Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат




НазваАкуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат
Дата канвертавання28.10.2012
Памер29.65 Kb.
ТыпДокументы
Надрукавана: Акуліч У.А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб. мат. Межд. науч.-практ. конференции 25-26 октября 2007 г. Институт экономики НАН Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2007. – С. 109-110


У.А. Акуліч, канд. экан. навук,

ст. н. с. Інстытута эканомікі НАН Беларусі (г. Мінск)


Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі (ХІХ ст.)


Палітэканомія выкладалася ва ўсіх трох вышэйшых навучальных установах, якія існавалі ў ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі – у Віленскім універсітэце, Полацкай езуіцкай акадэміі і Горыгорацкім земляробчым інстытуце. З іх у дзвух – Віленскім універсітэце (1810-1832) і Горыгорацкім інстытуце (1842-1864) развівалася класічная школа палітэканоміі, а ў Полацкай акадэміі – школа эканамічнай неасхаластыкі. Прычым, класічная палітэканомія ў Вільне і ў Горы-Горках развівалася аднолькавы тэрмін – па 22 гады. У перыяд паміж закрыццём Віленскага ўніверсітэту (1832) і аднаўленнем выкладання палітэканоміі ў Горыгорацкім інстытуце (1842) уласная традыцыя класічнай палітэканоміі падтрымлівалася намаганнямі асобных беларускіх эканамістаў (Я. Вашкевіч, Я. Ястржэмбскі, Д. Жураўскі, У. Дамброўскі), якія ў асноўным групаваліся каля створанага у той час новага цэнтру развіцця эканамічнай навукі – Кіеўскага універсітэту (1834).

Такім чынам, гісторыя развіцця класічнай палітэканоміі ў Беларусі налічвае больш чым паўстагоддзе (1810-1864), што не на многа менш, чым перыяд яе развіцця ў свеце. Першая кафедра палітэканоміі з’явілася ў Шатландыі ў 1801 г., а сапраўдная папулярызацыя вучэння А. Сміта пачалася з выхадам тлумачальных прац Ж.Б. Сэя і С. Сісмандзі ў 1803 г. Пры гэтым, ужо ў 1808 г. у Францыю на стажыроўку быў адпраўлены Я. Зноска, у 1809 г. у Вільню прыехаў С. Сісмандзі, які быў абраны ганаровым сябрам Віленскага ўніверсітэту, а ў 1810 г. тут была адчынена кафедра палітэканоміі. Нарэшце кафедра палітэканоміі ў Горыгорацкім інстытуце, які па сваіх правах на момант закрыцця прыраўноўваўся да ўніверсітэту, была зачынена ў 1864 г., усяго за некалькі гадоў да таго, як у сусветнай эканамічнай навуцы адбылася маржыналісцкая рэвалюцыя, з’явіліся неакласікі і эканомікс.

Галоўнымі прадстаўнікамі класічнай школы палітэканоміі з’яўляліся: у Віленскім універсітэце – Ян Зноска, Ян Вашкевіч, Міхал Ачапоўскі, Міхал Хонскі, Станіслаў Будны, а ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце – Багдан Цалінскі, Іван Азарэвіч, Аляксандр Гінцэль, Юлій Янсан, Аляксей Людагоўскі. Усе яны мелі ўласныя працы, якія былі прысвечаны наступным праблемам: падаткаабкладання (М. Хонскі, Б. Цалінскі), вызначэння пазямельнай рэнты (Ю. Янсан, А. Гінцэль), развіцця гандлю (Я. Вашкевіч, Ст. Будны), крэдыту і банкаў (Я. Вашкевіч), гаспадарчага заканадаўства (І. Азарэвіч), пераймання замежнага вопыту ў развітых краін (Б. Міхельсон, А. Бажанаў). Уласныя падручнікі па палітэканоміі мелі Я. Зноска (Навука палітычнай эканоміі, 1811), Я. Вашкевіч (Кароткі збор палітычнай эканоміі, 1823; Гісторыя палітычнай эканоміі, 1836; Палітычная эканомія, 1843), Ю. Янсан (Курс палітычнай эканоміі, 1865), а таксама па сельскагаспадарчай эканоміі – М. Ачапоўскі (Навука аб эканоміі і кіраванні гаспадаркай, 1856) і А. Людагоўскі (Асновы сельскагаспадарчай эканоміі і сельскагаспадарчага рахункаводства, 1875).

Акрамя таго, асобна трэба ўзгадаць Яна Ястржэмбскага, які таксама быў прадстаўніком класічнай палітэканоміі. Ён выкладаў палітэканомію ў розных інстытутах С.Пецярбурга (1843-1849). Затым, пасля адбыцця ссылкі ў Сібіры, жыў у Мінскай губерніі (1857-1874), дзе і напісаў свае галоўныя творы “Палітыка-эканамічныя разважанні па галоўным спрэчным пытанням палітычнай эканоміі” (1859-1861) і “Тэорыя народанасельніцтва”. Ён даследваў праблемы метадалогіі эканамічнай навукі, цэннасці і карыснасці, крэдыту і капіталу, гандлю і уласнасці.

Калі звесці ўплывы лідэраў сусветнай класічнай школы палітэканоміі на прадстаўнікоў беларускай класічнай школы палітэканоміі, то атрымаецца наступны расклад: Я. Зноска знаходзіўся пераважна пад уплывам А. Сміта; Я. Вашкевіч – Дж. Мак-Калуха; Ст. Будны – Ж.Б. Сэя і Т. Мальтуса; Ю. Янсан – Д. Рыкарда, Ф. Басціа, Дж.Ст. Міля; А. Людагоўскі – Дж.Ст. Міля, В. Рошэра, І. Цюнена. Палітэканом Я. Ястржэмбскі больш за ўсё спасылаўся ў якасці аўтарытэта на Ж.Б. Сэя, хоць па сваіх поглядах відавочна быў класікам, які дрэйфаваў у бок плыні, якую пазней сталі называць марксізмам.

Сёння, сярод усіх школ і накірункаў гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, засваенне менавіта ўласнай традыцыі класічнай палітэканоміі з’яўляецца адным з тых шляхоў, якія здольныя вярнуць сучасную беларускую эканамічную навуку ў кантэкст развіцця сусветнай эканамічнай навукі, а таксама падвысіць статус тэарэтычнай эканамічнай навукі ў нашай краіне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconБеларуска-украінскія навуковыя повязі ў галіне развіцця класічнай палітэканоміі (ХІХ ст.) // Теоретичні та прикладні питання економіки Збирнік наукових
Акуліч У. А. Беларуска-украінскія навуковыя повязі ў галіне развіцця класічнай палітэканоміі (ХІХ ст.) // Теоретичні та прикладні...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconИнвестиционная Конференция «Россия 2012»
Тема: «Россия и Европа – Инвестиции, Инновации и Кооперация» Региональное развитие, Инвестиции и Финансовая структура, Инновационные...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconТема: «Россия и Европа Инвестиции, Инновации и Кооперация» Региональное развитие, Инвестиции и Финансовая структура, Инновационные новшества, Инфраструктура, Система поставок в Калужском и Московском Регионе
Тема: «Россия и Европа – Инвестиции, Инновации и Кооперация» Региональное развитие, Инвестиции и Финансовая структура, Инновационные...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconРабочая программа дисциплины " Теория экономического равновесия и роста "
Вальда. Рассматриваются также модели несовершенной конкуренции. Представлены динамические модели поведения в условиях рынка, модели...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconРазвіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) І ўрада бсср па развіцці культуры...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconНадрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку "Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі": урокі мінулага // Матер
Надрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку “Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі”:...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconПерспективные стратегии развития хлопково-текстильной продукции в условиях экономического роста (на примере Южно-Казахстанской области)
Перспективные стратегии развития хлопково-текстильной продукции в условиях экономического роста

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат icon1. Старажытная гісторыя Беларусі. Узнікненне І развіццё першабытнага грамадства на беларускіх землях (100 – 35 тыс гадоў да н э. – V ст н. э.) (
Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Жыццё І гаспадарчая дзейнасць людзей ва ўмовах першабытнага грамадства. Разлажэнне першабытнага...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат iconОбразовательная программа внеучебной деятельности Ступени роста
Закон «Об образовании», федеральный государственный образовательный стандарт начального общего образования, Концепция духовно-нравственного...

Акуліч У. А. Развіццё класічнай школы палітэканоміі ў Беларусі // Новое качество экономического роста: инновации, инвестиции, конкурентоспособность. Сб мат icon1. Звесткі з гісторыі класічнай філалогіі
Тэрмін "Класічная філалогія". Месца класічнай філалогіі ў комплексе дысцыплін аб антычным свеце. Пісьмовыя крыніцы антычнасці І іх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка