Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна
Дата канвертавання05.02.2013
Памер68.52 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна”


Прыметнік як асноўная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы,

сінтаксічная роля


Урок беларускай мовы ў 6 класе


Распрацавала

Ленская ІрынаАляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы і

літаратуры


Атраднае, 2012

Клас 6

Тэма: Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Лексічная тэма: родная мова.

Месца ўрока ў тэме: першы ўрок.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення.

Мэта:узнавіць, паглыбіць веды вучняў пра прыметнік як самастойную часціну мовы; развіваць крытычнае мысленне праз чытанне інфармацыйнага тэксту; садзейнічаць развіццю звязнага маўлення, памяці, творчага мыслення; фарміраваць арфаграфічную пільнасць; папаўняць лексічны запас вучняў; спрыяць фарміраванню пачуцця прыгажосці роднага слова, павагі і любові да беларускай мовы.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 6-га класа; карткі з заданнямі, табліца, тлумачальны слоўнік

Ход урока

  1. Агранізацыйна – матывацыйны момант

Сустрэў падарожнік рабочых, якія апрацоўвалі каменне, і спытаў па чарзе ў кожнага, што ён робіць.

  • Ды вось цягаю і абчэсваю гэтае каменне, - з незадаволенасцю адказаў першы.

  • Сумленна зарабляю свой кавалак хлеба,- стрымана паведаміў другі.

А трэці горда і задаволена сказаў:

-Будую храм.

Давайце і мы пабудуем свой храм - храм навукі.

Інфармацыйна – пошукавы этап

Настаўнік чытае эпіграф да ўрока:

Ільняная і жытнёвая.Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная , пявучая,

Мова беларуская мая! П.Панчанка

Пры дапамозе якіх слоў паэт ахарактарызаваў мову? Назавіце іх.На якія пытанні адказваюць гэтыя словы? Да якой часціны мовы яны адносяцца?

Настаўнік абвяшчае тэму, задачы ўрока. Вучні запісваюць у сшыткі дату.

Чацвёртага снежня.

Скажыце, ці адпавядае напісанне слова яго вымаўленню? (не. Чуецца мяккае[ ц' ]. На пісьме асімілятыўная мяккасць не перадаецца. Прывядзіце іншыя прыклады: цвік, цвёрды,цвіце.

Праца з практыкаваннем 177. Вучні чытаюць тэкст 1 і 2, потым павінны іх параўнаць. Які тып тэксту? Якое апісанне больш дакладнае? Дзякуючы якім словам аўтар гэта зрабіў? (прыметнікам). Назавіце іх.

Успомніце, што вы ведаеце пра прыметнік.

Актуалізацыя матэрыялу

Работа з табліцай. Вусна дзеці запаўняюць першую калонку.Другую запаўняюць разам пасля працы з падручнікам стар.95

Што яведаю пра прыметнік?


Што даведаўся?

1. Адказвае на пытанні які? Якая? Якое?Якія?


2.Абазначае прымету прадмета


3.Змяняюцца па родах, ліках і склонах


4.У сказе з’яўляецца азначэннем


5.Ужываюцца ў тэкстах – апісаннях,

пераважаюць у мастацкім стылі

1.Чый? чыя? Чыё?


2.Паясняюць назоўнікі


3.У множным ліку род не вызначаем

Прыметнікі дапасуюцца ў родзе, ліку і склоне да наз.

4.Пачатковая форма – м.р., адз.л., Н.скл.

5.Выказнікам


6 Апісальная роля, ацэначная і выдзяляльная

(Запіс зрабіць пасля прачытання верша і працы са стар.97)



Паслухайце верш Т.Мушынскай “Якія бываюць словы”.

Цёплыя словы – сонца і хата.

Лепшыя словы -мама і тата.

Смачныя словы – хлеб і суніцы,

Росныя словы – кветкі, крыніца.

Чулыя словы –сын, калыханка,

Ясныя словы – лета і ранак.

Мудрыя словы – жыта і поле,

Светлыя словы – вецер і воля.

Даўнія словы – водгулле, род.

Гордыя словы – звон і народ.

У чым асаблівасць гэта верша? ( Ён складаецца з наз і прым.)

Адкажыце на пытанне: якія бываюць словы? Дзякуючы якой часціне мовы мы апісалі прадметы, словы?

Значыць прыметнік выконвае ў сказе апісальную ролю. Настаўнік робіць запіс у 2 калонцы

Звярніцеся да падручніка стар. 97 Вучні чытаюць правіла.

Дапоўніце мой сказ: прыметнік выконвае апісальную ролю( і ацэначную , і выдзяляльную).

Лексічная размінка. Існуе апісальны спосаб тлумачэння лексічнага значэння слова. Я чытаю апісанне – вы запісваеце слова.

  1. Невялікі рэстаран(кафэ)

  2. Трапічныя непраходныя балоцістыя лясы. (джунглі)

  3. Верх чорны з бліскучым сінім адлівам, ніз белы. Крылы вузкія, вострыя. Хвост доўгі , раздвоены. У палёце птушка вёрткая і хуткая (ластаўка)

  4. Аўстралійская сумчатая жывёла, якая перамяшчаецца скачкамі (кенгуру)

  5. Ініцыятыўны, энергічны чалавек, які вядзе за сабой калектыў, першы ў справе (лідар)

Якое слова адпавядае новым правілам арфаграфіі? Якім правілам карысталіся?

Якое слова для вас новае? Звярніцеся да тлумачальнага слоўніка ст.119 Джунглі

Састаўце са словамі словазлучэнні наз + прым.

Карэкцыйная работа

Выпраўце памылкі

Я – беларус, і я счаслівы што маці мову мне дала.

Я – беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала.

Назавіце прыметнік. Якую ролю ў сказе ён выконвае?

Вывад: прыметнік у сказе часцей з’яўляецца азначэннем, радзей – выказнікам.

Арфаграфічная размінка “Алфавітны калейдаскоп” К

Капусны,камп’ютарны, катэджны, крышталёвы,кухонны, краязнаўчы

Якое слова адпавядае новым правілам бел. арфаграфіі?

Падбярыце адпаведнік у рускай мове да слова крышталёвы (хрустальный)

Падбярыце да прым. назоўнікі. Капусны ліст, камп’ютарны стол, катэджны пасёлак, крышталёвая ваза, кухонны нож, краязнаўчая алімпіяда

Фізкультхвілінка. Настаўнік называе прыметнікі, а вучні іх жэстамі перадаюць. Шырокі вузкі, высокі, нізкі,разумны, сумны, радасны. Сядайце.

Перавядзіце позірк у акно. Які сёння дзень? (сонечны, цёплы, ясны, дажджлівы…) У нашым кабінеце атмасфера якая? (добразычлівая, шчырая, радасная, натхнёная…)

Замацаванне вывучанага

Практыкаванне 179 (вусна). Прачытайце тэкст, назавіце прыметнікі.

Вучні чытаюць па сказу, называюць наз. + прым. Вятрамі (якімі?) сцюдзёнымі.

Адзін з вучняў на дошцы са сказа выпісвае словазлучэнне наз. + прым і робіць яго разбор.

Практыкаванне182 (1 і 2 сказ) Некалькі вучняў працуюць на дошцы, астатнія - у сшытках.

Запішыце, расстаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце прыметнікі як член сказа, вызначце іх род, лік, склон.

1.Паляцела дзяўчына самалётам гонкім над шчаслівай краінай над старонкай роднай.

2.Любоўю да роднай зямлі і да роднага народа нараджаюцца мае кнігі.

Узаемаправерка

Зараз абмяняйцеся сшыткамі і зрабіце ўзаемаправерку, праверце работу вучняў на дошцы (пры неабходнасці зрабіце карэкцыю).

Работа з карткамі

Прачытайце тэкст, выканайце заданні (на выбар вучня)

Родная мова

Родная беларуская мова! Яна жыве ў людскіх размовах, казках, загадках, прыказках і прымаўках. Не давалі ёй месца ў палацах – яна ішла пад саламяны.. і чаротавы.. стрэхі гучала ў полі у лесе у лузе.

Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, свайму народу, які збярог адзін з найдаражэйшых, найкаштоўнейшых скарбаў сваіх , перадаў яго нам у надзеі, што мы перададзім яго сваім дзецям, унукам і праўнукам. (Б. Сачанка)

Дакажыце, што гэта тэкст. Якая яго тэма?

Вызначце стыль, абгрунтуйце.

1 узр. Выпішыце назоўнікі, вусна пастаўце пытанні.

2узр. Выпішыце словазлучэнні наз. + прым.

3 узр.Вызначце род, лік, склон прым.

4 узр. Запішыце 3 сказ, устаўце прапушчаныя знакі прыпынку і літары, падкрэсліце прым. як член сказа, вызначце іх род, лік і склон.

5 узр. Запішыце некалькі прыказак, фразеалагічных выразаў са словамі язык, слова, мова (бо лексічная тэма ўрока – родная мова)

Праверка выканання заданняў.

Рэфлексія

А зараз падвядзём вынікі нашай работы:

Што новага вы даведаліся на ўроку?

Чым карысная была праца? (Навучыўся пісаць…, даведаўся значэнне слова…, паўтарыў…)

Вучні чытаюць вершы пра мову.

-Што неабходна, дзеці, каб беларуская мова гучала?

- Што залежыць ад нас з вамі?

-Які ўрок, вывад для сябе мы сёння зробім?

Выстаўленне і каменарый адзнак

Дамашняе заданне 29, ст. 95 – 97, пр.184

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconДзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconМерапрыемства «Поле цудаў «Мы- беларусы!»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconПлан выхаваўчай работы школы на 2009-2010 навучальны год Наш дэвіз
Установа адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconПлан выхаваўчай работы школы на 2008-2009 навучальны год Наш дэвіз
Установа адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconПлан выхаваўчай работы школы на 2009-2010 навучальны год Наш дэвіз
Установа адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка