культуры чалавека.


Пытанні для самакантролю


  1. Што вывучае фанетыка?

  2. Чаму беларуская мова належыць да ліку кансанантных?

  3. Якія гукі вызначаюць адметнасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы?

  4. Якімі пытаннямі займаецца арфаэпія?

  5. Назавіце асноўныя правілы вымаўлення галосных, зычных і іх спалучэнняў у спрадвечнабеларускіх словах?

  6. У чым заключаюцца асаблівасці вымаўлення галосных і зычных у запазычаных словах?

  7. Якія адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення магчымыя ў мове асобных носьбітаў? Чым яны абумоўлены?



Частка 2. Акцэнталогія. Націск


2.1. Акцэнталогія як навука

2.2. Асаблівасці націску ў беларускай мове


2.1. Акцэнталогія – раздзел мовазнаўства, што вывучае сістэму націску ў мове, месца яго пастаноўкі ў словах, спалучэннях слоў.

Слова акцэнт (ад лац. accentus ‘націск’) у лінгвістыцы мае два значэнні ‘націск у слове’ і ‘асаблівасці вымаўлення, уласцівыя таму, хто гаворыць на чужой мове’.


2.2. Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў.

У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзець на ваду, прачытаны, рукапіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу (фанематычная функцыя): адсыпаць – адсыпаць, вараны – вараны. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (двор – на двары, рука – рукі) і нерухомым (лета – летам – летні – лецейка).

У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё – голле, насланнё – насланне, раніцай – раніцой, навокал – навакол, шаўковы – шоўкавы. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай номы: галуб (замест голуб), про́цэнт (замест працэ́нт), знахар (знахар), догавар (дагавор) і інш. Адной з прычын ненарматыўнай пастаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Параўнайце: руск. верба, талант, дочка, одиннадцать – бел. верба (замест вярба), талант (талент), дочка (дачка), адзінаццаць (адзінаццаць).

У шматскладовых складаных і складанаскарочаных словах, акрамя асноўнага, паяўляецца дадатковы, так званы пабочны націск: до̀браўпарадкаваны, у̀льтрафіялетавы.

Інтанацыйна-рытмічнае выдзяленне асобных слоў у межах фразы ажыццяўляецца з дапамогай лагічнага націску.

Большасць службовых слоў у беларускай мове не мае націску. Такія словы называюцца клітыкамі. Сярод іх выдзяляюць праклітыкі (ненаціскныя словы, што прымыкаюць спераду да націскных: пад акном, на стале) і энклітыкі (ненаціскныя словы, што стаяць пасля націскных: ён жа, сказаў бы).

Веданне акцэнталагічнай нормы – істотны элемент культуры маўлення ў цэлым.


Запомніце некаторыя словы, якія ў беларускай мове маюць націск не такі, як іх рускія адпаведнікі:


Беларуская мова

Руская мова

не бы́ў

не был

адзіна́ццаць

одиннадцать

чатырна́ццаць

четырнадцать

хто-не́будзь

кто-небудь

васьмёра

восьмеро

дзевя́цера

девятеро

аку́нь

окунь

знаха́р

знахарь

шасцёра

шестеро

прыно́сіць

прыносить

валасы́

волосы

худзе́нькі

худенький

мо́мант

момент

та́лент

талант

галаву́ (В. скл.)

голову

спіна

спина

вятры

ветры

паро́ўну

поровну

шаўко́вы

шёлковый

суадно́сіць

соотносить

звоніць (3 ас.)

звонит

фарфо́р

фарфор

шэ́сцьдзесят

шестьдесят

старэ́нькі

старенький

аднаразо́вы

одноразовый

ко́ней

коней

адско́чыць

отскочить

марынава́ны

маринованный

стапта́ны

стоптанный

гліня́ны

глиняный

кідацца

кидаться



Пытанні для самакантролю


  1. Што такое акцэнталогія? Якая роля належыць націску?

  2. Калі ўзнікае акцэнталагічная дублетнасць? Як яна суадносіцца з паняццем нормы?

  3. Якімі асаблівасцямі характарызуецца беларускі слоўны націск?

  4. Калі ў слове паяўляецца пабочны націск? Што такое лагічны націск?

  5. Назавіце асаблівасці акцэнтуацыі службовых слоў у беларускай мове.



Частка 3. Арфаграфія.

Прынцыпы беларускага правапісу


3.1. Паняцце пра арфаграфію. Прынцыпы арфаграфіі

3.2. Сістэматызацыя правілаў паводле фанетычнага прынцыпу

3.3. Сістэматызацыя правілаў паводле марфалагічнага прынцыпу

3.4. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары


3.1.Тэрмін “арфаграфія” абазначае сукупнасць агульнапрынятых, абавязковых для ўсіх носьбітаў мовы правілаў, што рэгулююць напісанне слоў.

У арфаграфіі можна вылучыць некалькі адносна самастойных частак (раздзелаў): 1) літарнае абазначэнне гукавога складу слоў; 2) напісанне слоў разам, асобна, праз злучок; 3) ужыванне вялікай літары; 4) правілы пераносу слоў; 5) графічнае скарачэнне слоў. Першы раздзел арфаграфіі – асноўны, цэнтральны.

Арфаграма – правільнае (адпаведнае правілам, традыцыі) напісанне, што выбіраецца з шэрага магчымых.

Апорныя напісанні – напісанні, што не патрабуюць прымянення арфаграфічных правілаў, г.зн. адпавядаюць правілам графікі, абапіраюцца на слых.

Традыцыйныя напісанні – напісанні, што перадаюцца па традыцыі, правапіс якіх трэба запомніць.

Дыферэнцыраваныя напісанні – напісанні, што служаць для адрознення слоў. Так, сэнсавая дыферэнцыяцыя слоў перадаецца напісаннем малой і вялікай літары ў словах-амонімах – агульных і ўласных назоўніках: галіна – Галіна.

Прынцып арфаграфіі – вызначальная, асноўная ідэя, заканамернасць, паводле якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Асноўнымі прынцыпамі арфаграфіі, на якіх грунтуецца перадача літарамі гукавога складу, з’яўляюцца фанетычны і марфалагічны (фанематычны).


3.2 Фанетычны прынцып выкарыстоўваецца ў беларускай арфаграфіі найперш для перадачы на пісьме ненаціскных галосных. Гэтаму прынцыпу падпарадкоўваецца і напісанне некаторых спалучэнняў зычных.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы: правапіс галосных а, о, э; е, ё, я; правапіс прыставак на з- (раз-, уз-, без- / бяз-, цераз-); правапіс ы, і, й пасля прыставак; правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах; правапіс галосных у складаных словах; правапіс падоўжаных зычных у становішы паміж галосным; напісанне літар дз, ц замест [д], [т] перад галоснымі е, ё, ю, я, і, а таксама мяккімі [в’], [м’]; правапіс прыстаўных галосных і зычных; правапіс ў (нескладовага); правапіс спалучэнняў сл, зн, сн, рн, нц, рц на месцы этымалагічных [стл], [здн], [стн], [рдц], [лнц] [рдн]; правапіс ц на месцы спалучэнняў [тс], [цс], [чс], [кс]; правапіс с на месцы спалучэнняў [жс], [шс], [хс], [гс]; правапіс чч на месцы суфіксальнага [цк] перад -ін- (-ын-) у словах тыпу Полаччына, Случчына (Але: Навагрудчына). Нагадаем некаторыя з іх.


3.3. На марфалагічным (фанематычным) прынцыпе ў беларускай мове грунтуецца пераважна правапіс зычных. Асноўны спосаб праверкі напісання – падбор такога становішча, якое для гука, што трэба абазначыць на пісьме, будзе моцным (апорнае напісанне).

На марфалагічным прынцыпе напісання заснаваны наступныя правілы: правапіс звонкіх зычных на канцы слова, звонкіх перад глухімі і глухіх перад звонкімі, шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі; правапіс прыставак аб-, над-, пад-, перад-; правапіс зычных на стыку кораня і прыстаўкі, кораня і суфікса; правапіс цвёрдых – мяккіх зычных; правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не; напісанне ў прыметніках двух н (каранёвага і суфіксальнага).


Пытанні для самакантролю


1. Што вывучае арфаграфія? З якіх раздзелаў яна складаецца?

2. Што такое “арфаграма”, “апорнае напісанне”, “прынцып арфаграфіі”?

3. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы правапісу на ім заснаваны?

4. У чым сутнасць фанематычнага прынцыпу? Якія правілы беларускай арфаграфіі яму адпавядаюць?

5. Што такое традыцыйнае і дыферэнцыраванае напісанні? Якія правілы грунтуюцца на гэтых напісаннях?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconМетадычныя ўказанні для падрыхтоўкі для ўваходнага камп’ютарнага тэсціравання па методыцы выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання для спецыальнасці
Тэма Методыка вывучэння фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння І арфаграфіі. Паўтарэнне пройдзенага па роднай мове

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай...

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Гісторыя Беларусі у кантэксце цывілізацыйнага І рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconГ. Ціванова, Мінск, бду формы назоўнікаў у беларускіх тэкстах XVIII стагоддзя
Комплексны разгляд асобных перыядаў існавання беларускай мовы зацямняе ўяўленне пра гістарычныя змены мовы ў цэлым. Аднак бясспрэчная...

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconБеларуская мова (прафесійная лексіка)" для студэнтаў 1-га курса факультэта гісторыі І сацыялогіі спец. 1 – 230105 "Сацыялогія"
Фанетычная, марфалагічная І сінтаксічная спецыфіка беларускай мовы ў параўнанні з рускай

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconФанетыка І арфаэпія
Выпішыце па групах словы, дзе літары е, ё, ю, я, І абазначаюць: 1 галосны гук І мяккасць папярэдняга зычнага; 2 два гукі

Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы iconПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка