Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006




НазваВучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006
старонка8/37
Дата канвертавання05.02.2013
Памер5.42 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   37

Літаратура



1. Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. – Мн.: Полымя, 1991. – 151 с.

2. Алексеев Л.В. Археология и краеведение Белоруссии ХVІ в. – 30-е годы ХХ в. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – С. 19 – 65.

3. Басевич А.М. Иоахим Лелевель: польский революционер, демократ, ученый. – М.: Изд. соц.-экономич. лит., 1961. – 192 с.

4. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. – Мн.: БелЭн, 2005. – 768 с.

5. Беларусы: У 8 т. Т.3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – С. 30 – 50.

6. Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVІІ – середине ХVІІІ в. – Мн.: БГУ, 1971. – 179 с.

7. Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве. – Мн.: БГУ, 1979. – 160 с.

8. Блинова Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения. – Гродно: ГрГУ, 2002. – 427 с.

9. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.

10. Габрусевіч С.А., Марозава С.В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына: гіст. нарыс. – Гродна: ГрДУ, 2005. – 216 с.

11. Ермаловіч М. Тацішчаўскія звесткі пра Беларусь // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1976. - № 2. – С. 33 – 35.

12. Историография истории южных и западных славян: Учеб. пособ. – М.: МГУ, 1987. – 262 с.

13. История Вильнюсского университета (1579 – 1979) / Ред. кол.: Й.Кубилюс, С.Лазутка. – Вильнюс: Мокслас, 1979. – 373 с.

14. Караў Д.У. Беларуская і польская гістарыяграфія ў ХVІ – ХХ стст. // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – С. 242 – 251.

15. Карев Д.В. Белорусская историография в конце ХVІІІ – начале 60-х годов ХIХ в. // Очерки истории науки и культуры Беларуси IХ – начала ХХ в. / П.Т.Петриков, Д.В.Карев, А.А.Гусак и др. – Мн.: Наука и техника, 1996. – С. 24 – 39.

16. Караў Дз. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства // Спадчына. – 1994. - № 1. – С. 4 – 14.

17. Карев Д. В. У истоков белорусской национальной историографии. Конец ХVІІІ – 50-е годы ХІХ в. (Историческая наука Белоруссии и Литвы времён Т.Нарбута) // Наш радавод. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царква і культура народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі ХІІІ – пачатку ХХ стст.». – Гродна, 1990. – Кн. 5 (ч. 2). – С. 199 – 252.

18. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ – ХІХ стст. – Мн: Навука і тэхніка, 1984. – С. 23 – 72.

19. Кісялёў Г.В. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. – Мн.: Маст. літ., 1982. – 255 с.

20. Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР (эпоха феодализма). – Мн.: Университетское, 1986. – С. 16 – 20.

21. Лабынцаў Ю.А. Пачатае Скарынам: Бел. друк. літ. эпохі Рэнесансу. – Мн.: Маст. літ., 1990. – 333 с.

22. Мальдзіс А. Календары, выдадзеныя ў ХVІІІ ст. // Книговедение в Белоруссии. – Мн., 1977.

23. Мальдзіс А. Першыя календары Беларусі // ЛіМ. – 1970. – 7 жн.

24. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн., 1995. – 671 с.

25. Подокшин С.А. Философия истории М. Стрыйковского // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – С. 287 – 290.

26. Попков Б.С. Польский ученый-революционер Иоахим Лелевель. – М.: Наука, 1974. – 212 с.

27. Рогов А.И. Русско-польские культурные связи в эпоху Возрождения. (Стрыйковский и его хроника). – М.: Наука, 1966. – 310 с.

28. Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. – М.: Наука, 1973. – С. 16 – 62.

29. Юхо И. Татищев о Белоруссии // Неман. – 1989. - № 3. – С. 174 – 176.


Тэматыка рэфератаў


1. Выданне каляндароў у Беларусі ў ХVІІІ ст.

2. «Рамантычная школа» І.Лялевеля.

3. Погляды І.Лялевеля на гісторыю ВКЛ і Расіі.

4. Віленскі універсітэт – центр гістарычнага вывучэння Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.

5. В.М.Тацішчаў аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі.


1. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага. У 20 – 90-я гг. ХVІ ст. на гістарычнае развіццё ВКЛ і Рэчы Паспалітай значны ўплыў аказалі Адраджэнне і Рэфармацыя. Яны прадвызначылі ўключэнне беларускіх зямель у сферу ўплыву заходнееўрапейскай культурнай традыцыі. Прафесар Д.У.Караў назваў гэты працэс «вестэрнізацыяй» беларускай культуры». На яго думку, новая тэндэнцыя ў духоўным жыцці беларускага грамадства суправаджалася этнакультурнай дэзінтэграцыяй, кардынальнай зменай релігійнай і моўнай сітуацыі, што прывяло да з'яўлення публіцыстыкі (творы П.Скаргі, І.Пацея, М.Літвіна і інш.).

Інтэнсіўная палеміка паміж прыхільнікамі «традыцыйнай» і «заходняй» арыентацыі садзейнічала росту грамадскай цікавасці да гісторыі як асобнай галіны ведаў. Таму ў гістарыяграфіі зацвярджаецца жанр хранографаў, які звязваў гісторыю беларускага народа з сусветнай. Першай працай падобнага тыпу ў ВКЛ стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, якая ўключыла гісторыю ВКЛ у арбіту заходнееўрапейскай гістарыяграфічнай традыцыі.

Мацей Стрыйкоўскі (1547 – 1590 (1593) гг.) нарадзіўся ў м. Стрыйкаў каля Лэнчыц (сучаснае Лодзінскае ваяводства Польшчы) у сям’і судовага вознага. Па жаночай лініі ён паходзіў са знакамітага роду Лелі́ва, а па мужчынскай – Асостаў. Па маці ягоным продкам быў мазавецкі ваявода Хры́сцін, які вызначыўся ў бітве пры Захвосце (1205 г.).

У сем гадоў Стрыйкоўскі пайшоў вучыцца ў парафіяльную граматычную школу ў Бжэзінах. Сам ён назваў яе «Падуяй і Балоньяй», бо атрымаў там грунтоўную адукацыю. Далейшы лёс Стрыйкоўскага супярэчлівы. Беларуская даследчыца А.А.Семянчук называе яго «геніальным саманавукай» і лічыць, што ён не атрымаў вышэйшай адукацыі. Расійскі гісторык А.І.Рогаў сцвярджае пра вучобу Стрыйкоўскага ў Кракаўскай Акадэміі (універсітэце): у 1564 г. атрымаў ступень бакалаўра. Вучоба перапынялася вандроўкай ў ВКЛ. Ёсць гіпотэза, што Стрыйкоўскі падчас Лівонскай вайны быў «рыскуном» (шпіёнам).

У 1567 – 1569 гг. яго імя зноў значыцца ў спісах студэнтаў Кракаўскай Акадэміі. Там Стрыйкоўскі добра авалодаў лацінскай мовай і антычнай літаратурай. Таксама ён ведаў нямецкую мову, інжынернае мастацтва. Магчыма гэтая акалічнасць заставіла яго вярнуцца ў ВКЛ на ваенную службу ў Віцебскі гарнізон (1572 – 1574 гг.).

У 1574 г. М.Стрыйкоўскі выдаў у Кракаве вершаваную кнігу «Ганец цноты» (дабрадзейнасці). Аўтар услаўляў шляхту, якую лічыў крыніцай дабрачыннасці. Ён пісаў пра сармацкае паходжанне шляхецкага саслоўя, што прадвызначала іх больш шырокія правы, чым у караля Рэчы Паспалітай. Пад уплывам Адраджэння Стрыйкоўскі звяртаецца з заклікам вывучаць навукі, найперш, гісторыю. Ужо ў гэтай працы аўтар зрабіў кароткі агляд гісторыі Літвы.

У тым жа годзе Стрыйкоўскі напісаў паэму «Праваслаўнага ўезду да Кракава і памяці годнай каранацыі Генрыха Валуа апісанне». Магчыма гэтым творам ён шукаў каралеўскай службы, што дало плён. У верасні 1574 г. яго накіравалі ў складзе пасольства Рэчы Паспалітай у Канстанцінопаль. Там Стрыйкоўскі склаў дзесяць карт Турцыі, план г. Канстанцінопаля, а па вяртанні напісаў кнігу «Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага».

У гэтым творы супрацьпастаўляюцца «залатыя» шляхецкія вольнасці, як своеасаблівы палітычны лад, становішчу славянскіх народаў, якія знаходзіліся пад прыгнётам Асманскай імперыі. Пры гэтым аўтар раскрыў гісторыю Турцыі, выкарыстаўшы турэцкую хроніку, якую яму пераклаў атурэчаны венгр. Крытычны характар кнігі выклікаў незадаволенасць караля Стэфана Баторыя, бо Асманская імперыя аказала яму падтрымку пры выбранні на трон Рэчы Паспалітай. Верагодна, па гэтай прычыне Стрыйкоўскі пакінуў дзяржаўную службу.

З 1576 па 1578 гг. ён знаходзіўся пры двары князёў Алелькавічаў у Слуцку і Капылі пад пратэкцыяй князя Юрыя Юр’евіча Алелькавіча. Там Стрыйкоўскі пачаў пісаць «Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі». Пасля смерці свайго апекуна ён пераходзіць пад пратэкцыю жмудскага біскупа Мельхіора Гедройца. З яго дапамогай Стрыйкоўскі атрымаў пасаду жмудскага каноніка. Неверагодна, але паляк заняў пасаду ў ВКЛ. А.А.Семянчук тлумачыць гэты факт схільнасцю Стрыйкоўскага да Княства, тым, што ён адстойваў права ВКЛ на Падолію, а таксама падтрымкай з боку магнатаў (Радзівілаў, Глябовічаў, Хадкевічаў і інш.).

«Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» была выдадзена ў Круляўцы (сучасны г. Калінінград) у 1582 г. на польскай мове. Хроніка прысвечана каралю Стэфану Баторыю, віленскаму біскупу Радзівілу, сынам Юрыя Алелькавіча. Гэта першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Твор складаецца з пяці частак: рыфмаванай аўтабіяграфіі Стрыйкоўскага, прадмовы са зваротам да шляхты, самой Хронікі (25 кніг, падзеленых на главы), спіса апечатак, рэестра ўласных імён.

Стрыйкоўскі паўстае ў хроніцы не ў якасці сярэдневяковага кампілятара, а як даследчык. Гэта відавочна ў шырокім выкарыстанні аўтарам гістарычных крыніц (працы Герадота, Ціта Лівія, Клаўдзія Пталамея, Страбона, Я.Длугаша, Мехавіты, М.Кромэра, П.Дусбурга, «Аповесць мінулых гадоў», беларуска-літоўскія летапісы і інш.).

Вельмі падрабязна ён раскрыў гісторыю ВКЛ ад Палямона да Стэфана Баторыя. Характарызуючы вялікіх князёў літоўскіх, Стрыйкоўскі не згадзіўся з польскімі храністамі аб «нізкім» паходжанні Гедзіміна (конюх Віценя). Дарэчы, гэта пазіцыя была характэрна лівонскім хроністам. Таксама ён сцвярджаў, што ў Альгерда было дзве жонкі: віцебская княжна Марыя і цвярская Улляна. Грунтоўна падаецца аналіз знешнепалітычных акцый ВКЛ.

С.А.Падокшын і А.А.Семянчук лічаць хроніку ўзорам шляхецкай гісторыі, а М.І.Ермаловіч называў Стрыйкоўскага «свядомым фальсіфікатарам» на карысць М.Гедройца. Твор адметны «літоўскім» патрыятызмам, прывержанасцью да дынастыі Ягелонаў. Адной з асаблівасцей хронікі можна назваць вершаваныя ўстаўкі на батальную тэму (бітва пад Клецкам 1506 г., бітва пад Оршай 1514 г., бітва на Уле 1564 г.). Але аўтар прадэманстраваў некрытычны падыход да гістарычных крыніц, апублікаваўшы часам фантастычныя звесткі.

Метадалагічныя прынцыпы Стрыйкоўскага сфарміраваліся пад уплывам эпохі Адраджэння. Рухаючай сілай гісторыі ён лічыў не столькі Бога, колькі чалавека. Таму гісторыя – гэта адзіны паток з мінулага, сучаснага і будучага. Чалавек павінен зацвердзіць сябе не ў пасіўна-сузіральным, а ў дзейнасна-практычным жыцці. Прычым галоўная ўзнагарода яго чакае не ў загробным свеце, а ў памяці нашчадкаў.

У працэсе гістарычнага пазнання Стрыйкоўскі вылучаў два ўзроўні: фундаментальны (пазнавальны) і маральна-дыдактычны (навучальны). Гэты падыход адрознівае М.Стрыйкоўскага ад сярэдневяковай гістарыяграфіі, у якой асноўны змест і сэнс гісторыі зводзіўся да маральнага вопыту, а вопыт палітычны, сацыяльны амаль што не разглядаўся.

2. Гістарычная думка ў ВКЛ у XVII – першай палове XVIIІ ст. У ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. гістарычная думка знаходзілася пад кантролем езуітаў, якія манапалізавалі сістэму адукацыі ў ВКЛ.

Навучальны план езуіцкіх навучальных устаноў «Ratio et institutio studiorum Societatis Jesu» быў распрацаваны ў 80-я гг. XVI ст. Ніжэйшыя школы – калегіўмы – мелі трох і пяцікласнае навучанне. Веды па гісторыі, геаграфіі, міфалогіі даваліся ў чацвёртым класе паэтыкі і ў пятым класе рыторыкі. Навучанне ў вышэйшай школе (Акадэміі) прадугледжвала вывучэнне на філасофскім і багаслоўскім факультэтах логікі, фізікі, метафізікі, этыкі (па Арыстоцелю).

XVI ст. стала пачатковым этапам у развіцці адукацыі Ордэна езуітаў. Гісторыя не з’яўлялася самастойным прадметам навучання, а выкарыстоўвалася для вывучэння паэтыкі і рыторыкі. Гістарычныя веды павінны былі садзейнічаць маральнаму і хрысціянскаму выхаванню моладзі.

Крыніцамі гістарычнай інфармацыі з’яўляліся працы і каментарыі антычных аўтараў. Ужо ў класе граматыкі пры вывучэнні моў паўстала праблема выкарыстання гістарычнай інфармацыі для вызначэння стылю паэта і г.д. Жыццё і дзейнасць старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх гісторыкаў разглядалі ў класе паэзіі. Наступным этапам прадугледжвалася вывучэнне непасрэдна прац антычных аўтараў (Тацыта, Ціта Лівія, Фукідзіда і інш.).

З 1593 г. у вучэбным працэсе сталі карыстацца кнігай Антонія Пасевіна «Выбраныя кнігі», у якой аўтар прадставіў пералік прац, неабходных для навучання ў калегіўмах, кароткую інфармацыю аб розных народах і дзяржавах. Першы падручнік па гісторыі для калегіўмаў выдаў рэктар рымскай семінарыі Гарацый Турчаліні (? – 1599 г.) у 1598 г. «Historiarum ab origine mundi usque ad annum 1598» у 10 кнігах. Гэты падручнік па сусветнай гісторыі ахопліваў падзеі ад біблейскіх часоў па сярэднявечча. Па ініцыятыве генерала ордэна К.Аквавівы навучэнцам было загадана вывучаць кнігу ў сямі тамах «Гісторыя таварыства Ісуса», у якой разглядалася гісторыя езуітаў ад моманту ўзнікнення ордэна да 1632 г. У Заходняй Еўропе набыла папулярнасць праца Дзіянісія Петавія (1583 – 1652 гг.), аўтар якой першым пачаў датаванне гістарычных падзей біблейскай гісторыі да нараджэння Ісуса Хрыста. Па яго падручнікам навучэнцы школ Гродна і Нясвіжа рабілі тэатральныя пастаноўкі нават і ў XVIIІ ст.

Кардынальных перамен у гістарычнай адукацыі езуітаў не адбылося і ў першай палове XVII ст. Праўда, падчас арганізацыі Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў прайшла нарада (лістапад 1609 г.), прысвечаная гуманітарнай адукацыі. Яе рашэнні сведчылі аб тэндэнцыі да мадыфікацыі «Ratio studiorum», жаданні ўлічыць спецыфіку правінцыі. Удзельнікі сустрэчы прапанавалі стварыць кафедры гісторыі ў калегіўмах, дзе выкладалася філасофія. Гэта тлумачылася просьбамі мясцовай шляхты, якая жадала, каб шляхецкая моладзь навучылася дастойна выступаць на пасяджэннях соймікаў і вальнага сойма. Але генерал ордэна катэгарычна адмовіў, растлумачыўшы сваю пазіцыю тым, што гісторыі прысвечана дастаткова ўвагі ў класах паэтыкі і рыторыкі.

У езуіцкіх школах Літоўскай правінцыі іх навучэнцы карысталіся падручнікамі Яна Квяткевіча, выдадзенымі ў 1627 г. і 1698 г. Па іх вывучалі лацінскую мову і гісторыю антычнага свету ў класе рыторыкі. Таксама атрымала пашырэнне кніга Флоруса (1646 г.), у якой асвятлялася гісторыя Старажытнага Рыма ад легендарных часоў да Аўгуста. Даследаванне адпавядала сармацкай ідэалогіі, таму што раскрывала рэспубліканскія інстытуты ўлады. Напрыклад, Я.Квяткевіч параўноўваў Уладзіслава ІV Вазу з Александрам Македонскім.

У Польскай правінцыі езуітаў гісторыю Польшчы вывучалі на аснове працы Альберта Інэса (1620 – 1658 гг.) «Лехіада» (1655 г.). Аўтар у паэтычнай форме раскрыў дзейнасць каралёў Польшчы. На прыкладах айчыннай гісторыі ў вучняў фарміраваліся патрыятычныя пачуцці, занепакоенасць за лёс Рэчы Паспалітай у сувязі з І-й Паўночнай вайной 1655 – 1660 гг.

У Літоўскай правінцыі езуітаў мінулае ВКЛ вывучалі на аснове «Гісторыі Літвы» – першага сістэматызаванага курса гісторыі ВКЛ, які быў створаны шляхціцам, пісьменнікам, палемістам, гісторыкам Войцехам Віюком Каяловічам.

Войцех Віюк Каяловіч (1609 – 1677 гг.) нарадзіўся ў Коўне. У Нясвіжы вывучаў філасофію, потым займаўся ў класе паэзіі ў Смаленску. У 1634 – 1638 гг. вучыўся на тэалагічным факультэце Віленскай Акадэміі. Абараніў дысертацыю на званне магістра філасофіі, выкладаў логіку, фізіку, метафізіку, этыку. Рэктар Віленскай Акадэміі (1653 г.). Пазней – рэктар дома езуітаў-прафесараў у Вільні. Віюк Каяловіч пакінуў вялікую колькасць палемічных твораў, накіраваных супраць пратэстантаў, а таксама шмат біяграфій езуітаў і багаслоўскія трактаты.

«Гісторыя Літвы» была выдадзена ў 2-х частках (ч. 1 у Гданьску, 1650 г.; ч. 2 у Антвэрпэне, 1669 г.) на лацінскай мове і прысвечана магнату Казіміру Сапеге. Таксмама твор прызначаўся замежнаму чытачу, каб данесці ў Еўропу звесткі пра ВКЛ.

Першая частка ўяўляе па сваёй сутнасці пераказ «Хронікі» М. Стрыйкоўскага. Аўтар адзначыў, што яго кніга з’яўляецца літаратурнай апрацоўкай «Хронікі», а не арыгінальным творам. Праўда, В.Каяловіч адкінуў шмат яе фантастычных звестак і сістэмна разглядзеў гісторыю ВКЛ да Крэўскай уніі. Другая частка носіць больш самастойны характар і даводзіць падзеі да Люблінскай уніі.

Гісторык, у адрозненне ад Стрыйкоўскага, прывёў іншы варыянт легенды пра паходжанне літоўскай знаці, апусціў шэраг фрагментаў пра суседзяў ВКЛ, правёў уласны аналіз і сістэматызацыю гістарычных звестак. Як і Стрыйкоўскі, аўтар апісаў падзеі палітычнай і ваеннай гісторыі. Тэндэнцыйнасць Каяловіча праявілася пры раскрыцці язычніцкіх князёў Літвы. Міндоўга ён прадставіў тыранам, які прыняў хрышчэнне пад націскам знешніх падзей. Аднабакова ацэнены Тройдзень, Віцень і інш. князі. Толькі Кейстут параўноўваецца з Адысеем.

Аўтар раскрыў барацьбу з крыжацкай агрэсіяй на рубяжы ХІІ – ХІІІ ст. Пры гэтым указывалася на экспансіянісцкія намеры нямецкага рыцарства. ВКЛ, на яго думку, абараняла свой сувэрэнітэт. Калі Стрыйкоўскі, апісываючы Грунвальдскую бітву, паказаў рашаючую ролю Княства, то Каяловіч не забыў напісаць аб паляках, якія мелі меншыя страты. Ім, а не літоўцам, дапамог Бог.

Праца В.Каяловіча выкарыстоўвалася не толькі ў езуіцкіх школах, але і ў піярскіх навучальных установах.

Таксама Віюк Каяловіч апісаў у кнізе «Аб ваенных дзеяннях 1648 і 1649 г. супраць запарожскіх казакоў» ваенныя падзеі паходу гетмана Януша Радзівіла супраць казацкіх «загонаў» пад час казацка-сялянскай вайны 1648 – 1651 гг.

Ён у 1648 г. пачаў працу над кнігай аб гісторыі шляхты ВКЛ. Але яе друкаванне было спынена па патрабаванню адной шляхецкай сям’і, якая палічыла сябе абражанай. Дарэчы, Каяловіч сапсаваў свае адносіны з Радзівіламі, бо ў 1653 г. выдаў «Радзівілаўскі летапіс», у якім раскрыў таямніцы іх роду. Сапсаваў адносіны і з Сапегамі, бо іх род выводзіў аб баярына Сунігайлы, а не ад Гедзіміна.

Выкладчыкі-езуіты здолелі да сярэдзіны XVIII ст. вырашыць сваю галоўную задачу – стварыць пакаленне моладзі, адданае Папе рымскаму і артадаксальнаму каталіцызму. Але ў самой сістэме падрыхтоўкі кадраў-багасловаў адчуваўся пэўны дуалізм. Езуіты рыхтавалі не толькі фанатычных католікаў, але і багасловаў-палемістаў. Гэта, у сваю чаргу, патрабавала грунтоўнай адукацыі ў сферы гуманітарных навук, найперш, гісторыі.

Езуіты надавалі вялікую ўвагу вывучэнню антычнай спадчыны, у асноўным лацінскай, цудоўна разумелі неабходнасць яе гістарычнага і геаграфічнага тлумачэння. Таму для каменціравання антычных аўтараў выкарыстоўваліся працы, у якіх матэрыял сістэматызаваўся не па храналагічным, а па прадметна-энцыклапедычным прынцыпе. У якасці падручніка падобнага тыпу ў ВКЛ выкарыстоўвалася кніга італьянскага езуіта
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   37

Падобныя:

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconПа курсу
Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу «Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава.—Мн.: Ривш,...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconС. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009
Вучэбна-метадычны дапаможнік/ М.І. Таранда [і інш.]. – Гродна: уа «гдау», 2009. – 236 с

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconРэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір /...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconВучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "гісторыя беларусі" у дзвюх частках Частка 1 Брэст Брду імя А. С. Пушкіна 2009 удк 94(476)(075)
Гісторыя Беларусі : вучэбна-метадычны комплекс у 2 ч. / Н. П. Галімава [і інш.]; пад агульнай рэд. У. В. Здановіча. – Ч. 1 : – Брэст...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconБеларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў
Кафедра працуе: 00-13. 00, 14. 00-18. 00 Пн-пт (метадыст – Шыркоўская Людміла Мікалаеўна)

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconШэрагі Вучэбна-метадычны дапаможнік
Прапанаваны вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 iconГісторыя дзяржавы І права беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці
Рэспублікі Беларусь осрб 1-24 01 02-2008, а таксама Тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы І права Беларусі»...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

Вучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006 icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка