Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

НазваПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Дата канвертавання06.02.2013
Памер33.15 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1031abloha1

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць магчымасьць таго, што Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты. А канкрэтна артыкул у расейскай “Независимой газете”, які завецца “Менск пагражае Маскве адэкватнымі мерамі”. Водгук:

“Чым бліжэй пытаньне пра газ, тым мацнейшы прэсінг. Ня пэўны, што газ будуць адключаць. Але, калі Беларусь адмовіцца ад прапановаў Расеі, будзе крызыс на паўгода, а пасьля ўсё будзе добра”.

А вось рэакцыя чытачоў “Независимой газеты”:

“Але ж Лукашэнка можа папрасіцца ў НАТО, і ўвесь цырк у тым, што яго прымуць паскоранымі тэмпамі”.

“Расея мусіць нарэшце розумам дайсьці, што толькі цывілізаваныя стасункі пазбавяць усіх ад сюрпрызаў”.

На сайце “Беларускі партызан” былы начальнік Сьледчага ізалятару #1, вядомага пад назвай “Валадарка” Алег Алкаеў дае парады палітзьняволенаму Аляксандру Казуліну, які абвясьціў галадоўку за кратамі. Алег Алкаеў піша:

“Самае галоўнае ў Вашым становішчы тое, што Вы як чалавек, які не прызнае сябе вінаватым, прынцыпова не павінны карыстацца ільготамі, якія Вам прадастаўляе не прызнаная Вамі ўлада. Любыя кампрамісы ў гэтых пытаньнях будуць імгненна выкарыстаныя супраць Вас”.

На сайце “Гарадзенскі блог” відавочца публікуе свае ўражаньні ад музычнага фэстывалю “Тры шурупы”, які ладзіўся ў гарадзенскім клюбе “Stop”. Патрабаваньне пашпарту на ўваходзе, пратэрмінаванае піва ў продажы і дзесяцігадовая дачка дырэктара клюбу “на разагрэве” ў музыкантаў – тры асноўных пункты, на якіх робіць акцэнт аўтар допісу onemorebabylonnow. Дзяўчынка выступала перад такімі гуртамі, як “Нагуаль” і “Крама”. Што да пашпартоў на ўваходзе, аўтар адказвае тым, хто лічыць падобную ініцыятыву апраўданай дзеля бясьпекі наведнікаў:“Ёсьць беларускае заканадаўства… Ініцыятыва дырэктара клюбу … наўпрост разыходзіцца з законамі”.

Адміністратар афіцыйнага сайту канцэрну “Белдзяржхарчпрам” абвясьціў забастоўку. Цяпер наведнік старонкі бачыць адно такі тэкст: “Доступ да сайту прыпынены ў зьвязку з адсутнасьцю аплаты працы адміністратара за 3 месяцы”. Вось адзін з камэнтароў у інтэрнэт-суполцыminsk_by/: “Мяркую, што “Белдзяржхарчпрам” можа яшчэ ня хутка заўважыць гэтае паведамленьне. Звычайна ў такіх канторках сайт існуе выключна дзеля “галачкі” (можа іх хто прымушае? -)))”. На абвесцы пазначаны нумар тэлефону адміністратара, які прадстаўляецца як Уладзімер:

(Уладзімер: ) “Быў загад, каб усе міністэрствы, ведамствы і канцэрны стварылі свой сайт. Стаўленьне да існаваньня рэсурсу, і да чалавека, які яго абслугоўвае ніякае. Сайт ім не патрэбны насамрэч”.

Уладзімер патлумачыў, што супрацоўнічаў з канцэрнам як фізычная асоба паводле дамовы. І што ўпэўнены, што кіраўніцтва “Белдзяржхарчпраму” ужо ведае пра забастоўку.

Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 2663952 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі . Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць намер ўраду ажыццявіць праграму вяртаньня ў Беларусь колішніх суайчыньнікаў. Для былых суайчыньнікаў...

Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера...

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconУ студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Спадар Alex Buloichik зрабіў слоўнікі для Mozilla Firefox/Thunderbird І openOffice 0 на падставе электроннага слоўнікаў (як клясычны...

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Прывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка