Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І




НазваПрыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Дата канвертавання06.02.2013
Памер68.89 Kb.
ТыпДокументы
Дадатак 4

Установа адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”


Прыказкі і прымаўкі

для правядзення моўных хвілінак

на ўроках беларускай мовы


Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Камякевіч Л.І.


2010-2011 н.г.

Прыказкі і прымаўкі пра працавітасць і гультайства

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.

Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.

Гультай за работу, а мазоль за руку.

Гультай сем рэчаў разгадае.

Ад работы і коні дохнуць.

Баба з калёс, калёсам лягчэй.

Работа не воўк, у лес не ўцячэ.

У пастушкі няма служкі.

Улетку, улетку зраблю сабе клетку! – кажа сабака.

Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты.

Бабская работа ўся каля рота.

За добрым гаспадаром і свінка – гаспадынька.

Каб смачна пад’есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.

Раніцай – росна, удзень – млосна, вечарам – камары, так і не выбера пары.

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Без працы няма чаго хлеба шукаці.

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы .

Ваўка ногі кормяць.

Хто рана ўстае, той многа зробіць.

Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.

Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.

Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.

Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць.

Што пасееш, тое і пажнеш.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Працу палюбіш – чалавекам будзеш.

Увосень і верабей багаты.

Учарашняга дня не дагоніш.

Гультая зямля не любіць.

У гультая рукі не баляць.

Чужое не грэе.

Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.

На яду мастак, а на работу так-сяк.

Прыказкі і прымаўкі пра сямейны лад

Шануй старога, як дзіця малое.

Бацькоў любі, старых паважай.

Тады маці была міла, як на руках насіла.

Як дачакаўся свайго хлеба, дык і бацька не трэба.

Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі.

Сіратою жыць, слёзы ліць.

Ніхто не ведае, як сірата абедае.

Сірату б’юць, а плакаць не даюць.

Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна плача.

Гаспадыня, твая рэч глядзець у печ.

Дзяцей гадаваць, век гараваць.

Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу.

Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.

Маці сама не з’есць, а дзяцей накорміць.

Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці.

У каго матка, у таго галоўка гладка.

Твае дзеці, табе і глядзеці.

Каханне і кашаль не схаваеш.

Сям'я гушчу любіць.

Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.

Што двор, то нораў.

Адрэзанай лусты не прылепіш.

Матчыны рукі заўсёды мягкія.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Як добра свякроў, то добра і нявестка.

Якая гаспадыня, такі і парадак.

Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.

З тварам да вянца, з розумам да канца.

Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.

Хоць вох, ды ўдвох.

Хату мяці, а шуму вон не нясі.

Мыжык ды баба - адна рада.

Якое семя, такое і племя.

Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.

Гаспадарку весці - не барадой трэсці.

Як дбаем, так і маем.

Які дагляд, такі і лад.

Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.

Якія сані, такія і самі.

Запас бяды не чыніць.

На сваім падворку і сабака - пан.

Быў бы сад, а салаўі прылятуць.

Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.

Твае коні - ты й пільнуй.

Сытага сабаку не падкупіш.

Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.

Як зварыш, так і з'ясі.

Без часу не будзе квасу.

Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.

Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.

Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.

Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.

Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.

Без кораня і палын не расце.

Які род, такі плод.

Па гнязду відаць, якая птушка.

Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.

Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.

Не навучыць бацька, дык навучыць гора.

Хату мяці, а шуму вон не нясі.

Прыйдзе тата нашае свята.

Будзе і на вашай вуліцы кірмаш.

Загляне сонца і ў наша ваконца.

Прыказкі і прымаўкі пра вернасць і дружбу

Шануй людзей, то й цябе пашануюць.

Не май сто рублёў, а май сто сяброў.

Людскому гору не радуйся.

Дружба пазнаецца ў няшчасці.

Хто людзям не верыць, той сабе веры не дасць.

Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцелей не знае.

У дружбе жыць не тужыць.

Добры сусед лепш, чым далёкі сваяк.

Стары друг лепш за новых двух.

Сябра пазнавай у бядзе.

Новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй.

Друг даражэйшы за грошы.

Сябрамі не кідаюцца.

Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.

Прыказкі і прымаўкі пра гасціннасць

Прысядзь: госцем будзеш.

Сядзь у нас – госцем будзеш.

Чым багаты, тым і рады.

Госця вясною частуюць мядком, а ўвосень – малачком.

Госць гаспадару не ўказчык.

Добры той госць, які гасцюе нядоўга.

У гасцях добра, а дома лепей.

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

Дома і вуглы памагаюць.

Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

Чужая старана—цёмны лес.

У сваім краі, як у раі.

Кожнаму свой куток мілы.

Дзе маці нарадзіла, там і радзіма.

Мілы той куток, дзе рэзаны пупок.

Чужына не грэе.

Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.

Чужына не родная матка: хлеба не дасць.

Усякаму міла свая старонка.

Прыказкі і прымаўкі пра слова

Невядомая дарога на канцы языка.

Язык і да Кіева давядзе.

Прамовіў, як стрэліў.

Сказаў, як цвіком прыбіў.

Пустая гаворка не пагаворка.

Сказаў, як звязаў.

Гаворыць, як з кніжкі бярэ.

Язык аб зубы біць.

Сказаў, як пугаю па вадзе пляснуў.

Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.

Язык як у адваката.

Скажа, як мёд пакажа.

Сказаў, як цвік у сэрца ўбіў.

Сказаў, як жарам у вочы сыпануў.

Слова не верабей: выпусціш — не зловіш.

Прыказкі і прымаўкі пра розум і мудрасць

Век жыві—век вучыся.

Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.

Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.

Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.

Жыццё пражыць не поле перайсці.

Золата і ў попеле блішчыць.

Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.

Вучэнне –свет, а невучэнне—цьма.

Прыказкі і прымаўкі пра дабрыню і міласэрнасць

Не будзеш злым—і да цябе будуць добрым.

Любі другога як сябе самога.

Шчыраму сэрцу чужая болька балiць.

Чаго сабе не хочаш, таго і другому не жадай.

Прыказкі і прымаўкі пра поры года

Хто ўлетку гуляе, той узімку галадае.

Снег напаў, пастух прапаў.

Зіма без снега, лета без хлеба.

Увосень і верабей сыты.

Лета прыпасае, а зіма паядае.

Прыказкі і прымаўкі пра заганы

чалавечага характару

Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.

На чужы каравай рот не разявай:каравай не праглынеш, а толькі рот да вушэй раздзярэш.

Не бяры чужога –і не бойся нікога.

Каб свінні рогі, арала б дарогі.


Спіс літаратуры

  1. Гарбунова М.Б. Фарміраванне духоўна-маральнай культуры вучняў. //Адукацыя і выхаванне. – 2008, №2. – с.27-32.

  2. Гаўрылавец К.В. Прынцып сістэмнасці ў маральным выхаванні вучняў. // Адукацыя і выхаванне. – 2002, №5. – с.60-65.

  3. Гершунскі Б.С. Філасофія адукацыі ХХІ стагоддзя. М., 2002

  4. Міхалёў Л.А. Выхаванне навучэнцаў на духоўнай спадчыне і агульначалавечых каштоўнасцях. // Сталічная адукацыя сёння. – 2005, №2. – с.113-117.

  5. Саламевіч, І.У. Беларускі фальклор: кароткі бібліяр. даведнік //І.У.Саламевіч. – Мінск, 1972.

  6. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускіх прыказак // М.А.Янкоўскі. – Мінск, 1971.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconКрылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconЖаўраначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце… Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Л.І. Камякевіч Зэльва
Мэта: садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра беларускае народнае свята Саракі

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconПадрыхтавала І правяла настаўнік беларускай мовы І літаратуры Рагоўская Н. А
...

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconАрфаграфічныя хвілінкі на ўроках мовы па новых "Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Роля арфаграфічных хвілінак у засваенні новых “Правілаў беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” на ўроках беларускай мовы

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconЗаданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення па карціне Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць”, адзначаў сусветна вядомы мастак Леанарда да Вінчы

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconЗаданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Пры напісанні сачынення выяўляюцца І правяраюцца не толькі веды вучняў, але І іх уменні дакладна, вобразна выказваць у пісьмовай...

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconІнфармацыйна-метадычны матэрыял па выніках правядзення педагагічнай нарады "Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах"
Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Асаблівасці выкладання беларускай мовы І літаратуры ў сучасных умовах”

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І iconКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы І літаратуры

Прыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка