Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка " Шануйце ўсё жывое"




НазваТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка " Шануйце ўсё жывое"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер59.99 Kb.
ТыпУрок



Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка “ Шануйце ўсё жывое”


Навучальныя мэты:

  • Фарміраванне навыка арфаэпічна правільнага чытання.

  • Развіццё ўменне арыентавацца ў аб’ёмным тэксце.

  • Удасканальванне ўмення чытаць моўчкі, працаваць у парах.

  • Развіццё вуснай мовы вучняў, узбагачэння слоўнікавага запасу.

  • Ставарэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў,

іх творчых здольнасцей.


Выхаваўчыя мэты:

  • Выхаванне культуры калектыўнай дзейнасці.

  • Фарміраванне жадання вывучаць родную мову, прыроду роднага краю, захоўваць яго прыродныя багацці.



Тып урока: Урок з прымяненнем нестандартных форм работы.


Абсталяванне: Мультымедыйная прэзентацыя, партрэт Ул. Дубоўкі , малюнкі, магнітафон, гербарый, энцыклапедыі.


Ход урока

Дамашняе заданне:

Пачынаем наш урок. Сядайце. Адкрыйце дзённікі, запішыце дамашняе заданне:

Стар. 57-59 чыт, пытанні.

Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы:

Паглядзіце, у вас на партах ляжаць прамавугольнікі белай паперы. Хуценька ўзялі яе і нажнічкі. Успомнілі правілы працы з нажнічкамі (табліца). Выразайце па контуру. Запішыце словы на лістках, якія дапамогуць вам адказаць на пытанне:

  • З чаго складаецца наша мова?

(радасць,сузор’е ,легенды і казкі, калоссе, сонечныя праменьчыкі,гора.пяшчота,мілагучнасць, перазвоны рэк)

Прачытайце, якія словы вы запісалі?

Як назваў Ю.Свірка словы нашай мовы? (ядраныя)

Моўная размінка:

Гукі мовы, роднай ,наскай

Перапоўняць сэрца ласкай

Дык шануй святыя словы

Беларускай звонкай мовы.

Чытаем вочкамі, гучней. А зараз разам чытаем.

Бюро даведак: шанаваць (работа з слоўнікам).

Сёння на ўроку мы будзем не проста ў словы гуляць.

А на мове роднай вучыцца размаўляць.


Праверка дамашняга задання


Работа над вершам Ю. Свіркі

Ці згодзен аўтар з намі, что наша мова складаецца з пералічанных слоў?

Выкажыце галоўную думку верша.

А дзе трэба выслухоўваць словы беларускія? (У народзе ад бабуль і дзядуль)

Вывад: Не забывайце ніколі нашу родную мову!


Дэвіз урока: Беларусы беларускай гутаркай размаўляюць.


А зараз давайце звернемся тварыкамі адзін да аднаго і выкажам пажаданне на беларускай мове.


(Дзеці працуюць у парах)


Я таксама жадаю ўсім нам здароўя, поспехаў у нашых справах.

Я жадаю, каб наш урок прайшоў з карысцю, каб вы даведаліся аб чым- небудзь новым. Магчыма, вам пашанцуе і вы адкрыеце, што-небудзь незвычайнае ў сябе, у сваіх сябрах. Дзеці, а якую птушачку мы з вамі выразалі?

(адказы дзяцей)

Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёным лугам, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстэркамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы.

(Гучыць музыка)


Гульня “Жывы малюнак”


Усталі ўсе. Уявіце, што у вашых руках маленькая бездапаможная птушка. Давайце паслухаем, як яна дыхае. Паслухайце сваё дыханне. Удох - усе робім крок назад. Выдых – крок наперад. Удох – 2 крокі назад. Так не толькі дыхае птушачка, так ясна б’ецца яе маленькае добрае сэрца. Стук – крок уперад. Стук – крок назад, стук – 2 крокі ўперад, стук – 2 крокі назад. Мы ўсе жывыя. Мы ўсе жывыя. Для таго, каб жыць, што нам патрюбна.

( Свежае паветра, чыстая вада, карысная ежа, рух і здароўе).

Так без гэтага мы не можам жыць.

Калі захварэем, мы звяртаемся да ўрача, гэта наша права.

Выцягнулі ручкі далонькамі ўверх.

А цяпер пагрэйце птушачку. Памаленьку па аднаму пальчыку складзіце далонь, схавайце ў яе птушачку. Давайце падыхаем на яе грэючы сваім роўным спакойным дыханнем. Прыкладзіце далоні да сваёй грудзі, аддайце птушачцы дабрыню свайго сэрца і цеплыню.

Раскрыйце далонь, і вы убачыце, што птушачка радасна паляцела, усміхніцеся ей і не сумуйце. Яна яшчэ прыляціць да вас.


Разважанні вучняў

  • Дзеці, а чаму птушачка паляцела? ( Мы падарылі ей пяшчоту, ласку)

  • А чаму мы так зрабілі? ( таму што мы людзі)

Так. Людзі, звяры птушкі падобныя тым, што яны жывыя.

  • А якую бяду можа прынесці чалавек птушачцы? ( заб’е паляўнічы, забруджванне прыроды, самалёт)

  • А што мы павінны рабіць з тым, што нас акружае? (шанаваць, любіць, берагчы)

  • Паглядзіце на дошку.



Знаёмства з пісьменнікам:

Перад вамі запісаны словы. Прачытайце іх. А напісаў гэтыя словы У. Дубоўка. Ён нарадзіўся ў 1900 г, памёр у 1976 годзе.

Нарадзіўся вось у такой хатцы! Хатка знаходзілася ў вёсцы Агароднікі Гомельскай вобласці. З 1915 года жыў у Маскве. Першы верш “Сонца Беларусі” напісаў, калі яму было 25 гадоў. Вельмі любіў прыроду. Помніў народныя парады. І вельмі шмат твораў прысвяціў прыродзе, бо ведаў, што дзеці могуць прынесці бяду, бо не ведаюць, што так рабіць нельга.


Хвілінка адпачынку (пад музыку)


Падрыхтоўка да чытання твора



  • А зараз прачытайце загаловак да твора Дуброўкі ст.57

  • Як вы лічыце, што ўкладаецца ў сэнс слова “жывое”?



Чытанне апавядання “Шануйце ўсё жывое” (настаўнік-вучань) Прачытайце 1 сказ.

Раскрыйце сэнс выразу “як толькі я сябе помню”( з самага маленцтва, з дзяцінства)

Слоўнікавая работа


Звернемся ў бюро даведак.

Чытаем

Шанаваць-берагчы

Нацянькі- самы кароткі шлях

Зёлкі- лекавая трава

Кій- палка.


Аналіз твора


Самастойна чытаем твор і знаходзім адказ на пытанне: да чаго прывучалі дарослыя?

(чытанне: Столь-вочкі)


Тэатр-экспромт. (вучаніца, пераапранутая ў бабульку).

Да нас завітала бабулька. Яна пайшла ў лясок, назбірала зёлак. А якіх знайдзіце і прачытайце.


Дыдактычная гульня “Жылі-былі зёлкі”


Крыжаванка


Бабулька назбірала зёлак і заварыла чай. Ціхенька падыдзіце да бабулі і паспрабуйце лекавага чая.

Смачна? У лістападзе ў нас няма пропускаў па прычыне- хвароба.


Рэклама


А дапамог нам у гэтым лекавы чай, які амаль кожны дзень мы п’ём у школьнай сталовай.


Работа з гербарыем.


Хутка на ўроку “Чалавек і свет” мы больш падрабязна пазнаёмімся з лекавымі раслінамі. А зараз разгледце расліны, якія ляжаць у вас на партах. Зачытаем іх назвы.


Рэклама энцыклапедыі. “Мір раслін”


Фізкультхвілінка : імітацыя рухаў


Уявіце, ідзе снег.Вецер гойдае расліны.Скачам цераз гурбы снегу. Бяром лапаты ,чысцім снег. Развітваемся з апошнім днем восені.

Дзеці,уявіце, што вы кветачкі,дрэўцы, травінкі. Вас топчуць, рвуць. Што вы адчуваеце?


Актуалізацыя ведаў вучняў


Чаму мы павінны навучыцца, чытаючы твор У. Дубоўкі?

(разумець пачуцці людзей,прыроды; вучыцца слухаць думкі другіх, вучыцца думаць, рабіць аналіз)


Тэатр экспромт.


Вучаніца выбягае, збірае кветкі. Задае пытанне вучням:

Ці можна мне рваць кветачкі? (парады дзяцей)


Выбарачнае чытанне

Знайдзіце 2 абзац 1 сказ. Зачытайце.

Як вы разумееце “Расло ў мяне замілаванне да прыроды?”


Работа з тлумачальным слоўнікам: замілаванне.


Складанне з паперы: арыгамі.

Вазьміце прамавугольнік, складзіце гармонік, зрабіце галоўку, дзюбку. (дзеці робяць птушку)

Наша птушачка вярнулася да нас і просіць усім напомніць і сабе таксама правілы паводзін у прыродзе.


Складанне памяткі:

  • Не рві расліны.

  • Не тапчы кветкі.

  • Не забівай звяроў.

  • Не ламай галінкі.

  • Не плюй на зямлю.

  • Не кідай смецце.



Падвядзенне вынікаў урока


Чым вас сёння ўзбагаціў урок?

З якім настроем закончым яго?


Рэфлексія.


Вам трэба скласці сказ, якім мы закончым урок.


Корань, як у слове беражок.

Прыстаўка, як у слове ўзляцела.

Канчатак, як у слове сучком.

Корань, як у слове родны.

Прыстаўка, як у слове прыехаў.

Канчатак, як у слове сябру.


Вывад урока:

Зберажом прыроду!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці І творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі
Беларусі І не толькі Беларусі”,,,узвышша сучаснага беларускага мастацкага слова І паэзіі”,,,ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconА. Бельскі Уладзімір Дубоўка пясняр кахання
А. Мень). Менавіта песняром ка­хання, сэрца якога разнасцежана, адкрыта свету, І бачыцца Ула­дзімір Дубоўка (1900—1976), які ўвайшоў...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconУладзімір Дубоўка

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconУладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца…

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconДубоўка Уладзімір Мікалаевіч
Прарок Майсей не даводзіўся мне раднёй ні па бацькавай, ні па матчынай лініі, але адна акалічнасць, пра якую пойдзе гутарка зараз,...

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Тэма ўрока: Уладзімір Дубоўка \" Шануйце ўсё жывое\" iconЦётка. «Шануйце роднае слова»
«Шануйце роднае слова», вызначыць галоўную праблему артыкула, падкрэсліць яе актуальнасць І ў сучасным грамадстве; дапамагчы вучням...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка