Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю




НазваСёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю
Дата канвертавання02.11.2012
Памер35.34 Kb.
ТыпДокументы
Анатацыя.


Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя – пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю, музейнаму работніку яшчэ раз звярнуцца да гісторыі вайны для правядзення працы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Вялікі выхаваўчы патэнцыял вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны школьнікамі, навучэнцамі каледжаў і студэнтамі вузаў не выклікае сумневу. У айчыннай сістэме выхаваўчай работы існуюць даўнія традыцыі патрыятычнага выхавання на прыкладах Вялікай Айчыннай вайны, але ў сучасных умовах многія з іх састарэлі і страцілі сваю эфектыўнасць.

На наш погляд істотнымі недахопамі грамадзянскага, ваенна–патрыятычнага выхавання з’яўляюцца:

  • залішняя тэарэтызацыя і ідэалагізацыя ў выкладанні гісторыі вайны вучням;

  • тэматычная абмежаванасць (многія тэмы ваеннай гісторыі доўгі час замоўчваліся);

  • састарэлыя савецкія ацэнкі многіх складаных падзеяў вайны;

  • традыцыйныя формы і метады выхаваўчай работы, разлічаныя на пасіўнае ўспрыманне вучнямі інфармацыі;

  • «рытуальнасць» выхаваўчых мерапрыемстваў.

У працэсе пошуку новай мадэлі выхаваўчай работы ў нас узнікла ідэя правесці цыкл дыскусій з вучнямі па некаторых вострых тэмах гісторыі Вялікай Айчынная вайны пад агульнай назвай «Невядомыя старонкі вайны».

У працэсе абмеркавання ідэі былі вызначаны наступныя тэмы для дыскусій:

  • 1939 год: ці быў выбар?

  • Трагичны пачатак вайны. «Навагрудскі кацёл»

  • Навагрудчына пад нямецкай акупацыяй.

  • Беларускія остарбайтэры: здраднікі ці ахвяры?

  • Халакост на Навагрудчыне: невядомыя старонкі.

  • Партызаны: свае і чужыя.

Да ўдзелу ў правядзенні дыскусій былі запрошаны навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва–эканамічнага каледжа, вучні школ горада, выкладчыкі сацыяльна–гуманітарных дысцыплін, музейныя работнікі і ветэраны вайны.

У розных вучэбных групах мы знаходзілі зацікаўленых навучэнцаў, сумесна вызначалі тэму дыскусіі, стваралі творчыя групы, якія шукалі і афармлялі матэрыялы па сваёй тэме. У якасці кансультантаў прызначаліся выкладчыкі каледжа, музейныя работнікі, выхавацелі. Калі вучні адной з груп заканчвалі збор і афармленне сваіх матэрыялаў, яны запрашалі да сябе навучэнцаў з іншых груп і праводзілі з імі абмеркаванне сваёй тэмы. Такім чынам, нам удалося прыцягнуць да абмеркавання складаных момантаў Вялікай Айчыннай вайны значную колькасць навучэнцаў.

Намі былі таксама ўзгоднены галоўныя прынцыпы правядзення дыскусій:

  • актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дыскусій навучэнцаў

  • адсутнасць забароненых тэмаў

  • раўнапраўе пунктаў гледжання

  • адсутнасць прымусу і ўціску на вучняў з боку педагогаў

  • абавязковае выкарыстанне мясцовага гістарычнага матэрыяла

  • прымяненне сучасных электронных сродкаў навучання


Рэкамендацыі па зборы матэрыялаў для правядзення дыскусіі.



Правядзенне дыскусіі прадугледжвае значны аб’ём падрыхтоўчай работы. На наш погляд, лепшым спосабам падрыхтоўкі дыскусіі з’яўляецца метад праектнай дзейнасці. Пачынаючы падрыхтоўку да дыскусіі мэтазгодна правесці агульны сход яе удзельнікаў, на якім:

  • дакладна вызначыць тэму дыскусіі;

  • прызначыць час і месца яе правядзення;

  • скласці план правядзення дыскусіі;

  • акрэсліць кола ўдзельнікаў дыскусіі;

  • стварыць творчыя групы, адказныя за падрыхтоўку матэрыялаў для дыскусіі (тэкставай інфармацыі, фота і відэаінфармацыі);

  • прызначыць кансультантаў з ліку выкладчыкаў для аказання дапамогі ў пошуку і афармленні матэрыялаў дыскусіі;

  • вызначыць неабходныя матэрыяльна–тэхнічныя сродкі (памяшканне, кампутар, праектар, праграмнае забеспячэнне;

Для падрыхтоўкі матэрыялаў для дыскусіі мэтазгодна стварыць творчыя групы, якія будуць даследаваць самыя розныя аспекты гісторыі беларускіх остарбайтэраў: паходжанне тэрміну «остарбайтэр», шляхі, якімі людзі станавіліся остарбайтэрамі, транспарціроўка ў Германію, умовы працы і жыцця ўсходніх рабочых, як на прымусовыя работы траплялі дзеці, рэпатрыяцыя остарбайтэраў на радзіму і іншыя. Знойдзеныя матэрыялы вучні абмяркоўваюць з кансультантамі і афармляюць у выглядзе дакладаў (прэзентацый).

Многа цікавай інфармацыі па дадзенай праблеме можна знайсці ў гістарычнай літаратуры (спіс літаратуры прыкладаецца), на веб-сайтах (гл. Wikipedia.com, Wikimedia.com і інш.). Унікальную інфармацыю, дакументы, фотаздымкі ваеннага перыяду можна знайсці ў мясцовым краязнаўчым музеі.

Асаблівае значэнне мае асабістае знаёмства навучэнцаў з людзьмі, якія былі остарбайтэрамі ў часы вайны. Калі ёсць такая магчымасць, можна арганізаваць сустрэчу вучняў з былымі остарбайтэрамі і запісаць іх успаміны аб прымусовай працы ў Германіі.

Наш вопыт паказвае, што на падрыхтоўку дыскусіі неабодна адвесці прыкладна чатыры тыдні часу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconТэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў
Больш за пяцьдзесят гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але І да гэтага

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconСхема эсэ-роздуму "Мая дапамога ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны" (Дадатак №4)
Праблема: Ці змог бы я дапамагаць падпольшчыкам, партызанам, асобам яўрэйскай нацыянальнасці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі...

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconМіжнародныя адносіны напярэдадні І на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Пытанне 48. Развіццё партызанскага руху І падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconТэма  "Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Тэма“Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ рэспубліканскі конкурс творчых...

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю icon"гэта быў час, які нельга забыць"
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconС п І с удзельнікаў двух І болей войн, якія вярнуліся дамоў І маюць узнагароды за абарону Айчыны ад ворагаў у розныя часы. Горкаўскі сельскі савет вёска Селішча няронскі арсэн Іванавіч
Няронскі арсэн Іванавіч, н у. 1908 г., на савецка-фінляндскім фронце ў 1940 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – падпольшчык з 1941...

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconАктуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай І Вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя Другой сусветнай І Вялікай Айчыннай войнаў
Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Фашызм І нацызм у Еўропе

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconСпіс жыхароў Старадарожскага раёна, вывозімых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мяжу на прымусовыя работы. Горкаўскі сельскі савет вёска Горкі гарбацэнка яўгенія Якаўлеўна
Старадарожскага раёна, вывозімых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мяжу на прымусовыя работы

Сёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю iconОтветы на вопросы по курсу «вов»: Перыядызацыя Другой сусветнай вайны І Вялікай Айчыннай вайны
Первый период (1 сентября 1939 – 21 июня 1941 г.) – захват Германией и ее сателлитами стран Западной Европы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка