БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу




НазваБЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
старонка1/5
Дата канвертавання05.02.2013
Памер312.96 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5


БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт

На правах рукапісу

УДК 81’04

Варонька

Хрысціна Паўлаўна

Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы

Выпускная праца па
«Асновах інфармацыйным тэхналогій»

Магістранта кафедры гісторыі беларускай мовы

Спецыяльнасць: 10.02.01 – беларуская мова

Навуковыя кіраўнікі:
доктар філалагічных навук Прыгодзіч М. Р, старэйшы выкладчык Кожыч П. П.

Мінск 2012

змест


змест 2

спіс абазначэнняў 3

уводзіны 4

Глава 1

агляд выкарыстанай літаратуры 6

Глава 2

ПЕРАДУМОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІТ У ДАСЛЕДАВАННЯХ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 7

Глава 3

Практычныя распрацоўкі для вызначэння моўных межаў нормы старабеларускай мовы 13

Глава 4

асноўныя вынікі 16

Заключэнне 17

бібліяграфічны СпІС 18

дадатак Б 19

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 19

дадатак В 21

Дзейсны асабісты сайт 21

http://spadaryna26.narod2.ru/ 21

дадатак Г 22

Граф навуковых інтарэсаў 22

дадатак Д 23

Тэставыя пытанні па ІТ 23

дадатак е 24

Адрэдагаваны артыкул у Вікіпедыі 24

дадатак ж 25

Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі 25



спіс абазначэнняў


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ТС – тэхнічныя сродкі

ЛЭС – лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік

БДУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ГБМ – гісторыя беларускай мовы

уводзіны


У XXI стагоддзі жыццё ставіць перад намі ўсё новыя і новыя задачы, акцэнтуючы ўвагу на рэальнай уключнасці чалавека ў інфармацыйную прастору. Сёння фактычна няма той сферы чалавечай дзейнасці, дзе можна прадуктыўна і даволі эфектыўна працаваць, не скарыстоўваючы найноўшыя тэхнічныя напрацоўкі, што значным чынам уплываюць на практычны вынік. Так званая ручная праца з аднаго боку з’яўляецца сімвалам дакладнай прапрацоўкі прадмета даследавання, а з другога сігналізуе пра магчымыя хібы, выкліканыя «чалавечым фактарам». Гэта, безумоўна, выглядае вельмі натуральна, бо машыннасць у кожным этапе дзейнасці вызначае толькі новыя ІТ. Для навукі сродкі камп’ютэрнай апрацоўкі інфармацыі маюць яшчэ большае значэнне, бо даследчыкі маюць справу з агромністым аб’ёмам інфармацыі, які магчыма класіфікаваць і стратыфікаваць толькі пры дапамозе спецыяльных метадаў даследавання.

У даследаваннях па гісторыі беларускай мовы вартасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій не церпіць сумніву, бо, напрыклад, для таго, каб вызначыцца з паняццем нормы ў дачыненні да старабеларускай мовы неабходна прааналізаваць выключную колькасць помнікаў пісьменства (друкаваных і рукапісных), арыентуючыся на якія можна дакладна прасачыць характар складвання старабеларускай мовы. Асабліва гэта датычыцца Бібліі Францыска Скарыны: агромністая колькасць старазапаветных кніг варта прааналізаваць на прадмет наяўнасці царкоўнаславянскіх і беларускіх моўных рыс, вызначыцца з працэнтнай іх суаднесенасцю. Да нядаўніх часоў у гісторыі беларускай мовы дамінуючым і вядучым быў метад усеагульнага паглыблення ў матэрыял даследавання адным навукоўцам, які без дапаможных сродкаў займаўся вычляненнем моўных фактаў, якія адлюстроўвалі прадмет яго даследавання. Апошнім часам усё часцей пачынаюць выкарыстоўвацца новыя метады даследавання.

Камп’ютэрныя тэхналогіі дапамагаюць навукоўцам і выкладчыкам непасрэдна данесці самую галоўную інфармацыю, якая засвойваецца значна хутчэй і лягчэй. Ды і наогул фарміруецца новае мысленне, якое актыўна пераапрцоўвае існуючу адукацыйную і грамадскую прастору, ствараючы новыя шаблоны дзеяння. Як і ў любой з’яве, у шпаркім распаўсюджванні ІТ ёсць і негатыўныя бакі: на чалавечае мысленне накладваюцца ўсё новыя і новыя шаблоны, якія механізуюць яго творчую актыўнасць, заганяюць у вельмі цесныя межы, якія не спрыяюць актывізацыі непасрэдных крэатыўных памкненняў. Але здаецца, каб пазбегнуць гэтага варта адносіцца да ІТ як усяго толькі да сродкаў, а не як да самамэты.

Актуальнасць дадзенага даследавання заключаецца ў тым, што недастатковая распрацаванасць метадаў прымянення ІТ у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы стварае перашкоды для грунтоўных і аб’ектыўных прац, якія маглі б прадэманстраваць наяўнасць пісьмовай нормы ў страбеларускай мове.

Аб’етам даследавання з’яўляецца працэс выпрацоўкі моўнай нормы на матэрыяле кніг Старога Запавету, выдадзеных Францыскам Скарынам, ва ўмовах нетрываласці моўнай сістэмы старабеларускай мовы з улікам новых ІТ.

Прадмет даследавання – рознаўзроўневыя моўныя факты (графіка-арфаграфічны, фанетычны, лексічны, марфалагічны ўзроўні), якія засведчылі трансфармацыю біблейскага тэксту з боку архітэктонікі і моўнай формы.

Мэта працы – вызначыць моўную аснову кніг Старога Запавету Францыска Скарыны, прасачыць характар яе складвання і ўзаемадзеяння з царкоўнаславянскай пісьмовай традыцыяй пры дапамозе новых ІТ. Для дасягнення пастаўленай мэты мы вызначымся з колам канкрэтных задач:

1) з дапамогай сістэмна-структурнага падыходу класіфікаваць моўныя факты згодна вызначаных крытэрыяў;

2) прасачыць частотнасць і характар выкарыстання сродкаў мовы, што маркіруюць народную моўную стыхію;

3) вызначыць рэальнае паходжанне моўных фактаў, арыетуючыся на этымалагічныя і гістарычныя слоўнікі;

4) выявіць магчымасці рознаўзроўневых трансфармацый і ўмовы іх рэалізацыі;

5) вызначыцца з колам спецыяльнай навуковай літаратуры і прадставіць розныя пункты погляду адносна гісторыі функцыянавання моўных фактаў;

6) вызначыць вартасць выкарыстання ІТ у даследаванні.

Тэарэтычная значнасць працы заключаецца ў цэласным падыходзе да вызначэння магчымасці прымянення ІТ у даследаваннях па гісторыі беларускай мовы.

Практычная значнасць у тым, што на прыкладзе біблейскіх кніг Францыска Скарыны мы вызначымся з колам канкрэтных метадаў даследавання помнікаў старажытнага пісьменства.
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па анамастыцы 10

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па літаратуразнаўству 9

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі дзяржаўны універсітэт На правах рукапісу
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследванні гісторыі паўстання1863-1864 гг. 10

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Спалучэнне вынікаў аналізу гэтых крыніц з інфармацыяй іншых навук (гісторыі, этналогіі, антрапалогіі, лінгвістыкі, мастацтвазнаўства...

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

БЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка