Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета




НазваЗваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета
Дата канвертавання07.02.2013
Памер25.38 Kb.
ТыпДокументы
Зваротак - гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета. 2. Зямля ж тут, братцы, залатая. Зваротак можа быць развітым: 1. Цёплы дожджык, пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні. 2. Добры дзень, аснежныя прасторы! 3. Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей...

Зваротак на пісьме незалежна ад месца ў сказе выдзяляецца з двух бакоў, пры гэтым трэба памятаць:

Правіла

Прыклады

Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца членамі сказа на часткі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі

/. Не сумуй па мне, старая, будзь здарова, маці. 2. Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны.

Выклічнікі ой, эх, ах і пад. аддзяляюцца ад зваротка коскай

1. Ой, дарога ж ты наша, ты найлепшая ў свеце. 2. Эх, сябры, як жа я рад сустрэчы! 3. Эге ж, хлопча, у тым справа, што не роўны людзі ў свеце.

Калі побач са звароткам стаіць займеннік ты (вы), коскамі выдзяляецца толькі зваротак

І.Ой ты, мора, люблю твае сваволле. 2. Вы, дзядзечка, шапку забыліся! 3. Дзе вы, майго юнацтва вёсны, якою рэчанькай сплылі?

Часціца о ад зваротка коскай звычайна не аддзяляецца

I. О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю. 2. 0 гай праменны, табе паклон за хараство пачуццяў весніх...

Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік, а далей сказ пішацца з вялікай літары

Бацькаўшчына! Ніколі не здасца чэрствым твой хлеб і ніколі не будзе скупою твая рука.


Практыкаванне. Прачытайце сказы, назавіце звароткі, растлумачце знакі прыпынку. Пракаменціруйце напісанне д-дз, т-ц.

1. Навучы ты, сасна векавая, як пакуты мае перажыць. 2. Я так і ведаў, шаноўныя дзядзькі, што вы дапаможаце нам. 3. Эх, браце Якаў, няма прасвету... 4. О добры час дзянькоў прыгожых! 5. Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета! 6. Чаму ж птушак не чуваць, людцы дарагія? 7. Спі, маці-зямля, пасля дзённай зморы. 8. Чаму ж, вецер, думкі злыя ты ў душу маю нагнаў? 9. Красуй на векі вечныя, Палеская зямля, свяціце, незгасальныя зоры! 10. Дзе ты, цёплае лета, сонцам яркім сагрэта? 11. Не шумі ты, лес высокі, нудных песень не спявай. 12. Не плач і не бядуй, стары. 13. Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! 14. Мама, матуля наша родная, шкадуем мы цябе. Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды на агародзе? 15. Мама! Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць. Даражэй за цябе, родная мая, няма нікога на ўсёй зямлі.


Практыкаванне. Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку. Назавіце звароткі. Растлумачце правапіс у-ў.

1. Праз цябе дзявочая краса слёзы коцяцца як буйная раса. 2. Бліскаеш ты маланка-бліскаўка скрозь усё неба. 3. Як у люстэрка глядзішся ты ў прыроду чалавек і бярэш ад яе і душэўнасць і ласку і мудрасць. 4. І вось я прыйшоў да цябе развітацца мой кут незабыўны мой горад прыветны. 5. Сонечным і белым нібы залітым сырадоем здаваўся ты горад у тое ранне. 6. Люты ой люты ці добра ногі абуты? 7. Ты не згаснеш ясная зараначка ты яшчэ асвеціш родны край! 8. Прыходзьце даражэнькія мае часцей... 9. Бор шумны бор грозны гамонкай сяброўскай сягоння ты ўзняўся да самых аблок. 10. О журавы ляціце сваёй дарогай вясёлай і шумнай бы крыгаход! 11. Бывай Прыпяць бывай рака-працаўніца рака-чараўніца! 12. Не бядуйце хлопцы другім разам прыходзьце. 13. Яначка ўставай сыночак ужо сонца ўсходзіць! 14. Ідзі ў чыстае ты поле градавая хмара. 15. Дапамажы мне добры чалавек выбрацца адсюль.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconПадагульненне па тэме "Зваротак" (5 клас)
Слова ці спалучэнне слоў, што абазначае асобу ці прадмет, да якога звяртаюцца з размовай

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconА. Якое з значэнняу словазлучэння з’яуляецца няправiльным?
Словазлучэнне – гэта спалучэнне двух цi больш самастойных слоу, звязанных па сэнсу I граматычна

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconКанцэрн Беллегпрам уа "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова" Метадычная распрацоўка класнай гадзіны, прысвечанай Дню Маці
Мама” – гэта першае слова, якое з любоўю І ўсмешкай вымаўляе дзіця! Мама гэта тое слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета icon83-гадовая Фёкла Шчучка ня быда ў сваёй роднай вёсцы Колкі ўжо болей да 40 дагоў. Не была й ужо ніколі не пабывае. Паселішча таго даўно няма на зямлі. Цяпер
Колкі ўжо болей да 40 дагоў. Не была й ужо ніколі не пабывае. Паселішча таго даўно няма на зямлі. Цяпер родныя Фёкле мясьціны гэта...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconСям’я – гэта школа любові І творчасці
Сям’я Кожнаму чалавеку на зямлі гэта слова вельмі дарагое. Шчаслівае тое дзіця, якое вырасла ў сям’і, дзе ёсць згода, шчыруюць любоў,...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconСёння ў нас самы незвычайны дзень у нашым самым звычайным жыцці
Банкет – гэта пір, стол, сталаванне, званы абед, вячэра, гэта значыць застолле, у час якога адзначаюць якое-небудзь свята або чый-небудзь...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconПа сцяжынках роднай Свіслаччыны
Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Гэта І родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, І прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі....

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconСтруктурныя прынцыпы альтэрнатыўнага нацыятварэньня
Дзеля таго, каб пазьбегнуць схаванай ідэалягічнай індактрынацыі, важна карэктна вызначыць сэнс таго калектыўнага “мы, беларусы”,...

Зваротак гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета iconА ўжо І пяцьдесят прайшло
Пятрусь Броўка здзіўляў усіх аматараў І даследчыкаў паэзіі натуральнасцю таленту І шматгранным багаццем асобы. Як сейбіт да зерня....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка