Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на




НазваМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Дата канвертавання28.10.2012
Памер34.68 Kb.
ТыпДокументы
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19).8.1912, г. Бабруйск — (7.6.1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на Краснаярскага краю; пахаваны там жа], празаік, крытык. Член СП Беларусі з 1934.

Нарадзіўся ў сям'і медыкаў. Бацька, Міхаіл Вікенцьевіч, фельчар, памёр у 1919 ад заражэння крыві. Маці, Марыя Антонаўна, акушэрка. У доме была неблагая бібліятэка, і будучы пісьменнік з малых год далучыўся да сусветнай класікі. Сам пачаў пісаць рана — калі вучыўся ў 2-м класе. Дасылаў вершы ў Бабруйскую акруговую газету, але іх не друкавалі. Разам з аднакласнікамі арганізаваў школьны часопіс, куды прыносіў свае вершы і Р. Лынькоў. Пасля смерці маці (1927) вымушаны быў зарабляць на хлеб, працаваў у бібліятэцы. Тады ж пачаў пісаць апавяданні, адно з іх — «На дарогах» — было надрукавана ў 1927 у часопісе «Маладняк». Абразок «Восень бродзіць» змешчаны ў бабруйскай газеце «Камуніст». Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Бабруйскай філіі «Маладняка», у 1928 стаў яе членам. Пасля заканчэння СШ (1929) працаваў у Бабруйскай газеце «Камуніст» (1929—30). Друкаваўся ў часопісах «Маладняк», «Вясна», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва». Пісаў рэцэнзіі, крытычныя артыкулы. Шмат вандраваў па Бабруйшчыне, «набіраўся фактаў». Так узніклі сюжэты аповесцяў «Цагельня», «Удар», «Прарыў». Тэматыка твораў Б. Мікуліча даваеннага перыяду самая разнастайная: падзеі грамадзянскай вайны (апавяданні «Адыйшло... Адкацілася...», «Раяль»), замалёўкі з вясковага і грамадскага побыту (апавяданні «Акалічнасць», «Воля сыновая»), паднявольная праца кітайскіх рабочых (навела «Дума пра помсту»), пагроза вайны (артыкул «Рыхтуйцеся»), паслякастрычніцкая рэчаіснасць (паэма «Ворагі», аповесць «Цагельня»), складанасць барацьбы новага і старога ў тагачаснай вёсцы (аповесць «Чорная Вірня»), свядомасць людзей (аповесці «Наша сонца», «Ускраіна», «Дужасць», зборнік апавяданняў «Яхант»). Адлюстраваў рамантыку рэвалюцыйнай эпохі, небывалы ўздым і працаздольнасць свайго пакалення і, паспяваючы за гарачымі падзеямі, імкнуўся аператыўна раскрываць іх у сваіх творах. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газеце «Літаратура і мастацтва», вёў там аддзел тэатра. Затым вярнуўся ў выдавецтва на пасаду рэдактара, пасля загадчык сектара мастацкай літаратуры (1930—36). Вучыўся на творчым аддзяленні Педінстытута (1930), на літаратурных курсах у Маскве (1934—35). У 1936 запрошаны чытаць курс тэорыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Камуністычны інстытут журналістыкі (Мінск). Разам з С. Ліхадзіеўскім стварыў групу камсамольскіх пісьменнікаў. Перажыў нападкі на свае творы («Наша сонца», «Дужасць») з боку крытыкаў-вульгарызатараў (А. Кучар). Аднак маладога празаіка ўзялі пад абарону I. Гурскі, М. Лынькоў, Я. Колас. Блізкія, сяброўскія адносіны звязвалі Б. Мікуліча з Э. Самуйлёнкам, З. Бядулем, артыстамі I. Ждановіч, Б. Платонавым, Р. Кашэльнікавай; часта бываў у доме Я. Купалы. У выніку паездак па Беларусі, Смаленшчыне, творчых камандзіровак у Магнітагорск, Грузію з'явіліся аповесці «Дужасць», «Дружба», «Публіцыстычныя эскізы», навелы, артыкулы, нарысы. Да 1936 у Б. Мікуліча было выдадзена 7 мастацкіх кніг. Не ўсе яго творы вытрымалі выпрабаванне часам, аднак лепшыя апавяданні, аповесці вылучаюцца псіхалагізмам, глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары, жывой, выразнай мовай.

26.11.1936 Б. Мікуліч быў арыштаваны. Калі беспадстаўныя абвінавачванні ва ўдзеле ў трацкісцкай арганізацыі, шпіянажы на карысць Польшчы не пацвердзіліся, Вярхоўны суд БССР асудзіў яго на 10 гадоў зняволення за тое, што Б. Мікуліч, працуючы ў выдавецтве, «садзейнічаў выданню контррэвалюцыйнай мастацкай літаратуры». У перасыльных камерах Мінскай і Магілёўскай турмаў разам з Б. Мікулічам сядзелі беларускія пісьменнікі У. Хадыка, С. Баранавых, С. Знаёмы, С. Астапенка, А. Звонак, С. Дарожны, А. Пальчэўскі, У. Мяжэвіч, В. Шашалевіч і інш. У 1937 быў пераведзены ў Марыінск Новасібірскай вобл., у 1938 — у Рашоты Краснаярскага краю. Турмы, этапы, лагеры, нечалавечыя ўмовы, цяжкая праца на лесараспрацоўках, будаўніцтве чыгункі, земляных работах, голад, холад падарвалі здароўе, але не адбілі жаданне пісаць. У 1943 ён быў пераведзены ў катэгорыю ссыльнага, працаваў інжынерам, пасля начальнікам аддзела працы і зарплаты аднаго з лагераў, кіраваў мастацкай самадзейнасцю Краслага. Пасля вызвалення (1946) Б. Мікуліч паехаў у Ашхабад да старэйшай сястры Кацярыны (загінула разам з сям'ёй у час ашхабадскага землятрусу ў 1948), хоць афіцыйна жыць у сталіцах яму было забаронена (ездзіў адзначацца па месцы прапіскі — у Байрам-Алі). Напісаў у Ашхабадзе першую частку рамана «Адвечнае» (надрукаваны ў 1972) з задуманай эпапеі пра змаганне беларускага народа з французамі ў Айчынную вайну 1812. Занатоўваў па памяці вершы, якія былі створаны ў гады зняволення («Вяшчун», «Прыкмета», «9 мая», «Крыніца», «Казбек» і інш.). Увесь час імкнуўся як найхутчэй вярнуцца на радзіму. Не дачакаўшыся адказу на свае заявы аб рэабілітацыі, у чэрвені 1947 вярнуўся на Беларусь. Жыў у Бабруйску, у Цераховічах на Лагойшчыне. Судзімасць была знята ў лістападзе 1947. У той час шмат пісаў — асабліва пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны («Цяжкая гадзіна», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», «Палеская аповесць»), аднак друкаваць апальнага пісьменніка ніхто не рашаўся. Ім была напісана аповесць пра М. Багдановіча («Развітанне»), пастаянна вяліся дзённікавыя запісы (апублікаваны ў 1987—88). Працаваў у адной з бабруйскіх бібліятэк (1947—49). У красавіку 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, працаваў дыспетчарам у канторы леспрамгаса, іграў у самадзейным тэатры, арганізаваным рэпрэсіраванымі. У 1950 ажаніўся з настаўніцай Марыяй Смеляковай. У 1954 раптоўна памёр, не дажыўшы трох месяцаў да рэабілітацыі.

Л.С. Савік.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconГалубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882
В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882, станцыя Лясная Навагрудскага пав, Мінскай...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconБарыс Муха Мы беларусы Віктарына
Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка І многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Мы наведваем прыбіральню, каб, так бы мовіць, пазбавіцца адыходаў жыцьцядзейнасьці свайго арганізму. Калі цісьнеш на рычаг зьліўнога...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці аддаюць паревагу халадам. Нізкая тэмпетарура замінае інкліваму распаўсюду пахаў. А таму колькі месяцаў...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconСымон Барыс Беларускія імёны Дапаможнік для маладых бацькоў Ад выдавецтва
Менавіта гэтыя асабовыя імёны, якія складаюць нацыянальную імёнаслоўную традыцыю, І мусяць ужывацца ў адпаведнасці з Законам аб мовах...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Ясакар, Ясакар, Ясакар бядуля, крыпт. Б., Б., Дмитрий Б.,, Б., С. П., я — р, я — Р, я-р.; 23 1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав....

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconАбмяркоўваюць прысуд чатыром маладафронтаўцам за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі. Маладыя людзі атрымалі ад папярэджаньня да грашовых штрафаў
Барыс Гарэцкі заявіў, што пад ціскам грамадзкасьці суд вымушаны быў адступіць. Ну-ну! Пад ціскам грамадзкасьці : Мне здаецца што...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на iconБарыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт
Белдзяржунівэрсытэта. Працаваў у "Гомельскай праўдзе", "Звяздзе", "ЛіМе", часопісе “Полымя”. 4 гады таму пасьля стварэньня праўладнага...

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" пачаў выходзіць ў 2002
Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру....

Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" пачаў выходзіць ў 2002
Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка