Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор'я І зьменай настрою?




НазваНаколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор'я І зьменай настрою?
Дата канвертавання06.02.2013
Памер28.59 Kb.
ТыпВопрос
На псыхіку хварэе кожны чацьвёрты

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор'я і зьменай настрою? Як змагацца з восеньскай хандрой. Адказы на гэтыя пытаньні шукала Юлія Сьнег.


Асьпірантка філязофскага факультэту БДУ Ірына Козьлік лічыць, што хандра, якая напаткала яе разам з пагаршэньнем надвор'я – праява менавіта восеньскай дэпрэсіі:


«Восень – гэта адсутнасьць сонца. Вельмі адчуваецца, што яго становіцца ўсё меней ды меней штодня. Ты бачыў у панядзелак, што ў шэсьць гадзінаў вечара яно яшчэ было, а ў нядзелю заўважыў, што ў 16.45 яго ўжо няма. І гэткае хуткаснае зьнікненьне сонца, на мой погляд, выклікае дэпрэсію. Ідзеш на працу – яшчэ цёмна, вяртаесься з працы – ужо цёмна. І надыходзіць гэткае адчуваньне, што наагул нідзе няма яскравых прамянёў у жыцьці».

Вінаватыя “жаночыя” часопісы

На думку псыхоляга Жанны Міцкевіч, Ірына моцна памыляецца, называе свой стан дэпрэсіяй. Дзякуючы так званым «жаночым» часопісам, кажа псыхоляг, адбылася блытаніна ў панятках.


«Блытаюць дэпрэсію з дэзадаптацыяй. Калі гаварыць пра дэпрэсію, то яна сапраўды мае сэзоннасьць – восень і вясну. І ў гэтым выпадку тыя, хто пакутуе на дэпрэсію – хворыя людзі, якія павінны лекавацца пад наглядам мэдыкаў. Ва ўсіх астатніх – гэта не дэпрэсія, гэта – зьмена настрою, дождж ідзе на вуліцы, у хаце яшчэ ня ацяпляюць, холадна, зарплата далёка, – вось і табе мэлянхалічны настрой, млявасьць і абыякавасьць да жыцьця. Гэта яшчэ залежыць ад таго, які чалавек з натуры -- інтравэрт ці экстравэрт, аптыміст ці пэсыміст».

Ад усьмешкі і восень цяплее!

Зь іншага боку, сьведчыць Жана Міцкевіч, дыскамфорт ад зьмяншэньня працягласьці сьветлавога дня нельга пакідаць без увагі.


«Многія людзі, асабліва пэсымістычнага складу, адчуваюць дыскамфорт увосень – ад таго, што дзень малы, сьвятла няма, усё шэрае вакол... Выйсьце з гэтага – салярый, можа быць... Адпачынак на некалькі дзён... Добрыя фільмы камэдыйнага пляну, кнігі – усё, што дапаможа пераключыцца зь мінору на мажор»...

Хвароба на ўсіх

Калісьці дэпрэсію напаўсур'ёз называлі хваробай багатых людзей. Сёньня сытуацыя кардынальна зьмянілася, сьведчыць загадчык катэдры псыхіятрыі і наркалёгіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі Раман Еўсягнееў:


«Яшчэ 50 гадоў таму здавалася, што псыхічныя растройствы – гэта нешта рэдкае, экзатычнае, і таму праца псыхіятраў была ў тым, каб выявіць гэткія захворваньні і ізаляваць хворага ад грамадзтва. Потым аказалася, што псыхічна хворых не паўадсоткі і не адзін адсотак. Выявілася, што на псыхічнае растройства хварэе цягам жыцьця кожны чацьвёрты чалавек на плянэце. Да 2020 года дэпрэсія мае заняць другое месца сярод хваробаў, якія цягнуць за сабой эканамічныя страты».

Самагубцаў – болей чым ахвяраў аўтакатастрофаў

Паводле афіцыйнай статыстыкі, кажа Раман Еўсягнееў, у Беларусі паўмільёна хворых на псыхічныя растройствы.

«Каля трох тысяч жыхароў краіны становяцца самагубцамі штогод. Гэта значна болей, чым у нашай краіне гіне ў выніку аўтакатастроф. Значнай колькасьці гэтых самагубстваў можна было б пазьбегнуць, каб гэтыя людзі трапілі ў фокус увагі мэдыкаў, каб ім своечасова дапамаглі».

Ня варта саромецца

Сёньня ў Беларусі працуе болей за паўтары тысячы псыхіятраў, кажа сп. Еўсягнееў. Гэта – болей, чым анколягаў. Але праца дактароў магла б быць больш плённай, каб тэрмін «псыхічнае захворваньне» пазбавіўся свайго ганебнага іміджу і людзі зьвярталіся да мэдыкаў пры першых прыкметах хваробы цывілізацыі. І не чакалі, пакуль мэлянхалічная хандра перарасьце ў дэпрэсію, кажа Ірына Байкова, загадчыца катэдры псыхатэрапіі і псыхалёгіі БелМАПО:


«Мы робім досыць шмат, каб панізіць стыгматызацыю псыхічных захворваньняў. За 7 месяцаў 2007-га сярод тых, хто зьвярнуўся па дапамогу ў сувязі з псыхічнымі растройствамі, кожны трэці меў не псыхатычныя растройствы, а нэўратычныя – тое, што мы называем хваробамі настрою, хваробамі цывілізацыі, хваробамі, выкліканымі стрэсам».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Тэма начных досьледаў дэпрэсія. Ці ёсьць сувязь паміж зьменай надвро'я І і зьменай насрою. Тэму дасьледвала Юлія Дранчук
Тэма начных досьледаў – дэпрэсія. Ці ёсьць сувязь паміж зьменай надвро'я І і зьменай насрою. Тэму дасьледвала Юлія Дранчук

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Хочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё
Гэта пакуль не абавязкова ў выпадку кароткатэрміновых пазык, а прапанова Белдзяржстраху”. Але з 2008 году яна можа стаць правілам....

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Калі чакаецца добрае надвор’е, гавораць : "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?
У народзе пры нагляданні за паводзінамі камароў прагназуюць надвор’е наступнага дня. Калі чакаецца добрае надвор’е, гавораць

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\«жыццё даецца, каб жыццё тварыць »
Мэта ўрока: раскрыць гуманістычны пафас верша, сувязь паміж сучасным І вечным, падвесці вучняў да пераканання, што чалавек сам нясе...

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых...

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых...

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых...

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым
Яшчэ на пачатку ХХ ст на Беларусі былі распаўсюджаны культ хатніх вужоў, казкі І легенды пра вогненных змеяў І пярэваратняў-ваўкалакаў....

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\Варыянт 1 Рознасць патэнцыялаў паміж двумя кропкамі электрычнага поля, пры пераносе паміж якімі зараду ў q =
Рознасць патэнцыялаў паміж двумя кропкамі электрычнага поля, пры пераносе паміж якімі зараду ў q = 1 Кл выконваецца работа а = 1...

Наколькі вялікая сувязь паміж зьменай надвор\9 клас: "Сіла сусветнага прыцягнення, Свабоднае падзенне цел"
Як зменіцца сіла прыцягенння паміж двума шарамі, калі масу кожнага з ІХ павялічыць у 3 разы, а адлегласць паміж імі не змяняць?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка