"Сялянцы" Дуніна-Марцінкевіча 155 год




Назва"Сялянцы" Дуніна-Марцінкевіча 155 год
Дата канвертавання02.11.2012
Памер24.96 Kb.
ТыпДокументы
“Сялянцы” Дуніна-Марцінкевіча – 155 год


155 гадоў таму ў гэты самы дзень 9 лютага 1852 году у Менску ў гарадзкім тэатры адбыўся першы паказ спэктакля паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”. З гэтай падзеі пачынае свой адлік гісторыя беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Расказвае Вячаслаў Ракіцкі.


І надрукаваць, і паставіць п’есу “Сялянка” (другая яе назва – “Ідылія”) было ня проста. Перадусім, з гледзішча мовы, бо бальшыня пэрсанажаў твору ўпершыню загаварылі па-беларуску (ці, як тады казалі, па-мужыцку) паны ж гаварылі звыклаю польскаю мовай. І “каб не пашыралася беларуская нацыянальная зараза” наклад кнігі быў абмежаваны. А ад публікацыі да пастаноўкі прайшло яшчэ цэлых 6 гадоў. Дуніну-Марцінкевічу трэба было стварыць трупу, якая магла б сыграць і па-беларуску, і па-польску, а таксама магла адначасна быць пераканаўчай і ў драматычных, і ў оперных, і балетных сцэнах. У склад трупы ўвайшлі болей як 20 чалавек, сярод іх і сам Дунін-Марцінеквіч і дзьве ягоныя дачкі. Хор быў падрыхтаваны зь сялянаў Люцынкі, а музыку напісалі Станіслаў Манюшка і Канстанцін Кржыжаноўскі.


Да прэм’еры была замоўлена адмысловая афіша, якая зьявілася першай тэатральнай абвесткай на беларускай мове. У той дзень, на які была прызначана прэм’ера – 9 лютага 1852 году – прыйшоў загад аб забароне спэктакляў на “простонародном языке”. Але паколькі мясцовыя ўлады раней далі дазвол на пастаноўку, то спэктакаль усё ж адбыўся, а чуткі пра забарону яшчэ болей падагрэлі інтарэс публікі. Заля была перапоўненая, спэктакль меў неверагодны посьпех... Асаблівае захапленьне выклікала выкананьне ролі Навума Прыгаворкі самім Дуніным-Марцінкевічам, а таксама масавыя і опэрныя сцэны.


Далейшы лёс спэктакля склаўся драматычна. Забарона даваць паказы на “простанароднай мове” дзейнічала, і спэктакль трупа паказвала нелегальна ў прыватных кватэрах ці дамах у Менску, Бабруйску, Слуцку, Глуску аж да 1855 году.


Вось так пачалася гісторыя беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва.


І праз крыху болей як 130 гадоў тыя падзеі набылі свой нечаканы працяг. Зноў жа і радасны, і драматычны.


Спачатку – пра драматычны. У пасьлядоўнай працы разбурэньня гістарычнага цэнтру Менску у 1986годзе дайшла чарга і да гістарычнага будынку гарадзкога тэатру. Тады ўпершыню беларуская моладзь (пераважна гадаванцы мастацкай вучэльні імя Аляксея Глебава) з транспарантам “Руйнуюць помнік беларускай культуры” выйшла абараняць тэатр. Але не дапамагло. Будынак зруйнавалі, а моладзь (болей за дзесяць чалавек) жорстка зьбілі й кінулі ў пастарунак. А яшчэ праз 20 гадоў на месцы будынку, дзе пачалася гісторыя нацыянальнага тэатру, збудавалі новы гатэль.


А радасным працягам тых 155-гадовай даўніны падзеяў стала пастаноўка ў 1993 годзе на сцэне Тэатра імя Янкі Купалы ўжо сьпісанай тэатразнаўцамі ў архіў п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”. Спэктакль пад назовам “Ідылія” ў пастаноўцы рэжысэра Мікалая Пінігіна і сцэнографа Зіновія Марголіна вызначыўся вострай сучаснай мастацкай формай і ва ўмовах адраджэньня цікавасьці да беларускай мовы і культуры меў вельмі актуальнае гучаньне. Пастаноўка захоўваецца ў рэпэртуары аж да сёньня, хоць і згубіла сваю першапачатковую мастацкую вартасьць. Прычынаю актор Віктар Манаеў называе няўмольны час і незацікаўленасьць тэатру ў аднаўленьні пастаноўкі...


(Манаеў) “Гэта ўжо зусім ня тая “Ідылія”, якая была. Пайшлі з жыцьця першыя выканаўцы роляў – Юры Авер’янаў, Анатоль Луцэвіч, Ліля Давідовіч. Іншы артыст іграе галоўную ролю Караля Лятальскага. Спэктакль быў пастаўлены для Віталя Рэдзькі і Зоі Белахвосьцік. Рэдзька не працуе ў тэатры амаль ужо 6 гадоў. А рэжысэр, які паставіў спэктакаль працуе ў Пецярбурзе”.


Выступ. (Мадэратар чытае на музыцы (яна дасланая).

Гэта быў матар’ял Вячаслава Ракіцкага. І вы працягваеце слухаць Танец прыгажунь са спэктакля “Ідылія” ў Тэатры імя Янкі Купалы. Кампазытар – Уладзімер Кур’ян.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год icon21. 09. 2008 №1/PryvSkarha Менскі гарадзкі суд, Вул. Дуніна-Марцінкевіча 1/3
Жодзіна, Менскай вобласьці; (прэтынэнт у склад авк №66, кандыдатура якога з парушэньнем вк рб не разглядалася на паседжаньні Менаблвыканкаму...

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconПра які літаратурны напрамак, які прыйшоў на змену класіцызму, ідзе гутарка ?
Рознаўзроўневыя заданні па тэме “ Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Камедыя “Пінская шляхта.”

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconУрок першы. "Здароўя шмат аддаў я гэтавй працы…" (жыццёвы І творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
Закладзеныя светапоглядныя асновы дапамогуць у далейшым кожнаму вучню аналізаваць пэўную жыццёвую сітуацыю І знаходзіць правільныя...

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconЭ. багдановіч, кандыдат філалагічных навук
Беларускамоўныя творы Дуніна-Марцінкевіча па колькасці І мастацкіх вартасцях перавышаюць усё, што пісалі да яго папярэднікі І сучаснікі....

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconЛія Кісялёва Фабрыка мрояў Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч адрасаваў сваю беларускамоўную творчасць абсалютна канкрэтнаму «чытацкаму слою» — сялянам І «беднай літоўскай...

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconИзменения в технической части аукциона №05-А/2011 (155-06-2010)
В связи с технической ошибкой вносятся изменения в техническую часть по лоту №3 аукциона №05-А/2011 (155-06-2010)

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconТурецкая жандармерия изъяла 155 кг героина в провинции Конья
Как сообщает информационное агентство Anadolu Ajansi 14. 11. 2009 г турецкая жандармерия изъяла 155 кг героина из автомобиля в провинции...

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconПресс релиз Группа компаний aes в Казахстане информирует о результатах деятельности за 2007 г
Группа компаний aes в Казахстане сообщает об увеличении объемов выработки электрической и тепловой энергии за 2007 год по сравнению...

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconПринятие законодательства на основе типовых законов
Армении (2006 год), Бангладеш (2001 год), Бахрейне (1994 год), Беларуси (1999 год), Болгарии (2002

\"Сялянцы\" Дуніна-Марцінкевіча 155 год iconЗакон республики таджикистан
Ахбори Маджлиси Оли Республики Таджикистан, 2001 год, №4, ст. 194; 2006 год, №4, ст. 199; 2007 год, №7, ст. 673; 2008 год, №12, часть...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка