8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных




Назва8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных
Дата канвертавання28.10.2012
Памер45.06 Kb.
ТыпДокументы
8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных спецыялістаў Кітайскай Народной Рэспублікі у галіне прафесійнай падрыхтоўкі, перыпадрыхтоўкі, стажыроўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў і абмену спецыялістамі. Кітайскі бок прадстаўлялі Міністр Міністэрства кадраў і сацыяльнага забеспячэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, Генеральны дырэктар Дзяржаўнага ўпраўлення па справах замежных спецыялістаў Цзі Юнь-шы и Надзвычайны і Панамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн, а таксама іншыя афіцыйныя асобы. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі на сустрычы першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Іванавіч Жук, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Ігар Вітальевіч Войтаў, начальнік упраўленняў замежных сувязей, навукі і інавацыйнай дзейнасці, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

- Мы рады вітаць нашых сяброў і калег з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, — звярнуўся да гасцей на пачатку сустрэчы А.І. Жук. — Прыбыццё у нашу краіну такой прадстаўнічай дэлегацыі
з Кітая дае падставу спадзявацца на тое, што даўняе, ужо традыцыйнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі атрымае новы віток у сфе­ры адукацыі, навукі , падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў.

Увогуле супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае стратэгічную накіраванасць, што было адзначана ў сумеснай дэкларацыі яшчэ ў снежни 2005 года. Непасрэдныя сустрэчы кіраўнікоў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народ-най Рэспублікі надалі новы імпульс узаемавыгаднаму стратэгічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у роз­ных сферах эканомікі, навукі, адукацыі і культуры.

— Мы спадзяёмся, што сённяшнія перамовы з кітайскімі калегамі і падпісанне пагаднення ў сферы адукацыі стане яшчэ адным крокам у развіцці нашых адносін, зробіць нашы стасункі больш адкрытымі на карысць нашых краін і народаў, — адзначыў у час размовы першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Міністр Міністэрства кадраў і са­цыяльнага забеспячэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, Генеральны дырэктар Дзяржаўнага ўпраўлення па справах замежных спецыялістаў Цзі Юнь-шы адзначыў у адказ, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю мае ўжо добрыя, трывалыя традыцыі і ўмацоўваецца з кожным годам.

— Вось і на гэты раз мы прыехалі, каб наладзіць больш цесныя стасун-
кі з установамі адукацыі для ажыццяўлення сумесных праектаў, —падкрэсліў у размове Цзі Юнь-шы. Так, у ходзе візітy кітайскай дэлегацыі адбылася прадуктыўная сустрэча ў Рэспубліканскім інстытуце вы­шэйшай школы, у час якой кітайскі бок прапанаваў на базе РІВШ павышать кваліфікацыю дваццаці рэктараў кітайскіх універсітэтаў па праграме трохтыднёвых курсаў.

— Гэта першы праект, які прапанавана ажыццявіць нашаму Рэс-
публіканскаму інстытуту вышэй­шай школы, — адзначыў А.І. Жук.
— Названая ўстанова мае вялікі вопыт у перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых кадраў вы­шэйшай адукацыі для нашай краіны. Таму я спадзяюся, што і міжнародны праект яму будзе пад сілу. У хуткім часе мяркуецца распрацаваць сумесную праграму курсаў павышэння кваліфікацыі рэктараў ВНУ Кітая.

Вельмі цікавай i перспектыўнай з'яўляецца прапанова кітайскіх калег аб стварэнні сумеснага тэхнапарка ў Kiтai на прыкладзе навукова-тэхнічнага парка БНТУ "Металіт", які будзе мець істотную фінансавую падтрымку з боку дзяржавы. Уво­гуле "Металіт" актыўна супрацоўнічае ў навукова-інавацыйнай галіне з рознымі краінамі, у прыватнасці з Кітаем. Так, цэнтр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне дарожнага будаўніцтва мае ўжо канкрэтныя вынікі i перспектывы далейшых праектаў.

— Нам прыемна адзначыць, што ўжо 17 гадоў мінула з таго моманту, калі паміж урадамі нашых краін было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, — адзначыў у працяг размо­вы А.І.Жук. — Як вынік гэтага дакумента, сёння 26 універсітэтаў Белаpyci маюць 98 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве з ўстановамі адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 24 беларускіх ВНУ вучыцца 1725 кітайскіх студэнтаў. 1174 з ix прыняты на навучанне ў 2008/2009 навучальным годзе. Як бачна з гэтых лічбаў, апошнім часам адзначаецца станоўчая дынаміка, i колькасць кітайскіх студэнтаў істотна павялічылася, — заўважыу А.І. Жук.

Пры неабходнасті ВНУ Беларусі запрашаюць свaix кітайскіх калег для ўдзелу ў розных семинарах, сімпозіўмах, каб абмяняцца вопытам работы, абмеркаваць планы далейшай сумеснай дзейнасці. Працягваецца абмен студэнтамі, аспірантамі дзвюх краін з мэтай навучання i стажыроўкі. Прыклад добрага супрацоўніцтва беларускія універсітэты паказваюць i ў галіне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У прыватнасці, на базе БДУ створана сумесная аспірантура з Xapбінскім універсітэтам навукі i тэхнікі, дзе кітайскія саіскальнікі рыхтуюцца стаць кандыдатамі навук. Дарэчы сказаць, што i цяперашнi візіт кітайскай дэлегацыі аказаўся плённым: было дамоўлена заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве аднаго кітайскага універсітэта з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам.

А.І.Жук расказаў гасцям міністэрства аб тым, что сёння ў пяці агульнаадукацыйных установах на­шай краіны кітайскую мову вывучаюць 230 беларускіх школьнікаў. Усе школы забяспечаны кваліфікаванымі настаўнікамі. Працягваецца рабо­та па напісанні нацыянальных падручнікаў кітайскай мовы.

— Мы дзякуем кітайскім калегам за метадычную падтрымку ў вывучэнні ў нашых навучальных уста­новах кітайскай мовы, — адзначыў першы намеснік міністpa, — за ака-занне дапамогі ў падрыхтоўцы i пе­рападрыхтоўцы настаўнікаў гэтай мовы. Мы спадзяёмся, што сетка нашых школ, дзе будзе вывучацца кітайская мова, у бліжэйшы час пашырыцца.

Беларускі бок з удзячнасцю прыняў запрашэнне кітайскіх калег паўдзельнічаць у лістападзе гэтага года ў міжнароднай канферэнцыі па абмене інфармацыйнымі рэсурсамі i замежнымі спецыялістамі.

Як заўважыў А.І.Жук, гэтае мерапрыемства стане першым крокам на шляху рэалізацыі нашага пагад­нення, у якім маштабна прадстаўлены напрамак удзелу абодвух бакоў у сумесных канферэнцыях, форумах i абмене спецыялістамі і вучонымі. 3 боку Міністэрства адукацыі Беларусі ў рамках пагаднення кітайскім калегам было прапанавана арганізаваць падрыхтоўку кадраў вышэйшых навуковых кваліфікацый i стажыроўку спецыялістаў у вядучых навукова-інавацыйных школах беларускіх універсітэтаў. У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны каталог на кітайскай мове для інфармавання зацікаўленных асоб.

Напрыканцы дзелавых перамоў паміж кітайскай дэлегацыяй i прадстаунікамі Міністэрства адукацыі Беларусі адбылася цырымонія падпісання Пратакола па арганізацыі супрацоўніцтва паміж Miнicтэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь i Дзяржаўным упраўленнем па спра­вах замежных слецыялістаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Ала КЛЮЙКО

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconНа 2010-2013 гады раздзел 1
Рэспублікі Беларусь, Генеральным пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў І прафсаюзаў...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconЗарегистрировано Гомельским городским
Статута установы адукацыі ”Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны“, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рабочая праграма распрацавана на падставе тыпавой праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconКонкурсу маладых талентаў
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconКонкурсу маладых талентаў
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкомамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconДэкан філалагічнага факультэта
Тыпавой вучэбнай праграмы для вну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconДэкан філалагічнага факультэта
Тыпавой вучэбнай праграмы для вну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconДэкан філалагічнага факультэта
Тыпавой вучэбнай праграмы для вну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных iconКонкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкамамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,...

8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь І Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка