1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца




Назва1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца
Дата канвертавання07.02.2013
Памер51.42 Kb.
ТыпДокументы
ВАРЫЯНТ1 ЧАСЦІЦЫ

1.Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова—часціца:

А.Абы з чым пагаджацца немагчыма.

Б.Амаль з усіх бакоў чуліся галасы грыбнікоў.

В.Зноў-такі не выканаеш абяцанне.

Г.Такі ўздым у яго творчасці быў!


2.Укажыце сказы з мадальнымі часціцамі:

А.Вось і бярозы, шлях.

Б.Няўжо ты, дзед, такі дужы?

В.Толькі з магутных дубоў доўга не ападае лісце.

Г.Ну, збірайся, пойдзем хутчэй.


3.Знайдзіце сказы, у якіх часціца не надае сказу станоўчы змест:

А.Гарачыня не адступала.

Б.І куды толькі лёс яго не закідваў!

В.Я не мог не адказаць на гэта пытанне.

Г.Не было на вуліцы ні жывой душы.


4.Вызначце, у якіх сказах часціца ні ўжываецца з той мэтай, каб надаць сцвярджэнню станоўчы змест:

А. Колькі не думай, але адказу іншага даць не зможаш.

Б.Дождж не спыняўся ні на хвіліну.

В.Куды ні зірнеш, усюды паспявае жыта.

Г. Я ніяк не мог вызначыць, адкуль даносіўся гул.


5.Вызначце, дзе трэба пісаць не, а дзе ні ў сказах:На полі (н…1) было (н…2) душы; Тон быў такі, што лясніцкі (н…3) мог (н…4) пайсці:

А. 1,3—і; 2,4—е.

Б. 1,3,4—е; 2—і.

В. 1.2—е; 3,4—і.

Г. 1,4—е; 2,3—і.


6. Укажыце, у якіх сказах часціца абы пішацца праз дэфіс:

А. Гэта дзяўчына не будзе (абы) як працаваць.

Б. Я буду купацца, (абы) вада была цёплая.

В.(Абы) з кім туды ісці было нельга.

Г. У пакоі ўсё было параскідана (абы) дзе.


7.Укажыце, у якіх выпадках не (ні) часціца і пішацца асобна:

а) (не) цяжка дазнацца;

б) (не) узабаве змірыўся;

в) (не) вельмі высокі;

г) (не) як на кірмашы;

д) (не) хаваючыся ад бацькоў;

е) (ні) на хвіліну.


8.Знайдзіце сказы з формаўтваральнымі часціцамі:

А.Наўрад ці ён разбіраецца ў мастацтве.

Б.Я б яшчэ лепей зрабіў,

В.Няхай смялей ідуць у бой!

Г.І навошта ж рана прачнулася?


9. Знайдзіце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:


а) б) в) г)

пустазе…е л лл лл л

разво…е ддз дз ддз дз

радас…ю ь - - ь

вокамгне…а н нн нн н

страката…е нн нн нн н


ВАРЫЯНТ2 ЧАСЦІЦЫ

1.Укажыце сказы, у якіх выдзеленыя словы—часціцы:

А. Яна такі прыйшла.

Б. Амаль што ніхто яшчэ не прыйшоў.

В.Такі ты мне не патрэбен.

Г.Салаўю ўсё роўна – абы песня, абы сонца ды кавалак ценю.


2.Укажыце сказы з эмацыянальнымі часціцамі:

А.Цішыня. Нават вецер заціх.

Б.Не спіць, не дрэмле старажытны бор.

В.Ціха, глуха ў лесе, хоць бы гук адзін.

Г. І вы нічога не можаце зрабіць?

3.Знайдзіце сказы, у якіх часціца не надае сказу адмоўнае значэнне:

А.Пройдзе дождж не часта, але і не рэдка.

Б.Навальніца яшчэ не прайшла.

В.Я проста не мог не напісаць ёй.

Г.Адзін у полі не воін.


4.Вызначце, у якіх сказах часціца ні ўжываецца з той мэтай, каб надаць сцвярджэнню станоўчы змест:

А.Ні цары, ні іхнія слугі, ні паны, ні каты не маглі забраць, украсці гэты скарб багаты.

Б.Ні ты, ні я туды не пойдзем.

В.Хто ні ўваходзіў, усе звярталі ўвагу на воўчую скуру.

Г.Ніколі мяне там не будзе.


5.Вызначце, дзе трэба пісаць не, а дзе ні ў сказах: На вуліцы (н…1) кога(н…2) было; Навокал (н…3)дзе(н…4) было (н… кога5), і гэта прыгнятала мяне:

А. 1,3-і; 2,4,5-е.

Б. 1,3,5-е; 2,4-і.

В. 1,3,5-і; 2,4-е.

Г. 2,3,5-і; 1,4-е.


6.Укажыце, у якіх сказах такі – часціца і пішацца праз дэфіс:

А.Усё ж (такі) управіліся з сенам учас.

Б.І ўсё (такі) трэба было ехаць.

В.Там стаяў (такі) гармідар!

Г.Узараў (такі) Міхал свой надзел.


7.Укажыце, у якіх выпадках не –часціца і пішацца асобна:

а) (не)калі захапляўся;

б) (не)дагадзіў яму;

в) (не)пагодзіцца сёння;

г) пытанняў (не)будзе;

д) (не)узаранае поле;

е) (не)шта будзе.


8.Знайдзіце сказы з формаўтваральнымі часціцамі:

А. Яму адно: абы з дому сысці.

Б. Няхай жыве любы, родны край!

В. Давайце сходзім на рэчку.

Г. А на сэрцы, як ні дзіўна, няма шкадавання.


9.Знайдзіце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

што-н…будзь е і е і

н…абсяжны я я е е

н…колі е е і і

н…йначай е е я я

н…чый е е і і


ВАРЫЯНТ 3 ЧАСЦІЦЫ

1.Укажыце сказы, у якіх выдзеленыя словы- часціцы:

А.Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць?

Б.Цяжка ісці ўгору, затое дух займае.

В.Алёнка старанна вучылася.

Г. Як любіў ён летнія ночы ў лесе!


2.Укажыце сказы з сэнсавымі часціцамі:

А.На сінім высокім небе-ні хмурынкі.

Б.Толькі гэтага абяцаць не трэба было.

В.Хоць бы яшчэ адзін цёплы дзянёк пракінуўся.

Г.Так, я буду там заўтра.


3.Знайдзіце сказы, у якіх часціца не надае сказу станоўчы змест:

А.Ганна не магла не пайсці на спатканне.

Б. Ад завеі не было відаць агнёў нават недалёкіх вёсак.

В. Гэта была кніга, якую я не мог не напісаць.

Г. Якое б не трапіла гора, а ты – усміхайся часцей.


4. Вызначце, у якіх сказах часціца ні ўжываецца з той мэтай, каб надаць сцвярджэнню станоўчы змест:

А.Над душою маёю ніхто не мае ўлады.

Б.Што ні кажы, а добра мы пагулялі.

В. Ім, маладым, кукуе зязюля ні свет ні зара.

Г. Як ні злавала навальніца, але сцішылася да раніцы.


5. Вызначце, дзе трэба пісаць не, а дзе ні ў сказе: Навокал было ціха, пустынна, (н…1)водзін чалавек (н…2) абзываўся (н…3) голасам, (н…4) стогнам:

А. 1,3-і; 2,4-е.

Б. 2,4-і; 1,3-е.

В. 1,2-е; 3,4-і.

Г. 1,3,4-і; 2-е.


6.Укажыце, у якіх сказах такі – часціца і пішацца праз дэфіс:

А.Голас быў (такі) знаёмы, што сумненні самі адышлі.

Б.Хведар (такі) быў здзіўлены ад прызнання Мартына.

В.Даволі (такі) доўга мы чакалі вяртання байцоў.

Г.Хведар дадумаўся (такі), хто ва ўсім вінаваты.


7.Укажыце, у якіх выпадках не (ні) –часціца і пішацца асобна:

а) (ні)куды не хадзіла;

б) (не)лёгка змагацца;

в) (ні)жывы (ні)мёртвы;

г) (не)думаючы (ні) аб чым;

д) (не)значныя змены;

е) (не)раз мы выходзілі.


8. Знайдзіце сказы з формаўтваральнымі часціцамі:

А.Няхай нашы дзеці шчаслівымі будуць.

Б.Сябра наш любы, прыязджай.

В.Хацеў бы ў жыцці я пакінуць сляды.

Г.А ну, хлопцы, варушыцеся хутчэй.


9.Знайдзіце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

здол…ўшы е е е і

узбагац…ўшы і і і е

пераадол…ўшы е і е і

супако…ўшы і е і е

спатол…ўшы е е і і



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconВарыянт 1
Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў І склонавых форм назоўнікаў

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconНа пачатку было Слова, І Слова было ў Бога, І Слова было Бог
Знакам другога могуць стаць існыя знаменні, значныя І велічныя, сілу якіх мы падсвядома адчуваем, але не заўсёды можам адзначыць...

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца icon1. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы не маюць прыставак
Аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3). Пастаўце адпаведную лічбу І графічна абазначце...

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconТэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта
Прыдумайце словы, якія пачыналіся б на кожную літару гэтага слова І характарызавалі б плённую працу вучняў на ўроку

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconПраверачная работа па тэме "Прыназоўнік"
...

1. Укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка