Урок: беларуская літаратура




НазваУрок: беларуская літаратура
Дата канвертавання02.11.2012
Памер73.23 Kb.
ТыпУрок

Czysty konspekt lekcji Centrum Edukacji Obywatelskiej

План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны”.

Падрыхтаваў: настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 катэгорыі ДУА “Магілёўская гарадская гімназія №1” Каласоўскі Ю.У.

Урок: беларуская літаратура

Дата: 28.02.2013 г.

Kлас: 9




Tэма: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны”.




Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні завяршаюць вывучэнне драмы “Раскіданае гняздо”, на аснове ўжо вядомых ім сюжэту, гістарычнага кантэксту напісання драмы разважаюць пра тэму пошукаў маладым пакаленнем шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны, пра актуальнасць і надзённасць п’есы.




Мэты ўрока:

  1. паглыбіць разуменне вучнямі ідэйна-эстэтычнага зместу драмы, выпрацаваць навык бачання рэальнага і філасофскага плана твора;

  2. асэнсаваць адзінства канкрэтна-гістарычнага і агульначалавечнага ў п'есе, выхоўваць любоў і павагу да творчай спадчыны класіка.

Мэты ўрока мовай вучняў:

1. Мы навучымся аналізаваць твор і вызначаць яго ідэю;

2. На аснове ідэі твора мы навучымся вызначаць актуальнасць п’есы, яе надзённасць і каштоўнасць для нас, сённяшніх беларусаў.





НаШтоБуЗУ (на што буду звяртаць увагу):

  1. Наколькі добра вучні разумеюць гістарычны кантэкст напісання драмы “Раскіданае гняздо”;

  2. Наколькі глыбока вучні разумеюць праблему выбару прадстаўнікамі маладога пакалення шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны;

  3. У чым вучні бачаць актуальнасць п’есы “Раскіданае гняздо”?

Ключавыя пытанні да вучняў:

  1. Якімі падзеямі вызначаюцца два першыя дзесяцігодзі ХХ ст. для Беларусі?

  2. Якія якасці чалавечага характару Вы можаце суаднесці з прадстаўнікамі маладога пакалення ў п’есе?

  3. Куды прывядзе шлях пошукаў вызвалення Бацькаўшчыны аднаго з герояў, дапусцім, праз 15 гадоў, калі Беларусь ужо абвесціць незалежнасць?

  4. Чым, на вашую думку, абумоўлена актуальнасць твора?

  5. Што з сённяшняга ўрока Вы возьмеце з сабой у дарогу да будучыні?

Ход урока (метады і заданні):

  1. ВЫЗНАЧЭННЕ МЭТАЎ ЎРОКА

Cёння мы працягваем вывучаць п’есу Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”, але гэтым разам я прапаную Вам урок-роздум па тэме “Пошукі маладым пакаленнем шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны”. Я падрыхтаваў лісты з заданнямі і пытаннямі па тэме ўрока, якія Вы будзеце паступова запаўняць сваімі адказамі на працягу ўрока. Падпішыце лісты і запішыце тэму ўрока. Паколькі ў нас сёння ўрок-роздум, давайце пачнём з такога пытання:

Якія мэты ўрока Вы паставіце перад сабой, прааналізаваўшчы тэму?

Прыкладны адказ: а) прааналізаваць твор, вызначыць яго ідэю; б) вызначыць актуальнасць п’есы, яе надзённасць і каштоўнасць.

Каментар настаўніка: Цяпер нам неабходна прайсці шлях да яе дасягнення. Напэўна, ён не будзе лёгкім і простым для вас, але памятайце, што:

Дарог у свеце вельмі многа,

А ты між іх сваю знайдзі.

Няхай нялёгкая дарога,

А ты ідзі,

А ты ідзі!.. (Пятрусь Броўка) Словы запісаны на дошцы.

Дарэчы, які лацінскі афарызм сугучны гэтым словам?

(Per aspera ad astra/Скрозь церні да зорак)

  1. ПАГЛЫБЛЕННЕ Ў ГІСТАРЫЧНЫ КАНТЭКСТ:

Каб пачаць наш шлях да мэты, яшчэ раз прапаную Вам прачытаць тэму ўрока. Адны з ключавых слоў тут – вызваленне Бацькаўшчыны. Чаму? Каб лепш зразумець сэнс твора, неабходна ведаць гістарычны кантэкст яго стварэння.

Ключавое пытанне №1: Чым адметны пачатак 20 ст. у гісторыі Беларусі? Вучні адказваюць на пытанне вусна і выконваюць тэст па гісторыі “нашаніўскага перыяду”. (В, г, а, б, д). Якімі падзеямі адметная гісторыя Магілёва пачатку ХХ стагоддзя? (Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, праз Магілёў у 1918 г. праходлзіла мяжа паміж Савецкай Расіяй і Германіяй).

  1. ЗНАЁМСТВА З ПРАДСТАЎНІКАМІ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ Ў ДРАМЕ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО”:

Як бачым, Беларусь тады сапраўды знаходзілася на ростанях, на лёсавызначальным этапе свайго існавання. Яшчэ раз паглядзім на тэму ўрока. Чаму пошукі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны ажыццяўляе менавіта маладое пакаленне? Назавіце прадстаўнікоў маладога пакалення ў п’есе, апішыце іх.

Ключавое пытанне №2: Якія якасці чалавечага характару Вы можаце суаднесці з прадстаўнікамі маладога пакалення ў п’есе (назавіце 2-3 якасці, напрыклад, дабрыня, пяшчота і інш.)?

  1. ПРАЦА Ў ГРУПАХ: ПОШУКІ ШЛЯХОЎ ВЫЗВАЛЕННЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ ПРАДСТАЎНІКАМІ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ:

Дзякуй за працу, якія яшчэ словы з тэмы ўрока мы не прааналізавалі? Так, пошукі шляхоў. Успомніце, чым скончылася драма. Чаму Данілка не пайшоў разам з Сымонам, як Зоська?

Ключавое пытанне №3: Куды прывядзе шлях пошукаў вызвалення Бацькаўшчыны аднаго з герояў, дапусцім, праз 15 гадоў, калі Беларусь ужо абвесціць незалежнасць?

Вучні падзяляюцца на тры групы, які працуюць над пошукамі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны героямі.

  1. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЗРОБЛЕНАГА ВУЧНЯМІ І ПАДСУМАВАННЕ:

Адказы прадстаўнікоў груп, каментары і ўдакладненні настаўніка. Усе вучні павінны запісаць найбольш істотнае, на іх думку, пра кожнага з герояў.

Зробім выснову: чаму Купала паказвае на некалькі шляхоў пошукаў будучыні? Чаму навучылі яны Вас? (Прыкладны адказ: “Галоўнае – жыць з любоўю да Бацькаўшчыны, клопатам про яе”; ілюстрацыя - верш “Жыццё даецца…”: Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —

Тварыць! (Анатоль Вярцінскі). Словы запісаны на дошцы.

  1. РАСПОВЕД ПРА ІНСЦЭНІРОЎКІ П’ЕСЫ, РАЗВАЖАННЕ НАД АКТУАЛЬНАСЦЮ ДРАМЫ СЁННЯ.

Я. Купала пісаў: «Я памру, але «Раскіданае гняздо» зойме яшчэ на сцэне свае пачэснае месца і загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе». Ці спраўдзіліся надзеі класіка? Безумоўна. Давайце завочна сходзім у тэатр. Мы паглядзім фотаздымкі з сучасных інсцэніровак твора. (Дэмантрацыя фотаздымкаў на інтэрактыўнай дошцы). І хаця нішто не можа замяніць “жывога” прагляду п’есы, вы пераканаліся, што гэты твор жыве і сёння.

Ключавое пытанне №4: Чым, на вашую думку, абумоўлена актуальнасць твора?

Каб падказаць вам адказ, паглядзіце відэазапіс песні “Малітва” на словы Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”. Чаму я прапанаваў Вам гэтую песню? (Сугучнасць ідэі верша і драмы). Дарэчным да несмяротных слоў пра адданасць радзіме Купалы будзе лацінскі афарызм. Які?

(Vita brevis, patria longa / Жыццё кароткае, радзіма вечная).

  1. Падвядзенне вынікаў ўрока, рэфлексія, дамашняе заданне

Ці лёгка сучаснаму прадстаўніку маладога пакалення не збочыць з дарогі служэння Радзіме? Звернемся да эпіграфа:

Няхай цябе віхор збівае,

Няхай трывожна даль гудзіць,

Няхай сцяжынку замятае,

А ты ідзі,

А ты ідзі!.. (Пятрусь Броўка)

Цяпер трэба падводзіць вынік нашай працы. Звяртаецца ўвага на мэты. Каб я пераканаўся ў тым, што мэты ўрока дасягнуты, адкажыце самастойна на апошняе пытанне.

Ключавое пытанне №5: Што з сённяшняга ўрока Вы возьмеце з сабой у дарогу да будучыні?

Нататкі і дадатковыя практыкаванні:

У пачатку ўрока вучні атрымліваць падрыхтаваныя лісты з пытаннямі і заданнямі, з якімі яны працуюць на працягу ўсяго ўрока. Пасля ўрока вучні здаюць работы настаўніку.



Пытанне

Адказ

1

Якія мэты ўрока Вы паставіце перад сабой, прааналізаваўшчы тэму?




2

Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі:

1906 –

1914 –

1917 –

1918 –

1921 –


Падзеі:

а) Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расійскай імперыі;

б) абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі, падпісанне Брэсцкага міру;

в) заснаванне газеты “Наша ніва”;

г) пачатак І Сусветнай вайны;

д) падпісанне Рыжскай мірнай дамовы, паводле якой Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.

3

Якія якасці чалавечага характару Вы можаце суаднесці з прадстаўнікамі маладога пакалення ў п’есе (назавіце 2-3 якасці, напрыклад, дабрыня, пяшчота і інш.)?

Сымон –


Зоська –


Данілка –


4

Куды прывядзе шлях пошукаў вызвалення Бацькаўшчыны Сымона, Зоську, Данілку, дапусцім, праз 15 гадоў, калі Беларусь, як мы ведаем, ужо стане незалежнай?

Сымон –


Зоська –


Данілка –



5

Чым, на вашую думку, абумоўлена актуальнасць твора?




6

Што з сённяшняга ўрока (якія веды, думкі, пачуцці) Вы возьмеце з сабой у будучыню?







Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:

Звяртаецца ўвага на мэты. Каб настаўнік пераканаўся ў тым, што мэты ўрока дасягнуты, вучні павінны самастойна адказаць на пытанні:

  • Ці лёгка сучаснаму прадстаўніку маладога пакалення не збочыць з дарогі служэння Радзіме?

  • Што з сённяшняга ўрока Вы возьмеце з сабой у дарогу да будучыні?

Дамашняе заданне: напісаць сачыненне-разважанне “Як выбраць свой шлях у будучыню” або “Жыццё даецца…”



Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

  1. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання/В.П. Рагойша і інш. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2011. – 520 с.

  2. Беларускай літаратура, 9 клас: матэрыялы да ўрокаў/У.А. Сенькавец і інш. – Мінск: Аверсэв, 2010. -511 с.

  3. Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных школ з беларускай і рускай мовамі навучання/Укладальнік М.А. Лазарук і інш. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. – 622 с.




Kurs internetowy „Ocenianie kształtujące”


Centrum Edukacji Obywatelskiej


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок: беларуская літаратура iconУрок-мантаж «Радзіма мая дарагая»
...

Урок: беларуская літаратура iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Урок: беларуская літаратура iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Урок: беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Урок: беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Урок: беларуская літаратура iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок: беларуская літаратура iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры
Агульная тэма: Папярэджванне ўстойлівых памылак І цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская...

Урок: беларуская літаратура iconАб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2012/2013 навучальным годзе
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Урок: беларуская літаратура iconПытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры
Канцэптуальныя асновы І нарматыўная прававая база выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура”

Урок: беларуская літаратура icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка