Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"




НазваУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
Дата канвертавання02.11.2012
Памер187.58 Kb.
ТыпДокументы


Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама


Установа адукацыі “Бабруйскае дзяржаўнае ПТВ № 95 нафтахіміі

імя А.І. Чарныша”


Шляхамі Напалеона Орды

Метадычная распрацоўка ўрока - падарожжа


Евянкова Алена Іванаўна,

выкладчык гісторыі

вышэйшай катэгорыі

пашпарт серыi КВ№0058430

выданы Першамайскiм РАУС

г. Бабруйска


т.43-14-75


2011 год

Евянкова Алена Іванаўна нарадзілася ў 1942 годзе у Бабруйску.

У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

У 1991 годзе атрымала вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю

З 1998 года – выкладчык гісторыі БДПТВ № 95 нафтахіміі

імя А.І. Чарныша


Прапаноўваемы вопыт работы ўяўляе сабой метадычную распрацоўку ўрока – падарожжа “Шляхамі Напалеона Орды”, праведзенага 4.12.2006 года ў групе 502 у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўпраўлення адукацыі Магілеўскага аблвыканкама па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларусскага мастака і музыканта Напалеона Орды.

У выніку даследчай дзейнасці вучняў і выкладчыка сабраны вялікі дыдактычны матэрыял аб жыцці і творчасці Напалеона Орды: літаграфіі яго малюнкаў, адлюстраванне ў прэсе знамянальнай даты; складзены тэсты і віктарына па тэме ўрока.

Усе гэта робіць работу каштоўнай для выкарыстання пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Н. Орды


Рэцэнзія

4 снежня 2006 года ў группе 502 (другі курс) па спецыяльнасці КВПіА выкладчыцай гісторыі Евянковай А.І. быў праведзены ўрок – падарожжа “Шляхамі Напалеона Орды”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака і музыканта Напалеона Орды.

У метадычнай літаратуры аналагаў такога ўрока, ці нават пазакласнага мерапрыемства наогул няма. Таму яго адметнасць заключаецца ў тым, што амаль на працягу года вялася карпатлівая праца па збору розных матэрыялаў для ўрока. У падрыхтоўцы была задзейнічана вялікая колькасць вучняў як групы 502, так і іншых груп другога курса, якія праводзілі самастойны пошук. Такім чынам змест урока з’явіўся не проста крыніцай ведаў, а і сродкам арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Выкладчыцай былі выпрацаваны ўласныя падыходы да раскрыцця тэмы і мэтаў урока, распрацавана тэхналогія правядзення ўрока - падарожжа.

Каштоўнасць урока яшчэ і ў тым, што шырока прымяняліся міжпрадметныя сувязі з такімі прадметамі, як гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, а таксама з рознымі напрамкамі мастацтва: музыкай, жывапісам, архітэктурай.

Важна і тое, што многія вучні раскрылі свой інтэлектуальны патэнцыял, паказалі, на што яны здольны, значна павысілася і самаадзнака некаторых з іх.

Хацелася б выказаць спадзяванне, што знаёмства настаўнікаў з прадстаўленымі матэрыяламі будзе карысным пры падрыхтоўцы ўрокаў, а таксама пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды.


Анатацыя


11 лютага 2007 года спаўняецца 200 год з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака і музыканта Напалеона Орды.

Метадычная распрацоўка “Шляхамі Напалеона Орды” уяўляе канспект урока – падарожжа, праведзенага Евянковай А.І. у снежні 2006 года і складаецца з сцэнарыя ўрока, вялікага дадатковага нагляднага і метадычнага матэрыялаў.

Рэкамендуецца як дапаможнік пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Н. Орды.


ЗМЕСТ




Рэцэнзія

3



Анатацыя

4



Змест

5



Уводзіны

6



Тэма

8



План урока

9



Ход урока

10



Падвядзенне вынікаў урока

21



Заключэнне

22



Літаратура

23



Дадаткі

24



Уводзіны


Сабраны матэрыял для правядзення ўрока-падарожжа “Шляхамі Напалеона Орды” з’яўляецца вынікам вялікай даследчай і творчай працы вучняў і выкладчыцы і часткай той сістэмнай работы, што праводзіцца ва ўстанове адукацыі па выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці вучняў. Яна распачалася яшчэ ў 2005 пасля атрымання рэкамендацый упраўлення адукацыі Магілеўскага аблвыканкама ад 18.08.2005 года “Аб мерапрыемствах па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака і музыканта Н. Орды”.

Члены гуртка “Спадчына” (кіраўнік Евянкова А.І.) атрымалі канкрэтныя заданні па пошуку матэрыялаў, звязаных з жыццем і дзейнасцю Напалеона Орды:

  • першая група – адшукаць адпаведныя матэрыялы ў Інтэрнеце;

  • другая група – адшукаць партрэт Н. Орды, а таксама літаграфіі яго малюнкаў і аформіць выставу;

  • трэцяя група – вывучыць і начарціць схему – маршрут жыццевых і творчых шляхоў Н. Орды;

  • чацвёртая група – адшукаць выказванні гісторыкаў, дзеячаў культуры і літаратуры аб творчасці Н. Орды, падрыхтаваць плакаты з гэтымі выказваннямі;

  • пятая група – падрыхтаваць музыкальнае суправаджэнне ўрока (звязацца з музычнымі школамі, вынайсці музычныя творы Н.Орды, або музычныя творы кампазітараў - сучаснікаў)

  • шостая група – адсочваць публікацыі ў сродках масавай інфармацыі па заданай тэме;

  • сёмая група – рэдкалегія - рыхтавала надпісы да малюнкаў, таблічкі для экспертных груп і г.д.

Накоплены матэрыял вывучаўся і неаднаразова абмяркоўваўся вучнямі і выкладчыцай на пасяджэннях гуртка “Спадчына”. Потым ён быў сістэматызаваны, была абрана форма правядзення ўрока, сфармуляваны мэты, прадумана метадычнае забеспячэнне ўрока, распрацаваны тэсты і віктарына для праверкі ведаў вучняў, вышуканы алгарытм рэфлексіі, складзены слоўнік гістарычных тэрмінаў, якія датычыліся архітэктурных стыляў, падрыхтавана інтэрв’ю.


Тэма: Урок-падарожжа “Шляхамі Напалеона Орды”.


Мэты:

  1. Пазнаёміць навучэнцаў з жыццём і дзейнасцю, творчай спадчынай Н. Орды; раскрыць гістарычнае значэнне яго дасягненняў.




  1. Развіваць навыкі самастойнай работы вучняў, іх даследчай дзейнасці.




  1. Садзейнічаць фарміраванню нацыянальная самасвядомасці, пачуцця гонару за сваю Радзіму, яе гісторыю, павагі да нашых славутых землякоў.


Метадычная мэта:

распрацаваць методыку правядзення ўрока- падарожжа.


Тып урока – урок-падарожжа.


Забеспячэнне ўрока:

  1. Выстава малюнкаў (літаграфій) Н. Орды.

  2. Схема-маршрут завочнай экскурсіі, звязанай з жыццём і дзейнасцю Напалеона Орды.

  3. Камплект тэстаў (рознаўзроўневых заданняў) па тэме.

  4. Плакат “Мастацкая спадчына Н. Орды ўяўляе сабой абагульнены вобраз Радзімы, ілюстраваную энцыклапедыю матэрыяльнай культуры”.А.М. Кулагін

  5. Магнітафон.

  6. Палітычная карта свету, карта Беларусі

  7. Камплект для правядзення рэфлексіі.

Эпіграф урока:


Без мінулага не будзе

сучаснага і будучага.

У. Караткевіч.


План урока.


  1. Актуалізацыя ведаў вучняў

  2. Уступнае слова выкладчыка (агучванне тэмы ўрока, мэтаў, формаў правядзення, задач вучняў на ўроку і іх рэалізацыі)

  3. “Шляхамі Напалеона Орды” (выступленні вучняў)

      • Дзяцінства, вучоба, удзел у паўстанні 1830 – 1831 гг.

      • Эміграцыя

      • Падарожжа па краінах Еўропы

      • Музычная спадчына

      • Мастацкая спадчына

      • Інтэрв’ю

4. Абагульненне. Значэнне дзейнасці Н. Орды

5. Работа з тэстамі

6. Рэфлексія

7. Ацэнка работы вучняў

8. Заданне на дом


Актуалізація ведаў вучняў


Выкладчык. Што такое культура?

Вучань. Дасягненні людзей у выніку іх матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці.

Выкладчык. Назавіце прозвішчы дзесяці самых выдатных, на ваш погляд, дзеячаў беларускай культуры.

1 вучань. Еўфрасіння Полацкая - асветніца ХІІ ст.

2 вучань. Францішак Скарына - прешадрукар, асветнік, патрыёт, ХVI ст.

3 вучань. Леў Сапега – скаладальнік Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588 год) – самага дасканалага зборніка законаў у Еўропе

4 вучань. Сімяон Полацкі – паэт, першы прафесійны расійскі пісьменнік, заснавальнік расійскага тэтра, выхавальнік цара Пятра І, ХVII ст.

5 вучань. Ілля Капіевіч – стваральнік новага грамадзянскага шрыфту, выдаў першы ў Расіі каляндар, першую ў Расіі карту зорнага неба.

6 вучань. Міхал Клеафас Агінскі – удзельнік паўстання 1794 года, аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”

7 вучань. Браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы – заснавальнікі першага ў Беларусі музея старажытнасцей.

8 вучань. Ігнат Дамейка – нацыянальны герой Чылі.

9 вучань. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – наш зямляк – першы класік новай беларускай літаратуры.

10 вучань. Янка Купала – стваральнік класічнага нацыянальнага эпасу.

11 вучань. Язэп Драздовіч – беларускі “Леанарда да Вінчы”.


Уступнае слова выкладчыка


Сення мы ўзбагацім свае веды знаемствам з яшчэ адным выдатным дзеячам беларускай культуры: цудоўным музыкантам, кампазітарам, мастаком, педагогам ХІХ стагоддзя Напалеонам Ордай.

Эпіграфам нашага ўроку з’яўляюцца словы славутага беларуса

У. Караткеіча “Без мінулага не будзе сучаснага і будучага.

Урок адбудзецца ў форме падарожжа па жыццевых шляхах Напалеона Орды. Вы павінны як мага больш даведацца аб гэтым чалавеку, ацаніць яго ўклад у развіцце музыкі, мастацтва, наогул, у культуру. Хацелася б, каб гэты ўрок садзейнічаў развіццю вашай нацыянальнай самасвядомасці. Адчуйце гонар за сваю радзіму, яе гісторыю і павагу да нашых славутых землякоў.

Па ходу ўрока вы павінны будзеце выканаць шэраг заданняў: адказаць на пытанні тэсту і віктарыны па тэме ўрока (на стале перад кожным вучнем знаходзяцца камплект з тэста, віктарыны, слоўніка архітэктурных тэрмінаў).

У нас ёсць экспертная группа, якая будзе адказваць на вашы пытанні, па меры іх ўзнікнення. Акрамя таго, яны раскажуць шмат цікавага непасрэдна па тэме нашага ўрока. У склад экспертнай групы ўваходзяць: “біёграфы”, “археолаг”, “музыказнаўцы”, “мастацтвазнаўцы”, а таксама “гід”.


Шляхамі Напалеона Орды

Уявім сабе, што наш аўтобус адпраўляецца з Бабруйска ў Брэсцкую вобласць, Іванаўскі раён, веску Варацэвічы. Пакуль мы едзем, паслухаем “біеграфаў”, якія раскажуць пра дзяцінства і юнацтва Н. Орды

Вучань М.Т.

Хлопчык рана страціў бацьку. Яму было тады толькі 2 гады, і выхоўвала яго адна маці – Юзафіна – дачка Мацеюша Бутрымовіча, пінскага мечніка і гарадскога суддзі, які ў 1795г. быў паслом ад Пінска на апошні сейм Рэчы Паспалітай. Маці была таленавітай піяністкай, яе здольнасці адзначыў польскі кароль Станіслаў Аўгуст, калі ў 1784г. гасцяваў у маёнтку Бутрымовічаў. Станіслаў Аўгуст быў зачараваны ігрой 9-гадовай Юзэфы на клавікордзе.

Вучань М.М.

Напалеон Орда з 12 гадоў вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Яна знаходзілася пад патранажам Віленскага універсітэта, у які юнак паступіў у 1823г. на фізіка-матэматычны факультэт. Навучанне давалася лёгка, выкладчыкі адзначалі яго выдатныя здольнасці.

Але на 4ым курсе, у 1826г., яго выключылі з універсітэту і хутка арыштавалі за ўдзел у тайнай студэнцкай арганізацыі “Заране”, члены якой марылі аб незалежнасці Рэчы Паспалітай. Такім чынам Напалеон Орда падзяліў лёс з Адамам Міцкевічам, Тамашом Занам, Янам Чачотам, Ігнатам Дамейкам.

Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволення ён вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю адукацыю.

Вучань Ф.І.

Вядома, што Н. Орда служыў салдатам у расійскай коннай гвардыі Літоўскага корпуса, а калі выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830-1831г., ён прымаў самы актыўны ўдзел у ім як стралок 4га палка коннай гвардыі Літоўскага корпуса ў Каралеўстве Польскім.

Пытанне (вучань А.С.)

Я чуў, што Н. Орда быў ушанаваны самай высокай узнагародай Польшчы – Залатым Крыжам. Не ведаеце за што?

Вучань Ф. І.

Так. Ён вызначаецца ў бітве пад Коцкем, дзе праяўляе мужнасць і гераізм, за што атрымлівае вышэйшую ўзнагароду Польшчы – ордэн Залатога Крыжа (“Virturi Militari” – “Воінская доблесць” і чын капітана паўстанцкай арміі.

Гід”

Мы пад’язджаем да в. Варацэвічы Іванаўскага раёна. А вось і сядзіба маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фартыфікатара Міхаіла Орды. Перад намі драўляны дом, пабудаваны ў 2ой палове ХVIII ст. пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам і мансардай пад трохвугольным франтонам; вакол пейзажны парк. (Дэманструецца адпаведны малюнак Н. Орды).

Настаўнік

А цяпер слова – “археолагу”

Вучань М.Ж.

Па архіўным даным мы можам сказаць, што дом пабудаваў бацька Напалеона Орды ў ІІ палавіне XVIIIст. Гэта быў вялікі драўляны будынак з калонамі, які стаяў на падмурку з цэглы.

Лёс дома трагічны: ён быў спалены ў гады 2ой сусветнай вайны; пасля на яго падмурку пабудавалі звычайную драўляную хату; новыя гаспадары нават карысталіся ўцалелым падполам дома. У 80ых гадах хату знеслі і ўтварылі на месцы руінаў звалку.

Пытанне (вучань Ж.П.)

А што-небудзь знайшлі пры раскопках?

Адказ (М.Ж.)

Пакуль удалося толькі часткова аднавіць планіроўку радавога гнязда знакамітага мастака. У час раскопак знойдзены: гліняны, фарфоравы і фаянсавы посуд, прадметы з металу – скобы, цвікі, дзвярныя і аконныя петлі. А пад ніжнім стлеўшым вянцом зруба знайшлі манету – гэта грошы Расійскай імперыі 2ой паловы XVIII стагоддзя. Справа ў тым, што існавала традыцыя – пры будаўніцтве дома на шчасце класці пад першы вянец манетку. Знойдзеная манета можа быць талісманам, які аставіў сваім нашчадкам бацька Напалеона Орды.

Гід”

Але працягнем наша падарожжа па месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Напалеона Орды.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831г. Н.Орда вымушаны эмігрыраваць.

Гучыць славуты паланэз М.К. Агінскага “Развітанне з Радзімай”.

Ён накіроўваецца праз Аўстрыю і Швейцарыю ў Італію, у 1833г. пераязджае ў Парыж.

Ён шмат падарожнічае па Італіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі і Англіі, Шатландыі, Іспаніі, Партугаліі, нават быў у Алжыры.

(Вучань К.А. паказвае гэтыя краіны па карце і схеме).

Настаўнік

Паслухаем пра жыццё Н.Орды ў Парыжы.

Вучань М.Ф.

Парыж у той час быў цэнтрам рэвалюцыйна-дэмакратычнай эміграцыі. Там жылі выдатныя кампазітары, мастакі, пісьменнікі таго часу. Адам Міцкевіч, Анарэ дэ Бальзак і Стэндаль, Ферэнц Ліст, Джаакіна Расіні, Джузеппе Вердзі, Шарль Гуно і Гектар Берліёз, Паліна Віардо і Іван Тургенеў прынялі Н.Орду ў сваё асяроддзе як роўнага.

Ён бясплатна бярэ ўрокі ў выдатнага кампазітара і піяніста Фрэдэрыка Шапэна і з часам стаў не толькі яго вучнем, але і сябрам. Настаўнік высока ацэньваў музычныя здольнасці Напалеона і яго кампазітарскі дар, часта сам выконваў фартэпіянныя творы Н.Орды. Яго музычныя творы (паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі) вызначаюцаа меладычнасцю, драматызмам, віртуозным стылем, лірычнасцю.

А ў 1833г. выйшаў зборнік мініяцюр, рамансаў і песняў кампазітара Н.Орды, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў Францыі і іншых краінах.

Вучань Д.А.

Вялікай падзеяй у жыцці музыканта стала абранне яго на пасаду дырэктара тэатра Італьянскай оперы ў Парыжы. На той час гэта быў адзін з самых славутых тэатраў Еўропы. Каля 2х гадоў Н.Орда займаў пасаду дырэктара, пасля чаго звярнуўся да выкладання музыкі і да выяўленчага мастацтва.

Пасля вяртання Напалеона Орды на радзіму ў Варшаве друкаваліся яго вальсы, серэнады, калыханкі. Музыкай Н.Орды займаўся ўсё жыццё. Ён выступаў з канцэртамі ў Віцебскай, Кіеўскай, Падольскай і іншых губернях, у Варшаве; выкладаў ігру на фартэпіане. А ў 1873г. Н. Орда выдаў у Варшаве “Граматыку музыкі”- падручнік па тэорыі музыкі.

Шматлікія музычныя творы Н.рды, прасякнутыя тонкай лірыкай, гучалі са сцэн Польшчы, Германіі, Францыі.

(Гучыць вальс Ф. Шапэна №10)


Настаўнік

Мы даведаліся пра музычную дзейнасць Н.Орды, а цяпер паслухаем пра яго мастацкую творчасць.

Вучань І.А.

Музыка і мастацтва ішлі ў жыцці Н.Орды побач. У Парыжы, адначасова з заняткамі музыкай, Н.Орда сур'ёзна вучыўся жывапісу і разьбе ў мастацкай майстэрні Пьера Жэрара. Орда вядомы як таленавіты акварэліст, пейзажыст, майстар архітэктурнага пейзажа.

Шмат эскізаў, малюнкаў зроблена ім у час 13 падарожжаў па краінах Заходняй Еўропы.

Настаўнік

У 1856г. пасля амністыі ўдзельнікам паўстання, ён вяртаецца ў Варацэвічы. 1862-1863гг. жыве ў Гродне, потым некаторы час у Пінску, працуе хатнім настаўнікам на Валыні; падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне.

Вучань Ж.А.

Вынікам гэтых вандраванняў з'явілася вялікая колькасць мастацкіх твораў. Гэта больш за 1150 малюнкаў, з якіх каля 200 прысвечаны Беларусі.

Для сваёй тврочасці Н.Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмалявананга акварэллю, гуашшу ці сепіяй, якой дасканала валодаў. Ён выбраў адзіны фармат паперы (даўжыня каля 30см), наклеенай на планшэтку.

Асаблівую ўвагу Н.Орда надае адлюстраванню на сваіх малюнках шэрагу сядзіб і мясцін, звязаных з імёнамі славутых дзеячаў культуры: А.Міцкевіча (сядзібы ў Завоссі,Туганавічах), М.Агінскага (палац у Літве), С.Манюшкі (сядзіба вёскі Убель), У.Сыракомлі (сядзіба ў Смольгаве).

Двойчы ў 1860 замаляваў Н. Орда і месца свайго нараджэння - родную сядзібу Варацэвічы.

Серыя малюнкаў Н.Орды з'яўляецца абагульненай ілюстрацыяй беларускай вёскі сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Перад намі паўстаюць маляўніча раскінутыя ўздоўж рэк і азёр беларускія паселішчы з хатамі, накрытымі саламянымі стрэхамі, з драўлянымі храмамі і званіцамі, млынамі і ветракамі, калодзежамі – жураўлямі і іншымі вясковымі збудаваннямі.

Вучань А.С.

Але найбольш шырока ў творчасці мастака прадстаўлена гарадская архітэктура (больш за 30 малюнкаў). Па шэрагу гарадоў створана шырокая панарама шматстылёвай мураванай забудовы Навагрудка, Нясвіжа, Магілёва, Полацка, Свіслачы і інш. Кожны будынак надзелены індывідуальнай характарыстыкай.

З асаблівым замілаваннем перад сівой мінуўшчынай Орда замалёўвае старажытныя замкі, многія з якіх ужо ляжалі ў руінах. Напрыклад, на 2х малюнках зафіксаваны сусветна вядомы помнік абарончага дойлідства – Камянецкая вежа ў сваім першапачатковым выглядзе.

З рамантычнай настальгіяй мастак адлюстроўвае Стары і Новы замкі ў Гродне, замкі ў Крэве, Лідзе, Навагрудку і іншыя.

Вучань Б.Н.

З эстэтычным пачуццём і некаторым рамантызмам замалёўвае Орда шматлікія магнацкія палацы і шляхецкія сядзібы з іх знешнім лоскам, раскошай, якія ў той час з'яўляліся культурнымі асяродкамі са шматлікімі зборамі твораў мастацтва, архіўнымі сховішчамі і калекцыямі. Прычым, Орда адлюстраваў арганічную сувязь манументальнага будынка з прыродным і паркавым асяроддзем, без якога малюнкі страцілі б свой мастацкі сэнс.

Гэта віды сядзіб і палацаў у Буйнічах, Дзятлаве, Альбярціне, Гародні, Бешанковічах і інш.

Вучань З.І.

Мастацкая спадчына Н.Орды – выдатная ілюстрацыя стылявога развіцця архітэктуры Беларусі.

Сярэдневяковую готыку да нас даносяць малюнкі Фарнага касцёла ў Гродне, Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, касцёлаў у Гнезна, Ішкальдзі, Койданаве.

Дойлідства старажытнарускага перыяду прадстаўлена малюнкамі Барысаглебскай царквы ў Гродне, Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку.

Барока і ракако адлюстравана на малюнках помнікаў палаца-сядзібнай архітэктуры ў Ружанах, Дзятлаве.

Шэдэўры культавай архітэктуры барока мастак знаходзіць у Смілавічах (кляштар бенедыкцінак)

Стыль класіцызму і ампіру ў архітэктуры Беларусі праілюстраваны Н.Ордай у палацах пад Слонімам, Снове, Жылічах і інш.

Не менш цікавымі лічыць мастак і тагачасныя будынкі, вырашаныя ў стылі гістарызму ці эклектыкі. Палацы і сядзібы таго часу вылучаліся індывідуальнасцю і непаўторнасцю, выкарыстаннем стыляў мінулых гістарычных эпох: сядзібы ў Масалянах, Дзевяткавічах, Астрашыцкім гарадку.

Вучань Л.Д.

Свае малюнкі Н.Орда сістэматызаваў і расклаў па папках, у якіх сабраны творы за перыяд 1840-1880гады.

Беларускі матэрыял змешчаны ў шматлікіх папках: па Гродзенскай губерні-144 планшэты, Мінскай-64 планшэты, Магілёўскай- 15 планшэтаў, Віцебскай-35, Віленскай-50 планшэтаў.

Большасць малюнкаў Н.Орды знаходзіцца ў Народным музеі ў Кракаве, куды яны трапілі ў 1886г як ахвяраванне родных памёршага мастака (1883). Частка малюнкаў маецца ў Народным музеі ў Варшаве, альбом акварэляў захоўваецца ў Львове.

Вялікая калекцыя літаграфій з малюнкаў Н.Орды захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Беларусь у малюнках Н.Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымі абрысамі архітэктурных святыняў.

Настаўнік

А цяпер паслухаем інтэрв'ю нашаму карэспандэнту начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвынкамкама.

Карэспандэнт (вучань І.А.)

  1. Скажыце, калі ласка, ці будзе аднаўляцца сядзіба Н.Орды?

Начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвынкамкама (Вучань К.Н.)

Цяпер рашаецца пытанне аб аднаўленні сядзібы Н.Орды. Пакуль што праводзім кансервацыю падмурка, а хутка прыступім да пошуку сродкаў на аднаўленне сядзібы. Мы ўжо задумывалі распрацаваць унікальны экскурсійны маршрут на Іванаўшчыну – сядзіба Орды добра ў яго ўпішацца. У ёй, хутчэй за ўсё размесціцца дом-музей мастака.

Карэспандэнт (вучань І.А.)

  1. Як планіруеце адзначыць 200-годдзе з дня нараджэння Н.Орды?

Начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвынкамкама (Вучань К.Н.)

У лютым 2007г. у в. Варацэвічы ў рамках праграмы па падтрымцы культуры і мастацтва будзе адкрыты Цэнтр культуры і мастацтваў імя Н.Орды, які стане жывой, дзейнай выхаваўчай прасторай і данінай нашай павагі да выдатнага мастака, музыканта, педагога ХІХ стагоддзя - Напалеона Орды.


Падвядзенне вынікаў урока

Пытанні вучням:

  1. Якую дату мы адзначаем у лютым 2007г?

  2. Назавіце гады жыцця Н.Орды.

  3. Назавіце гады эміграцыі.

  4. У якіх галінах культуры пакінуў след Н.Орда?

5. У чым значэнне дзейнасці Н.Орды?

Вывад:

Сціпласць, бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю – усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі ХІХ стагоддзя. І толькі на рубяжы ХХІ стагоддзя мы пачынаем усведамляць, чаго варты наш суайчыннік Напалеон Орда.

Прачытваецца таксама плакат з выказваннем А.М.Кулагіна аб значэнні творчай дзейнасці Н. Орды.

Вучні здаюць выкананыя ў ходзе ўрока тэсты (гл. “Дадатак №2”).

Рэфлексія (“Дадатак №3”)

Выстаўленне адзнак

Хатняе заданне: падрыхтаваць невялікае паведамленне пра аднаго з дзеячаў беларускай культуры ХХ стагоддзя.


Заключэнне

Урок прайшоў на дастаткова высокім метадычным, педагагічным, пазнавальным і арганізацыйным узроўні. Усе пастаўленыя мэты былі дасягнуты. У метадычным плане праведзены ўрок быў бездакорным: ён быў забяспечаны неабходнымі нагляднымі і дыдактычнымі матэрыяламі. Тэма ўрока была запісана на дошцы, там жа былі размешчаны выказванні У. Карарткевіча і А. Кулагіна, схема – маршрут жыццевых і творчых шляхов Н. Орды. У кабінеце быў аформлены стэнд з выставай літаграфій мастака. Кожны вучань меў камплект матэрыялаў, які складаўся з тэста, віктарыны, слоўніка архітэктурных тэрмінаў, алгарытма рэфлексіі.

Вучні зацікаўлена распавядалі пра жыццё і творчасць Н. Орды, а адзін з іх – Жмайдзяк А. – у канцы урока дакладна сфармуляваў значэнне творчасці славутага земляка для кожнага з нас і для ўсей беларускай культуры наогул. Уважліва ўслухоўваліся падлеткі і прысутнічыя настаўнікі ў чароўныя гукі паланэза М. Агінскага і 10 вальса Ф. Шапэна. З пытаннямі тэста і віктарыны ўсе справіліся выдатна.

Напрыканцы ўрока было яскрава бачна, што гэтыя 45 хвілін пакінулі незабыўнае ўражанне як на навучэнцаў, так і на настаўнікаў.


Літаратура


  1. Гаравы М. Альбом Напалеона Орды. Газета “Свободные новости”, 2006.

  2. Дробов Л.Н. “Живопись Белоруссии ХІХ-нач ХХ вв”. Минск, 1974, “Вышэйшая школа”.

  3. Карпук І. “З Варацэвічаў у Парыж”. Роднае Слова, 2003 №4

  4. Карпук І. “Водар Парыжа”. Роднае слова, 2003, №9

  5. Пуш С. “Наш славуты земляк”. (Жыццё і творчасць Напалеона Орды) Пачатковая школа 3, 2002



Дадаткі


Цудоуная спадчына


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы І літаратуры

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Каяла У.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Марозава С. В., доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconЗарегистрировано Гомельским городским
Статута установы адукацыі ”Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны“, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі...

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі \"Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша\" iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка