Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г




НазваРаздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г
старонка1/4
Дата канвертавання02.11.2012
Памер401.36 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
Раздзел 1. Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н.г.

  • Звесткі аб навучэнцах:

Усяго – 94 чалавекі.

20 выхаванцаў наведвалі дашкольную групу.

Навучальны год закончылі 74 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 11 вучняў. Атэставаны – 63 вучні. З іх 2 вучні навучаліся па праграме дапаможнай школы, 2 вучні па праграме з цяжкасцямі ў навучанні.

Колькасць вучняў 1 ступені навучання – 22.

Колькасць вучняў 2 ступені навучання – 45.

Колькасць вучняў 3 ступені навучання – 7.

  • Звесткі аб настаўніках, якія працуюць у НПК:

Колькасць педагогаў на канец навучальнага года – 20

З вышэйшай катэгорыяй – 4\20%

З першай катэгорыяй – 9 \45%

З другой катэгорыяй – 1\5%

Без катэгорыі – 6\30%

Ажыццяўлялася мэтанакіраваная работа па забеспячэнню належных умоў для павышэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і якасці адукацыі і выхавання ў здароўезберагаючым адукацыйным асяроддзі.

Пры гэтым рашаліся наступныя задачы:

  1. Ствараць умовы для павышэння якасці адукацыі праз эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, новыя падыходы да сучаснага ўрока.




  1. Забяспечыць рост ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў праз ўзбраенне настаўнікаў метадычнымі, педагагічнымі асновамі развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей дзяцей, уключэнне ў самаадукацыйную дзейнасць.




  1. Садзейнічаць дальнейшаму выхаванню ў вучняў і дашкольнікаў здаровага ладу жыцця і зніжэнню ўзроўню злачыннасці і правапарушэнняў праз узаемадзеянне педагогаў, бацькоў і навучэнцаў, укараненне праграмна-праектнага планавання выхаваўчай работы.




  1. Прадоўжыць удасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базы НПК

Для дасягнення галоўнай мэты былі створаны наступныя ўмовы:

  • складзены вучэбныя планы;

  • усе метадычныя аб’яднанні мелі дакладныя планы;

  • работа па паўненню кабінетаў раздатачным і дэманстрацыйным матэрыялам, праграмным забеспячэннем па прадметах;

  • работа настаўнікаў па самаадукацыі;

  • метадычны характар работы па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага

працэсу.



    1. . Аналіз метадычнай работы


Метадычная работа ўключала наступныя галоўныя напрамкі:

  • павышэнне навуковай інфармаванасці ў вобласці ведаў вучэбнага прадмета і сумежных дысцыплін;

  • удасканаленне тэхналогіі навучання (выкладанне і вучэнне).

Адзінства і ўзаемасувязь гэтых напрамкаў забяспечвала развіццё педагагічнага майстэрства і творчасці.

Для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў НПК ствараліся пэўныя ўмовы працы: аптымальна зручны расклад заняткаў, наяўнасць “метадычных дзён”.

Метадычная работа ў 2010-2011 навучальным годзе была накіравана на выкананне пастаўленых задач і іх рэалізацыю праз вучэбна-выхаваўчы працэс. Калектыў НПК працаваў над метадычнай тэмай: “Удасканаленне прафесійна-педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз укараненне ў практыку работы інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій”.

У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі метадычная работа ажыццяўлялася па наступных накірунках дзейнасці:

  • удасканаленне педагагічнага майстэрства;

  • работа метадычных абъяднанняў;

  • работа з маладымі спецыялістамі;

  • работа па самаадукацыі;

  • актыўны ўдзел настаўнікаў НПК ў рабоце раённых метадычных аб’яднанняў розных накірункаў.

Адным з накірункаў павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу з’яўляецца курсавое павышэнне кваліфікацыі і атэстацыя педагагічных кадраў.

На працягу года павысілі кваліфікацыю ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі на мэтавых курсах настаўнік гісторыі Веліч Г.В., на базавых курсах Кавальчук І.В., у акадэміі паслядыпломнай адукацыі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Захарчук Г.М.

У 2010-2011 навучальным годзе атэставаны на 1-ю кваліфікацыйную катэгорыю выхавальнік дашкольнай групы Антановіч В.Л., на 2-ю кваліфікацыйную катэгорыю настаўнік пачатковыхкласаў Янучок І.Т.

Свой метадычны ўзровень педагогі павышалі, наведваючы метадычныя мерапрыемствы. Гэта дало магчымасць ім без асаблівых цяжкасцей планаваць адукацыйную работу на навучальны год.

Метадычная работа здзяйснялася планамерна, арыентавана з улікам асаблівасцей НПК, згодна плана.

У мінулым навучальным годзе была прадоўжана практыка выдавецкай дзейнасці. У інфармацыйна-метадычнае выданне “Педагагічны веснік” увайшлі лепшыя работы педагогаў.

Працавалі 3 метадычныя аб’яднанні: метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы “Выбар”, метадычнае аб’яднанне настаўнікаў сярэдніх і старэйшых класаў “Скрыжаванне”, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Усе метадычныя аб’яднанні працавалі ў адпаведнасці са сваімі планамі работы. Асаблівае значэнне ўдзялялася вызначэнню шляхоў павышэння рэзультатыўнасці навучання.

На працягу года члены метадычных аб’яднанняў наведалі адкрытыя ўрокі, на якіх ішоў абмен перадавой практыкай работы. Сярод форм правядзення пасяджэнняў прыарытэтнымі былі пасяджэнні практычнай накіраванасці.

З мэтай павышэння рэзультатыўнасці па прафесійным станаўленні маладых настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Гудзіноўскай В.В., беларускай мовы і літаратуры Абцэшка В.У.,Мурашка Л.М., фізікі і інфарматыкі Буякевіча Д.А., іх ўзроўню прафесійнай кампентэнцыі вялася мэтанакіраваная работа па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі праз работу “Школы маладога настаўніка” настаўніцтва, кансультаванне, наведванне адкрытых урокаў і іх аналіз, наведванне ўрокаў з арганізацыяй сумеснай аналітычнай дзейнасці. Асноўнымі накірункамі праводзімай работы з маладымі педагогамі сталі: сістэмны падыход да адбору матэрыялу; мэтанакіраванне; формы і метады, выкарыстоўваемыя настаўнікам па развіццю індывідуальнасці і творчых здольнасцей.

У правядзенні метадычных дэкад прынялі ўдзел усе педагогі НПК. Выкарыстоўваліся розныя формы вучэбна-педагагічных мерапрыемстваў, у якіх прымяняліся інфармацыйныя тэхналогіі. У час правядзення Фестываля педагагічнага майстэрства кожны педагог зрабіў справаздачу па тэме самаадукацыі. Рад праведзеных семінараў садзейнічаў развіццю педагагічнай творчасці, набыццю педагагічнай практыкі, выкарыстанню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, самаразвіццю асобы настаўніка, абнаўленню яго тэарытычных і практычных ведаў.

На нізкім узроўні застаецца навукова-практычная дзейнасць вучняў. Так з трох прадастаўленых работ на раённым конкурсе “Адважцеся, вы таленавіты!” у фінал не вышла не адна работа

Настаўнікамі прадаўжаецца стварэнне прэзентацый да ўрокаў па асобных тэмах. Найбольш шырока і эфектыўна выкарыстоўваюць ІТ на сваіх уроках настаўнікі Аляксейчык Г.К., Веліч Г.В., Янучок І.Т., Кавальчук І.В.

У 2010–2011 навучальным годзе было праведзена 2 тэматычныя педсаветы, звязаныя з пастаўленымі задачамі:

1. Здароўезберажэнне вучняў як фактар паспяховай сацыялізацыі асобы.


2. Сучасны ўрок: які ён?


У межах падрыхтоўкі да педсаветаў быў праведзены сістэмны аналіз педагагічнай дзейнасці па ўкараненню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, па ўзаемадзеянню педагогаў НПК, бацькоў і грамадскасці фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы асацыяльных паводзін, вызначаны шляхі і спосабы ўдасканалення работы ў дадзеных накірунках.

У павышэнні прафесійнага майстэрства педагогаў і ўдасканаленне адукацыйнага працэсу немалаважнай з’яўляецца роля прадметнага кабінета. Эфектыўна працавалі кабінет гісторыі – настаўнік Веліч Г.В., кабінет пачатковых класаў – настаўнік Аляксейчык Г.К. Слаба вялася работа ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, школьнай майстэрні – настаўнікі Гудзіноўская В.В., Абуэшка В.У., Белы В.Ф. Практычна не вялася работа ў кабінетах хіміі, фізікі, інфарматыкі – настаўнікі Кавальчук І.В., Буякевіч Д.А.

Такім чынам, у метадычным плане неабходна:

- кіраўнікам метадычных аб’яднанняў больш накіравана весці работу па ўдасканальванню дзейнасці педагогаў, па выкарыстанню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, новых падыходаў да фарміравання творчых здольнасцей вучняў;

- прадоўжыць практыку творчых справаздач, справаздач аб курсавой падыхтоўцы з аналізам практычнага прымянення атрыманых ведаў;

- актывізаваць навукова-практычную дзейнасць;

- вывучаць, абагульняць і распаўсюджваць педагагічную практыку праз работу майстар-класаў, узаеманаведванне ўрокаў;

- вывучаць рэзультацыйнасць работы настаўнікаў па выбраных тэмах самаадукацыі;

- актывізаваць і ўдасканальваць дзейнасць прадметных кабінетаў.


1.3. ЯКАСЦЬ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ І ВЫХАВАЛЬНІКАЎ


Асаблівую ўвагу педагогі дашкольнай групы Антановіч В.Л. і Буякевіч В.Э. ўдзялялі стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя. Заняткі і гульні, праводзімыя з выкарыстаннем гэтага матэрыялу, вызывалі цікавасць ў дзяцей, дапамагалі асвоіць прапанаваную тэму.

Былі падрыхтаваны і ў далейшым выкарыстоўваюцца ў рабоце інфармацыйны матэрыял па харчаванню дашкольнікаў, па прывіццю культурна-гігіенічных навыкаў, кансультацый і памяткі для бацькоў па выхаванню і навучанню дзяцей.

Аналіз заняткаў ў 2010-2011 навучальным годзе паказаў, што выхавальнік Антановіч В.Л. граматна плануе, сістэматычна рыхтуецца і абдумвае ўсе заняткі. Асабліва цікавыя і змястоўныя заняткі па перадматэматычным развіцці, развіццю зносін і маўлення, пазнанню сябе.

Кіраўніком па фізічнай культуры Антановіч В.Л. для рашэння задач па фізічнай культуры выкарыстоўваюцца розныя метадычныя прыёмы. Так, на кожным занятку прысутнічае дыферэнцыраваны падыход у правядзенні заняткаў у рознаўзроставай групе.

Антановіч В.Л. прадумвае метадычныя прыёмы і метады, заняткі змястоўныя і цікавыя.

Выхавальнік Буякевіч В.Э. абдумвае усе заняткі, праводзіць іх у нестандартнай форме, з выкарыстаннем музычнага суправаджэння, комплексныя заняткі па аднаму сюжэту (развіццё мовы+музыка+фізкультура і г.д.).

Наведаныя ўрокі паказваюць, што мяняюцца адносіны педагогаў да вучэбных уменняў і навыкаў, яны становяцца не самамэтай навучання, а сродкам развіцця сацыяльна значымых якасцей асобы (мысленчых, фізічных, творчых). Гэта дасягаецца шляхам тэхналогіі і падборам вучэбных задач. Многія педагогі ставяць мэты развіцця асабістых якасцей вучняў на ўроку (мысленне, мову, камунікатыўнасць і г.д.)

Наведаныя ўрокі паказалі, што педагогі Аляксейчык Г.К., Веліч Г.В., Кавальчук І.В. валодаюць методыкай выкладання прадметаў на высокім узроўні. Іх урокі адрозніваюцца высокай шчыльнасцю, эфектыўнасцю метадаў і прыёмаў работы, мэтазгоднасцю размеркавання часу, лагічнай паслядоўнасцю і ўзаемасувяззю этапаў. Гэтыя педагогі працуюць над развіццём інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў, выкарыстоўваць інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі, што надае сучасны выгляд уроку.

Урокі настаўнікаў: Лісавец В.В., Абраменя Н.М.,Касцюкевіч В.А., Шлапаковай М.А. паказваюць імкненне настаўнікаў арганізаваць вучэбны працэс так, каб кожны вучань быў аптымальна заняты вучэбнай дзейнасцю. Для таго, каб вызваць вучня да зносін, настаўнікі задаюць шмат пытанняў у нармальным тэмпе, патрабуюць ад вучня выразіць сваю думку, выказаць свае адносіны, параўнаць, растлумачыць прычыну. У сваёй рабоце гэтыя настаўнікі выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі. Аднак неабходна дыферэнцыраваць навучанне праз выкарыстанне картак-заданняў рознай цяжкасці, больш часта апытваць вучняў са здавальняючым узроўнем ведаў, стымуляваць станоўчыя адносіны вучняў да навучання, фарміраваць у іх пазнаваўчыя інтарэсы, патрэбнасць у ведах, актыўнасць і самастойнасць.

Настаўнікам Беламу В.Ф., Мурашка Л.М., Абцэшка В.У., Буякевічу Д.А. неабходна пераходзіць ад традыцыйных форм урока, да ўрокаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій (у тым ліку інфармацыйных), выкарыстоўваць асабіста-арыентаваны падыход у навучанні, удзяляць асаблівую ўвагу выпрацоўцы трывалых ведаў па вывучаемаму прадмету.

Урокі Гудзіноўскай В.В. праходзяць у атмасферы добразычлівасці і супрацоўніцтва, урокі заўсёды лагічна прадуманы, часта выкарыстоўваецца праблемна-пошукавы метад работы.

Факультатывы вядуцца за кошт гадзін кампанента агульнаадукацыйнай ўстановы. Вывучэнне іх у адпаведнасці з жаданнямі і здольнасцямі вучняў развівае індывідуальныя здольнасці і схільнасці, паглыбляе, робіць больш устойлівым, мэтанакіраваным інтарэс да пэўных ведаў практычнай дзейнасці, рыхтуе вучняў да далейшай самаадукацыі і асэнсаванага выбару будучай прафесіі. Сярод вучняў усіх класаў была вывучана іх запатрабавальнасць у факультатывах. Усе запыты вучняў задаволены. У НПК працавалі 20 факультатываў. З іх 2 факультатывы “Здаровы лад жыцця” ў пачатковых класах наведвалі 100% вучняў. Факультатывы праводзіліся па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыіі Рэспублікі Беларусь. Праведзеныя гутаркі з вучнямі ўсіх факультатываў з мэтай вывучэння іх задаволенасці арганізацыі заняткаў паказалі, што вучні станоўча ацэньваюць узровень заняткаў і добрыя зносіны з настаўнікамі. Незадаволенасці не выяўлена.

Наведаныя заняткі паказалі, што настаўнікі ўмеюць пабудаваць работу, здзяйсняюць дыферэнцыраваны падыход. Але не хапае вучэбных дапаможнікаў і метадычных комплексаў.

Аднак педагагічная кампетэнтнасць педагогаў яшчэ патрабуе ўдасканалення. Застаецца неадпрацаваным навык самааналізу ўрока і заняткаў – адно з неабходных прафесійных уменняў, не даацэньваецца роля ўнутрыкласнай дыферэнцыяцыі ў навучанні, неэфектыўна выкарыстоўваюцца ТСН, не прыдаецца належнае значэнне выкарыстанню здароўезберагаючай тэхналогіі. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часам з’яўляецца яшчэ інфармацыйным, у ім мала варыятыўнага характару, заданняў на творчую дзейнасць вучняў як пры вывучэнні новага матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых ведаў і ўменняў. На невысокім узроўні застаецца работа па развіццю маналагічнай мовы. Дамашняе заданне часта даецца недыферэнцыравана, маюцца выпадкі, калі адсутнічае сістэма яго праверкі.

Узаеманаведванне ўрокаў як форма распаўсюджвання перадавой педагагічнай практыкі так і не стала нормай.

Такім чынам, з мэтай павышэння якасці работы настаўнікаў і выхавальнікаў неабходна звярнуцца да новых падыходаў падрыхтоўкі і правядзення сучаснага ўрока і занятка, іх аналіза і самааналіза, павышэнне якасці індывідуальна-карэкцыйнай работы.


    1. . Вынікі навучанасці



Клас

К-ць вучняў

Маюць адзнаку

Якасць ведаў

(%)


9-10

8-10

5-10

1-2

3

6

1

3

2

-

83,3

4

4

-

2

2

-

100

5

11

-

6

5

-

81,8

6

6

-

2

6

-

100

7

7

-

4

3

-

100

8

10

-

5

5

-

80

9

9

-

6

3

-

66,8

10

2

-

2

6

-

100

11

5

-

5




-

100

Па НПК за 2010-2011 н.г.

60

1

35

54

-

85

3

5

-

-

5

-

100

4

10

-

-

9

-

90

5

7

-

2

5

-

71,4

6

6

-

1

5

-

83,3

7

10

-

2

8

-

80

8

9

-

1

6

-

66,7

9

8

-

1

7

-

87,5

10

4

-

-

4

-

100

11’

6

1

1

6

-

100

Па НПК за 2009-2010 н.г.

65

1

8

55

-

84,6
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З ІХ на 1 ступені –62 вучні, на II ступені –116, на III...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconПлан аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце на 2010/2011 навучальны год Аналіз работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце
Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2009/2010 навучальным годзе праводзілася адпаведна з перспектыўным планам ідэалагічнай...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconАналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год
З ІХ вучацца ў спл – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, сш №2 г. Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым ліцэі...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год
У 2010-2011 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 25 настаўнікаў. З ІХ 8 чалавек маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,...

Раздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г iconПратакол вынікаў раённай алімпіяды па беларускай мове ў 2010/2011 навучальным годзе ў 11 класе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка